Полацак №6, 1994

Полацак №6, 1994

37.07 МБ
Працяг. Пачатак у №3(33)5(35)
У жніўніверасьні 1956г. сфабрыкаваная ДПУ справа БНЦ пастановай ваеннага трыбунала БВА «у крымінальным парадку спынена за адсутнасьцю складу злачынства». Усеасобы, якія праходзілі па ёй, поўнасьцю рэабілітаваны.
Паралельна з вынішчэньнем «нацдэмаў»— маладога элітарнага пласта беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, у канцы 20х—пачатку 30х гадоў ішло сацыялістычнае вырашэньне сялянскага пытаньня. Для беларускага этнасу гэтае вырашэньне было тым больш балючым і адчувальным, што да пачатку 1928 г. каля 85% насельніцтва рэспублікі ўсё яшчэ заставалася сялянскім. Асаблівасьцюбеларускай вёскі зьяўлялася тое, што забяспечанасьць сялянскіх гаспадарак зямлёй была на 4% меншай, чым у сярэднім па СССР. Да тагож у большасьці раёнаў захоўваліся экстэнсыўныя формы гаспадараньня1. I тым ня менш, пад час «вялікага пералому» беларускія сяляне пазбаўляліся набытых за папярэднюю гісторыю эканамічных метадаў вядзеньня гаспадаркі і падлягалі аб’яднаньню ў калгасы.
Кіраўніцтва цэнтру лічыла (і гэта зьяўлялася эканамічным «абгрунтаваньнем» самой ідэі калектывізацыі), што выбраны ім накірунак дазволіць вырашыць зернавую праблему ў краіне і рэалізаваць задачу
11
«перапампоўкі» сродкаў з аграрнага сэктару ў прамысловы. Відавочна, Сталін невыпадкова ў 1929 г. разважаў аб неабходнасьці збору «даніны» зь сялянства для паскарэньня тэмпаў індустрыялізацыі.2 Гэтая «даніна» павінна была рэзка павялічыць дзяржаўныя нарыхтоўкі зерня, незалежна ад устойл івасьці ўраджаю і прыродна кліматычных умоваў. Пачынаючы з 1919 г., нарыхтоўка зерня ў краіне павінна была нарастаць на 57 мільёнаў тон 3.
Па сутнасьці «генеральная лінія» на ўсеагульную калектывізацыю ў Беларусі пачалася праводзіцца ў жыцьцё зь вясны 1929 г., калі на майскім пасяджэньні ЦК КП(б)Б была прынята пастанова «0 землепользованіі і землеустройстве» Ішла гучная гутарка аб недахопах у рабоце Наркамзема БССР па правядзеньню лініі партыі па калектывізацыі й утварэньню буйных гаспадарак. Бюро ЦК катэгарычна забарніла хутарскую і дробнавясковую формы землекарыстаньня. Перад партыйнымі савецкімі і гаспадарчымі ворганамі ўсіх узроўняў ставілася задача рашуча вытрымліваць курс на ўтварэньне калгасаў і буйных дзяржаўных гаспадарак 4.
У пачатку восені 1929 г. пашыраны пленум ЦК КП(б)Б абмеркаваў вынікі пераўтварэньняў у галіне сельскай гаспадаркі. Зноў ішла крытыка стылю і метадаў работы Наркамата земляробства, аб парушэньні «лініі партыі» у калгасным будаўніцтве, аб недапушчальнасьці выхаду сялян на хутары і абрубы. Дасталося і тым кіраўнікам, якія не зразумелі «палітычнай важнасьці» хуткага вырашэньня прабемы нарыхтоўкі бульбы для «пралетарскіх цэнтраў СССР— Масквы і Ленінграда 5. Услед за пленумам ЦК Кампартыі 28 верасьня тагож года Прэзыдыум ЦВК БССР у сваю чаргу прымае рашэньне заслухаць праз месяцпаўтара
справаздачы выканкамаў саветаў усіх узроўняў і вызваліць з пасады тых кіраўнікоў, якія ў сваёй практыцы «дазволілі пакрывіць класавую лінію, альбо парушылі рэвалюцыйную мэтазгоднасьць». Арганізацыйнаму аддзелу Прэзыдыума даручалася ў кароткі тэрмні ажыцьцявіць на месцах праверку выкананьня гэтай пастановы 6.
Праз тыдзень, 5 кастрычніка Прэзыдыум ЦВК БССР зноў вярнуўся да гэтай праблемы, «заслухау справаздачу Асобай камісіі па кантролю, створанай пры Наркамаце земляробства па вырашэньню пытаньняу землякарыстаньня». Былозноў пацьверджана, што ў гэтай справе неабходна «усю работу праводзіць, зыходзячы зь неабходнасьці калектывізацыі і вытворчага кааперыраваньня, недазваляючы стварэньняхутароу, абрубаў і невялікіх паселішч» 7.
