Полацак №6, 1994

Полацак №6, 1994

37.07 МБ
—Ну як, пакажаш нам шлях ці не? — ужо злосна запытаўся незанаёмец.
—Пакажам, —ціха сказала Іна.
—Так заразжа ідзем,—скамандавалі ваякі.
Дзяўчыны паслухмяна накіраваліся да патаемнай сьцяжынкі.Яны ступілі пару крокаў, як раптам аднекуль зпад зямлі вылецела птушка і пачала гаварыць чалавечым голасам: «За тое, што хацелі ворагам аддаць родную зямлю на пагібель, станьце дрэвам, якое пры кожным шораху, кожным подыху ветру будзе трасьціся ад жаху і ўзгадваць тую хвіліну, калі вы, не задумваючыся, здраджвалі Бацькаўшчыне. I ня будзе вам спакою ніколі. Будзеце вы ў вечных жаху і весь час будзеце вы ахоўваць чужыя землі, але ніколі не верніцеся на сваю». Сказала птушка і зьнікла. Глядзяць воі, а замест Асі і Іны стаіць прыгожае стройнае дрэўца. Адзін бок лістоўчкаў у яго зялёны, як вочы Асі, а другі нагадвае серабрыстыя косы Іны. Стаіць дрэўца і кожны ягоны лісточак трасецца ні то ад жаху, ні то ад ветру, ні то шораху. А за дрэўцам, там дзе была сьцяжынка, выступае жоўтая вада. 1 няма ніякага шляху з гэтай дрыгвы.
Так і загінулі воі пасярод чортава вока. Так і ня вярнуліся да хаты Ася і Іна. А праз год, перад іхняй хатай вырасла дрэўца. Адзін бок лістоўчкаў быў зялёнынызялёны і вельмі нагадаваў прыгожыя вочы Асі, другаяж старана лістка была серабрыстая, як шаўковыя валасы Іны. Людзі назвалі гэтае дрэўца ў гонар дзяўчатак Асіна, так і ня ведаючы, адкуль зьявіліся яны на беларускай зямлі.
Сопр,
(_ ІДРА/W , fytfTYCU ^АЛІНвў
2ш
я

Песьня сялянаў
Сл. Н Арсеньрван.
,Мо detain.
6
±Е=

шр

Му^ ^І Шіагл:
£3
Лц ь|?>
налі 'і ГэЫльлЁ^^лРА cw'i На шы Ф ^Ы

ВлРя bob' Рл гоаь лд 6t КУ н

XblltvS1  Ня

£
1 6'Е^ся Н* гномся Нлді
У Ц₽У»\ ^AtHjbbli Pa ЮйьАДЙЕ Ку гУ жы^чы Н%
			
	_!	L Г. Г V		
		г і	К I	Г	гг	Hr—t	г—
			

ГдГНУ^ірА tout У НЫ
Ді'і ЙА mfo ГА Ру
I ді'і ЙА, ШТо ТА
£
3 UU 1

С НА род Тйон |
J JU j d J:
ЛЫ ГдР ЛА PYCb ДоЧ\ H^

ру е н а Род тіон 'і
r U 1 U
ты ^ЕЛА русь і ДЬі^

Г
НЎІ
50
51
ГэН СЬММЕЙ.ТЭКДА ЛЕМ HEJ\4| КлйМАСЯСЫ^ЕРіў
Jt’A НЕЛ(5А TblX Р|АВ СА ЛАН СК' УД?>Е ^’і	£ jfi хлЕй A НА ллох ’і AA ₽У,’і KAfe Ьшь
	?с7а		—9	 НЕЛ\	4= м		1	 	9	 хлеь	НС КА 1	1	—гг ру	=C7t
	ФЬ	 ' 9tT A			9	 Н£Л\	—4— ІА	—4	 хлеб	hG ка	—2^_ РУ	
4	F^		f. u	о	d	—4	— W^i	7		J	J—	—М	3 	1
	1 ракдх rjA ле^	а ^ра	ЕІОРНЫ 9» ^АЕ Ч?	мьі гь^і pa л’> сКА —		0		:			г\ы	f*±t	3=
/	J			(J				м±і lQ>b	zt= Ki
1	MS	У	Hj\G	і_ў	_v^;		’Г:'і \г.	/• СКА 4’—L г t р—	qbi й~	■ ■ м 0	
			W				^»—LA	
J||g||||||||||||g|^

