Полацак №6, 1992

Полацак №6, 1992

42.87 МБ
У першых стагодзьдзях нашай эры на-роды ўсходняй Эўропы ўжо вялі гандлёвыя зносіны ня толькі ўнутры свайго рэгіёна, але і з народамі далёкіх краін, аб чым сьведчаць знаходкі старажытна рымскіх манэт на тэрыторыі Беларусі. Аб сувязях усходнеэўрапейскіх народаў са старажыт-ным Рымам сьведчыць і аўтар «Слова аб палку Ігаравым», які перыяд III—1У стст. нашай эры назваў Траянавымі вякамі, тым самым гаворачы, што імя рымскага імпэ-ратара Траяна было агульнавядомым і для
ўсходнеэўрапейскіх славян. Устойлівыя гандлёвыя адносіны падтрымлівалі славяне і са сваімі суседзямі на ўсходзе, асабліва з волжскімі булгарамі, а прз іх і з краінамі Азіі. Гэтыя сувязі асабліва пашырыліся ў УПІ—Х стст., аб чым сьведчаць запіскі арабскіх географаў і падарожнікаў, a таксама клады арабскіх манэт, знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі.
Наяўнасьць пашавага земляробства, ра меснай вытворчасьці і гандлёва эканаміч-ных сувязяў у народаў Усходняй Эўропы ў пачатку нашай эры дазваляюць зрабіць вывад аб значным падзеле працы і аб дзя леньні грамадзтва на клясы, што ў сваю чаргу непазьбежна вяло да стварэньня дзяржавы. Сярод гісторыкаў XIX ст. мелі хаджэньне тры тэорыі, пры дапамозе якіх рабіліся спробы вызначыць характар грама-дзкага і палітычнага ладу ўсходніх славян да сярэдзіны IX ст. Найболын распаў-сюджанай была тэорыя радавога быту, прыхільнікі якой (Густаў Эверс, Канстанцін Д.Кавелін, Сяргей М.Салаўёў) лічылі, што да прыходу варажскіх князёў славяне жылі радамі, г.зн. саюзамі асоб, зьвязаных паміж сабой адзінствам кроўнага паходжаньня, агульнасьцю радавой уласнасьці, сумеснай самадапамогай пад кіраўніцтвам рода-начальніка або заступаючага яго месца старэйшага ў родзе.
Затым па меры разрастаньня радоў, яны аб’ядналіся ў плямёны, якія для навя-дзеньня парадку і ўтварэньня дзяржаваў у сярэдзінеІХст. заклікалі да сябе варажскіх князёў. Гэтая тэорыя грунтавалася на біблейскай легендзе аб паходжаньні ўсіх людзей на зямле ад Адама й Эвы і на тэа рэтычных поглядах летапісца XII ст. які
16
17
лічыў, што да прыходу варагаў славяне жылі радамі.
У сярэдзіне ХІХст. атрымала распаў-сюджаньне тэорыя абшчыннага быту (Кан станцін С.Аксакаў, Іван Д.Бяляеў, Васіль Н.Ляшкоў), у сілу якой славяне ў пэрыяд да IX ст. жылі абшчынамі, якія складаліся з асобных сем’яў. Па гэтай тэорыі аснову абшчыннага саюза складала не адзінства паходжаньня, а эканамічныя і сацыяльна-грамадзкія інтарэсы. Людзі, што жылі ў аб шчыне, сумесна валодалі зямлёй, сумесна абмяркоўвалі і вырашалі ўсе грамадзкія справы, разам клапаціліся аб абароне ад вонкавых нападаў, самі падтрымлівалі парадак унутры абшчыны. Ворганам кіра-ваньня быў сходсяброў абшчыны і выбраны кіраўнікабшчыны. Прыхільнікі гэтай тэорыі грунтавалі свае меркаваньні на вывучэньні прававых актаў, у якіх яны вышуквалі ўпаміны аб мясцовых ворганах самакіра ваньня.
