жаваў ва ўсходніх славян са стара-жытнейшага гістарычнага часу пісаў і М.Дзьяканаў у кнізе «Очеркн обіцественного н государственного строя древней Русн» (Спб. 1910). Ён пісаў: «У пачатку гісторыі не існуеадзінайрускайдзяржавы. На прасторы эўрапейскай Расіі, і тое далёка ня ўсёй, існуе цэлы шэраг невялікіх дзяржаваў. Летапіс пералічвае шмат якія зь іх: ён упамінае асаблівыя княжэньні ў палян, драўлян, дрыгавічаў, наўгародзкіх славян, палачан, крывічаўі г.д». Зазым М.Дзьяканаў параўноўвае ўсходне-славянскія дзяржавы зь дзяржавамі Галіі да яе заваяваньня Цэ-зарам. «Галія не ўяўляла нацыянальнага цэлага . не было адзінства палітычнага ... На прасторы паміж Пірынеямі і Рэйнам можна налічыць каля 90 дзяржаваў або кожны з народаў утварылі вялікую групу (з насельніцтвам у 50-400 тысяч)... Народы Галіі вялі войны і заключалі мірныя саюзы як паміж сабою, так і з чужаземцамі, як гэта робяць незалежныя дзяржавы... Ста-ражытная Русь ня мае ў гэтых адносінах ніякага выключэньня. I ў ёй назіраецца значная колькасьць невялікіх дзяржаваў, граніцы якіх пастаянна хісталіся.»" Пры вырашэньні пытаньня аб часе па-ходжаньня дзяржаваў народаў Усходняй Эўропы неабходна ўлічваць тэарэтычныя асновы навукі аб дзяржаве і вынікі архэо лягічных дасьледаваньняў. Для таго, каб вызначыць час (пэрыяд) утварэньня дзяр жаваў неабходна вызначыць час рэвалюцый-нага перавароту ў грамадзкіх адносінах, які адбыўся ўсьлед за пераваротам у вытворчых адносінах. Такім пераваротам у вытворчых адносінах было выкарыстаньне жалезных прылад працы. Пачатак вытвор часьці і выкарыстаньня жалезных прылад працы на тэрыторыі Беларусі датычыцца УП—У стст.да нашай эры. Да гэтага часу. як відаць, можна аднесьці і разьдзяленьне грамадзтва на клясы, якое пачалося яшчэ пры аддзяленьні земляробства і жывёлага доўлі. Абнаяўнасьці ва ўсходне эўрапей скіх народаў (скіфаў, сарматаў, неўраў і ішн.) дзяржаваў яшчэ да нашай эры сьвед-чаць паведамленьні Герадота й іншых старажытных аўтараў. На рубяжы нашай эры ішоў працэс ста наўленьня рабаўладальніцкага ладу й адміраньня абшчынна патрыярхальнага. Абодва гэтыя ўклады працяглы час суіс-навалі і дапаўнялі адзін аднаго. Рабаў ладальніцкі лад у нашых народаў ня быў даведзены да яго вышэйшага разьвіцьця. У X ст. нашай эры пачаў хіліцца да заняпаду, пад узьдзеяньнем фэўдальных адносін. У сувязі з дваістым характарм грамадз-кіх адносін і палітычны лад у УПІ—IX стст. адлюстроўваў у сябе два элементы. Улада належала князям і «лепшым людзям», a таксама народнаму сходу—вечу-сойму, на якім зьбіраліся ўсе свабодныя домаўлась нікі. Княжацкі пасад займаўся, як правіла, толькі за згоды веча, яно-ж давала сваю згоду і на назначэньне іншых службовых асоб дзяржаўнага кіраваньня. Асобныя не вялікія воласьці або ўмацаваныя гарады, замкі кіраваліся выбіраемымі насельніцтвам старцамі або прызначаемымі цэнтральнай адміністрацыяй намесьнікамі. Аб шырокім распаўсюджваньні на тэрыторыі Беларусі ўмацаваных паселішчаў гарадоў-замкаў сьведчыць ананімны Баварскі географ IX ст. Ён пісаў, што ў жыхароў Сьвіўскай зямлі было 325 гарадоў, у Турычан—104 гарады, у Пружан—70 гарадоў, у Бужан— 231 горад, шмат гарадоў было ў Жыцічаў, Кукамлян і Нараўлян12. He выклікае сум-неньня, што пабудова ўказаных гарадоў была праведзена на працягу многіх ста годзьдзяў пры наяўнасьці дзяржаўнага кіраваньня, якія ажыцьцяўлялі кіраўніцтва будаўніцтвам і нагляд