Полацак №6, 1994

Полацак №6, 1994

37.07 МБ
Гэта былоб, напэўна, летам. Раніцай. Калі сонца ўзыходзіць над Беларусьсю.Тады заціхае ўсё на зямлі. Перастаюць сьпяваць птушкі, гаманіць дрэвы. I ў гэтай цішыні, грэмя срэбнай збруяй,ляцяць грозныя ко
ні СтарадаўняйЛітоўскайПагоні. Чырвонае сонца асьвятляе мужные твары ваякаў. Яны суровы і стрыманы. Такім ня страшны канец. Такіх не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. Сярод іх постацей Максім заўважае Вадзімаву і сваю. Яны таксама ляцяць, каб у вечнай бітве за волю, перамагчы. Пэўна, яны загінуць. Загінуць, каб ўваскрэсла іхняя радзіма. Каб няпраўдзе, хлусьні, няволі прыйшоў, нарэшце, канец. А на іх месца выйдуць дзесяткі новых змагароў, і будуць будзіць, як і яны з Вадзімам, людзей к сьвету, праўдзе, брацтву і свабодзе. 1 так будзе заўсёды, пакуль на зямлі застанецца, хоць кропля жорсткасьці і хлусьні. Змаганьне працягваецца.
Усё грымяць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Страдаўняй Літоўскай Пагоні He разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Пагоня і выратавала яго. Дала сілы вярнуцца на землю.
Пацеркі зор агністаю сьлязой асыпалі зямлю Яраславіі. А над Беларусьсю пачынаўся новы дзень.
«Плач сэрца майго...»
Паэзія Анатоля Бярозкі — гэта плач душы. У ягоных вершах адбілася і трагедыя беларускага народа, калі на нашых курганах «вякамі здабычу дзялілі чужыя багі, а цары і крывавыя іх алтары дыміліся доўга —нашай крывёю». I нязьдзейсныя мары беларусаў, кволыя іскры «абшчасьці і долі», аб тым што «папарацькветка мая расьцвітае ды вяне» вы знойдзіё ў ягоных вершах, і людзкую роспач...
Калі чытаеш паэзію Анатоля Бярозкі, то чамусьці узгадваеш творы Кафкі. У сусьветнай літаратуры кафканскія творы пры ўсёй сваёй містычнасьці амаль што найтрагічнейшыя. У беларускай~жа літаратуры прыгадваецца паэзія Ул. Дубоўкі, вершы якога ёсьць сінтэз трагізму і надзеі.
Адзінаццаць вершаў АнатоляБярозкі, якія складаюць невялікуюкніжку «Адзінаццаць вершаў», што выдаў Мацьвей РэпкаўСмаршчок зараз маюць працяг. У газэце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны новы верш Анатоля Бярозкі «Эпітаф», а таксама пераклад з французскай мовы «Асеньняя песьня». Прадмову да гэтых вершаў напісаў Анатоль Белы. Ніжэй мы друкуем «Асеньнюю песьню» і «Эпітаф» Анатоля Бярозкі, a таксама думкі, навеяныя гэтымі творамі.
Асеньняя песьня (Пераклад з французскага)
Паўз вокны клён лісьцьцё цярушыць а вецер гоніць плоймы хмар;
мне сьніцца вуснаў тваіх соладзь і летні рук тваіх загар.
Ты адыйшла, і адзінота засьціла сонца маіх дзён.... Цябе я помню, дарагая, калі лісьцьцё раняе клён.
43
42
Эпітаф
(Сьлядамі Рупэрта Брука) Бяжы, коню, дарогаю. бяжы, коню, шырокаю— к майму сялу, к майму двару, к вароцікам цісовенькім Выйдзе цябе сустракаці сястра мая й стара маці
He каж, коню, што ўбіт ляжу...
(Зь беларускае народнае песьні)
Я з дарогаў далёкіх а горкіх аніколі к табе не вярнуся, дарагая матулязямля.
У чужым, няведамым полі
мае косьці збутлеюць. He аплача мяне Яраслаўна
у Падлесьсі, родным сяле. Ня схіляцца вербы, рабіны над магілай забытаю. Толькі вецер з над Нёмана, Лані мо над ёю павее калісьці—зашапоча ў быльлі на кургане.
I ня вернецца конь мой буланы да парогу роднае хаты каб хоць вестку к табе данясьці пра мяне, што загінуў без сваіх, без цябе, мой аграблены Краю Забраны.
Я зарокся цябе не забыць анідзе, аніколі— і вялікую ласку к табе я пранёс
скрозь гады і нягоды і вазьму я з сабой у магілу затытую гэту.
