Да нядаўняга часу ў адтуліну адной з сосен каля балота паблізу Радашковіч кідалі грошы і вядома паданьне, што нібыта на гэтым месцы правалілася царква. Павагай у нашых продкаў карысталася і ліпа. Асабліва знакамітымі былі тры ліпы каля вёскі Капланцы Бярэзінскага раёну. Побач зь ліпамі адбываліся сьвяты, куды зьязджалася шмат сялян з навакольных вёсак, рабіліся кірмашы. Потым ад удару маланкі адна зь ліп згарэла, а дзьве астатнія працягвалі «лячыць» людзей. Для лячэньня хвораму трэба было пралезьці праз дзірку ў дрэве і разарваць на сабе тую частку адзеньня, якая дакраналася да хворага месца. Разарваную адзежу пакідалі каля дрэва і надзявалі новую. Па павер’ях, хто падбіраў старое адзеньне, той павінен быў захварэць. Аб Сьвятой Ліпе расказваюць паданьні на Браслаўшчыне. Згодна гэтым паданьням, пасьля пажару манастыра на востраве возера Неспіш захавалася толькі адна ікона Божай Маці, якая яшчэ і сёньня аб’яўляецца на ліпе аднаго з вастравоў. Шмат паданьняў зьвязваецца таксама з асінай, бярозай, вярбой. Так, лічыцца, што ад назвы «асіна» атрымала назву вёска Асінгарадок на Пастаўшчыне. У гэтай вёсцы ёсьць старажытнае гарадзішча. У паданьні пра яго гаворыцца, што ў час шведскай навалы там стаяла войска. Разьведка данесла, што шведы ідуць ад в. Сарокі. Пачалі служыць малебен, а іконы павесілі на асіне. Але не пасьпелі скончыць малебен, як прыйшлі шведы. Жыхары кінуліся ў бой, адбілі шведаў і пагналіся за імі, а ікона так і засталася на асіне. Потым на гэтым месцы пабудавалі Пакроўскую царкву і ў ёй зьмясьцілі цудатворную ікону, якая і стала называцца Асінагарадоцкай іконай. Культ бярозы зьвязаны са сьвятам Семухі Троіцы), якое сьвяткавалі ў сувязі з заканчэньнем веснавых палявых работ. Гэта сьвята зьвязваецца таксама і з культам продкаў. Бярозкамі ўпрыгожвалі покуць у хаце і ставілі іх каля брамы. У пахавальным абрадзе беларусаў выкарыстоўваліся ёлкі. Рубленнымі галінкамі пасыпалі апошні шлях нябожчыка. Аб кульце дрэваў маецца і шэраг архэолягічных дадзеных. Так, часта ў курганах у скураных сумачках, якія надзяваліся на пояс, разам зь іншымі амулетамі (бразготкамі, пярсьцёнкамі і г.д.ізнаходзяць лясны арэх або жолуд. Сёньня людзі не зьвяртаюцца да дрэваў залячэньнемці парадай, алеяшчэў народзе жыве шмат павер’яў і паданьняў, якія і ёсьць адгалоскамі міфаў нашых далёкіх продкаў. 46 Адкуль пайшлі асіны ў Беларусі Сьвятлана Менская У прыгожым куточку Беларусі, на Старадарожчыне, у простых беларускіх бацькоу Марыі й Яўхіма расьлі дзьве дачкі Ася й Іна. Дзяўчынкі былі працавітымі і на дзіва прыгожымі. Ніхто ў іхнім мястэчку ня мог параўнацца зь імі. Ася мела незвычайнай прыгажосьці вялікія зялёныя вочы, якія, здавалася, увабралі ў сябе зелень усіх навакольных лясоў і палеткаў.Іна насіла даўгія шаўкавістыя серабрыстага колеру косы. У сонечных праменьнях яны настолькі зіхацелі, што ніхто ня мог прайсьціся каля дзяўчыны, не палюбаваўшыся ею. Дзяўчынкі расьлі гаспадарскімі і вельмі паслухмянымі.