У другой палове XIX ст. атрымала вядо масьць тэорыя задружна-абшчыннага быту, вылучанаяФ.І Леантовічам.Па гэтайтэорыі аснову грамадзкага жыцьця ў старажыт-насьці складалі не рады ў іх чыстым выглядзе і не абшчыны, а абшчына сямей ная, якая ў паўднёвых славян называлася «задругай». У такую абшчыну ўваходзілі як асобы, зьвязаныя паміж сабой кроўнай роднасьцю, так і чужакі, аб’яднаныя агуль-нымі эканамічнымі інтарэсамі.Задругі ў сваю чаргу аб’ядноўваліся ў больш буйныя грамадзкія адзінкі па тэрытарыяльнаму прынцыпу «жупы», воласьці, зямлі. Кіра-ваньне такой адзінкай ажыцьцяўлялася сходам (сьнем.веча) і выбранай асобай (жу-панам, князем, валасьцелем). Тэорыя гэтая грунтавалася на вывучэньні гісторыі паўднёвых славян у XIX ст. Усе гэтыя тэо-рыі не ўлічвалі разьвіцьця прадукцыйных
сіл грамадзтва й яго клясавага расслаеньня. Яны зыходзілі з таго, што дзяржавы ў славянскіх народаў узьніклі не раней УП—IX стст. Некаторыя лічылі нават, што дзяржава ва ўсходніх славян узьнікла яшчэ пазьней, толькі пасьля хрышчэньня Русі. Так В.Нікольскі пісаў: «гаварыць аб дзяржаве ў паўдзікіх славян-паганцаў, якія яшчэ ў XI—XII стст. дапускалі кроўную помсту (яўны доказ адсутнасьці ня толькі дзяр-жавы, але нават правільнага грамадзкага жыцьця), больш чым дзіўна» '. Гэтыя й ін шыя памылковыя погляды крытыкаваліся ўжо ў канцы XIX ст. віднымі расейскімі гісторыкамі і гісторыкамі права. Разам з тым і да цяперашняга часу няма навуковага абгрунтаваньня часу паходожаньня дзяр-жаваў ва ўсходніх славян. Так, Б.Д. Грэкаў пісаў: «зусім ясна, што значна раней IX ст. на Русі высьпелі пеабходныя для ўтварэнь-ня дзяржавы перадумовы, якія пасьпелі даць пэўныя вынікі. Аб’яднаньне Ноўгарада і Кіева —гэта толькі важная падзея ў гіс-торыі Русі, але зусім не па ча тковая» ,2 Больш дакладнага часу паходжаньня дзяржаваў ён не называе. С.В.Юшкоў лічыў, што «Па-колькі ўсходнія славяне сваімі продкамі мелі скіфасармацкія народы, то, натураль на, што яны павінны былі атрымаць у спадчыну ня толькі матэрыяльную і ду-хоўную культуру, але і грамадзкі, палі-тычны і прававы лад ад гэтых народаў».3 3 гэтага сьцвярджэньня аўтара можна зра-біць вывад, што дзяржавы ва ўсходніх сла-вян склаліся на рубяжы нашай эры. Але ў іншым месцы гэтайжа кнігі аўтар лічыць, што нават наяўнасьць дзяржавы ў славян скага народу антаў, якія жылі на велізарнай тэрыторыі ад Дуная да паўночнага Данца і сярэдняга Дона на працягу ІУ—УІ ст., не дазваляе адказаць на пытаньне: калі скла-ліся дзяржавы ў больш паўночных сусе-
18
дзяў антаў або нават у тых усходніх сла вян, якія пад іншымі імёнамі сталі вядомы на гэтай-жа тэрыторыі. Так, ён пісаў: «вядома, уплыў антаў павінен у той ці іншай ступені адбіцца і на тых плямёнах, якія не ўваходзілі у склад анцкага саюза (дрыгавічы, крывічы, ільменскія славяне, вяцічы), але і зноў ступень гэтага ўплыву і, значыць, узровень грамадзка-экана-мічнага разьвіцьця, магчыма, былі іншымі, чым у карэнных антаў або ў суседніх зь імі плямёнаў. Адным словам, паўстае новае пытаньне—пытаньне аб грамадзка-экана-мічным і палітычным ладзе ўсходняга сла-вянства з пачатку УІІ ст. да ўтварэньня Кіеўскай дзяржавы» ‘. Такім чынам, аўтар сам засумняваўся ў выказанай ім думцы I як-бы вярнуўся да меркаваньня, што дзяржавы ў славян ўзьніклі толькі пасьля УП ст., бо да гэтага часу ён гаворыць не аб дзяржаўных аб’яднаньнях, а пра плямёны.
Да больш раньняга пэрыяду адносіў утварэньне дзяржаваў ва ўсходніх славян акадэмік Б.А. Рыбакоў. Ён пісаў: «Паўна-кроўнаеразьвіцьцё скалацкага грамадзтва ўУ—І1І стст. да н.э., якоедайшло, мяркуючы па ўсім вядомым нам, да ўзроўнюдзяржаў-насьці, было спынена сармацкім нашэсьцем II ст. да н э. Сарматы рухаліся з усходу, ад нізоўяў Дона і, нарэшце, дасягнулі ся-рэдняга Дуная. У сярэднім Падняпроўі сарматы зьнішчылі адно з скалаціх царст-ваўпа Цясьміну і моцна пацясьнілі паўноч нае царства (Кіеўская архэолягічная група), заняўшы вялікае Перапетава поле на поў-нач ад р.Рось. Праславянская дзяржаў-насьць сярэдняга Падняпроўя, якая толькі што зарадзілася, зьнікла прыкладна на чатырыстагодзьдзі, ажда складаньня новай спрыяльнай кан’юнктуры» 5. Думка аўтара аб тым, што пратаславяне (скалоты) ужо ў У—ІП стст. да н.э. дасягнулі «узроўню
дзяржаўнасьці» не выклікае пярэчаньня, але нельга згадзіцца з палажэньнем, што «моцна пацясьніўшы паўночную дзяржаву... народжаная праславянская дзяржаўнасьць сярэдняга Падняпроўя зьнікла прыкладна на чатыры стагодзьдзі» ад «пацясьненьня», бо дзяржаўнасьць не зьнікае.
