У XI—XII стст. горад разьвіваўся экстэнсыўна. У XIII стст. рост горад ў шырыню замарудзіўся ці навогул спыніўся. Полацак пачаў набіраць сілы ў межах ужо занятых тэрыторыяў, г.зн.—інтэнсыўна. Гэта перш за ўсё знайшлі адбітак у росьціе культурнага пласту ў межах аднаго помніка. 3 улікам новых матэрыялаў, Полацак на другім этапе займаў агульную плошчу каля 120 га. Трэці пэрыяд храналягічна адпавядае ХІУ—сяр. ХУІ стст. Тэрыторыя Полацка ў гэты час у цэлым застаецца ў межах XII—XIII стст. Але адбываецца больш глыбокі працэс 6 7 разьвіцьця ўнутранай стурктуры горада. «Полацкая рэвізія 1552 г.» прыгадвае Задзьвінскія пасады ўжо ў якасьці паўнапраўных гарадзкіх тэрыторыяў. Відавочна, што за іх кошт адбываецца некаторы тэрытарыяльны рост горада. Але разьвіцьцё Полацка па левабярэжжы Дзьвіны ў той час ня мела значнай перспэктывы. Гэта тлумачыцца той сыстэмай прыцягненьня да гістарычных цэнтраў правабярэжжа, якая ўжо склалася. Магчыма, што ўскосна ўплывалі на гэта сухапутныя шляхі, якія зьвязвалі Полацак, з такімі гарадамі як Асвея, Пскоў, Віцебск і якія праходзілі менавіта па правым беразе Дзьвіны. Ёсьць падаставы меркаваць, што з ХІУ ст. роля Верхняга замка, як цэнтра горада, калі не ўзрасла, дык ва ўсякім разе ўмацавалася. Сьведчаньнем такога «умацаваньня» як у прамым, так і ў пераносным сэньсе можна лічыць умацаваньне крэпасной фартыфікацыі каля 1363 г., што выявілі раскопкі паўднёвага схілу Верхняга замка. Апошні чацьвёрты пэрыяд прыпадае на другую палову ХУІ—ХУП стст. Менавіта ў другой палове ХУІ ст. моцныя зьмены адбыліся ў гістарычным цэнтры горада. Пасьля захопу Полацка маскоўскім войскам у 1563 г. узводзіцца новы замак—Стралецкі (Ніжні). Дзеля гэтага ў фартыфікацыйных мэтах перайначваецца геаграфія мыса старажытнага паселішча. Але будаўніцтва новага замак, якое зьмяніла тапаграфічную, сацыяльную і дэмаграфічную структуру горада, не апраўдалася. Падзеі 1579 г., калі роля Стралецкай крэпасьці пры абароне Полацка была даволі сьціплай, паказалі неперспэктыўнасьць для горада такога збудаваньня. У гэтыж пэрыяд яшчэ больш узмацьняецца Запалоцьце, Верхні замак, зьяўляюцца ўмацаваньні Вялікага пасада. Паступова ў цэнтргэтага галоўнага гарадзкога пасада ствараецца новая сацыяльнатапаграфічаная дамінанта Полацка, яго культурны і палітычны цэнтр. Плошча горада ў канцы ХУП ст. складае каля 200 га. Значную цікавасьць уяўляюць пытаньні дамаграфічнай структуры Полацка на розных этапах яго існаваньня. Для XII—ХІП стст. такая спроба была распачата ўпершыню Г.В. Штыхавым у разліку, што на плошчы ў 1 га пражывала 1 тыс. чалавек. Карыстаючыся гэтым крытэрыем, але ўлічваючы ў сьвеце новых дасьледаваньняў, што першапачатковая плошча горада складала 8 га, трэба лічыць, што ў Полацку ў IX—X стст. пражывала каля 8 тыс. чалавек. Але гэтая методыка ўлічвала, што склад сям’і ў тыя часы быў, прыкладна, 5 чалавек. Па другой жа мэтодыцы, колькасыдь членаў сям’і павінна была быць 6 чалавек. Апрача таго, П. П. Талочкам была прапанавана новая мэтодыка падліку жыхароў горада, якая зыходзіла з тэрыторыі горада, колькасьці сядзіб, якая прыходзілася на дадзеную тэрыторыю і адной сям’і, якая пражывала на гэтай сядзібе з 6 чалавек. На падставе шматгадовых раскопак і назіраньняў за характарам культурнага пласта ў гістарычнай частцы Полацка, тапаграфічнае разьвіцьцё тэрыторыі горада, у рамках прапанавай намі храналёгіі, выглядае так: IX—пач. XI стст,—40 га /зь іх у IX—X стст.—8 га/; сярэдзіна XI—XIII стст. — 120 га, ХІУ—сярэдзіна ХУІ стст. —160 га, другая палова ХУІ—ХУІІ стст. —200 га. Значна цяжэй справа з падлікам памераў сярэднестатыстычнай сядзібы горада. Для IX—X стст. гэта могуць быць матэрыялы раскопак на тэрыторыю старажытнага селішча. У 1986 г. на плошчы 60 кв.