Полацак №6, 1994

Полацак №6, 1994

37.07 МБ
выпуску гімназіюназывалі проста «Беларуская гімназія», бо, як лічылі мы тады, назоў ня быў галоўным. Пасьля гімназія стала насіць назоў «Беларуская гімназія імя Янкі Купалы».
У час, калі арганізавалася беларуская гімназія, многа беларусаў эмігравала ў Бельгію, дзе зьявілася мажлівасьць дастаць працу ў капальнях. Так ад’ехаў зь Нямеччыны у Бельгію Аляксандр Сасукевіч. На ягонае мейсца галоўным кіраўніком Беларускага скаўтынгу прыйшоў Аляксандр Бута.
Беларуская гімназія была васьміклясная. У вышэйшыя клясы вучні паступалі з розных няскончаных сярэдніх школ на Бацькаўшчыне.Я была прынята ў сёмы кляс. Адразу падключылася да Беларускага скаўтынгу і стала кіраўнічкай дружыноваю
SCOUT IDENTITY CARD CARTE d’IDENTITE SCOUTE PFADFINDER AUSWEIS
— — .	JUJi.«or Allem
international ВЙВД.І 0. P. DIVISION
BOY SCOUTS INTERNATIONAL BUREAU • D.P. DIVISION
BUREAU INTERNATIONAL DU SCOUTISME • SECTION P.D.
INTERNATIONALES
PFADFINDERBURO . D.P. ABTEILUNG
юначак з малодшых клясаў Беларускай гімназіі. На нашых зборках мы чыталі лекцыі на розныя гістарычныя, нацыянальныя, геаграфічныя тэмы. Мае юначкі былі вельмі разумныя і здольныя дзяўчаткі. Заўсёды з

Date of Birth  Date de Geburtsdatum
stance
Address Adresse Adresse


is a member of est membre du., ist Mitglied der
Scout Group Number f
Groupe Scout Numero..^...^'.»Z...
Pfadfindergruppe Nummer
u Scoutism
Un
chrift
mit der D.P. Abteilung des Intern&tii
Signature Signature.
registered enregi$tr£ registriert
with the D.P. Division of the Boy Scoijfs International Bureau, d la Section P.D. du Bureau Inter' ^ ^*"''" Cpais»;.
STAMP—CACHET—STEMPEL
Signature Signature... Unterschrift
ermany olant
Chief Scouter  Chef Scou Pfad
ES......WHITE.RUTHENI
Nationalitat
Identity Card No. /Issued on Carte d’ldentitё No.f...^..Z.. Delivree Ie
AusweisNu^^^^^? Ausgegoben’don
прыемнасьцю ўспамінаю я Алу Орсу, Юлю Каханоўскую, Людмілу (Лёдзю) Харытончык, Лёлю Лапіцкую, Галю Лічко, Лёлю Прысмакову, Любу Шыбут і Валю Вайцяхоўскую. Разам мы маглі зрабіць вельмі многае.
Nationality  Nationalite Nationalitat
ar les Scouts P.D.
gne et Autriche fur die D.P. Pfadfinder land und Oesterreich
Першая i чацьвёртая старонкі скаўтаўскай кніжкі Юзэфы Найдзюк, выдадзенай Міжнародным бюро скаўтынгу
Другая i трэцяя старонкі скаўтаўскай кніжкі Юзэфы Найдзюк, выдадзенай Міжнародным бюро скаўтынгу
26
27
Нам, беларусам, было вельмі цяжка ўвайсьці ў міжнародны скаўтынг. Хаця беларускі скаўтынг быў заарганізаваны перад другой сусьветнай вайной у Вільне і Нясьвіжы, мы ня мелі свайго статуту і мусілі перакладаць яго з статутаў польскага «Гарцэжы» і украінскага «Пласту» (так называўся скаўтынг папольску і ўкраінску) ці расейскага «Скаўтынгу». Наш статут атрымаўся ня горшым за статуты іншых нацыянальнасьцяў.
У ліпені 1946 г. наш беларускі лягер быў перавезены амэрыканскімі ўладамі ў вёску Міхэльздорф. У гэтымжа годзе восьмая кляса атрымала атыстат сярэдняй асьветы. Першымі выпускнікамі Беларускай гімназіі былі АляксандрЗаруцкаСямёнаў, Мілевіч (на жаль, імя яго не памятаю), Леанід Трусэвіч, Анатоль Занкавіч, Яраслаў і Ірэна (Ляля) Вініцкія.
У Міхэльдрофе я вучылася ў 7 і 8 клясах Беларускай гімназіі. Ад лета 1946 г. да красавіка 1947 г. я хадзіла ў 8 клясу Беларускай гімназіі. Адначасова была кіраўнічкай «Пралесак»,дзяўчатад 7 да 11 гадоў. У маю дружыне налажылі Ніна і Надзя Дудзік, Ада Кабяка, Ліда Карпік, Вера Блоцкая, Вера Касавец, Вольга Яўстафьева, Мальвіна Быкоўская, Надзя Русак, Насьця Краўчэня.
