Полацак №6, 1992

Полацак №6, 1992

42.87 МБ
53
52
Трэба сказаць, што балагол у Беларусі вельмі важная асоба. Гэга чалавек, які до бра ведав дарогі, рэльеф мясцовасьці, можа разьлічыць, колькі вёрстаў для бліжэйшай карчмы, дзе можна накарміць свайго каня, адпачыці, і падсілкавацца самому. Звычайна балаголы, як і карчмары, былі яўрэйскай нацуянальнасьці. Розьніца толькі ў гым, што балагол моцны і дужы чалавек, бо ён дапамагае каню на спусках дарогі.
У Беларусі ў тыя часы было шмат лясоў, ды гакіх, што можа толькі ў байках сустрэць для параўнаньня. Чаго вартыя лясы Чэрве ня! Яны цягнуліся на дзесятківёрстаў,а ў тых лясах ў 20-я гады было шматбандытаў, якія перахоплівалі каапэратараў, забівалі, рабавалі сялян, гвалцілі, палілі хутары. Вядома ж і балаголам даставалася ад «зя-лёных», бо грузы везьлі ня толькі прыватным гандлярам, але і дзяржаўным каапэраты вам. Гэты адзіны від транспартыроўкі гру заў часта ахоўваўся міліцыянерамі. (У 1923 г„ менавіта ў чэрвенскіх лясах, была разь біта ў шчэнт апошняя банда зялёных. Што тычыцца дарогаў ды іх стану, дык засталіся яінчэ ў вялікай колькасьці Екацярынаўскія шляхі.
Брукаваных-жа шляхоў амаль не было, бо і гарады павятовыя ня мелі бруку. У са мым Менску першы асфальт быў пакладзены на вуліцы Леніна на невялікім кавалачку ад пляца Волі да Савецкай вуліцы можа ў пачатку трыццатых гадоў, і адсюль гэты кавалак вуліцы быў месцам прагулак: ад вежы з гадзіньнікам да дзяжаўнага банку, што на рагу Савецкай. Дрэнны стан нашых дарог , як казалі немцы, быў на карысьць толькі Саветам, бо з той тэхнікай, што мелі немцы, па бездарожжу бліц-удару не атрымалася.
А як-жа ў канцы дваццатых гадоў складалася культурнае жыцьцё, ды і
наогул, чым жылі менчукі пры НЭПе? Возьмем, напрыклад, фізычную культуру. Ніхто не дасьць веры, што ў той час фіз культура стаяла на высокім узроўні, бо масавасьць яе была настолькі вялікая, што кожная школамела ў зімні часспартыўную залю, а ўлетку спортпляцоўкі. Была вялікая колькасьць спортгурткоў, спортклюбаў, спартыўныя высьцягі, забегі на лыжах. A шахматы? Шахматная гарачка ахапіла нават раёны. Усюль ішлі турніры. Моладзь літа-ральна ўсіх узростаў сачыла за турнірамі, разгадвала задачы, ведала ўсіх чэмпіёнаў, сьвету. Сам я рабіў шахматныя фігуркі і вучыўся першым крокам гульні. Дзіўна, што шахматы ўплывалі і на адзеньне. Шапкі ў клетку.так званыя кэпі, пінжакі, спадніцы, нават шкарпэткі ў клетку. Спорт жа лі-чыўся буржуазным перажыткам, бо ён, маўляў, ідзе не на карысьць здароўю, a толькі ў імя грошаў, што ляжаць у аснове кожнага спаборніцтва. Помню ў «Крака дзіле» вядомыя мастакі зрабілі карыкатуру на заходняга спартсмэна з тэкстам: «Рукі гіры, ногі—гіры, гіра—галава». У тэорыі былі доказы шкоднасьці спорту на здароўе чалавека.
А што рабілася ў тэатры, дык зноў-жа Мэярхольд уплываў сваім мэдатам так моцна, што пазабыліся на дэкарацыі й абы ходзіліся бязь іх. Усё рабілася ўмоўна. Успамінаецца п’еса «Лес» Астроўскага, якую бачыў у Маскве паводля рэжысуры Мэярхольда. Сядзіць Ігар Ільінскі ў ролі Аркашкі на нейкім яшчыку і ловіць рыбу бяз вудачкі, але так лоўка, што сгвараецца ўражаньне, быццам бы ён паймаў на вуду рыбу, і зараз яна трапешчыцца ў ягоных руках. Пры гэтым ніякіх словаў ня чуецца.