м. быў ускрыты фрагмент аднаго жылога комплексу IX—X стст., які быў выразна агарожаны з поўначы на поўдзень частаколам. Жытло ўяўляла сабой наземнае каркаснаслуповае збудаваньне зь невялікімі гаспадарчымі ямамі і печкаюкаменкай. Памеры ўскрытай часткі жылога комплексу 36 кв.м. Мяркуючы па шырыні (адлегласьць паміж пляценікамі), даўжыня наўрад ці магла перавышаць гэтыя памеры ў два разы. Такім чынам, можна меркаваць, што памеры жылога комплексу былі каля 70 кв. м. ці 0,007 га. У раскопе 1989 г. на плошчы 400 кв.м. было ўскрыта 17 мацерыковых ямін, якія на нашу думку, адносяцца ня менш, чым да 45 жылых комплексаў. Можна меркаваць, што памеры аднаго комплексу не перавышалі 100 кв. м., што можна параўнацьз раскопам 1986 г. Такім чынам, памеры сярэдняга жылога комплеску ў Полацку IX—X стст. можна лічыць раўным 90 кв.м. 3 улікам шчыльнасьці жылой забудовы (для дадзенага пэрыяду —70%) і плошчы гарадзкой тэрыторыі, у горадзе было разьмешчана каля 622 сядзіб, у якіх маглі пражываць амаль 4 тыс. чалавек (3 тыс. 732). Па пэрыяду XII—XIII стст. у нас маюцца матэрыялы аб характары жыльлёвай забудовы розных частак горада I, перш за ўсё— Верняга замка. Гэта раскоп II (1959—1960 гг.) і раскоп III (19611962) якія вывучаліся Г.В. Штыхавым. У гэтыя раскопы цалкам увайшла адна сядзіба, да якой адносяцца забудовы 6С, 61, 6Е, 6Г, 6Д. Агульная яе плошча складае 288 кв.м. ці абагулена — 0,03 га. Памеры гэтай сядзібы адпавядаюць памерам сярэднестатыстычнай сядзібы Кіева XII—XIII стст. Відавочна, такія супадзеньні невыпадковыя. Аднак, памеры сядзібы залежалі таксама ад сацыяльнага статуса людзей, якія там пражывалі. Сьведчаньне таму,—сядзіба заможнага майстраювеліра XIII ст. на Вялікім пасадзе Полацка, якая была раскапана ў 1987/88 гг. Яе агульная плошча складала каля 1000 кв.м. Таму, відаць, будзе правамерна прызнаць, што і для Полацка XII—XIII стст. плошча сярэднестатыстычнай сядзібы складае 0, 03 га. Калі прыняць каафіцыент шчыльнасьці жылой забудовы на дадзеным этапе 60%, мы атрымаем агульную колькасьць сядзіб у горадзе 2400. Калі ўлічыць, што на даной сядзібе пражывала ў сярэднім 6 чалавек, то агульная колькасьць жыхароў Полацка ў XII—XIII стст. будзе раўняцца 14 400 чалавек. Разьлік колькасьці жыхароў Полацка для сярэдзны ХУІ ст. крыху палягчаецца наяўнасьцю пералічэньня двароў у «Полацкай рэвізіі 1552 г.» На яе падставе польскі гісторык С. Александровіч, а потым і Г.В. Штыхаў дапускалі, што ў горадзе пражывала каля 11 500 чалавек. Другога пункту гледжаньня прытрымліваўся 3. Ю.Капыскі, які лічыў, што ў сярэдзіне ХУІ ст. колькасьць насельніцтва Полацка магла дасягаць 50 тыс. чалавек. Аднак у падліках 3. Ю. Капыскага была зроблена адна значная памылка ў сувязі з атсутнасьцю канкрэтных уяўленьняў аб полацкай тапаграфіі I тапаніміі. Таклетапісны «Острог», у якімзгарэла ў 1563 г. 3 тыс. двароў, называецца то «Островскнм», то «Острогскнм» пасадам і супроцьпастаўляецца Вялікаму пасаду, у якім «было яшчэ болей двароў». На самой справе, Астрог —гэта і ёсьць Вялікі пасад. Зыходзячы з колькасьці двароў у гэтым пасадзе (3 тыс.) і плошчы самога пасада (38 га), на 1 га прыпадала 79 двароў. Экстрапаліруя гэты вынік на ўсю плошчу горада, атрымліваем 12 640 сядзіб ці 63 200 чалавек насельніцтва. Калі ўлічыць60% забудовы і 5 чалавек на адну сядзібу (як рабілі папярэднія дасьледчыкі), дык атрымаем 37 920 чалавек у сярэдзіне ХУІ ст. Аднак гэты вынік наўрад ці можналічыць дакладным. Магчымы яшчэ адзін варыянт. У Асторгу, згодна разьлікам, пражывала як мінімум