Такім чынам, выконваючы пастановы цэнтру, рэспубліканскае партыйнадзяржаўнае кіраўніцтва за кароткі тэрмін напрацавала шэраг дакумэнтальных «абгрунтаваньняў аб неабходнасьці правядзеньня калектывізацыі і кааперыраваньня на вёсцы ў сьціслыя тэрміны і пры абавязковым «утрыманьні класавай лініі». Каб падсьцягнуць сялян, урад рэспублікі 12верасьня 1929г. прыняў закон «Аб самаабкладаньні». На яго падставе «кулакі» і «заможнікі» апрача дадатковага прапарцыянальнага падатку (2535% ад дзяржаўнага сельскагаспадарчага падатку) яшчэ абкладаліся падаткам у інтарэсах мясцовых патрэб (пабудову школ, клубаў, хатаўчытальняў, дарог і г.д.) у памеры да 50% ад афіцыйнага сельскагаспадарчага падатку. Ад яго вызвалялася (згодна пастановы вясковага сходу) толькі беззямельная бедната 8.
Восеньню 1929 г. сялян чакала яшчэ адна ўрадавая навіна: практыкай станавілася правядзеньне ў кожным месяцы двухтыднё
віка калектывізацыі. Мэта заставалася ўсё таяж: любымі сродкамі і метадамі кіруючыя колы намагаліся прымусіць сялян паскорыць тэмпы калектывізацыі. Нецярплівыя партыйцыкіраўнікі ўцягвалі ў гэтую справу падатказборшчыкаў камсамольцаўнастаўнікаў, вясковы «актыў». У рады апошніх, як правіла, залічваліся ня толькі малазямельныя і беззямельныя сяляне, але і вясковыя люмпены, здольныя ў любы час абагуліць і падзяліць маёмасьцьсамастойных і добрасумленных гаспадароў суседзяў.
Калектывізатары не прыпыняліся перад пагрозамі розных санкцыяў, практыкавалі нават кароткатэрміновыя самачынныя арышты і насільле. Трэба зазначыць, што такія націскныя і «прадбачлівыя» захады для партыйнадзяржаўных апаратчыкаў давалі жаданыя вынікі. Напрыклад, ужо да 28 жніўня 1929 г. у рэпубліцыбылоўтворана 143 калгасаў. 9
Намагаючыся фарсіраваць тэмпы калектывізацыі, ЦК КП(б)Б 30 лістапада 1929 г. прыняў яшчэ адну пастанову. Для аказаньня дапамогі ў правядзеньні калектывізацыі было вырашана накіраваць у вёску «ня менш 500 рабочых з дастатковым арганізацыйнапалітычным і гаспадарчым вопытам». На гэты заклік ад жыхароў гарадоў да 5 студзеня ў партыйныя ворганы паступіла 2600 заяваў. Зь ліку жадаючых было адабрана 513 чалавек, 78,7% зь якіх зьяўляліся камуністамі і камсамольцамі. Па лініі рабочыхдваццаціпяцітысячнікаў, накіраваных у вёску, у Беларусь прыехала 99 гаркаўчан з завода «ЧырвонаеСормава». Нягледзячы на тое, што ні беларускія, а ні расейскія рабочыя ня толькі не валодалі сельскагаспадарчымі ведамі, а нават проста не былі знаёмы з аграноміяй, расьлінаводствам і жывёлагадоўляй, большасьць
зь іх (416) атрымала кіруючыя пасады: старшынь і намесьнікаў старшынь калгасаў, членаў праўленьняў раённых і куставых калгасных аб’яднаньняў.Астатнія сталі сакратарамі партячэяк, кіраўнікамі брыгад, трактарных калон і г.д.'° Дзіўна, але застаецца фактам, што гаражане, многія зь якіх не трымалі ў руках ні касы, ні плуга і нават ня ўмелі каня запрагчы, павінны былі вучыць сялян: як, калі і што сеяць, як праводзіць севазварот, сэлекцыю ў жывёлагадоўлі, як кажуць, чаго не разумееш—вучы другіх і сам навучайся.