Трэба адзначыць, што ў старой рускай гісторыка-прававой навуцы меліся працы, у якіх даказвалася існаваньне славянскіх дзяржаваў ужо да нашай эры. Так, В.Н.Та цішчаў, пераказваючы Іаакімаўскі летапіс пісаў: «0 князех русскнх старобытных Нестор монах не добре сведом был, что ся деяло у нас славян во Новеграде, а святн-тель Ноакнм добре сведомый, напнсал, еже сынове Афетовы н внукн отделншася, н еднн от князь, Славен з братом Скнфом, нмея многне войны на востоце, ндоша к западу, многн землп о Черном морн н Дунае себе покорнша. Н от старшего брата прозваша славяне.. Славен князь..нде к полуносчм н град велнкнй созда, во свое нмя Славенск нарече... умре Славен князь, a no нем владаху сынове его н внукн много сот лет. II бе князь Вандал, владая сла~ вянамі, ходя всюду на север, восток н запад морем м землею, многн землн на вскарй мора повоева п народ дебепокоря.. Он пмел трн сына: Нзобора, Владммнра н Стол-посвята. Каждому нз ннх постронл по едн-ному граду, н в нх нмяна нарече.»* Далей Тацішчаў расказвае пра князёў Бурывоя і. Гостамысла, пасьля якога ў Ноўгарад быў запрошаны сын дачкі Гостамысла князь Рурык.
Рацыянальнае зерне легенды, выкла-дзенай у I аакімаўск ім летапісу, заключаец-ца перш за ўсё у тым, што гісторыя славян скіх народаў I іх дзяжаўнага ладу даты-чыцца таго-ж часу, што I скіфскага народу, г.зн. УПІ-УП стст. да нашай эры. Гэта
19
палажэньне I аак імаўскай легенды пацьвяр джаецца сучаснымі архэолягічнымі ад крыцьцямі, зробленымі пры раскопцы так званых зміевых валаў на Украіне. Аб наяўнасьці славянскіх дзяржаваў у пэрыяд да нашай эры можна зрабіць вывад з паведамленьняў Герадота аб Гелонах, Бу-дзінах і Неўрах, насельніцтве, што жыло на тэрыторыі сучаснай Украіны і Беларусі. 7 Ёсьць падставы меркаваць, што ўпамінае-мыя ў Іаакімаўскім летапісу гарады Сла-венск і Сталпасьвят былі на тэрыторыі Бе-ларусі8. Так, на заходняй Бярэзіне ў Ва ложынскім раёне ёсьць вёска Славенск і побач зь ёю замкавая гара. Патрэбны архэо-лягічныя раскопкі, якія маглі-б даць адказ аб часе ўзьнікненьня Славенска. Водгаласы старажытнага Сталпасьвята чуваць у назве цяперашняга горада Стоўбцы.
Падобнай думкі прытымліваўся й I. За белін. Ён пісаў: «Разьвіцьцё нашай краіны было, вядома, перш заўсё земляробчае.., мяркуючы паводля сьведчаньня Герадота, яно было напалову гандлёвае. 1 пачалося яно, паўсім верагодна, з таепары, калі па берагах Чорнага мора зьявіліся грэчаскія калёніі,за700 і 600 гадоў да Р.Х.»9. Апісваю чы падзеі больш позняга часу, I. Забелін прыводзіць запіс грэчаскага гісторыка Іаана Ефескага, які пісаў у 584 г. нашай эры наступнае: «I да цяперашняга дня славяне жывуць, сядзяць і пакояцца ў Рымскіх абласьцях без клопату і страху, рабуючы іх і спусташаючы агнём і мячом. Яныразба-гацелі, набылі золата, срэбра, табуны коней і мноства зброі, якой навучыліся валодаць, лепш чым рымляне.»10 Той факт, што славяне сілайзброі выбілі ў У—УП стст.бізантыйцаў і рымлян з Балканскага паўабтоку, a германцаў з Цэнтральнай Эўропы сьведчыць аб іх шматлікасьці і добрай ваеннай і палітычнай арганізацыі. Аб існаваньні дзяр