3 дружынаю «Голуб» я працавала да з чэрвеня 1947 г. Галоўным кіраўніком Беларускага скаўтынгу тады быў Аляксандр Бута, а апякуном ген. Франьцішак Кушаль. Галоўным кіраўніком на ўсе тры зоны (амэрыканскую, ангельскую і французскую) бы ў Вацлаў Пануцэвіч, для дзяўчат Валянтына ЖукоўскаяПашкевіч.
Да Беларускага скаўтынгу належалі амаль усе вучні пачатковае школы (4 клясы) і беларускай гімназіі (8 клясаў). Беларускі скаўтынг браў удзел ва ўсіх арганізацыях і гуртках: як літаратурным, драматычным.
харавым (сьвецкім і царкоўным), танцавальным і фізкульутрным. Вучні старэйшых клясаў рыхтавалі розныя нацыянальныя сьвяты, рэфераты, дэклямацыі, сцэнічныя паказы, вывучалі песьні ды народныя танцы.
19 красавіка 1947 г. адбыўся другі выпуск матурыстаў Беларускай гімназіі. Разам са мной гімназію закончылі Янка Запруднік, Васіль Шчэцька, Кастусь Вайцяхоўскі, Янка Жучка, Уладзімер Цьвірка, Натальля (Туся), КуліковічКушаль.
Ад ліпеня да верасьня 1947 г. я і Туся Куліковіч працавалі ў дзіцячым «ДП» санаторыі г. Лям. Ад студзеня 1948 г. да сьнежня1948 г. я была на курсах моваў у Рэгензбургу. Ад студзеня 1948 г. я пераехала у Беларускі «ДП», лягер Віндышбэргердорф (каля Кам) і там працавала з дружынай «Пралескі». У чэрвені 1949 г. наш лягер перавезьлі ў Розэнгайм. Апрача нас беларусаў там былі іншыя нацыянальнаці. Так як нас было шмат болей, уся лягерная адміністрацыя была ўнашых руках. Там я працавала разам з 3. Дубягай у дзіцячым садочку і зноў у беларускім скаўтынгу зь дзяўчаткамі «Пралескі». Тады нашым галоўным кіраўніком над Беларускім скаўтынгам быў Янка Раковіч, а апякуном гэн. Франьцішак Кушаль. Мы рабілі ў Розэнгайме ад чэрвеня 1949 г. да лета 1950 г. Людзі пачалі выязджаць на эміграцыю: у ЗША, Канаду, Аўстралію. Тыя, хто на змог зь нейкіх прычынах выехаць, быў перавезены ў мяшаныя «ДП». Я трапіла ў лягер Шляйзгайм (каля Мюнхэна). Там было найбольш расейцаў, украінцаў і палкяў. Меньш усяго у ляеры было балтыйцаў, беларусаў і сэрбаў. У Шляйзгаўме Беларускага скаўтынгу не існавала, бо нас, беларусаў, было вельмі мала, a моладзь амаль адсутнічала.
29
Дыпляматыя беларуская
Янка Юхнавец
...Свабода сьпіць калі нічога не абяцаецца.
Аддаёмся усе тады
адзінокаму, бязімённаму значэньню рэчаў бы пачаць яе спачатку,
і бы вучыцца скласьціпакрыху
асновы
надзвычайнаму, між астарэлага
Часумятліку.
Ён часта, дзіця заморанае ў росьце ад дыпляматычнае няволі.
.... дзеі нятлённые да вобразу сьвятога Полацаку няхай дабавяцца
не сумнівам раба пакорлівага чужому.
Ад людзей ён наскіх мітусіцца
з тварам рахманым але штонебудзь прынясе Айчыне добрае.
... што здарацца, паверым,— мы пастарэлыя заўсёды пойдзем сьледамі неразмытымі.
Неякды маўклівыя, яны гамоняць яўнаспатна куды ісьці далей.
... крокі ўторныя не заблукаюцца.
Заблукаюцца?
Рэчы непатрэбные тады кідай на сьмяцьцё сусьветнае —няхай гніюць.
...і дзіўна— там праваднік чужы, яшчэ нагод шукае голасу каманднага
пачуць яго.
Асуджаны прабачліва а сьценігаецца за намі.
...ад роду мінулага для іншага сумнівы ёсьць.
У падачлівым знаёмстве: як шлях будучыні трымаць?
рдае саом
Із агню ды ў полымя
Міхась Кавыль
(Быліца дзевятнаццатая)
Быў сонечны восеньскі дзень 1943 году. Язэп і Аня ішлі спакваля па Савецкай вуліцы ў Беларускі тэатр на прэм’еру «Пан міністар» Франьцішка Аляхновіча. Ішлі і перакідваліся малазначнымі словамі. Ажно Аня неспадзеўна запытала:
—Ці ты не падазраеш свайго сябра Валянтына Арлова, што перабраўся да нашай суседкі Марыі, што ён нейкі паліцэйскі, ці што.