за ўтрыманьнем у належным стане грамадзкіх пабудоваў, такіх як ірвы, сьцены, вежы. Асноўнымі нормамі паводзін насель ніцтва было мясцовае звычаёвае права і правілы, прадпісаныя паганскай рэлігіяй. Паганскія жрацы стварылі для старажытных дзяржаваў неабходную ідэалягічную асно ву й аказвалі садзеяньне ў падтрыманьні ў грамадзтве парадкаў, зручных і пажада ных пануючаму клясу, іх функцыі цесна перапляталіся зь дзяржаўнымі, асабліва пры вырашэньні дзяржаўных справаў, пры ажыцьцяўленьні правасудзьдзя, пры вы кананьні насельніцтвам агульнадзяжаўных павіннасьцей. Яны пад выглядам рознай ва ражбы, прадказваньняў I т.п. навязвалі сваю волю вечавым сходам I некаторым асобным службовым асобам. (Працяг у наступным нумары) Бібліяграфія 1. Гамкрелндзе Т.В. Нванов В.В; Нндоевро-пейскнй язык н нндоевропейцы. т.1-2, Тбнлнсн 1984 г. 2. в.Н. Нвкольскнй, О началах наследовання в древнейшем русском праве. М. 1859, с. 216. З.Б.Д.Греков, Кйевская Русь. М. 1958, с. 451. 4.С.В.Юшков, Обіцественно-полнтмческнй строй й право Кневского государства. М. 1949, с. 44. 5. Там жа, с. 39 6. Рыбаков Б.А. Кневская Русь н русскне княжества XII—XIII вв. М., 1982, с. 30. 7. Татшцев В.Н. Нсторня Росснйская, т.1, М.Л. —1961, с. 108. 8. Геродот. Нсторня в девятн кннгах, Л. 1972, с. 213-218. 9. Забелнн Н. Нсторня русской жнзнн с древ нейшнх времен. Донсторнческоевремя Русн, М. 1908, с. 363. 10. Там-жа с. 459. 11. Дьяков М. Очеркн обіцественногон госу дарственного строя древней Русн. Нзд. З.СПб, 1910, с. 68-70. 21 12. Шафарнк П.Н. Славянскне древноста, т.ІІ, кн. 1, М„ 1849. 20 Эмблема на шчыце герба «Пагоня» Міхась У часопісе «Полацак» №8-5(15) сабраныя прыклады распаўсюджанасьці шасьціканцо-вага крыжа ў Вялікім княстве Літоўскім і ў суседніх княствах, зь якімі ВКЛ мела куль турныя, рэлігійныя і палітычныя сувязі. Мы стараліся абмежавацца пэрыядам да 1400 г„ бо Ягайла пасьля каранацыі ў 1386 г. зрабіў маестатычную пячатку ( гл. 1 б.вокладкі), зьмясьціў рыцара-князя якому на левае плячо паклаў шчыт з шасьці-канцовым крыжам. Спалучэньне гэтых двух эмблемаў дало пачатак гербу, які мы называем Пагоняй. Паводля сьведчаньняў некаторых дась-ледчыкаў, кароль Ягайла ўзяў сабе за эм-блему вугорскі шасьціканцовы крыж. Ад часу каранацыі Ягайлы мінула 600 гадоў, за гэты пэрыяд вялікая колькасьць помнікаў з шасьціканцовым крыжам загінула або была зьнішчана, зьбераглася маленькая часьцінка. Гэтая часьцінка дазваляе запя рэчыць, каб на шчыце гербу «Пагоня» Ягайла зьмясьціў вугорскі шасьціканцовы крыж. Яму не было патрэбы рабіць пошукі ў Вугоршчыне помнікаў з шасьціканцовым крыжом, бо такіх помнікаў было дастаткова ў Вялікім княстве Літоўскім, а крыж ў Полацку прэпадобнае Еўфрасіньні быў найсьвяцейшай рэліквіяй ва ўсходняй Эўропе. Дасьледчыкі гербаў, манэтаў і пячатак шасьціканцовы крыж называлі патрыяршым крыжам, і мы гэтым тэрмінам карысталіся. Аднак калі мыразважаемішукаемматываў, чаму Ягайла на маестатычнай пячатцы спа-лучыў дзьве эмблемы, менавіта зьмясьціў «патрыяршы» крыж на пячатцы, і гэты крыж самастойна выбіваў на польскіх манэтах, Заканчэньне. Пачатак ў № 8, 1991—5(15), 1992 Белямук што называліся трэцякі з 1393 1408 гг„ то прыходзіцца зрабіць папраўку, што да тэ-рміну «патрыяршы» крыж. Гэтую папраўку зрабілі Ф.Пекасіньскі, М.