Раптам з боку тэатру пачуўся моцны грукат, нібы грукнулі гарматы ці грымнуў гром Над дрэвамі ўзьняўся шэры слуп дыму. Язэп паглядзеў на Мікалая, але не спытаў нічога, а толькі падумаў: «Узарвалі тэатр. Адкуль Мікалай мог аб гэтым ведаць загадзя, што папярэдзіў мяне?». Мікалай глядзеў на дым, пакруціў галавою. Язэп паклаў яму руку на плячо, сказаў: «Дзякую браце, за перасьцярогу». Той маўчаў, усё глядзеў на дым, а пасьля выгукнуў: «Глядзі, Язэп! Бягуць». I праўда: ізскверу выскаквалі мужчыны, жанчыны і беглі па Савецкай у розныя бакі. Язэп убачыў Аню. Яна праваю рукой трымалася за левую, як быццам несла перад сабой перабітю руку. Язэп пабег за ею, дагнаў і ўбачыў кроў, якую Аня стрымлівала, заціскаючы рану, але не магла стрымаць, бо рука была паранена ў некалькіх месцах. Раны былі няглубокія, асклепкі міны толькі шарпанулі па руцэ, калі ўжо «прызямляліся». Аня сядзела на другім радзе.далёка ад мейсца ўзрыву.Тыяж, што сядзелі блізка, паплаціліся жыцьцём. Як пазьней стала вядома, чатырнаццаць чалавек міна расшматавала, шмат каго параніла. Загінуў, паміж іншага, сын паэтэсы Натальлі Арсеньневай. А з немцаў—ніхто, бо іх там не было. Аня пасьля гэтага паставіла крыжык на цёплых адносінах да Язэпа, бо палічыла яго віноўным у тым, што яе параніла. Язэп зматаўся, не сказаўшы ёй нічога. Яна была ўпэўнена, што той паліцай, нейкі Мікалай, ведаў нешта. Са злосьці Аня забрала ад Язэпа коцікавую куртку і пабегла лячыць руку да братоў і сястры. Назаўтра ў прапагандовым аддзеле толькі і гутаркі было, што пра ўзрыў. Забыў Краўцоў спытаць нават у Лабача, чаму ён ня выступаў. Пра выпадак з Сэляхам Язэп расказаў яму пазьней. Тым часам Краўцоў апавядаў: «Як грымнула, я думаў бамбяць. Нехта закрычаў, нехта заенчыў. Людзі рынуліся да дзьвярэў, схачучы праз крэслы. Скачуць, падаюць, лезуць адзін на аднаго. Я таксама лезу. Дым рэжа вочы, не дае дыхаць. Я лезу, цягну за руку Людмілу. Выбраліся мы таксяк на двор. Гляджу, вывалак я не Людмілу, а нейкую незнаёмую кабеціну. Людмілуж выцягнуў нейкі мужчына. А яж яшчэ вярнуўся ў тэатр, шукаў яе сярод забітых. Рады, што сярод нябожчыкаў яе няма, прыбег дадому, а Людміла сядзіць каля вакна і заліваецца сьлязамі: думала, што мяне забілі. Тэатр не выходзіў у Язэпа з галавы. Аднойчы ён сядзеў каля вакна і паглядаў на вуліцу. Ужо добра сьцямнела. Дом ураду ледзь быў прыкметны на хмарным небе. I раптам: Бах! Бабах! Тратататата! —0, гэта не партызанскія міны. Язэп шырэй расхіліў фіранку. Лявей Дому ўраду крыжаваліся, мутусіліся срэбныя пісягі пражэктараў. Вось адзін пісяг затрымаўся, паласнуў па самалёце. Самалёт, як срэбраная птушка шугануў у ropy, шмыгнуў управа, бліснуў срабрыстай пяціканцовай зоркай... Трататата! Увысь шуганулі залатыя пацяркі трасіруючых куляў. Дарэмна немцы трататакалі: самалёт выскачыў ізсрэбнага пісяга, і ягоны сьлед зьнік. Пражэктары яшчэ доўга паласавалі неба. Язэп захіліў фіранку, сеў за стол, задумаўся. Шмат таўклося думак у галаве. «Справы немцаў, відаць, дрэнь, —думаў Язэп,— Да гэтага часу савецкія самалёты над Менскам не паказваліся. Значыць, —фронт прыбліжаецца да Менску. А мы харахорымся. Трэба схадзіць да Віктара. Ён мае радыё, слухае Маскву. Цікава, што там робіцца на франтах»? I Язэп пайшоў да Віктара. У хату Язэпа Віктар не запрасіў, бо не жадаў злаваць Веру. Яны затрымаліся на ганку. Віктар неяк абыякава спытаў: —Што новага? Язэп адказаў: —У мяне нічога новага. А што ў цябе? —Тое і ў мяне. Думаю, ты чуў, як бамбілі станцыю? —Чуў і бачыў. Лепей скажы, што кажа Масква? —Чырвоная армія наступае. —Я так і думаў. Чорт зь імі! Чаму быць, таго ня мінаваць. Скажы вось што, дзе ты прападаў так доўга? Віктар вагаўся казаць праўду ,але хоць паўпраўды сказаў: —Мяне арыштавала СД. Абвінавачвалі ў сувязі з партызанамі. Пагражала гэта ведаеш чым. Мяне не павесілі, бо ня мелі, бадай, канкрэтных доказаў. Адпусьцілі з тым, каб я адкупіў свае грахі. —I ты адкупіў ці яшчэ адкупляеш? —Адкупіў. Я болей у Беларускай Самапомачы не працую. Язэп ня стаў улічаць брата ў няшчырасьці: Беларускай Самапомачы восеньню 1943 году не было, яна ператварылася ў Раду даверу, а пазьней ў БЦР. —А дзе ты зараз працуеш, калі не сакрэт? —Ды можна сказаць нідзе.... Крыху падхалтурваў у тэатры на другарадных ролях. Каб не ўзарвалі тэатр, халтурыўбы і далей, а так... Язэп дастаў 100 марак, усунуў Віктару ў кішэню і падаў руку, Віктар моцна сьцінуў Язэпавыя пальцы і пасьпяшыў, расхваляваны,у хату. Зь невясёлымі думамі крочыў Язэп дадому. Аня была ў хаце. Язэп пайшоў у свой пакойчык, але мусіў затрымацца, бо пачуўся стук у кухоннае вакно. Да яго 34 35 падбегла Аня і шапнула: —Нехта стукае. —Я чуу, —адказаў гэтакжа ціха Язэп. —Спытай, хто і што яму трэба. Аня пайшла і вярнулася хутка. Сказала голасна: «Заходзь». Зьявіуся падвыпіты Валянтын. Язэп спаткаў яго жартам: —Ну, а я толькі што падумаў: «Што гэта Валянтын ня прыходзіць?» Шварц бёзэ засумавала па ім — А я па ёй не засумаваў,—адказаў Валянтын. — У мяне галава трашчыць ад іншых «бёзаў».,. —А ад тае, якую ты згорб каля нашых дзьвярэй? Валянтын вылупіў рудаватыя вочы, паглядзеў на Аню, якая ўвіхалася на кухні, і ізноў упяліў пагляд на Язэпа. А Язэп казаў: —He мая справа ўмешвацца ў тваю працу, але я хацеўбы ўсётакі ведаць, каго ты ня пусьціу да мяне. Можа гэта была мая сястра? —Ня дай, Гасподзь, мець такую сястру. —Гэтаж чаму? —Таму, што яна хворая незьлячымай хваробай. Прыслалі яе «наградзіць» цябе. —Ажно так? Цікава, чым я заслужыў у партызанаў гэтую «нагароду»? —Гэтага я ня ведаю. Ведаю толькі, што яна бажылася і клялася Анупрэйчыку, што ня зьбіралася з табой ісьці ў ложак, a хацела расказаць усю праўду і прасіць цябе, каб ты яе ўратаваў. —Што ты кажаш? Прызналася? —У Анупрэйчыка і мёртвыя прызнаюцца. —Ну, гэта гіпербала. А як яе завуць? —Ліза Гулько. Знаёмая? —Так, разам вучыліся. Шкада, прыгожая была дзяўчына. —Цяпер яна не выглядае на прыгожую. Валянтын зьбіраўся нешта сказаць, але пачуўся голас Ані: «Заходзьце»! Зьявіўся у хромавай тужурцы мардасты хлапец. Валянтын, зірнуўшы на яго, хуценька зматаўся. Язэпу ўспомніўся чамусьці такі самы каржакаваты суб’ект, які прыходзіу арыштоўваць яго ў Белпэдтэхнікуме. Той таксама быў у хромавай тужурцы, але тады была зіма. «Можа гэта такая уніформа сэксотаў, падумаў Язэп, — паціскаючы студзёную руку. He разабраўся Язэп, як ён адрэкамендаваўся, толькі пачуў: —Мікалай Фёдаравіч хоча пабачыць цябе... Гэтакжа на «ты» запытау Язэп: —Маеш на гэта пісьмовае даручэньне? —He, не маю, але вось маю пасьведчаньне. 