Стратэгія ўтварэньня калгасаў побач з эканамічным націскам шырока выкарыстоўвала метады запалохваньня і фізычнага ўздзеяньня на асноўную масу сялян. Прычым такая практыка ўжывалася паўсямесна: на вачах усіх зьнішчаліся найбольш заможныя, самастойныя і прафэсыйна здольныя сяляне. Раскулачаваньне закранула значна большую долю вясковага насельніцтва ў параўнаньні з той, якая па самых строгіх падыходах магла быць аднесена да кулакоў: у Беларусі яны складалі ў канцы 20х каля 4% сялянскіх двароў. Ахвярамі рэпрэсыяў стала вялізная частка сярэднякоў, а ў некаторых выпадках (па наўмысных на гаворахсуседзяўіібеднаты. Як гэтаажыцьцяўлялася на практыцы, даюць падставу меркаваць успаміны відавочца, сялянінабедняка Клічаўскага раёну, першага старшыні калгаса «Авангард», у пачатку 30х гадоў арыштаванага, I. П. Ліпая. У сваім дзёньніку ён нагадваў: «Прыязжае да нас упаўнаважаны ДПУ Аўсянкін і патрабуе сабраць сход. Добра, сабралі народ. Я—старшынствуючы на сходзе. Даю слова Аўсянкіну. Той устае, выцягвае з кабуры рэвальвер, кладзе яго перад сабой на стол і пачынае сваю прамову такім чынам: «Усе вы тут на Польшчу глядзіце, і палякаў чакаеце. Але вы хутчэй убачыце Сібір, чым палжаў. »*7 Безумоўна, пасьля такой «агітацыі» калгас пад гучнай назвай «Авангард» быў створаны, старшыню яго Ліпая ў хуткім часе напаткаў трагічны лёс. Выконваючы красавіцкае, 1930 г., патрабаваньне Сталіна «паскорыцьработу па калектывізацыі ў раёнах без цалкавай калектывізацыі», у якасыді дзейснага сродку барацьбы с кулацтвам 3. К. Гей і яго прыхільнікі рапартавалі ў Маскву, што да пачатку травеня 1930 г. у Беларусі калектывізацыяй ахоплена 58% сялянскіх гаспадарак, а іх пасяўная плошча складае 66% усіх пасяўных плошчаў у рэспубліцы |8. Побач з гэтымі лічбамі паведамляліся і другія: да травеня 1930 г. у Беларусі раскулачана амаль 16 тысяч сялянскіх гаспадарак, што складала каля паловы іх агульнай колькасьці. Каб пазбавіць іх сувязьзяў і апоры на месцах, значнай сваёй часткай, іх сем’і былі выселены ў раёны крайняй Поўначы, Сібіры і Казахстана. Безумоўна, што пасьля такога «маштабу » рэпрэсыяў супраць сялянства колькасьць «кулацкіх гаспадарак» з кожным годам рэзка зьніжалася. Згодна зьвестак Народнага камісарыяту фінансаў ад 7 сакавіка 1931 г. аб выяўленых кулаках, налічанай і спагнанай зь іх сумы сельгаспадатку, па стану на 1 сакавіка 1931 г. у 99 раёнах Беларусі налічвалася 4265 кулацкіх гаспадарак. Па статыстыцы тых гадоў, у «кулацкіх сем’ях Беларусі было ў сярэднім 78 чалавек. 1 калі уявіць сабе, што з 1931 па 1934 гг. да завяршэньня ў асноўным калектывізацыі ў рэспубліцы, такая колькасыдь гаспадарак разам з сем’ямі кожны год неабгрунтавана падвяргалася рэпрэсіям, то атрымліваецца лічба ў 261 тысячы чалавек. 18 Здаваласяб, што пасьля таго, як лепшая па гасападарчаму значэньню і працаздольнасьці катэгорыя вясковага насельніцтва —залатая частка генафонда сялянства Беларусі—была вывезена, то ўладам ужо можна было і супакоіцца: вёска шпарка пераўтвараецца на сацыялістычны лад; разьвіцыдёсельскай гаспадаркі абяцае радаваць грандыёзнымі дасягненьнямі; культурныя пераўтварэньні ў стане зьмяніць аблічча і псыхалягічны стан усяго сялянства. Але ня тут яно было: раскручаны махавік рэпрэсыйнай машыны павінен быў працаваць на поўную магутнасыдь. Ён патрабаваў новых ахвяр. 