1 Выданьне беларускага культурнаасьветніцкага цэнтру Кліўленд ЗША №6(36), 1994 Polatsak Editorial board. Svetlana Belaia (EditorinChief), Members Yanka Chanenka, Olga Dubanevich (McDermott), Yanka Rakovich, Jan Solowianiuk Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (Галоўны рэдактар), Сябры — Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Янка Раковіч, Янка Салавянюк, Янка Ханенка, Ганаровыя сябры рэдкалегіі: Рыгор Барадулін,Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Георгій Штыхаў, Язэп Юхо. Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе. Зьмест Прывітаньні ўдзельнікам 1 гасьцям XXI Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі . . 3 Наша гісторыя Сяргей Тарасаў. Асноўныя этапы і заканамернасьці тапографа дэмаграфічнай структуры фэўдальных гарадоў Беларусі.................6 3 архіваў КДБ Уладзімір Міхнюк, Якаў Паўлаў. Як зьнішчалі генафонд беларускай нацыі....11 Сьведчаньні арыштаў А. Смоліча.......................................... 18 Далёкае блізкае Юзэфа Найдзюк. Mae ўспаміны............................................. 25 Прывітаньні ўдзельнікам і гасьцям XXI Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі Ад імя Згуртаваньня Беларусаў Сьвету «Бацькаўшчына» сардэчна віншуем удзельнікаў XXI Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі! Наша Сустрэча адбываецца ў той надзвычайны час, калі распачаўся працэс станаўленьня незалежнай беларускай дзяржавы. Але да сапраўднай незалежнасьці і дэмакратыі яшчэ далёка. Неабходна аб’яднаньне ўсіх дэмакратычных сілаў у Беларусі і беларускім Замежжы дзеля Адраджэньня Бацькаўшчыны — у эканоміцы, палітыцы, адукацыі, культуры, навуцы. Трэба помніць, што лёс даў нам, мабыць, апошні шанец і мы мусім сумесна скарыстаць яго дзеля пабудовы вольнага і заможнага жыцьця нашага народу, забеспячэньня лепшай будучыні. Зычым плёну ў працы, духовай моцы, цьвёрдасьці, натхненьня ў захаваньні беларушчыны на абшарах Паўночнай Амэрыкі Прэзыдэнт ЗБС «Бацькаўшчына» Роднае слова Радзім Гарэцкі Янка Юхнавец. Беларуская дыпляматыя......................................... 32 Міхась Кавыль. 1з агню ды ў полымя...........................................33 Сьвятлана Сачанка. Слухаю музыку восені......................................37 Сьвятлана Белая. Максімава Яраславія........................................ 38 «Плач сэрца майго..»........................................................ 42 Анатоль Бярозка. Асеньняя песьня. Эпітаф.................................... 42 Сьвятлана Анатольева. Мікола Лавіцкі. Думкі у слых.......................... 44 Карані нашага роду Старшыня Рады с^a /s/е ^ /Р х ‘a Ганна Сурмач Людміла Дучыц. Культ дрэваў у беларусаў....................................45 Сьвятлана Менская. Адкуль пайшлі асіны ў Беларусі......................... 47 Натальля Арсеньнева. Мікола Равенскі. Песьня сялянаў...................... 50 3 эмігранцкіх выданьняў Антон Адамовіч. Лірнік краіны ветлай.......................................... 55 3 жыцьця эміграцыі............................................................ 