не якой яшчз больш вылучалася наіўнасьць і прымітыўнасьць словаў, Равенскіж, гармапізуіочы, ня толькі больш арыентаваўся на „марсэльезу”, адпаведна з загалоўкам, чым на урачысты гімн. але й надаваў мэлёдыі ход таеж наіўнасьці, лёгкасьці, мала ня скочнасьці, пры якой стушоўвалася прыкрая прымітыўнасьць слоўнага тэксту. Розны расьпеў самога дзяржаўнага гімну — „Беларускае марсэльезы” — у выкананьні хораў Тэраўскага й Равенскага можа найперш й найбольш кіраваў увагу публікі да ўсяе вырознасьці гэтых хораў і іхных гаспадароў. Блізу ўвесь песьневы рэпзртуар Равенскага таго часу зьявіўся друкам у выглядзе ягонага „Зборніка песьняў з нотамі”, выданага ў 1922 г. у Менску каапэрацыйным выдавецтвам „Адраджэньне”. Нажаль, і дасюль яшчэ гэта адзіны друкаваны зборнік твораў кампазытара. Да тагож часу Тэраўскаму ўжо выдалі аж два зборНікі — „Беларускі сьпеўнік” у МенСКУ і „Беларускі Лірнік” у Нямеччыне, люксусовым загранічным, эўрапейскім выданьнем, тымчасам як зборнік Равенскага мусіў выйсьці на паганай савецкай паперы прымітыўнымі правінцыяльнымі пірыфтамі, ад рукі пісанымі нотамі (хто цікавіцца, можа знайсьці гэты зборнік у славянскім аддзеле гарадзкой публічнай бібліятэкі НыоЁрку, толькі асьцярожна зь ім, бо папера ўжо зусім рассыпаеОДа; тамжа для параўнаньня можна знайсьці й „Лірнік” Тэраўскага). Гэтак і сама доля парознаму ставілася тады да двух кампазытараў і хормайстраў. Неўзабаве аднак у долі гэтай пачалі адбывацца й некаторыя павароты. Узімку 1921 г. была забароненая дзейнасьць партыі беларускіх эсэраў, а іх ныя правадыры й актывістыя паарыштоўваныя. „Беларускі Рабочы Клюб’’ перастаў быць эсэраўскім, стаўся наагул ня вельмі бясьпечным месцам для публікі, пачаў пуставаць, хоць ягоны загадчык — старэйшы брат Міколы Равенскага — нек ацалеў і нат яшчэ быў загадчыкам. Ужо ў 1922 г. далейшым рэхам ня толькі гэтага пагрому эсэраў, але яшчэ й славутага Слуцкага паўстаньня 1920 г., быў арыштаваны й высланы з БССР Тэраўскі (разам з адным старым беларускім палітычным дзеячом У. Фальскім — абодва сталіся першымі беларускімі дзеячамі, высланымі з БССР). Беларускі Дзяржаўны Акадэмічны Тэатр, застаўшыся без свайго хормайстра, проста мусіў запрасіць на гэтае месца Міколу Равенскага, і гэты й перайшоў тады з большаю часткаТо свайго хору, што ўлілася ў пасірочаны без Тэраўскага былы ягоны хор тэатру. Праца Равенскага ў Дзяржаўным тэатры ня была аднак доўгая, але ня была, відаць, і лёгкай ды прыемнай у гэткіх абставінах. Праўда, гарманізацыя „Беларускае марсэльезы” Равенскага на гэты час сталася адзінай ужыванай, запраўды дряржаўнай. Равенскі перапрацаваў у апэрэту— першую беларускую апэрэту ў новым часе —п’есу ўспамінанага ўжо Вінцука ДунінаМарцінкевіча „Залёты”, тэатр меўся яе ставіць. Але ўлетку 1923 г. удалося выпрасіць „дараваньне грахоў” Тэраўскаму, і ён вярнуўся ў Менск. Скарыстаўшы гэта, Равенскі адпрасіўся для працягу свае музычнае асьветы ў Маскву, пра што даўно лятуЦвў. Ад канца 1923 г. ён ўжо ў Маскве, пачынаючы новую пару свайго жыцьця й творства. Пра гэтую пару — другім разам. «Зноў паклікала нас дарога...» I зноў восень. I зноў дарога. I зноў сустрэча. На гэты раз ужо дваццаць першая. У Кліўленьдзе да гэтай паездкі пачалі рыхтавацца загадзя. Царкоўны хор пад кіраўніцтвам Кастуся Калошы не адзін раз зьбіраўся пасьля нядзельнай службы на сьпеўкі, атточваючы напевы Сьв. Літургіі. Жаночы хор «Васілёчкі», якім кіруе Вольга Лукашэвіч, развучыў новую вельмі разнастайную песенную праграму, у якую увайшло багата песьняў з Бацькаўшчыны. Саміж