Праз нейкі час на працы даведаўся ад Краўцова, што ў час яго паездкі ў Нямеччыну, сп. Беразоўскага, які ягозамяняў, страшэнна пакрыўдзіў хамула Шрэтэр: прымушаў Беразоўскага «прагульваць» яго аўчарку. Беразоўскі, чалавек гадоў пад сорак, адмовіўся падпарадкавацца . У туюж ноч ён пайшоў у партызаны. Ня ведаў, карэспандэнт «Беларусай газэты» Янка Кажух, што яго чакае ў лесе загад Сталіна. (Працяг будзе) 36 37 Слухаю музыку восені... Сьвятлана Сачанка Слухаю музыку восені. У зыіерухомелай просіні Сумная песьня гучыць: Лісьцік шупаты, паморшчаны 3 шэлестам ціхім ляціць... Засьпявала дарога Каменьнямі й жвірам Травою й лістамі ІДУ Да каханага. Сьвятлана Белая Сны аб Беларусі Вецер, як нейкі сьмерч, Сьмецьце панёс прэч. Прахалодай акутаў ноч, Дробны пасыпаў дождж. Было кароткім нашае спатканыіе, Мы разьвіталіся на доўгі час. Але застаўся ў памяці сьвітаньнем Аблічча задуменнага выраз... Нямоглы хістаўся, Няпэўны вагаўся, Нягеглы сьмяяўся, Няварты хваліўся, Разумны губляўся, Паэта застаўся, Адзіны застаўся, Як верны прарок. Нешта дзіўнае адбывалася з Максімам у тую ноч. Спачатку ён пачуў звон. To сярэбраным сьмехам зьвінелі сіняватыя зоры. 1 ў іх зове чуўся яму голас маці. Ён гучаў так пранікнёна, так моцна, што яму стала жахліва. Раптам Максім адчуў, як ён пачынае раздвайвацца. Зь яго быццамбы выходзіць другі чалавек, ягоны двайнік. I калі ён, Максім, бездапаможны і хворы, ня можа нават паварухнуцца ў ложку, то той, другі, рвецца да маці, да зорак, да свабоды. Паміж Максімам і ягоным двайніком зыбкая, халодная прастора, яна таксама не стаіць на месцы, а раскачваецца, усё мацьней і мацьней. I ён, быццамбы як у дзяцінстве, ляціць на арэлях у нейкую далечыню. Арэлі раскачваюцца ўсё хутчэй і хутчэй. Галава пачынае кружыцца, і ён ўжо не разумее, дзе ён сам, а дзе ягоны двайнік. Усё блытаецца. Максіму становіцца жахліва. Ён адчувае: яшчэ момант і ён выпадзе з сваіх арэляў. «Госпадзі, дапамагі мне,—бязгучна шэпчуць губы,—Госпадзі ня дай мне памерці. Дай мнесілы... Госпадзі непакідай мяне». Што сталася далей ён не памятаў. Ён толькі адчуў, што ягонае кволае цела ста новіцца бязважкім і ён ляціць. Ляціць да грамады зор! Было зусім цёмна. I толькі зьверху, адтуль, дзе залатым дажджом раскінуліся пацеркі зор, лілося незямной прыгажосьці сьвятло. Там была праўда, свабода і роўнасьць. I ён ляцеў туды. А пад ім агормністай, бязьмежнай ракой плыла Яраславія. I дзіва, з вышыні гэты халодны і суровы край паказаўся яму так падобны на яго родную, закінутую ў балотах Беларусь. Над ёю зараз стаіць глыбокая цемень. I народ яе зараз сьпіць непрабудным сном. Стогн вырваўся з Максімавых грудзей. Народ, Беларускі Народ! Ты — цёмны, сляпы, быццам крот. Табою усюды пагарджалі, Цябе не пушчалі з ярма, і душу тваю абакралі, — У ёй нават мовы няма. Цяжка, вельмі прыкра асэнсоўваць гэтае. Лепшбы і не бачыць зьверху, з вышыні свайго палёту пакуты гэтага быццамбы 39 38 выклятага Богам краю. Хмары, балоты... бедныя хаткі, таполі, бярозкі, ўсюды панурыя людзі. Госпадзі, няўжож мой народ так і не дачакаецца залацістага, яснага дня?! Божа мой, дапамажы беларусам, асьвяці яснай зараначкай маю краінубраначку. Калі хочаш, вазьмі мой голас, мае вершы. Толькі зрабі Бацькаўшчыну свабоднай і шчасьлівай. Вазьмі маё жыцьцё, але вярні жыцьцё ёй. Раптам недзе далёка наперадзе над чорнай зямлёй бліснуў і пасьпешліва згас агенчык. Максім нейкім пачуцьцём адчуў: там ягоная зямля. Там ягоныя продкі. Ён ляціць на радзіму сваіх бацькоў. «Туды, дзе упалі з грудзей пана Бога, парваўшыся пацеркі зор. Яны раскаціліся ў небе, усыпалі сіні прастор». Але ягоны