—Крыху падазраю, але, як кажуць, ня ўзяў за рукі, не кажы «злодзей».
—Марыя неяк мне казала, што Валянтын часта сядзіць каля вакна, праз якое відаць нашыя дзьверы, а нядаўна прыпільнаваў нейкую маладую жанчыну, якая стукала ў нашыя дзьверы. Нас дома не было, дык яна памыкнулася ісьці, але яе спыніў Валянтын, нешта зь ею гутарыў, а тады паказаў ёй наган і дзесьці павёў.
—Гэта для мяне навіна. Цікава, кагож ён прыпільнаваў? Ёнжа працуе там, дзе й я. Ты ня ведаеш, дзе я працую?
—Ня ведаю і ня цікаўлюся, бо...
—Гэта не сакрэт. Працую ў Беларускай прапаганьдзе. Мы паліцэйскімі функцыямі не займаемся. Валянтын, напэўна, супрацоўнічае з Смаленскім СД. Можа, і маркі там атрымлівае, а толькі лічыцца прапаган
Працяг. Пачатак у №1(2115(35)
дыстам. Падазроны тыпус. Я пастараюся даведацца, каго ён заграбастаў.
Далей ішлі моўчкі. Язэп ламаў галаву, думаў, што ён будзе казаць. П’есы ён ня чытаў, бо «не сабраўся зьвязацца з рэжысёрам Вячаславам Сэляхам і папрасіць прачытаць п’есу». Рашыў падыйсьці на сцэну і распытаць у Сэляха кароткі зьмест, а тады неяк выкруціцца. Аня таксама нешта думала. Праз які час яны дайшлі да былога будынку Белпэдтэхнікума. Там каля брамкі стаяў у чорнай шынэлі Мікалай Арочка. Забачыўшы Язэпа, спытаў:
—Ты куды, Язэп?
—У тэатр,—адказаў Лабач. — Трэба сказаць пару словаў.
—Ведаеш што? —неяк змоўніцкі прамовіў Мікалай. —Сказані і хутка зматвайся. Я хутка асвабаджуся і пойдзем да мяне, дапаможаш мне вырашыць адну справу.
Гэты апошні сказ Мікалай адрасаваў Ані, каб яна не затрымлівала Язэпа. Язэп сказаў:«Добра»,— і яны увайшлі з Аняй у тэатр.
Дабраўшыся да другога раду крэслаў, Язэп сказаў Ані, што ён мусіць яе пакінуць на пару хвілінаў. Аня ведала, што Язэп мусіў выступаць, нічога не адказала. Язэп па прыступках лесьвіцы прашмыгнуў пад
33
32
аксамітную заслону і ледзь ня зьбіў з ног рэжысёра Сэляха, які стаяў каля заслоны. Сэлях ад нечаканага штурхача галавою ў плечы адскочыў на сярэдзіну сцэны. Убачыўшы незаёмага хлапца, Сэлях вызьвярыўся:
—А табе што тут трэба?
Язэп разгубіўся і заблытаўся. Замест тагокабсказаць: «Япрыйшоў зрабіцьпрадмову да «Пана міністра», ляпнуў: «Я прыйшоў зрабіць прадмову да «Загубленага жыцьця».
Сэлях і некаторыя артысты зарагаталі, Язэп хацеў паправіцца.алеСэлях, рагочучы, паправіў:
—Калі не памыляюся, ці ня ты, малады чалавек, вясною рабіў прадмову да «Загубленага жыцьця»? Сягоньня будзе «Пан міністар». Прадмову мы пастараемся зрабіць самі.
Язэп убачыў, што трапіў у непрыемную сытуацыю. Таму нічога не кажучы, пасьпяшыў да дзьвярэй, што, як меркаваў Язэп , вядуць на двор. Вяліж гэтыя дзьверы ў склеп. У склепебыло цемнавата, алеслупы, якія падпіралі бэлькі, былі бачны. Прабіраючыся паміж слупамі, Язэп убачыў якіясь (|)ігуры, якія нешта майстравалі. Язэпа яны не заўважылі, а Язэп не зьвярнуў на іх увагі, і выскачыў на сьвежае паветра.
Ідучы да Мікалая, падумаў пра тыя фігуры, што гэта, бадай, артысты Сэляха, але думкі перанесьліся адразу да п’есы. Ня мог ён дадумацца, хтож памыліўся: Сымон Юрявіч, ён сам ці Сэлях перакруціў. у такой задумлівасьці дайшоў да Мікалая Арочкі. Мікалай яшчэ не закончыў сваю службу й яны перакінуліся пару словамі.