удзельніцы хору падрыхтавалі новыя сцэнічныя касьцюмы. Блюзкі, з вышытымі на Бацькаўшчыне блакітнымі васілёчкамі, будуць нагадваць палеткі і лясы роднай Беларусі. Ну а тыя, хто ня змог паехаць у Таронта на XXI Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амэрыкі няхай узгадаюць аб яшчэ адной Таронтаўскай сустрэчы, ладжанай 24травеня 1987 вернікамі БАПЦ з нагоды 70годзьдзя Уладыкі Мікалая. Сярод беларусаў, якіх чытач бачыць ма здымку перад фронтам Беларускага Рэлігійнага Гра 58 Нашыя госьці Гарачае лета на кліўлендзкім «Полацку» распачалося ня менш гарачымі на падзеі пікнікамі і сустрэчамі. У ліпені—жніўні гасьцямі кліўлендцаў сталі Ігар Рудамётаў. Іосіф Пранько, Дзімітры Мірановіч, Марты Р. Ронан, Мікалай Патапаў, Вацлаў Багдановіч, Сяргей Новік, Радзім Гарэцкі і Ганна Сурмач. Ігар Рудамётаў, Іосіф Пранько, Дзімітры Мірановіч, Марты Р. Ронан, Мікалай Патапаў прыехалі у Амэрыку па запрашэньню Амэрыканскай інфармацыйнай агенцыі, якая падтрымоўвае замежную палітыку незалежных краінаў Эўропы. Гэтая агнецыя і стала спонсарам нашай беларускай зьёмачнай групы, якая прыехала ў ЗША з мэтай засьняць фільм пра малы бізьнес у Амэрыцы. Пасьля Вашынгтону і НьюЁрку група прыехала у Кліўленд, дзе засьняла нямала добрых кадраў на фабрыцы "Lukjan Metal Products", у іншых бізьнесах, а таксама на «Полацку». Госьці з прыемнасьцю расказалі аб апошніх падзеях на Бацькаўшчыне, а таксама аб сваёй паездцы па Амэрыцы. Жанчыны прасьпявалі гасьцям некалькі беларускіх песьняў, якія так уразілі іх, што Ігар Рудамётаў, расчулены, прысьвяціў кліўлендцам гэты вершаваны экспромт: За тысячу міляў ад мілай зямлі У Кліўленьдзе мы беларусаў знайшлі,— Сярод небаскробаў і крамачак модных Павеяла духам ад вёсачак родных, I звонам ласкавым, нібы васільковым, Між нас палілася матчына мова. I хутка ладкуе ў хаце застольле Гасьцінны ішчыры вулькавец Толя. А ў Полацкім цэнтры з’ бірае гулянку Спадар барадаты —зпад Гомеля Янка. Мы шчыра ўдзячны! Дык возьмем па чарцы За вашае шчасьце ў сям’і, у гаспадарцы, За тое, каб дзе ні жыліб беларусы,— He паддваліся чорнай спакусе Забыць свой родны кут, —такі ён мілы: Забыць яго не маем сілы 3 13 ліпеня да 16 жніўня гасьцямі «Полацка» былі малады таленавіты журналіст, прэзыдэнт выдавецкай фірмы НВК «Тэхналогія» Вацлаў Багдановіч і супрацоўнік гэтай фірмы Сяргей Новік. Так яны былі сьведкамі, як праходзілі выбары Прэзыдэнта Беларусі, а Вацлаў да тагож асабіста ведае А. Лукашэнку, то пытаньняў у кліўнлендцаў было да іх нямала. 3х гадзіннае выступленьне Вацлава Багдановіча, якое адбылося на «Полацку» пад час пікніку 24 ліпеня аднім днём не закончылася. Вацлаў Багдановіч меў нямала гутарак і спатканьняў з кліўлендцамі на працягу ўсяго часу знаходжаньня на Полацку. 28 жніўня «Полацак» вітаў Прэзыдэнта ЗБС «Бацькаўшчына» Радзіма Гарэцкага і старшыню рады ЗБС Ганну Сурмач Зь імі многія кліўлендцы былі ужо знаёмы з папярэдніх паездак на Бацькаўшчыну, асабліва пад час правядзеньня I зьезду Беларусаў сьвету. Таму гутарка была надзвычай цёплая і задушэўная. Кіраўніцтва «Бацькаўшчыны» расказала аб працы, якая вядзецца ЗБС, падзялілася плянамі на будучае, падзякавала беларусаў, якія перадаюць ахвяраваньні на патрэбы ЗБС «Бацькаўшчына». Акрамя таго Радзім Гарэцкі расказаў пра свайго дзядзьку, вядомага беларускага пісьменьніка і дзеяча Максіма Гарэцкага, 100годзьдзе якога мы спраўлялі мінулым годам і разам з Ганнай Сурмач адказаў на многія пытаньні кліўлендцаў. 60 лепшдя вадзіць з роднай КРЫНІЦЫ ♦ ♦♦♦ ШШ^ z/xS?*?5^^^ шшшшш^^