У Менску працаваў ТРАМ— тэатр ра-бочай моладзі. Драмгурткі былі ўсюды ў школах, у прафсаюзах. Заўважым, што пры
НЭПе прафсаюзы былі вялікай сілай і са-праўды стаялі на ахове чалавека. Кодэкс законаў аб працы выконваўся абавязкова, праз суды з нэпманамі дасягалі пры дапамозе адвакатуры сапраўднай аховы працы на карысьць рабочага. (3 сучаснымі прафсаюзамі ніякага параўнаньня, бо яны хаця і трымаліся 8 мі гадзіннай працы, але праз так званае сацыялістычнае спабор ніцтва смакталі кроў зь бедалагі-працоў-нага чалавекаі.
У Менску акрамя ГРАМа зьявілася сіняя блуза. (Сіняя блуза—гэта вопратка фран-цузкага рабочага, якая нагадвае талстоўку, але зь вялікім бантом, але артысту-ж дру-гой вопраткі ў тыя часы было ня трэба) Сінеблузьнікі гэта таксама тэатральны ка-лектыў, больш эстрадны. Гэты від мастацт-ва таксама быў модным, сваёй формай і пралетарскім зьместам выціскаў пры НЭПе шматлікіх куплецістаў, розных акрабатаў, комікаў і цыркачоў зь вельмі банальнымі праграмамі. Цікавасьць да ўсяго новага ў тэатральным відовішчы вабіла моладзь да сябе. У кожным раёне Менска мелася сіняя блуза. 1 гэтае нядзіўна, бо тут можна было паспрабаваць сябе як артыста, як музыку ці дыкляматара.
Горад Менск у час НЭПа ня меў назваў раёнаў зь імёнамі партыйных дзеячоў, што мае зараз. Тады былі назвы, адпавядаючыя этнаграфіі ці гісторыі горада. Скажам, Ста-ражоўнка — гэта прыгарад, дзе былі пабуда-ваны пасты па ахове горада, або Камароўка, ад якой цяпер засталася толькі назва Камароўскага рынка. Раней гэты раён быў суцэльным балотам зь вялікай колькасьцю камароў, што зусім адпавядала назову яго. Ляхаўка быў раён, дзе боль-шасьць жыхароў складаліся з палякаў, а па сут-насьці такі-жа беларусаў, але каталіцкага веравызнаньня. Беларусаў было лёгка
апалячыць праз каталіцызм, а па-гэтаму касьцёлаў ў Менску было, мабыць, болей чым цэркваў. Мой дзед па матцы, быў граматны чалавек, чытаў польскія кнігі. Яго сям’я складалася з 8 асобаў. Усе дзеці гаварылі ў доме па-польску. Усемаедзяцькі і цёткі разам з маёй маці мелі польскія імёны: Антон, Олесь, Казімір, Катажына, Кліменціна, Гэлена, Аліна, Марыя. Гэтак жа было ў Галубка. Дзеці мелі імёны Ба-гуслава, Вільгельміна, Эмілія, Эдуард, Леапольд іСігізмунд. У хаце доўга гаварылі па польску. У Купалаўскай фаміліі Луц кевічаў таксама гаварылі дзьве сястры па польску, ня кажучы пра цётку Уладзю-Уладзіславу Францаўну, якая пасьля вайны час ад часу наведвала касьцёл у Красным, мабыць ня толькі, каб паставіць сьвечку па нябожчыку Янку, бо і сама касьцёльная служба яе цікавіла ня меней, чым паста-ноўка п’есы Купалы «Паўлінка».
Часта можна было ўбачыць ў Менску камсамольцаў з чырвонымі стужкамі на рукаве, зь бляшанымі кружкамі на шыі— капілкамі для збору манэтаў на карысьць МОПРа —міжнароднай арганізацыі помачы рэвалюцыі. Было ў модзе ахвяроўваць гро шы на розныя мерапрыемствы, такія як, напрыклад, збор грошаў на карысьць по мачы ангельскім шахцёрам, якія бастуюць ужо доўгі час. Кідалі грошы ўсе, нават нэпманы, бо лічылася добрым дзеяньнем міласэрнасьць, якая бачыцца ўсім.
He магу-дакладна сказаць, якая коль-касьць у Менскай міліцыі мелася коней, але запомніўся выпадак, калі конная мі ліцыя пад кіраўніцтвам начальніка Кроля (ён быў таксама ў сядле) націскала на вялікі людзкі натоўп, каб абараніць памешканьне польскага консульства ад людзей, што кідалі каменьні ў вокны консульсгва і пагражалі польскаму консу-
55
54
лу, з прычыны забойства Апанскага— наша га вядомага дыплямата. Коньнікі давілі людзей, націскалі з усіх бакоў і яшчэ больш спрыялі гвалту, і ўжо цяжка было стрымаць усіх, на гэты раз ужо супраць начальніка міліцыі Кроля. Усё выглядала так, быццам і не на Савецкай вуліцы Менска адбываюцца гэтыя падзеі, дзе над консульскім уваходам зьвісаў вялікі сьцяг зь белым арлом, a недзе за мяжою, дзе паліцыя конямі давіць людзей, што выйшлі на дэманстрацыю зь мірнаю мэтаю.
Яшчэ пару слоў аб культуры тых часоў. На вёсцы або ў мястэчках былі народныя дамы — цэнтры культуры, дзе абавязкова меўся моцны драмгурток або струнны аркестр, куды час ад часу наязджалі зь Менску лектары з антырэлігійнай прапаган-дай, кінаперасоўка з дынамамашынай. Маладыя хлопцы па чарзе круцілі вялікае кола дынамамаыны, ад хуткасьці якой рабілася то сьвятлее на экране, то наад-варот цёмней. Як бы там не было, але лекцыя, «кіно» заўсёды былі сьвятамі на вёсцы, нягледзячы на гое, што ў цэсным пакою людзям не хапае паветра.
Зь каго складаўся той ці іншы драмгур ток, аркестр? Ды ўсё з тых-жа жыхароў, настаўнікаў, савецкіх служачых, моладзі з камсамольскіх ячэек, каапэратыўных суп-рацоўнікаў. Здольныя людзімеліся ўсюды. Кожная сямігодка мела драмгурток і людзей, якія хацелі й ўмелі весьці гэтую працу.
Я паступіў у мастацкі тэхнікум, калі НЭП дзейнічаў ўва ўсю шырыню. Мясцовая прамысловасьць, якая была ў нэпманаў, перасі ала вырабляць усё, што зараз завецца прадметамі штодзённага ўжытку — шырпа трэбам. Хутка была ўведзена картачная сыстэма, якая магла толькі распаўсюд-жвацца на печаны хлеб у вельмі абме-
жаванай колькасьці на асобнага едака. Так званыя едакі замест цукру атрымоўвалі цукеркі «падушачкі», якія зьліпляліся разам так, што нельга было нават зважыць — хоць адсякай сякерай. У Віцебску ў часы заняткаў у тэхнікуме студэнты на сьне-даньне беглі зь інтэрнату, што быў на Магі лёўскім рынку, да сталоўкі, можа кіламег раў два, каб пасьпець да 9 гадзін раніцы, да пачатку заняткаў. Трамвай, які цягнуўся ў гару па Магілеўскай вілуцы і ад інтэр-нату ўніз ніколі не прыходзіў своечасова, і студэнты сьпяшаліся, каб па талону ат-рымаць дзьве лыжкі пярлоўкі, кавалак хле-ба з павідлай замесг цукру. Вядома, мала дым увесь час хацелася есьці. Студэнты з графічнага аддзяленьня падраблялі талоны на абеды ды так спрытна, што ніхто ня мог выявіць падробку. А вось студэнты каапэ ратыўнага тэхнікума былі затрыманы за няўдалую падробку талонаў і пакараны сваёй адміністрацыяй звальненьнем з тэхнікума.
Пазьней студэнты мастацкага тэхнікума патроху сталі зарабляць на плякатах, якіх было болей чым хлеба. (Вось калі запра-цавала агітацыя і прапаганда ва ўсю моц). Хто падпрацоўваў у Віцебскім цырку, а я з брыгадаю зрабіў вялікую колькасьць бу-тафорыі хатняй жывёлы: свіней, гусей і авечак,— якія ў п’есе праплывалі па кругу на сцэне яўрэйскага тэатра, што прыехаў у Віцебск на гастролі.
(Працяг у наступным нумары).
Віленскія беларусы расказваюць...
Сьвятлана Белая
Рэдкі аматарскі фотаздымак 1937 го ду: у вёсцы Валеўка, што перад Налібоцкай пушчай, вясёлым гуртом стаіць група беларускай моладзі: Людвіка й Ірэна Будзь-
кі...Вітаўт Тумаш і Максім Танк. Усе яны маладыя, прыгожыя, шчасьлівыя незалежна трымаюцца перад просценькай фота камерай.
На здымку: у першым радзе зьлева направа: ?, Ірэна і Людвіка Будзькі у другім радзе: зьлева направа ?, Максім Танк, ?, Вітаўт Тумаш
Фота з калекцыі др. М.Шчорса
56
Нават і не верыцца, што некалькі гадзін назад яны выслухалі лекцыю паліцэйскага, аб іым як трымацца і паводзіць сябе ў навакольлі, якія прамовы могуць мець зь мясцовымі жыхарамі. Ім весела і сьмешна, што іх чамусьці лічаць небясьпечнымі. A яны і не зьбіраюцца займацца нейкай там падпольнай працай, бо прыехалі сюды сваім цесным сяброўскім колам, проста каб адпачыць. I сваю вандроўку па прыгажэй шых мясьцінах Наваградчыны яны пачы наюць адсюль, з навеянага паданьнямі возера Сьвіцязь. Фатаздымак на памяць каля Петрапалаўскай царквы і далей шлях, які будзе помніцца ўсё жыцьцё.