1 ворганы вышуку «праціўнікаў» калгаснага ладу не «спалі ў шапку». Згодна спраўкі аб аператыунай дзейнасьці ворганаў ДПУ БССР за 1932 1933 гг., у сельскай мясцовасьці было ліквідавана 78 контррэвалюцыйных арганізацыяў і 2828 асобных груп з агульнай колькасьцю 23 994 чалавек 1Э. Вядома, што да гэтай лічбы трэба яшчэ дадаць членаў сямей, сваякоў і блізкіх якіх таксама хапалі без суда і сьледства пад час «вялікай чысткі». Згэтай нагоды старшыня ДПУ Беларусі Л. М. Закоўскі, выступаючы на Ум аб’яднаным пленуме ЦК і ЦК КП(б) Б (1720 лютага 1933 г.) удакладняў, што з травеня 1932 г. па 14 15 сярэдзіну лютага 1933 г. «па лініі толькі карных ворганаў зь беларускай вёскі «ізьята»да ЗОтыс. контррэвалюцыйных, кулацкіх, бандыцкіх палітычных элементаў (так ДПУ характарызавау тых, хто не ўспрыймаў новы, сацыялістычны ўклад жыцьця —аўт.) што гаворыць аб той буйнай насычанасьці і той вяікай колькасьці антысаветчыкаў, што акапаліся ў беларускай вёсцы, ... якія аказваюць нам (ворганам ДПУ—аўт.) неверагоднае супраціўленьне ». 20 Далей Л. М. Закоўскі падагульняў, што 1500 кулацкіх контррэвалюцыйных груповак і 30 контррэвалюцыйных арганізацыяў уяўляюць сабой ні што іншае, як «эсэраўскі, нацдэмаўскі, кулацкі твар», заарыентаваны на Польшчу. Галоўная іх мэта— «узьняць узброенае паўстаньне супраць Савецкай улады». У якасьці прыклада прыводзілася «контррэвалюцыйная групоўка» ў складзе 11 чалавек, якая дзейнічала ў Любанскім раёне —Давідовіч, А. Камар, 1. Камар, Зіневіч і інш. — «кветкі кулацкага насельніцтва, што прабраліся ў адзін калагас, каб шкодзіць савецкай уладзе»21’ расьцягвалі яго маёмасьць, заціскалі ўсякія праявы самадзейнасьці і крытыкі бяднаты». А таму адна дарога ім—Крайняя Поўнач ці Сібір. Па апошніх падліках беларускіх дасьледчыкаў, пад час «цывілізавага «гвалту ад рэпрэсыяў прама ці ўскосна пацярпела кожная шостая сялянская сям’я, у якой была раскідана гняздогаспадарка і скалечаны лёс яе членаў. Гэта значыць, адны зь іх былі фізычна зьнішчаны, другія апынуліся ў папраўчапрацоўных лягерах (ППЛ), трэція, будучы на волі, адчувалі адносіны да сябе як да людзей «другога гатунку». 22 Трагедыя «сацыялістычнага пераўтварэньня» жыцьця на вёсцы складалася ня толькі зза масавых рэпрысыяў заможных сялян, максімальным абагульненьнем сродкаў вытворчасьці і дамашняй жыўнасьці. Яна памнажалася, паглыблялася тым, што тая валюнтарысцкая партыйнадзяржаўная палітыка садзейнічала адцураньню сяляніна ад сродкаў вытворчасьці і ад выніку яго працы. Паралельна складвалася сыстэма дырэктыўнага плянаваньня і бюракратычнага кіраваньня сельскай гаспадаркай з боку апарата. Да тагож, каля 1520% аднаасобнікаў было пазбаўлена выбарчых правоў, а калгасьнікі ня мелі пашпартоў, што пазбаўляла іх мачымасьці свабоднага перамяшчэньня, юрыдычна прымацоўвала да калгаса, надавала яго працы безыніцыятыуны, прымусовы характар. На практыцы адбывалася расьсяляньваньне вёскі. Каманднабюракратычнае кіраваньне зьяўлялася тормазам сельскагаспадарчай вытворчасьці, пазбаўляла яго перспэктыўных магчымасьцей. Менавіта ў гэтым неабходна шукаць карэньні прычыны адставаньня сельскай гаспадаркі ад неабходнасьці рэспублікі, а таксама пакіданьне сялянамі зямлі й абязьлюджваньня вёсак. 