50 На развароце: Ул. Басалыга. «Букет восені» Сябры Менскага грамадзкаасьветніцкагаклюбу «Спадчына» дасылаюцьсвае найлепшыя віншаваньні з Бацькаўшчыны ўсім удзельнікам XXI Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі зьяўляецца сымбалем яднаньня Беларусаў за мяжой, сымбалем неўміручага духу патрыятызму, самасьвядомасьці і захаваньня здабытку культурных каштоўнасьцей беларускага народу ў сусьветнай цывілізацыі. Жадаем усім Вам глыбокай веры ў нашае нацыянальнае адраджэньне, духоўнага паяднаньня ў справе нацыянальнай і дзяржаўнай пабудовы і поўнай перамогі ў дасягненьні дзяржаўнай незалежнасьці на любай нашай Бацькаўшчыне. Кліўлендзкі аддзел БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня шчыра вітае ўдзельнікаў XXI Сустрэчы. Мы спадзяемся, што працэс дэмакратызацыі ў Беларусі будзе пашырацца, спрыяючы паляпшэньню эканамічнага дабрабыту й культурнага роськвіту беларускага народу ды ўмацаваньню цясьнейшых сувязяў паміж беларусамі Бацькаўшчыны і Замежжа. Таксама вітаем намаганьні беларусаў, што змагаюцца за нацыянальнае адраджэньне нашага народу, палітычны й эканамічны сувэрэнітэт Беларусі. Жыве Беларусь! Старшыня клюбу «Спадчына» Анатоль Белы Рэдакцыя часопіса «Полацак» віншуе ўсіх беларускіх патрыётаў з XXI Сустрэчай Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Сёньня, калі нашая родная Бацькаўшчына стаіць перад многімі патрабаваньнямі, неабходна як мацьней згуртаваць сваерады. I мы спадзяемся, што гэтая Сустрэча яшчэ мацьней зьяднае беларускую дыяспару. Культурнаасьветніцкі цэнтр «Полацак» жадае ўдзельнікам XXI Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі посьпехаў, плённых і цікавых дыскусыяў, канструктыўных пастановаў, якіяб, нарэшце, прывялі да кансалідацыі ўсіх беларускіх арганізацыяў Паўночнай Амэрыкі. Дасылаем шчырае віншаваньне зь Беларусі ўсім удзельнікам XXI Сустрэчы. Няхай гэтая Сустрэча паслужыць яднаньню ўсіх Беларусаў, як на Бацькаўшчыне, так і за яе межамі. Зычым усім Вам вялікіх духоўных перамог, глыбокай веры ў нашае нацыянальнае Адраджэньне. Молімся за Вас і ўвесь беларускі народ. Жыве Беларусь і няхай дапаможа нам Бог. Царкоўны камітэт прыходу Жыровіцкае Божае Маці г. Кліўленда горача вітае XXI Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Перадаем найцяплейшыя прывітаньні ўсім, хто прыбыў на гэтую сустрэчу, асабліва тым, хто прыехаў з Бацькаўшчыны. Няхай гэтая сустрэча яшчэ больш сплоціць беларусаў Замежжа і беларусаў Бацькаўшчыны, няхай жыве і красуе, нашая родная Беларусь! Дырэктар БВТ «Хата» Валеры Санько 4 5 П НМІіЖіЯД Асноўныя этапы і заканамернасьці тапографадэмаграфічнай структуры фэўдальных гарадоў Беларусі (на прыкладзе Полацка IX—ХУП стст.) Сяргей Тарасаў Пытаньні разьвіццьця сацыяльна тапаграфічнай і дэмаграфічнайструктуры разьвіцьця фэўдальнага горада—адна з самых цікавых у архэолягчынай і гістарычнай навуцы, паколькі яны непасрэдна зьвязаны з праблемай узьнікненьня першапачатковых гарадзкіх пасяленьняў і трансфармацыі іх у разьвітыя фэўдальныя цэнтры. Асаблівасьці і заканамернасьці тапографадэмаграфічай структуры Полацка заўсёды прыцягвалі ўвагу дасьледчыкаў у першую чаргу тым, што гэты горад меў і мае выключнае значэньне для вывучэнья гісторыі Беларусі пэрыяду фэўдалізму. Вакол гэтага горада ўжо ў IX—X стст. складаецца і пашыраецца акруга, якая становіцца сэрцам беларускай протадзяржавы—Полацкай зямлі. Працэс утварэньня дзяржаўнасьці, які адбываўся на фоне складаваньня новых эканамічных, этнічных, культурных і інш. сувязьзяў унутры грамадзтва ўплываў на тапаграфію і дэмаграфію паселішчаў як вясковага, так і гарадзкога тыпу. Таму ў некаторай ступені агульныя напрамкі разьвіцьця тапографадэмаграфічнай структуры Полацка можна разглядаць як найбольш характэрныя для многіх фэўдальных беларускіх гарадоў гэтага тыпу. У гістарычнай тапаграфіі Полацка намі выдзяляецца 4 пэрыяды: IX—пач. XI стст., сярэдзіна XI—XIII стст., ХІУ—сяр. ХУІ стст., другая палова ХУІ—ХУІІ стст. Дадзеная храналёгія грунтуецца на комплексным вывучэньні як характару культурнага пласту на ўсёй гістарычнай плошчы горада, так і пісьмовых, картаграфічных і іншых крыніц. Спынімся на агульных характарыстыках гэтых пэрыядаў. На першым этапе—IX—пач. XI стст. —мы назіраме у Полацку структуру, якая ўжо сфарміравалася I даволі канкрэтна аформілася: замакпасад. Праўда, да архэолягічных дасьледаваньняў 19861990 гг., праведзеных аўтарам, бянтэжыла яўная і нехарактэрная для фэўдальных гарадоў дыспрапорцыя паміж гэтымі элементамі адзінай структуры ў карысць замка. Але, як высьветлілася, такой дыспрапорцыі на самой справе не існавала. Суадносіны плошчы ўмацаванага полацкага дзядзінца ў адносінах да навакольнага горада было адпаведнае: 1:6. Другая праблема—ненатуральны падзел дзядзінца і навакольнага горада рэчышчам ракі—таксама вырашылася ў карысьць Taro, што дадзеная структура была парушана ў выніку перапланіроўкі ХУІ ст. Невыклікае сумненьня, што гарадзішча і навакольны град (у дадзеным выпадку яно можна называць прыгарадам) былі разьмешчаны на адным прыродным, мысе, які абвываўся водамі Палаты. Таму гораду было наканавана разьвівацца па веернарадыальнай схеме ў напрамку поўначпоўдзень. Адкрытае Г.В. Штыхавым селішча на правым беразе Палаты (плошча 0, 3 га) хоць і знаходзіцца крыхі ўбаку, але ў цэлым не выходзіць з гэтай заканамернасьці. На першым этапе разьвіцьця Полацка выдзяляецца прамежкавы падэтап. Ён абумоўлены дыспрапорцыяй, якая нарастала з разьвіццём навакольнага горада, у той час, як плошча ўмацаванага дзядзінца заставалася нязьменнай. Архэолягічныя матэрыялы 19871988 гг. паказваюць, што ў X ст. полацкі пасад, апрача Верхняга замка і часткі Запалоцьця распаўсюджваецца на тэрыторыю будучага Вялікага пасада. Другі пэрыяд храналягічна датуецца сярэдзінай XI—XIII стст. Галоўнай падзеяй гэтага часу, яго кропкай адліку, зьявілася зьмена тапаграфічнай структуры Полацка ў сувязі зь перанясеньнем яго ўмацаванага дзядзінца зь першапачатковага гарадзішіча на Верхні замак. Лічылася, што перанос дзядзіцна трэба адносіць к пачатку XI ст. Але матэрыялы X—XI стст. на Верхнім замку нязначныя, як і нязначная магутнасьць культурнага пласта гэтага часу (0,2 м і меней). Нам здаецца, больш справядліва зьвязваць перанос умацаванага цэнтра на Верхні замка з часам будаўніцтва тут Сафійскага сабора. г.зн. з 50мі гадамі XI ст., згодна дасьледаваньняў П.А. Рапапорта і В. В. Булкіна. У XI—XIII стст. адбываецца найбольшы рост і разьвіцьцё Полацка. Актыўна разьвіваюцца гарадзкія пасады, і ў першую чаргу Вялікі пасад у міжрэччы Дзьвіны і Палаты. Паўнацэнным пасадам становіцца Запалоцьце, плошча якога ў той час была прыкладна 20 га. Тут зьяўляюцца і абарончыя збудаваньні ў выглядзе падвойнага «тына» і рова, якія былі выялеўны раскопамі аўтара ў 1986 г. У XI—XII стст. зьяўляюцца паселішчы на Востраве на Дьзвіне. У XII ст. узьнікаюць паселішчы на левым беразе Дьзвны і Экімані. Апошнія, відаць, выконвалі функцыі сельскагаспадарчых прыгарадаў— спадарожнікаў. Такія паселішчы знойдзены намі ў 0.6 км на паўночны захад Запалоцьця—урочышча Копанкі, каля вёсак Чарнешчына, КазянкіФальварак, Гаравыя. У гэтыж час у Полацку і полацкай акрузе ўзьнікае вядомая сыстэма манастыроў, якія апрача рэлігійных функцыяў выконвалі ролю рэзідэнцыі полацкіх князёў і выступалі як фарпосты на подступах да горада. Выказанае ў свой час меркаваньнесьцвярджэньне А. П. Спунова аб тым, што гарадзкія паселішчы цягнуліся ўверх па Палаце да Спаскага манастыра, не пацьвярджаюцца.