Полацак №6, 1992

Полацак №6, 1992

42.87 МБ
Гэты гістарычны здымак я знайшла ўжо пасьлясваіх размоваў здоктарамТумашам. А гады, у час свайго інтэрв’ю, праглядаючы каляндар памятных датаў, я прыкмеціла адзін юбілей: 4 верасьня 1992 году—80 гадоў з часу нараджэньня беларускага паэта Максіма Танка (ён-жа Аўген Скурко, А.Граніт, Аўгень Бура, А.Сівер, Віктар, Жэнька).
—Ці былі Вы асабіста знаёмы з Максімам Танкам?— запыталася я тадьг доктара.
—Так, — адказаў Вітаў Тумаш і тут-жа дадаў,—Я вельмі добра ведаў яго. Паз-наёміўся зь ім, будучы студэнтам Ві-ленскага ўнівэрсытэта. Разам зь Янкам Станкевічам, які к таму часу скончыў Праж-скі ўнівэрсытэт, я здымаў маленькі па-койчык, у якім было толькі два ложкі, палічкі для кнігаў ды вялікі стол, што стаяў пасярод пакою. Адна палова стала была мая, а другая Янкі Станкевіча. Янка заканчваў сваю дысэртацыю «Беларускі элемент у польскай рамантычнай паэзіі» і паралельна працаваў над карэк іурай чаць вёртага тома Федароўскага выданьня «Lud bialoruski». Том ужобыў падрыхтваны, алеў ім было нямала недакладнасьцей. Палякі
хацелі, хаб гэтае выданьне было аўтэнтыч нае ў навуковым сьвеце. Таму яны і папра сілі некаторых моваведаў праглядзець кнігу. Акрамя таго Янка Станкевіч пісаў артыкулы і зацемкі для часопіса «Калосьсе». Ён быў знаёмы і зь іншымі выданьнямі.
Памятаю, як аднойчы вечарам да нас зайшоўмалады чалавек. Я ўжо нескажу, як ён тады прадставіўся: як пачынаючы паэт ці проста як асоба, што цікавіцца літа-ратурай, у прываінасьці паэзіяй, і спрабуе свае сілы. Гэты хлапец сказаў, што яго завуць Аўген, ён хацеў бы прачыіаць свае верйіы. Пэўна, ён разьлічваў, штоЯнкаСта нкевіч дапаможа надрукаваць што небудзь зь ягоных твораў у «Калосьсях» або яшчэ дзе-небудзь. Янка, падбадзёрыў яго, і той дастаў з кішэні некалькі лісткоў, надру каваных ў нейкім хутчэй за ўсё падполь-ным выданьні, і пачаў чытаць іх. Гэта быў верш аб эміграцыі Аргентыны. У той час многія беларусы эмігравалі ў далёкую паўдзённа амэрыканскую краіну ў пошуках лепйіай долі. Аргентынскі ўрад паграбаваў танную працаўную сілу і абацяў завер баваным рабочым залатыя горы. На самой справе ўсё аказалася інакш.
Хлапец дыклямаваў свой верш выразна, і мне прыгадалася, што я ўжо чытаў яго раней у нейкім часопісе. Ён і тады ўразіў мяне сваёй своеасаблівай манэрай. Пе раважная большасьць паэтаў таго часу арыентавалася на паэзіюнашаніўцаў. Такіх вялікіх і паважаных, як Купала, Колас, Баг дановіч. Узяцьхаця-бНатальлюАрсеньневу, творчасьць якой была папулярна ўжо ў тыя часы. Арсеньнева прытрымлівалася старой традыцыі, бо яна прайшла школу Гарэцкага. Машара, Васілёк і іншыя таленавітыя паэты, што вырасьлі зь сялян, як бы змагаліся з формай вершаў, бо ня ведалі, у якую форму ўціснуць свае
арыгінальныя думкі. У таго хлапца быў ін шы спосаб вершаваньня, недзе Ясенеўска— Маякоўскі стыль. Але я ўжо пра гэта пазь-ней даведаўся, а ў той вечар усе мы былі ў захапленьні ад вершаў маладога чалаве ка. Нам падабаўся той новы струмень, які ён мог унесьці ў нашую літаратуру.
Так я пазнаёміўся з паэтам Максімам Танкам. Пазьнейён часта прыходзіў да нас. чытаў свае вершы. Танк стаў друкавацца ў «Калосьсях». А сваю паэму «Нарач» ён так асьцярожна друкаваў у розных выданьнях, што калі выдаў свой твор у друкарні імя Ф.Скарыны поўнасьцю, цэнзура нават не канфіскавала яго, бо ў кнізе былі пазначаны, падцэнзурныя выданьні, дзе друкаваліся ўрыўкі паэмы. Усыплёная цэнзура, відаць, больш і не перачытвала паэму. Таму яна і пазьбегла канфіскацыі, столь частай у тыя часы.