3 нарошчваньнем тэмпаў сацыялістычных пераўтварэньняў значна ўзрастаў і рэпрэсыўны апарат. Міліцыя была выведзена з падпарадкаваньня мясцовым уладам і падначалена непасрэдна ДПУ, а НКУСы саюзных рэспублік у сьнежні 1930 г. былі ліквідаваны. ППЛ перайшлі ў непасрэднае падпарадкаваньне ДПУ. У ліпені 1934 г. АДПУ была рэарганізавана ў НКУС СССР. Тадыж быў утвораны пазасудовы орган —Асобая нарада замест судовай калегіі АДПУ. 23 За два гады да перабудовы чэкісцкіх ворганаў зьявіўся Закон аб ахове сацыялістычнай маёмасьці. Яго творцайбыў асабіста Сталін. Ён уводзіў у яксьці меры судовай рэпрэсыі за крадзёж калгаснай і каапера тыўнай маёмасьці вышэйшы памер сацыяльнай абароны —расстрэл з канфіскацыяй усёй маёмасьці, з заменай у асобных выпадках расстрэла наЮ гадоў ППЛ з канфіскацыяй усёй маёмасьці. Амністыя па справах гэтага накірункубылазабаронена. Так званы «закон аб пяці каласках» на самой справе ўводзіў насільле і беззаконьне. 1 сьнежня 1934 г. у дзень забойства С. Кірава, Прэзыдыум ЦВК СССР прыняў пастанову «Аб парадку вядзеньня справаў па падрыхтоўцы ці зьдзяйсьненьню тэрарыстычных актаў». Характэрнай рысай яго было тое, што тэрмін вядзеньня сьледства абмяжоўваўся 10 днямі, абвінаваўчае яго заключэньне арыштаванаму ўручалася за 1 суткі да суда.Справы разглядаліся без удзелу пракурора й адваката, абскарджваньне і падача хадайніцтва аб памілаіваньні не дазвалялася. Прыгаворы выконваліся неадкладна. У 1935 г. была афіцыйна ўстаноўлена карная адказнасьць аж да вышэйшай меры пакараньня ў адносінах дзяцей з 12гадовага ўзросту. У верасьні 1937 г. зьявіўся закон па справах аб шкодніцтве і дыверсыях.што практычна адкрывала магчымасьць прымяняць яго ў адносінах да любога чалавека. 27 (Працяг будзе) Бібліяграфія 1. Советская Белоруссня. 1988, 25 декабря. 2. Сталнн Н. В. Соч., т. II, с. 159 3. СССР за 15 лет М., 1932, с. 267 4. НДАРБ, (|).4, воп. 3, спр. 32. арл. 448. 454 5. Таксама, арк. 604 6. ЦДАРБ, ф. 6,воп. 1, спр. 2165. арк. 63 7. Тамсама, арк. 80 8. «Звязда», 1929, 22 кастрычніка 9. Псторыя Беларускай ССР, т. 3, стр. 409. 10 Костюк М.П. Ндейнополнтнческое воспнтанне крестьянства. Мн., 1979, с.6970 11. Сарокнн A. Н. Совхозы БССР в пернод построенмя фундамента соцналнзма (19261932 гг ), Мн.,1971, с. 135. 12. ЦДА РБ, ф. 4, воп. 21, спр. 192, акр. 217 13. Тамсама, ф. 6, воп. 1, спр. 2165, арк. 92 14 Сталнн Н.В. Соч., т. 13, с. 39 15 Сталнн Н.В. Соч., т.ІІ, с. 252257, т. 12, с. 143146, 149. 16. Тамсама, т. 12, с.309 17. Ннформацнонный бюллютеньКолхозцентра, 1930, №8, с. 24 18. Псторыя Беларускай ССР, т. 3, с. 412 19. «Урок даёт нсторня» М., 1989, с. 155 20. Псторыя Беларускай ССР. т.З, с.422 21 «Тайны, сенсацнн, открытня», 1992, сентябрь 22 НА РБ ф. 4, воп. 21, спр. 247, арк 18 23 Тамсама, воп. 20, спр. 95, арк. 7 24 Тамсама, арк. 12 25 Осмоловскнй В., Коллектнвнзацня в Белорусской ССР: опыт н урокн. Мн., 1991, с. 18, «Полымя», 1990, №2, с. 176. 26. Гл. «Свод законов СССР», 1934, №16, с. 283 27. Тамсама, 1935, №64, с. 459, 1937, №6, с. 166 16 17 Паказньні арыштаў А. Смоліча Зам. председателя ОГПУ БССР тов. Гроднсу Влнянне нацдемов на массы могло проходнть н другнмн путямн—через печать, кннгу, театральные постановкн (напрнмер, «Кастусь Каліноўскі»), через выступлення отдельных лнц с докладамн на провннцмн (что в прежнне годы случалось довольно часто, напр. на Калйннніцнне прн А. Адамовнче), через лнтературные кружкн й обьедннення н т.д. Но все это пренмуіцественно второстепенные нлн косвенные путн по сравненню co школьной сетью н краеведеннем. Средн техняческой ннтеллнгенцнн (ннженеров, врачей, кооператоров, агрономов іі т.д.) влняння бел.нацдемов былп ннчтожны н поэтому, еслн средй ннх н проводнлась какаялнбо антнсоветская органнзацнонная работа, то скорее всего какнмнлнбо другнмн элементамн (велнкодержавным шовнннстамн, еврейскнмн нацноналнстамн н т.д.)