fycbLp Ье М ГУСЬ
£=5=£3
Be лд русь _ Бем Руо,
I Тьі Будош Mbtuj,
52
Лірнік краіны ветлай
Антон Адамовіч
Ул. Басалыга.
(3 успаміпаў нра Міколу Рашчіскага)
Нябожчыка Міколу Равенскага я памятаю ад 1920 году — ад таго самага году, у якім і пачалася фактычна ягоная дзейнасьць беларускага хормайстра й кампазытара. Тады пачаў ён паказвацца менскаму грамадзтву із сваім хорам, другім пасьля крыху paHeft паўсталага хору Уладзімера Тэраўскага, аўтара музыкі нашага сяньняшнага гімну „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.
Хор Тэраўскага ў менскай публікі ўважаўся за першы ня толькі таму, пгго паўстаў раней за хор Равенскага. Быў ён куды большы складам і магутнейшы галасамі, асабліва мужчынскімі басовымі найбольш. За базу сваю меў Веларускі Дзяржаўны Тэатр, тады званы яшчэ й Акадэмічным, а пасьля і цяпер — Першым (цяпер яшчэ й імя Янкі Купалы ды ,,ардэнаносным”), ды загаспадараваны ў найлепшым тэатральным будынку тагачаснага Менску — у будынку старога гарадзкога тэатру. Неўзабаве хор Тэраўскага стаўся й проста складовай часткай Першага Беларускага Дзяржаўнага Акадэмічнага Тэатру.
Базаю хору Равенскага быў галоўна г. зв. „Беларускі Рабочы Клюб”, зарганізаваны й кіраваны партыяй беларускіх сацыялістыхрэвалюцыянераў (эсэраў), тады яшчэ дапушчанай бальшавікамі ў якасьці „легаль
най апазыцыі”, як самі яны казалі пасьля. Загадваў гэтым клюбам якраз родны брат Міколы Равенскага, старэйшы за яго, дзейны беларускі эсэр. Мясьціўся клюб у будынку, званым у Менску пад назовам „Акварыюм” — гэтак зваўся рэстарантэатр, што быў у гэтым будынку (на былой Юраўскай вуліцы, супраць б. Архірэйскага завулку) да рэвалюцыі (пасьлей будынак гэты перайшоў пад Дом працаўнікоў асьветы). „Беларускі Рабочы Клюб” быў таксама за базу тэатральнай трупе Уладыслава Галубка, што пасьлей сталася асновай Трэйцяга Беларускага Дзяржаўнага Вандроўнага Тэатру, зьліквідаванага разам з самым Галубком у пару ,,яжоўшчыны” Але хор Равенскага ніколі ў склад тэатру Галубка не ўваходзіў, хоць часта супрацаваў, а найболын дык проста суйснаваў зь ім.
Таксама проста суйснаваў хор Равенскага — як не ў вадным будынку, дык у вадным месьце Менску — з хорам Тэраўскага. Ня было між імі ані супрацы, ані таго, што можна былоб назваць выразнай канкурэнцыяй, ці хоцьбы спаборніцтвам. Была аднак зусім выразная вырознасьць, адменнасьць розных індывідуальнасьцяў гэтых харавых калектываў. Пачыналасяж яна, ці мо выплывала ўжо з вырознасьці індывідуальнасьцяў самых іхных кіраўнікоўхормайстраў, Тэраўскага й Равенскага.
55
54