Як я ўжо казаў, паэтычны стыль Танка вельмі адрозьніваўся ад стылю іншых паэ таў. Танк у свой час начытаўся Ясеніна, якога лёгка было палюбіць за ягоны стых, а таксама Маякоўскага, які стварыў сваю, непадобную ні на кога, вершаваную манэру. Пазьней Максім Танк даваў мне чытаць кнігу Маякоўскага «Как делать стйхй», якую беларускі паэт, мажліва, лічыў сваёй настольнай кнігай. Гэтае захапленьне яму не пашкодзіла, а дало штуршок для да-лейшага разьвіцьця.
Максім Танк нарадзіўся паэтам. На жаль, палітыка хутчэй сапсавала яго, чым дала яму мажлівасьць далей разьвіваць свой талент. У Заходняй Беларусі ён быў вялікім паэтам, творчасьцю якога захап лялася беларуская моладзь. Пасьля першай савецкай акупацыі ён неяк спаткаўся зь Я. Станкевічам, які працаваў настаўнікам у польскай школе.
—Як справы, што пішаш? — запытаўся
пасьля доугай разлукі Янка Станкевіч.
- Што пішу?— зь нейкай насьмешкай перапытася Танк. — Пішу, што можна на друкаваць. Сталіну верш трэба напісаць -напісаў. Пра калектывізацыю трэба напісаць — напісаў.
Але, як расказваў потым Янка Станкевіч, не выглядала, што ён быў моцным энту-зіястам новага ладу жыцьця. Танк, па натуры быў барацьбітом, і ён лепей чуўся там, дзе трэба змагацца, а не гладзіць па шэрстцы. Хвалёная савецкая ўлада адразу ўзяла яго ў ярмо. Вось і выходзіла, што ў Савецкай Беларусі, ён ня рос як паэт, a больш прыстасоўвася. Такая ацэнка ягонай творчасьці была тут, на Захадзе.
Я гляджу на фатаздымкі таго часу. Шчасьлівыя, маладыя сябры. Наперадзе ўсё жыцьцё. Пасьля яны яшчэ будуць спа тыкацца ў Беларускім Студэнцкім Саюзе, у музэі Івана Луцкевіча, на літаратурных зборках і вечарах. Але нядоўга. Гісторыя разьдзеліць іхнія шляхі назаўсёды. Адзін апынецца на далёкім Захадзе і будзе пісаць творы, у якіх раскрываць фальш са цыялістычнай сыстэмы. Другі стане кры тыкаваць «загніваючы» Захад і выхваляць шчасьцелюдзей пры савецкім ладзе жыцьця. I ўжо нічога больш ня зможа зноў аб’яднаць іх, зрабіць былымі сябрамі. За выняткам, праўда, аднаго. Успамінаў аб той гарачай юнацкай веры і надзеі, што сваё жыцьцё яны прысьвецяць на карысьць любай Баць-каўшчыне.
Кожны зь іх пайшоў сваім шляхам.
59
58
з аіым эмівдыі
Сустрэча з Бацькаўшчнай
34 беларусаў Амэрыкі ў жаркія жнівенскія дні наведалі Беларусь. 3 Кліўленду, Дэтройту, Нью Ёрку, Саўт Рывэру, Нью Брансьвіку ехалі яны, каб пабачыць родную родныя мясьціны і сваіх сваякоў. Для некаторых з іх гэіа была ня першая паездка ў Беларусь. Так, арганізатар гэтай паездкі Сяргей Карніловіч ехаў ужо 4 раз, Касгусь Калоша - другі, а Валянтына Яцэвіч другі раз ў гэтым годзе. Аднак для пераважнай колькасьці групы гэта была першая сустрэча з Бацькаўшчнай.
Менск, Жыровіцы, Полацак, Віцебск, Вільня—вось далёка няпоўны маршрут удзельнікаў гэтай паездкі. I ў кожным горадзе незабыўны прыем, сустрэчы з суайчыньнікамі, якія будуць помніцца ўсё жыцьцё. У наступным нумары часопіса, калі вернуцца ўсе ўдзельнікі гэтай незвычайнай паездкі, мы раскажам больш падрабязна аб іх падарожжы А пакуль паглядзіце на гэты здымак. Маленькі адбігачак незабыўнай сустрэчы з Бацькаўшчынай.