ІЗтыс. чалавек. Плошча горада без Астрога складала 122 га. бяз плошчы пад абарончыя збудаваньні — 116 га. Пад жылое будаўніцтва (зыходзячы са шчыльнасьці 60%) —69,6 га. Пісьмовыя крыніцы даюць магчымасьць меркаваць, што памеры сярэдняй сядзібы на Остраве складалі 0,08 га. Экстрапаліруючы на ўсю тэрыторыю Острава, гэта складзе 879 сядзіб ці 4 350 чалавек (з разьліку 5 чалавек на сядзібу). Такім чынам, агульная колькасьць людзей горада магла скласьці 19 350 чалавек, а з разьліку 6ці чалавек на сядзібу —44 100 жыхароў у сярэдзіне ХУІ ст. Сярэднеарыфметычная лічба (паміж 5 і 6 жыхарамі на сядзібу) —31 725 чалавек. Як бачым, гэтая лічба блізкая да папярэдняга разьліку. Прыкладам да такой колькасьці полацкага насельніцтва мы прыходзім і ў выніку падлікаў па «Полацкай рэвізіі 1552 г.» Згодна З.Ю. Капыскага, па «Рэвізіі» на пасадах пражывала 1 777 старэйшын сямей ці 8 885 мяшчан. Калі карыстацца разьлікам з 6 чалавек на сядзібу (сям’ю), дык трэба лічыць што іх было 10 662. Калі да гэтай колькасьці дадаць «чорны і просты люд» (згодна тагож дасьледчыка) —24 тыс., дык атрымаем 34 662 чалавека. Такім чынам, выкарыстоўваючы розныя варыянты падліку, мы прыходзім да высновы, што ў ХУ—ХУІ стст. у Полацку пражывала каля 30 тыс. чалавек. Варта зьвярнуць увагу на тое, што згодна з прапанаванымі намі падлікамі і храналёгіяй гісторыкатапаграфічнай структуры Полацка, пачынаючы з XI ст. насельніцтва горада кожнае стагодьздзе вырастала ўдвая. Гэты працэс парушыўся і стаў непрадбачлівым з таго моманту, як горад у час Руска— Лівонскай вайны быў заняты войскам Івана Грознага. Узмацьняла гэта 10 становішча неўраджаі, стыхійныя бедствы. Усё гэта прывяло да таго, што па дадзеных перапісу 1654 г. ,у горадзе пражывала ўсяго каля 5 тыс. чалавек. Падводзячы вынікі сказанаму, варта адзначыць, што разьвіцьцё тапографадэмаграфічнай структуры Полацак IX—ХУП стст. непарыўна зьвязана з эканамічнай і палітычнай гісторыяй горада .Вылічаныя этапы так ці іначай адлюстроўваюць агульны працэс горадаўтварэньня, які быў характэрны для большасыді буйных фэўдальных гарадоў, якія адначасова зьяўляліся цэнтрамі княстваўзямель. У гэтым пляне Полацак ня быў выключэньнем. Але разьвіцьцё яго структуры мела шэраг асаблівасьцей, якія дазваляюць пановаму паглядзець на увесь працэс узьнікненьня, станаўленьня і разьвіцьця фэўдальных гарадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Ул. Басалыга ЗЯвЖЙбд Як зьнішчалі генафонд беларускай нацыі Уладзімір Міхнюк Якаў Паўлаў Па меркаваньнях ДПУ галоўнай мэтай Беларускага нацыянальнага цэнтру (БНЦ) было сьцвяржэньне савецкай улады шляхам узброенага паўстаньня пры ваеннай падтрымцы Польшчы і стварэньне Беларускай буржуазнадэмакратычнай рэспублікі пад пратэктарам Польшчы. Для гэтага БНЦ праводзіў падрыхтоўку паўстаньня, шпіёнскую дзейнасьць, шкодніцую, дывэрсыйную і тэрарыстычную работу ў розных галінах сацыялістычнага будаўніцтва ў Беларусі. У лістападзе 1933—студзені 1934 г. па справеБНЦбылорэпрэсыравана 161 чалавек, у тым ліку да вышэйшай меры пакараньня прыгавараны 15 былых беларускіх паслоў у польскім сейме—М. Т.Бурсевіч, П. П. Валошын, Ф. I. Валынец, І.С. Дварчанін, С.А. РакМіхайлоўскі і іншыя, для якіх вышэйшая мера пакараньня была зьняволеньне ў канцлягеры на 10 гадоў. Большасьць зь іх адпраўлена ў Салавецкія лягеры. 22 чалавекі з 70 рэпрэсыраваных па прыгавору 9 студзеня 1934 г., адбываючы пакараньне ў зьняволеньні, па рашэньню розных пазасудовых ворганаў у 19371939 гг. былі расстраляны. Караючая рука дыктатуры пралетарыяту спасьцігла сыноў беларускага народу, якія змагаліся за яго ўзьяднаньне, нацыянальнае адзінства і лепешае будучае.