Такія шпаркія і нахрапістыя захады партыйнадзяржаўных ворганаў дазволілі імда Юкрасавіка 1930г. арганізаваць у Беларусі яшчэ ІЭбкалгасаў". Натхнены посьпехамі ў калгасным будаўніцтве, сакратар ЦК КП(б)Б К.Гей у сакавіку 1930 г. зьвярнуўся ў ЦК УКП(б) з дакладной запіскай. У ёй, у прыватнасьці, рапартавалася, што «з кожным днём усё больш значны працэнт тэрыторыі рэспублікі ахопліваецца калектывісцкім рухам». У 30 раёнах з 100 раёнаў БССР працэнт калектывізацыі раўняецца 86. Сем раёнаў рэспублікі калектывізаваны на ўсе 100 %. Атрыманыя вынікі за апошнія некалькі месяцаў даюць падставы сьцвярджаць аб размаху калгаснага руху». 12 На гэтай падставе К.Гей прасіў ЦК УКП (б) прызнаць БССР «зонай суцэльнай калектывізацыі». На практыцы гэта азначала адмену закона аб арэньдзе зямлі і выкарыстаньні сезонных наёмных рабочых у аднаасобных сялянскіх гаспадарках.
Прызнаньне Беларусі «зонай суцэльнай калектывізацыі» давала магчымасьць урадавым колам рэспублікі выкарыстоўваць усе неабходныя сродкі па барацьбе з кулакамі і заможнікамі амаль да поўнай канфіскацыі іхмаёмасьці і высяленьня ў аддалённыя мясцовасьці СССР. Канфіс
12
13
каваная маёмасьць перадавалася ў непадзельны фонд калгасаў.
Пасьля шэрагу «тэарэтычных абгрунтаваньняў» распачаўся штурм «дробнай буржуазіі» й адміністрацыйны націск на мясцовае кіраўніцтва. Райвыканкамы і сельсаветы станавіліся галоўнымі інструментамі ў правядзеньні «класавай лініі» на вёсцы—зьнішчэньні кулакоў. Шляхаводнай ніткай станавілася сталінская формула: «Або мы зробім гэта, або нас сплюшчаць» 13 «Бацька народаў» і яго паплечнікі лічылі, што нельга доўга трымаць Савецкую ўладу адначасова на буйной дзяржаўнай прамысловасьці і дробнатаварнайаднаасобнай сельскай гаспадарцы: дробная вытворчасьць ня здолее мірна падпарадкоўвацца сацыялістычнаму ўкладу, яе захаваньне непазьбежна вядзе да ўзмацьненьня кулацтва, да абвастрэньня класавай барацьбы ў памерах, небясьпечных для існаваньня савецкага ладу ўвогуле. А таму «сацыялістычны горад павінен весьці за сабой дробнасялянскую вёску ня інакш, як насаджаючы ў вёсцы калгасы і саўгасы'4 .
Прадэклямаваная неабходнасьць хуткага пераадольваньня разыходжаньня форм уласнасьці ў горадзе і на вёсцы зьяўлялася ідэйнапалітычным абгрунтаваньнем прымяненьня прымусовых і надзвычайных мер там, дзе энтузіязму, матэрыяльнай і псыхалягічнай гатоўнасыді на дабраахвотныя ахвяры было недастаткова .«Рэпрэсыі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва, — прызнаваў «вялікі стратэг і настаўнік», —зьяўляюцца неабходным элементам наступленьня» сацыялізму па ўсяму фронту. 15
Кіруючыся гэтым, мясцовыя ўлады сталі ўсё шырэй і больш выкарыстоўваць прэс надзвычайных мер. Каб не апынуцца ў хвасьце ад цэнтральных раёнаў СССР па
выкананьню планаў калектывізацыі, выканкамы раёнаў і сельсаветаў кожную дзесяцідзёнку адсылалі ў абласныя цэнтры дакладныя зьвесткі аб колькасыді населеных пунктаў, ахопленых калектывізацыяй і выканаўшых планы самаабкладаньня. Сяляне цярпелі ня толькі ціск непасільных падаткаў. Мясцовыя ўлады не цураліся рабаўніцтва і запалохваньня: у сялян, не жадаючых пайсьці ў калгас, на 2530% зьніжаліся нормы землякарыстаньня, адбіраліся ня толькі лішкі прадуктаў, а нават насеньне, гаспадарчы інвентар, асабістая маёмасьць. У вёскі на пэўны час прыпынялі завоз тавараў першай неабходнасьці (солі, керасіну, мыла, запалак і г.д ), незаконна пазбаўлялі іх права голасу, праводзілі арышты й экзекуцыі.
Нормы абагульненьня ў раёнах суцэльнай калектывізацыі таксама былі неверагодныя: рабочая жывёла і каровы —100%, сьвіньні—80%, авечкі і козы—60% 16. Як правіла, жывёла й інвентар абагульняліся без усялякай кампэнсацыі, унесены ў калгас пай ніякім чынам не ўлічваўся пад час размеркаваньня вырабленай прадукцыі.