У час наведваньня Віцебску
50 гадоў сьвятарскай дзейнасьці мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Раданковіча споўнілася 2 жніўня. У гэты дзень ў царкве Жыровіцкае Божае Маці адбылася літургія, якую служылі айцы Аляксандр Раданковіч Міхась Страпко, Якуб Пірута. Пасьля яе юбілера прывітаў пратаярэй Міхась Страпко, які павіншаваў,пажаў яму, каб і далей самаадана служыў Богу і сэрбскаму народу.
Рэдакцыя часопіса «Полацак» таксама вітае а.Аляксандра з гэтым юбілеем і жадае яму крэпкага здароўя, посьпехаў у сьвятарскай дзейнасьці і ўсяго найлепшага.
Перад Днем незалежнасьці
21 жніўня ў культурна асьветніцкім цэнтры «Полацак» адбылася сустрэча кліўлендцаў з старшынёй Менскага культурна-асьветніцкага клюбу «Спадчына» Анатолем Белым і беларускім бардам зь Віцебшчыны Алесям Малюжанцам.
На пачатку сустрэчы старшыня цэнтру «Полацак» Янка Ханенка прывітаў гасьцей: выкладчыцу музыкі Менскага пэдагагічнага вучылішчй №1 Алу Белую, старшыню клюбу «Спадчына» Анатоля Белага, барда Алеся Малюжанца і сваяка Сяргея і Славіка Карніловічаў Мікалая Кішэню. Затым старшыня перадаў слова сп. Анатолю Беламу.
Анатоль Белы расказаў пра сучаснае грамадзкае 1 палітычнае жыцьцё ў Беларусі, паінфармаваў аб падрыхтоўцы Сустрэчы Беларусаў, якая мае адбыцца ў 1993 годзе ў Менску. Пасьля невялікага дакладу адбыўся канцэрт, які па майстэрску правёў Алесь Малюжанец. Ён выканаў вянок вясельных народных беларускіх песень, найграў задорныя мэлёдыі беларускіх танцаў, вясёлыя прыпеўкі, прасьпяваў 1 некаторыя з сваіх песьняў: «Беларусь мая», «Хвіліна маўчаньня», куплеты, прысьвечаныя аднавяскоўцам, таргуноўцам. Пасьля канцэрта адбыўся канцэрт па заяўкам слухачоў. Які закончыўся позна вечарам.
Застаецца дадаць, што гэтую цікавую сустрэчу поўнасьцю засьняў на плёнку Міхась Калядка.
Прыняцьцё прысягі амэрыканскім амбасадарам для Беларусі
25 жніўня, у дзень першай гадавіны абвешчаньня незалеженасьці Рэспублікі Беларусь, новапрызначаны амэрыканскі амбасадар для Беларусі Дэвод Суорц прыняў прысягу і гэтым самым стаў найвышэйшым прадстаўніком Злучаных Штатаў Амэрыкі на нашай Бацькаўшчыне.
Прыняцьцё прысягі адбылося ў прыгожа ўдэкараванай залі Бэнджаміна Франкліна ў Дзяржаўным Дэпартамэнце ўВашынгтоне
Наўрачыстасьці прысутнічалі амэрыканскія дыпляматы, прадстаўнікі дыпляматычнага
61
60
корпусу ў Вашынгтоне, працаўнікі Дзяржаўнага Дэпартамэнту ды блізкія сваякі амэ рыкаыскага дыплямата. Рэспубліку Беларусь рэпрэзэнтаваў беларускі консул Міхал Хвастоў, заступнік часова паверанага ў справах Беларусі ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Ад беларусаў Амэрыкі на гэтую гістарычную ўрачыстасьць былі запрошаныя старшыня Беларускага Кангрэсовага Камітэту Амэрыкі сп. Расьціслаў Завістовіч і сп-ня Іраіда Завістовіч.
У сваіх прамовах сп. Суорц і ягоны калішні непасрэдны начальнік, генэральны інспэктар Дзяржаўнага Дэпартамэнту Шэрман Фанк, вельмі цёпла гаварылі пра Беларусь, беларускі'народ і пра тыя павольныя, але канкрэтныя крокі, якія Беларусь праводзіць у галіне раззбраеньня й дэмакратызацыі грамадзтва. Спадар Суорц належыць да дыпляматаў прафэсыяналаў. Ён тры гады працаваў пры амэрыканскай амбасадзе ў Маскве, столькі-ж часу быў на дыпляматычнай працы ў Варшаве і два гады ў Кіеве .Перад тым ён быў дэканам інстытуту замежных моваў пры Дзяржаўным Дэпартамэнце. Сп.Суорц ведае расейскую, польскую й украінскую мовы, а цяпер спадзяецца авалодаць і беларускай. У яго двое дарослых дзяцей—сын і дачка. Спадарыня Суорц. якая зрабіла на ўсіх вельмі мілае ўражаньне, працуе сьвятаром мэтадысцкай царквы.