Ужо нат самымі сваймі фізычнымі іюстацямі яны розьніліся вельмі. Хоць, з большага, аднаго, аднолькава невялікага росту, на першы пагляд здаваліся рознымі нат у гэтым, бо Тэраўскі быў вельмі сабе круглаваты, кругла (й лыса) галовы, даволі мажны, тымчасам як Равенскі ўжо й тады — шчупленькі, нат сухенькі, з купінаю густых і даўгаватых, назад зачэсваных валасоў. Тэраўскі любіў апранацца, у тон усяму хору.панароднаму: белая беларуская сьвітка, пад ёй вышываная кашуля з саматканым паясом. Равенскі найчасьцей быў у звычайным тады „фрэнчы”, ці марынарцы, ды ў „нацыяналізацыі” вопраткі далей за сьціпла вышытую кашулю й вузенькага паяскасаматканчыка ніколі ня йшоў. ,Ад усяе постаці Тэраўскага тхнула павагай, часам якбы й сурававатай навет, ад постаці Равенскага навявала ціхой сьціпласьцяй і нейкай асаблівай ветласьцяй, мо нат нацыянальнай — духам тае „краіны ветлай", ,,Беларусі ціхой і ветлай”, кажучы словамі паэтаў, пасьлей пакладзенымі ім на музыку.
Тэюж лініяю йшла й вырозьнасьць кірунку абодвых, найперш як хормайстраў. Тэраўскі выразна любіў тварыць уражаньне на публіку як наймацнейшае, наймагутнейшае (асабліва пры дапамозе арміі магутных басоў), што нат, як кажуць, „біў на вонкавы эфэкт”. Любіў, прыкладам, стаяць да публікі перадам, сам пяючы, а хор якбы й зусім ня кіруючы (на самой рэчы кіраваў пальцам заложанай за сьпіну рукі, але публіка, ня бачачы гэтага, запраўды была ўражаная). Равенскі, наадварот, якбы баяўся, прынамся, выразна высьцерагаўся якоганебудзь вонкавага эфэкту, імкнучыся уцягнуць публіку ў нутраное перажываньне выконванае хорам рэчы. Ня толькі стаяў заўсёды
перадам да хору, але й на прыступачцы перад падстаўкаю з нотамі (Тэраўскі не ўжываў іх ніколі), кіраваў ня толькі аберуч, але, тады, і з палачкаю. Паважнейшая публіка ўспрыймала гэта як выяў сумленнага і кваліфікаванага стаўленьня да справы, у ваччу публікі прымітыўнейшай Равенскі выглядаў тут проста якбы „слабейшым” за Тэраўскага.
Пры сваім кірунку й у мэтах правядзеньня яго Тэраўскі трымаў хор у суровай дысцыпліне, часам выяўляючы тут сваю сурававатасьць, пра якую казалася кагадзе. Успамінаецца, як аднойчы на сьпеўцы хапіў за грудзі аднаго, удвая за яго вышэйшага баса й скалануў, як ліпінку. У Равенскага тады дысцыпліна трымалася сьведама самым хорам; пасьлей, калі гэтага часам ня было, даводзілася бачыць хармайстра ўпрошваючы хор „быць людзьмі” зь незаўсёды памысным вынікам . . .
Абодным хармайстрам даводзілася быць і кампазытарамі для сваіх хораў, ізноўжа, з тэю самаю лініяй розьніцы між імі. Тэраўскі пераважна апрацоўваў — „гарманізаваў” народныя песьні, вельмі мала тады кампануючы сваіо музыку да словаў нашых паэтаў, тымчасам як Равенскі гэтаму аддаваў увагу, прынамся ня меншую, як гарманізацыі народных мэлёдыяў. Ніхто дасюль не адзначыў, што Равенскі — і якраз у тую пару — першым пачаў тварыць музыку да словаў наймузыкальнейшага з нашых дарэвалюцыйных паэтаў — Максіма Багдановіча. ,,Ня кувай ты, шэрая зязіоля”, „Завіруха”, „Слуцкія ткальлі” былі пакладзеныя тады ім на музыку, і хоць пасьля гэтыяж вершы апрацоўвалі музычна й колькі іншых кампазытараў, у маіх успамінах музыка Равенскага да іх і дасюль гучыць
«Беларуская моладзь», №12, 1961 як найбліжэйшая, найроўнавартасьнейшая да музыкі слова самога Максіма Багдановіча.