He кажы пра мяне, што загінуў дарма, пустацьветам— пад мурогам чужым, у далёкай, нянашай краіне будзе пораху жменя, што пайшла зь беларускага роду. з беларускай ральлі.
Тая пораху жменя,
той куточак чужое зямлі —то навекі шматок Беларусі.
Сьніцца будзеш ты мне, мой краю палеткаў ільняных ў раньні сьветлага дня, у васільковае сіні вузорах... Хоць далёка магіла мая, хоць і згінуў ня ў пору я з табою навекі—там дзе моляццасонцу разоры.
Пад чужым, глухім дзірваном, што берамем ляжа на грудзі, сьніцца будзе мне вецер той сьвежы з над Нёмана, Лані, — і адна толькі скарга ў мяне—што , мяне там ня будзе калі ў новую весну ты сустрэнеш сваё сьвітаньне.
1988 г.	44
Думкі ў слых
Мікола Лавіцкі
«Аніколі к табе не вярнуся, дарагая матулязямля»...
Прачытаў радкі верша Анатоля Бярозкі, зьмешчаныя ў газэце «Літаратура і мастацтва» ад 15 ліпеня 1994 г. і нешта сьціснулася ў душы, неяк самі сабой нагарнуліся сьлёзы, а зь імі і ўспаміны аб сваёй роднай вёсачцы Басьлёзы, што на Сеньненшчыне. Басьлёзы навекі мой родны куточак. Там мае карані, магілы продкаў. «Там моляцца сонцу разоры», «Край палеткаў ільняных», там мой пачатак. Зь нейкай сілай цісканула туга за страчаны, марнаваны час і што вымусіла мяне шукаць шчасьце ў іншым месцы. Разам з тугой адчуўся і гонар—яж на Радзіме, і ў любы момант магу пабываць «у васільковае сіні вузорах».
Прачытаў зноў вершэпіграфію і адчуў горыч матчыных сьлёз. Безь якіх яна не магла ўспамінаць свайго брата, салдата, прапаўшага без вестак вайною дзесь пад Ленінградам...
«Не кажы пра мяне, што загінуў дарма, пустацьветам... удалёкай, нянашай краіне будзе пораху жменя, што пайшла зь беларускага роду, то навекі шматок Беларусі».
Нічога падобнага чытаць не прыходзілася. Божухна, гэтаж споведзь, плач душы. Толькі так можна напісаць чалавек зь вельмі збалелым па Радзіме сэрцам, сапраўдны яе сын.
1 калі мае словы дойдуць да аўтара, то хай яны зьявяцца прыемнай весткай з Радзімы і паслужаць нейкімі лекамі ад настальгіі, усьведамленьнем таго, што ягоныя вершы находзяць водгук у сэрцах беларусаў і служаць на карысьць роднага краю.
Сьвятлана Анатольева
Абяздолены мой стромы шлях аніколі не давёў мяне да шчасьця— і трывога тоіцца ў грудзях, каб бясследна не прапасьці.
I кляну я горкі лёс ліхі, і напружваю ў зьямозе сілы... Ці ж вядуць мае самотныя шляхі да забытае, бяскрыжае магілы?
Гэты верш Анатоля Бярозкі узгадаўся мне ніжволі, калі чытала ягоны «Эпітаф». Узгадаўся сваёй балючай журбой і нявы плаканай тугой. Душа плакала. Плакала па Радзіме і браце, бяз весткі загінуўшым, пахаваным у далечыне ад роднай старонкі ў чужой зямлі. Пахаваным ля бяскрыжае магілы, зарослай пустацветам. Плакала душа па загінуўшай маладосьці, нясбыўшымся надзеям. 1 ў гэтай нямой малітве аб браце, гучала малітва аб усіх, хто загінуў далёка ад Бацькаўшчыны. Яны сьпяць, а над імі «верасьнёвае сонца гуляе». Яны сьпяць ад над імі ціха і тужліва лятуць журавы. I чуецца у небе «моу струн пералівы, над іржышчам пустым, надгаем». I ў гэтым моўным пераліве гучыць прывітаньне з роднай зямелькі, адтуль, дзе «далёка дзесь. родны астаўся парог— асталося вернае сэрца.» Брат застаўся там. Маці таксама там, у вёсцы сваёй убогай, «дзе восень залоційь кляны, a ўраньні туман засьцілае лугі ды папары». А ён, ягоная душа, тут «..у месцы чужым і далёкім падхмарнымвосені небам у мітусьні парожняга дня ды знясільлі дарэмных узлётаў, — адзін, бязмоўна стаю а ўдыхаю павевы зімы і гляджу на лісьцё, што пад вокнамі гіне...»