1 незнаёмец паказау картачку супрацоўніка Смаленскага СД. Язэп ня стаў прыглядацца, але прозьвішча запомніў, хаця ведаў, што гэта не сапраўднае, а псэуданім —Янка Жук. Сказаўшы Ані, што ён хутка вернецца, Лабач і Жук пайшлі ў СД, што знаходзілася на вуліцы Астроўскага. Гэта далекавата ад вуліцы Карла Лібнехта. Ішлі па Савецкай, перакідваючыся малазначнымі словамі. Адзін раз затрымалі іх нямецкія патрулі. Праверыўшы «аўсвайсы», сказалі:«Геен зі» Каля вялікага белага будынку СД вартавы для праформы праверыў дакументы, загадкава маргнуў Жуку. «А хто его знает, чего он моргает»,—прыгадалася Язэпу песьня «На заходе ходнт парень», якую выгнаў із галавы затхлы дух, што шугануў праз адчыненыя дзьверы. Тым часам яны дайшлі да кабінэту начальніка СД. Жук адчыніў, пастукаўшы дзьверы, прапусьціў Язэпа, у кабінэт не зайшоў. Язэп убачыў Анупрэйчыка і тых самых двух суб’ектаў, якія прысутнічалі на вочнай стаўцы з Макарэвічам Сьцяпанам. «Можа, яшчэ раз пабачуся з Макарэвічам„» —падумаў Язэп, але пабачыўся не з Макарэвічам, а з Лізай. Язэп яе ніколіб не пазнаў, Ведаў яе як самую вясёлую і прыгожую студэнтачку. Яна часта загадкава ўсьміхалася пры спатканьні ў калідоры, але Язэп не асьмельваўся зь ею зьвязвацца, бо за ею бегаў Пятрусь Грэчыц, яго добры сябра. Сем гадоў ня бачыў Язэп Лізу. За сем гадоў яна пастарэла на 20 гадоў.Твар, калісьці ружовенькі, стаў жоўтацёмны, доўгія залацістыя косы тамсям працялі белыя пасмы.Стройная постаць сагнулася ў дугу, нібы ў яе балеў жывот. Толькі вочы іскрыліся, як і раней. «Бадай, ад сьлёз»,—падумаў Язэп. A яшчэ падумалася: «Яе не гады састарылі, а...» Думку перапыніў голас Анупрэйчыка: —Вы знаёмы, спадар Лабач, зь Лізай? —Знаёмы. Разам вучыліся ў Белпэдтэхнікуме. Вучыліся з 1930 па 1933 год. —Была яна ў камсамоле? Ліза непрыкмець прыклала да вуснаў палец. —He, не памятаю. Здаецца, не была. Яна вучылася на школьным аддзяленьні, a камсамольцы на пазашкольным. Каб Анупрэйчык стаў распытваць, якая розьніца паміж тымі аддзяленьнямі, а Язэп яму стаў тлумачыць, Анупрэйчык могбы западозрыць яго ў прыналежнасьці да камсамолу, бо толькі камсамолец мог дакладна ведаць, каго рыхтавала пазашкольнае аддзяленьне. Але Анупрэйчык не закрануў небясьпечную для Язэпа тэму, а спытаў: —Ты ведаеш, што Ліза прыходзіла да цябе? —Не,—хуценька адказаў Язэп, бо, каліб сказаў «ведаю», трэба былоб выдаць Валянтына Арлова, якому даў слова маўчаць. —Дык вось, ведай, каб у будучыні быу асьцярожны з сваімі былымі студэнтачкамі, паказваючы рукою на Лізу, сказаў павучальна Анупрэйчык. —Гэтая студэнтачкатэрарыстка ўзарвала афіцэрскае казіно, a табе хацела падсунуць хваробу. —Я не хацела яму падсоўваць хваробу,—закрычала Ліза,—Я хацела расказаць ямуўсюпраўду і папрасіць.каб выратаваў мяне зь бяды. Мянеж заразіў паскудны фрыц, і я адпомсьціла. Адпомсьціла! Ліза залілася сьлязамі. Анупрэйчык махнуў рукою тым, хто сядзелі на канапе. Яны ўскочылі і ўзялі Лізу пад рукі, вывялі. Язэпа Анупрэйчык адпусьціў. Сьцепваючся, як ад холаду, выскачыў ён із катоўні і пашыбаваў, аглядаючыся на крушні дамоў. Ужо добра сьцямнела. Язэп пабег да бабкі Анюты, каб купіць «лекаў». «Палячыўшыся» сам з сабою, заснуу і апынуўся, як заўсёды пасьля выпіўкі, у абдымках страшных сноў. Прахапіўшыся позна, не пахмяліўшыся, з галавою, як барабан, пакавыляў на працу. У дзьвярах, як заусёды немец праверыў «аўсвайс» і ажно адшатнуўся ад Язэпа: ад яго несла перагарам. На працу Язэпа немец не пусьціў. Вярнуўся Язэп прыгаломшаны дамоў, уключыў «талерку» і праз некаторы час пачуў: «Сталінскія галаварэзы забілі гаўляйтара Кубэ».