народ яшчэ зьбярэ гэтыя зорачкі. I яны прынясуць беларусам шчасьце і свабоду. Максім ведае гэта дакладна. Ёнахвяроўваесябе дзелягэтага. А над Беларусьсю звон. Што гэта, адкуль? Так гэтаж зямля сьпявае! Зямля й ягоная маці. Нарэшце, ён бачыць сваю матулечку. Прыгожую, пяшчотную, крышку самотную, але такую добрую, такую родную, што нішто на зямлі ня можа параўнацца зь ёю. Разам з матуляй стаіць бабуля Тацьцяна. Яны сьпяваюць разам «У зоры, у зорачкі». Іхнія галасы, быццамбы адзін сьветлы прамень сонца, напаўняюць душу ціхай радасьцю. I ўспомніў ён тады словы Хрыстовыя, сказаныя да апостала Пятра: «Ты, шкадуючы долі галодных людзей, асудзіў песьню, але галодныя людзі не асудзілі яе. Жыва яшчэ душа ў народзе гэтым » Якжа яны дорагі яму. Ён іх кравінушка. Зараз ён разумее, чаму бацька часам называў яго Малевічам. He, не за вонкавае падабенства. Яшчэ нешта іншае яднае іх. I яно такое вялікае і невядомае, што не паддаецца тлумачэньню. Можа гэта дух ягоных продкаў жывезаразўім?Талент і нялёгкая доля усіх Малевічаў. Бацька не любіў Малевічаў, асабліва ягоную бабулю Тацьцяну. Называў яе няўраўнаважанай і надзвычай эксцэнтрычнаю асобаю. Ад яго Максім даведаўся, што, будучы дзяўчынай, яна, пасварыўшыся з сваім каханым семінарыстам Рубяроўскім, дала згоду стаць жонкай Панаса Мякоты. Той быў намнога старэйшы за дзяўчыну, да тагож ўдавец. Як неадгаворвалі Тацьцяну родзічы ад гэтага шлюбу, але нічога зрабіць не змаглі. Сваімі адгаворваньнямі яны толькі падлівалі масла ў агонь. Вянчаньне адбылося. I трэба такому здацца, што ў самы разгар вясельля зьявіўся Рубяроўскі. Але было ўжо позна. Пазьней бабуля прызнавалася: «Каліб ён прыйшоў на некалькі гадзінаў раней, вясельле распаласяб. Я выйшла замуж толькі за яго. Hi перад чымбы не спынілася». Але лёс не пераскочыш. Так вось і стала Тацьцяна Малевіч Тацьцянай Восіпаўнай Мякотай. Замуства не прынесла ёй шчасьця, але яно і не было такім жабрацкім, як казаў Адам Ягоравіч. Старэйшая дачка Стэфанія нават выхоўвалася ў прыватным пансіёне, вывучала французкую мову. Максім вельмі любіў сваю бабулю. Яна, дачка вясковага сьвятара, была вельмі набожнай жанчынай. Макісім памятаў, як аднойчы ён хадзіў зь ёю ў царкву. Гэта было на Вялікдзень. Максім узгадаў пяшчотную цемень той начы, магутнае, але мягкае гудзеньне вялікага звана, вясёлы перазвон іншых, радаснае пеньне, ракеты, якія з трэскам узьляталі і, пабліскаўшы разнакаляровымі агнямі, рассыпаліся ў вышыні, фантастычнае палыханьне чырвонага бенгальскага агня вакол белай царквы, што была ўнізаная лампіонамі... Максіму усё гэтае ўзгадалася даволі часта, але раней неяк ясна не магло прыгадацца яшчэ нешта радаснае і прыемнае. Што адбылося тады ў царкве яшчэ. Што?.. I ўспомніў ён, як, стоячы тады ў незнаёмай царкве, ён згубіў бабулю. Вакол яго стаялі чужыя людзі. Яны бязгучна маліліся і ў іх халодных вачах не было ні іскрынкі спачуваньня да яго. Максіму стала жахліва. Ён хацеў пазваць бабулю, але голас быццамбы анямеу. Тады ён стаў на калені і спужана, падзіцячы, зусім не так як вучыла яго матуля, пачаў маліцца: «Госпадзі, дзе ты? Прыйдзі сюды. Памагі мне адшукаць маю бабулю » Што сталася далей, ён ня мог растлумачыць. Але яму здалося, што Гасподзь пачуў яго. Максім адчуў.што Бог, такі вялікі і магутны, стаіць каля яго. Гэтае адчуваньне цягнулася толькі адно імгненьне. Але ён запомніў яго на ўсё жыцьцё. Бог пачуў яго і даў яму голас і сілы.