Гумоўскі ды іншыя, растлумачыўшы, што гэта на пячатках і манэтах ёсьць радавая эмблема дынастыі Ягайлавічаў. Польскія трэцякі 1393-1408 гг. Мы згодныя, што для Казімера, Аль-брэхта, Аляксандра, Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста эмблема шасьцікан-цовага крыжа, ўведзеная на пячаткі і манэты Ягайлам, сталася дынастычнай эмблемай. Але чаму Ягайла ня ўзяў іншую гераль-дычную фігуру сабе за эмблему, а ўзяў шасьціканцовы «патрыяршы» крыж? У Бізантыі на манэтах першы раз зьявіўся шасьціканцовы крыж за Юстыняна П (705-711). Пасьля Юстыняна шасьціканцовы крыж на манэтах і пячатках не сустракаўся на працягу 100 гадоў. Зьявіўся ён ізноў за Тэафіла (829—842) на манэтах. Наступныя бізантыйскія імпэратары чаканяцьманэты, ня якіх паказаны яны, трымаючыя шасьці-канцовы крыж або трымаючыя сфэры, ўвенчаныя шасьціканцовым крыжам. На некаторых манэтах шасьціканцовы крыж займае ўсё поле манэты. Бізантыйскія манэты імпэратрыцы Тэадоры й імпэратара Міхаіла УІ 1054—1057 гг. Падчас панаваньня дынастыі Комэнаў (1081-1203) шасьціканцовы крыж быў у вялікай пашане, яго зьмяшчалі на манэтах, пячатках, іконах,ставратэках,у ілюмінацыі рукапісных зборнікаў і абкладах кнігаў царкоўных і сьвецкіх, таксама ў мастацкіх вырабах. Пасьля вызваленьня Бізантыі ад крыжаносцаў Міхалам Палеалогам у 1261 г. не адрадзілася тая пашана да шась ціканцовага крыжа, якая была за Комэнаў. Затое, ва усходняй Эўропе, менавіта ў ВКЛ, шасьціканцовы крыж быў увялікайпашане. Калі Ягайлу прымусілі прыняць ката ліцызм, то не маглі яму дазволіць на пя-чатках і манэтах зьмяшчаць патрыяршыя крыжы. Паколькі не пратэставалі, тоазна-чае, што Ягайла меў аргумэнт, якога не жа-далі аспрэчваць палякі. Такім аргумэнтам магло быць паведамленьне аб параднё-насьці з той галіной полацкай княжай ды-настыі, якая мела прэпадобную Еўфрасінь ню, а крыж яе ставаў радавой эмблемай. Мы пісалі, шо ў Вугоршчыне шасьці-канцовы крыж быў на манэтах і пячатках, які нагадваў аб парадненьні зь бізан і ыйскім домам. Крыж прэпадобнай Еўфрасіньні быў царкоўнай рэліквіяй, гістарычным помнікам і мог выконваць ролю радавой эмблемы. Калі ён такую ролю выконваў, зразумела, што каталіцкая царква і польскія герархі зь сьвецкімі вяльможамі не маглі забара-ніць Ягайлу выкарыстаньне еўфрасіньнеў-скага крыжа на манэтах і пячаі ках. Ягайла. бяручы за эмблему еўфрасіньнеўскі крыж, падкрэсьліваў дастойнасьць свайго роду праз пародненасьць з полацкай княжай дынастыяй і старажытнасьць дынасіыі. У тыя часы было модным на манэтах і пя чатках зьмяшчаць гербы дынастыяў, зь якімі парадніліся. Ягайла ня быў вынякам. Малюнак Ягайлы ў капліцы сьв.Троіцы ў Любліне. 22 23 У Любліне, у капліцы сьв.Тройцы на паўдзённа-захадняй сьцяне малюнак Ягайлы, ён на левым плячы мае шчыт зь еў фрасіньнеўскім крыжам. У сярэднявеччы на шчыце быў радавы герб. Значыць, што за радавы герб Ягайла ўзяў еўфрасіньнеўскі крыж. У Кракаве на Вавелі стаіць саркафаг Ягайлы з гербамі. Герб Вялікага княства Лі -тоўскага на двух старанах саркафагу. Адзін паміж гербамі Каралеўства і зямлі доб жынскай, другі паміж гербам Вялікай Польшчы і Каралеўства. He шчыце рыцара князя еўфрасіньнеўскі крыж. Пры дакумэнтахз 1416, 1423, 1426, 1433 гг. захавалася пячатка Ягайлы, якая мае ўверсе над вялікім шчытом малы шчыт з крыжам, у якога папярэчкі роўныя. Падобную пячатку меў сын Ягайлы Казімер, яна зьбераглася пры дакумэнтах з 1448, 1450, 1451... 11479 гг. Аднак. разглядаючы польскія дзяржаўныя пячаткі, сустракаем шчыт з крыжам.