А хто сяньня ведае, што музыка аднэй з найулюбёнейшых у нас цяпер песьні — „Люблю наш край”, на словы Канстанцыі Буйла •— створаная нікім іншым, як Міколам Равенскім і якраз у тую пару? Да паэзіі Канстанцыі Буйла тады, як відаць, найбольш ляжала сэрца Равенскага — ён паклаў на музыку яшчэ й ейныя „Каб я крыльле мела”, „Я шукала”, а ў 192223 г.г. стварыў сваю першаю большую музычную рэч — сюіту — на словы ейнае паамы „Курган”. У туюж пару Равенскі выявіў і адну з вартых адзнакі сваіх асаблівасьцяў — уменьне знаходзіць матар’ял для музыкі й у самых, здаваласяб, немузыкальных паэтаў. Так, прыкладам, ён вельмі ўдала паклаў на музыку ўступ да паэмы „Гапон” (,,Шум, крык, гоман у карчме”) пісьменьніка XIX веку Вінцука ДунінаМарцінкевіча, а таксама верш такога цяжкога паэты (калі й наагул паэты), як Цішка Гартны — „Ах ты, Нёманрака”. Апошні тады й доўга пасьля меў вялікую папулярнасьць, ня меншую хіба за „Люблю наш край” — так блізкімі ўсім былі, у праніклым музычным агучэньні Равенскага, ягоныя заключныя словы пра тое,
Што надыйдзе пара — Зьнемажэньне міне, Адраджэньня зара Над народам блісьне,
I з збалелых грудзей Беларусі дзяцей Над табой загудзе Песьня вольных людзей . . •
I ў гарманізацыі не сваіх мэлёдыяў Равенскі ўжо ў тую пару выявіў такуюж сваю арыгінальнасьць і прані
57
класьць, дый таксама туюж лінію адрознасьці ад Тэраўскага. Выявілася гэта на гарманізацыі як запраўды народных песьняў (як, прыкладам, ведамая „Чамуж мне ня пець”), так і — ды найбольш яскрава — на гарманізацыі такой псэўданароднай рэчы, як „Беларуская марсэльеза” (,,Адвеку мы спалі”).
„Беларуская марсэльеза” выконвала тады яшчэ ролю дзяржаўнага гімну Савецкае Беларусі й шанавалася зусім побач із агульна  савецкім дзяржаўным гімнам, якім тады быў яшчэ „Інтэрнацыянал”, пасьля зьведзены Сталінам да ролі гімну толькі партыйнага. Хоць нашая „Марсэльеза” заўсёды падавалася за „народны твор", у Менску тады ведама было, што на самой рэчы стварыў яе, і музыку і словы, успамінаны ўжо Уладыслаў Галубок, запраўды майстар на ўсе рукі — і артысты, і рэжысэр, і драматург, і празаік, і паэта, і музыкагарманісты, і танцор, і мастакмаляр, і хто толькі ні хто. Музыка выйшла хай зусім не народная, але хоць даволі ўдалая, асабліва што да папулярнасьці, словыж вельмі наіўнымі й прымітыўнымі, „народнымі” хіба толькі ў сэньсе ўяўленьня пра народ у меставога паўінтэлігэнта. Выходзіла зь іх, што народ гэты „адвеку спаў”, пакуль яго ня „разбудзілі” ды не „сказалі, што трэба рабіць”, а гэта — ,,што трэба свабоды, зямлі чалавеку, што трэба зладзеяў пабіць” . . . Далей выходзіла, што няшчасьце долі гэтага народу ўсяго ў тым, што „бяз хлеба, бяз грошай працуй, усюды ганяюць, усюды сьмяюцца, ну проста хоць крыкні: ратуйі”, а хто „сьмяецца”, дык добра й ня ведама, толькі „здаецца, панамі іх зваць” . . . У гарманізацыі Тэраўскага музыка песьні, у вадпаведнасьці з усім ягоным кірункам, набывала моцы й цавагі, на фо