А каля іконы Багародзіцыстаяла зь сьвечкай у руцэ ягоная бабуля. Яна здавалася Максіму амальсьвятой. Пасьля таго вечара ён і пачаў пісаць вершы. Да голасу маці і бабулі далучаецца высокае сапрана цёткі Стэфаніды. Максім бачыць яе прывабную і разважную, якой яна была 10 гадоў назад, у 1905 годзе, калі яны з маці, Вадзімам і Лёвам гасьцілі ў яе ў вёсцы Вязьзе. Гэта было самае шчасьлівае лета яго дзяцінства. Цэлы дзень ён быў на прыродзе з маці і братамі. Яны гралі ў даганялкі, хаванкі, бегалі на перагонкі. Максім бачыць сябе 5гадовым хлапчуком. Вось ён бяжыць да цёткі папрасіць у яе папіць малака. Стэфаніда стаіць разам зь нейкай жанчынай і размаўляезьёй. Максім зь цікавасьцю слухае прыгожую беларускую мову, ён разумее яе! Але чаму гэта маці сумуе,калі ён замест «янчннца»гаворыць як і цётка Стэфаніда «яічня», а свінку называе «парсючком»? Гэтаж так прыгожа гучыць? Макісім хоча запытацца аб гэтым матулю, а таксама пацікавіцца, ці напісала яна працяг свайго апавяданьня «Напярэдадні каляд»? Тое друкавалася ў «Гродненскнх губернскнх ведомостях» ў сьнежні 1984 году, але маці нечакана ідзе у нейкую хату. Максім падаецца за ёю. А там, у вялікім сьветлым пакоі сядзяць за сталом дзядзька Івана й Антона Луцкевіча, гаспадархутара Ракуцёўшчына Вацлаў Лычкоўскі. Разам зь ім ягоная сястра Ядзьвіся Русецкая, 50гадовая, але яшчэ сымпатычная кабэта. Крыху далей іх пляменьніца Эмілія, вельмі абаяльная шэравокая 25гадовая жанчына. Яна трымае на руках маленькую дачушку Яніначку. Усе яны радыя прыходу Максіма. За два летнія месяцы, якія ён правёў у 1911 годзе на Ракуцёўшчыне пасьля заканчэньня гімназіі,гэтыя людзі сталі яму роднымі. Асабліва Эмілія зь Яніначкай. Максім расказваў маленькай дзяўчынцы казкі. Усе разам хадзілі на прагулкі па жывапісных мясьцінах Ракуцёўшчыны. Вось і зараз ён увайшоў, a малая кінулася да яго. Максім узяў яе на рукі і ўскінуў высокавысока, амаль да столі. Яніначка засьмяялася, і ад яе вясёлага галасочка лягчэй зрабілася на душы. А тым часам Ядзьвіся Русецкая запыталася ў Максіма: — Можа гарбаткі з намі папьеце, Максім? —0, дзякую, але можа крышачку пазьней. Януся, калі мы будзем піць разам з табой гарбату? —Калі матулька будзе, —шчабеча малая —Вось і добра, — кажа Максім. —Будзем піць гарбату з мамай Эміляй. А зараз я буду расказваць табе казку. Яніначка сядае на Максімавы калені і 41 40 ўважліва слухае ягоны аповяд. Яна, як і Максім, не заўважае, што цётка Ядзьвіся пачынае сварку з маці. —Толькі не кажы,—скардзіцца Ядзьвіся, — што ты ня бачыш, што ён закаханы ў цябе. Чаму калі я яму прапаноўваю кубачак гарбары, ён ня п’е, а калі ты гэта робіш, ніколі не адмаўляецца. Максіму непрыемна бачыць гэтую сцэну рэўнасьці. Ён хоча прабудзіцца, але толькі далей паглыбляецца ў свой незвычайны сон. Вось юнак бачыць братанябожчыка Вадзіма. Той стаіць у асяродзьдзі моладзі і нешта горача гаворыць. У цесным гуртку вакол яго маладыя сацыялістырэвалюцыянеры, што ўваходзілі у групу старэйшага брата, а таксама сябрукі Максіма па ліцэю. Вадзім прыцягвае да сябе ўвагу і старэйшых людзей, што знаходзяцца поруч. Сярод іх Максім заўважае Германа Лапаціна, перакладчыка твораў Карла Маркса. Некалі Вадзім зьвяртаўся да Германа з просьбай даць дазвол для напісаньня ягонай біяграфіі. Але Лапацін адмовіў брату, што вельмі засмуціла Вадзіма, які ужо сабраў усе неабходныя для працы крыніцы. Праўда, супраць жаданьня Лапаціна ённепайшоў. I зрабіў вельмі правільна, бо гэта была не ягоная справа. Рэвалюцыя, сходкі, забароненая літаратура, — усёгэтазаразздавалася Максіму такімі наіўнымі марамі. Чаму Вадзім так і не зразумеў, што ўсё, чым яго так шчодра надзяліў Гасподзь, ён мусіў быў аддаць на адраджэньне Бацькаўшчыны. Ёнстаўбы, абавязкава,стаў рыцарам свайго краю. I тадыб яны разам змагаліся за свабоду беларусаў.