Паэт стаіць і верыць, што ягоную малітву данясуць да Бацькаўшчыны сівыя хмары восені. 1 дапамажы яму ў гэтым Гасподзь.
45
^мі нашап Й9п
Культ дрэваў у беларусаў
Людміла Дучыц
Многія народы сьвету адначасна з камянямі і вадёмамі пакланяліся дрэвам. Культ дрэвау зьвязаны з культам абагатварэньня прыроды. Лічылася, што калі пры рубцы дрэва заскрыпіць, то гэта прызнак таго, што у ім пасялілася чалавечая душа, а зрубіўшы дрэва вымушае душу шукаць іншае прыстанішча.
Амаль ва ўсіх эўрапейскіх народау існаваў культ дуба. Дубравы былі сьвяшчэннымі месцамі, і дубы сымбалізавалі магутнасьць. У грэкаў дуб лічыўся дрэвам Зэўса, у рымлян—Юпіцера, а ў беларусаў і літоўцаў—дрэвам Пяруна і быў зьвязаны з культам продкаў. Таму невыпадкова шмат курганных могільнікаў знаходзяцца менавіта ва ўрочышчах з назвамі Дубішча, Дубкі, Дубняк, Задубеньне, Дубавіца й інш. Цікава, што культавыя валуны й язычніцкія ідалы таксама выяўлены ва ўрочышчах, якія носяць назвы накшталт Дубені, Дубовае, Дубовы Грудок і да т.п.
Яшчэ і сёньня можна пачуць, як старыя магутныя дубы называюць Волатам, Асілкам, Добрым Дубам, Сьвятым Дубам і да т.п. Напачатку нашага стагодзьдзя некаторым дубам насілі ахвяры і на іх галінкі вешалі рушнікі.
Напрыкалд, каля в.Царкавішча на Ушаччыне вельмі шанаваўся дуб.які знаходзіўся побач з крыніцай. Прыходзячы браць ваду са свьятой крыніцы, людзі клалі ахвяры ў
дупло дуба. У 1923 г. чырвонаармейцы спалілі сьвятыню, але людзі працягвалі класьці дары на абгарэлы пень.
Нейкаму «Божаму Пяньку» у царкве на МірГары на Бабруйшчыне пакланяліся менавата 1 кастарычніка. Паблізу Магілёва каля гарадзішча Барсучча Горка пакланяліся крыніцы і старому дубу. На Бягомельшчыне пашанай карыстаўся Саўкін Дуб, на Ашмяншчыне адзін з дубоў у лесе звалі «Дэвайцес», што ў перакладзе зь літоўскай мовы азначае «Божышча». Стары паклонны дуб і сёньня стаіць над рэчкай Мядзелкай паблізу касьцёлу ў Паставах. Каля дуба знаходзяць шмат старажытных манэт, што сьведчаць аб прынашэньні дрэву ахвяр.
У этнаграфічнай літаратуры згадваецца і шэраг іншых паклонных дубоў, як напрыклад, на беразе Сажа, каля Слоніма і г.д. Многія дубы нават маюць свае канкрэтныя назвы—Вітаўтаў Дуб на Віцебшчыне, Дуб Адама Міцкевіча на Наваградчыне, Сувораўскія Дубы на Кобрыншчыне.
У пісьмовых крыніцах 1718 стст. неаднаразова згадваюцца сосны, якія карысталіся асаблівай павагай сярод мясцовага насельніцтва. Сосны таксама часта маюць імёны—Марыніна Сасна, Сасна Куліна, Французская Сасна. Ёсьць і паданьні аб соснах. Так, у вёсцы Старыца Салігорскага раёну расказвалі, што аднаму селяніну, хвораму вачыма, прысьнілася, што каб вы
лячыцца ён павінен побач з сасной паставіць крыж. Селянін так і зрабіў і нібыта вылячыўся. У канцы мінулага стагодзьдзя да гэтай сасны несьлі лён і грошы.
Яшчэ і зараз існуюць паданьні аб соснах у Мішневічах Шумілінскага раёну і ў Лідзе. Напрыклад, пра сосны ў Лідзе расказваюць, што калісьці сюды прыйшлі 9 манахаўфранцысканцаў з мэтай прапаведваньня хрысьціянства. Аднак мясцовыя жыхары, не жадаючы прымаць новую рэлігію, забілі місіянераў і кінулі іх ў яму на схіле гары Лідскага замка. На гэтым месцы потым і вырасьлі дзьве сасны. 3 часам насельніцтва Ліды стала каталікамі і не чапала сосны. Аднойчы хтосьці адсек галінку, і зь яе выступіла кроў. 3 тае пары ніхто не адважваўся ўзьняць сякеру на гэтыя сосны.