Што не скажуць бацькі, усе дочкі выканаюць. Прапануюць Марыя і Яўхім ім пайсьці ў дальні лес па ягады — пойдуць і слова ня скажуць. Папросяць старыя прыбраць ў хаце цёткі Агаты—зробяць без напамінаў. He маглі нарадавацца бацькі на сваіх дачок. Ды і суседзі ня раз падзіўляліся такому паслухмянству дзяўчат. Тыя ня толькі бацькоў сваіх слухалі, але і любога старэйшага чалавека ў вёсцы. Ніколі не было ў іхняй хаце спрэчак, нават дробных. А пра сваркі так і гаварыць не прыходзіцца. Сватался да Асі й Іны багата хлапцоў, але дзяўчыны больш паглядалі на бацькоў, чым на сватоў. Старыя Марыя і Яўхім ведалі, што дачкі супраць волі іхняй ня пойдуць, таму з замуствам не сьпяшаліся, a чакалі на прыстойных ды багатых жаніхоў. Так праходзілі годы, дзяўчаты заставаліся усётакіміж паслухмянымі і прыгожымі. Нічога не мянялася ў іхнім жыцьці. Толькі большым срэбрам адбівалі косы Іна, і зеляней станавіліся вочы Асі. Паступова сваты перасталі грукаць у хату Марыі і Яў хіма. А тут яшчэ бяда навалілася. На суседнія землі прыйшоў каварны вораг. Многа мужчын і маладых халопцоў загінула, абараняючы родную зямельку. Крыважэрны вораг не заходзіў у мястэчка, дзе жылі Ася й Іна, бо яно знаходзілася за непраходнай дрыгвой. Толькі мясцовыя жыхары ведалі нябачныя простаму воку сьцяжынкі, якія маглі вывесьці з твані на цьвёрдую землю, але яны хавалі ў тайне гэтыя шляхі і вораг ня мог прабрацца далей балотаў. Аднойчы. бацькі сказалі дзяўчатам пайсьці ў дальні лес па ягады. Дзень быў жаркі, але нейкая незразумелая сьпякота вісела у сонным мястэчку. —Мабыць, дождж будзе пад вечар, —ціха сказала Ася маці, зьбіраючыся ў дарогу. —Нічога, дачушка, вы пасьпееце да дажджу. Хуценька набярыце гэты кошык і вяртайцеся да хаты. —Вазьміце меншы кош,—падказаў бацька,— паглядаючы на блакітанае, без адзінай хмурыначкі неба,—Надвор’е добрае, аблокаў няма, так што дажджу ня будзе. —Але доўга ў лесе не бавіцеся, вяртайцеся зацемна дахаты,—папярэджвала маці, укладаючы дзяўчаткам торбачку з ежай. —Добра, мы будзем сьпяшацца,— адказалі дзяўчаткі. — Будзьце добрымі з сустрэчнымі, дапамагайце ім, —крыкнуў у здагон бацька. Вось і роднае мястэчка схавалася за паваротам, вось і лес выступіў на небасхіле. Дзяўчаткі ішлі хутка, але чым бліжэй набліжаліся яны да лесу, тым цяжэй станавілася на душы. —Нешта ня хочацца ісьці мне ў лес, —нарэшце, прызналася Ася. — Горача вельмі сёньня, дарога яшчэ дальняя, а на дрыгве, тыж ведаеш, самое сьпякоцьце. Ды і ёсьць у нас у хаце яшчэ ягады, памятаеш, тыя што мы ў нядзелю пад Макаравічамі зьбіралі. Давай вернемся да хаты. —А што бацькам мы скажам, як у вочы глядзець будзем? Яныж чакаюць, што мы прынясем ягадаў да іх. Тыж ведаеш, як бацька любіць буякі, а яны толькі ў дальнім лесе растуць. —Я ведаю, што мы мусім ісьці, —падумаўшы.сказала Ася,—але ня йдуць ногі туды. Нешта нядобрае прадчувае мае сэрца. —Мне таксама ня хочаццца ісьці ў лес, —прызналася Іна, — алесупраць волі бацькоу нельга ісьці. —Добра, пайшлі хутчэй, — прапанавала Ася,—a то да вечара не набярэм ягад і вернемся ні з чым. Хутка прыйшлі яны да лесу. Крышку прайшліся хвайнічком і прыпыніліся. Далей ішлі балоты. I хоць яны ведалі патаемныя сьцяжынкі, балота чвякала пад нагамі, а вялізныя купіны моху, спряс пакрытыя журавіньнікам, на якім вока магло бачыць леташнія ягады, увесь час прымушалі некуды збочваць, нешта абмінаць, нешта пералазіць. Ася ішла паперадзе і сілы ставала толькі чарговы раз паплакацца сябе — бач ты, захацелася бацьку буякоў. Балоты ўжо надакучылі. Яны былі то глыбейшыя, амаль па пояс, то сухаватыя, амаль без вады. Ася шукала вокам хоць які высокі лапік, каб спыніцца, паабедаць. На бясконцай роўнядзі выспаў было нябачна, толькі мох, толькі купіны з рэдкімі соснамі. Нарэшце, сёстры зрабілі перапынак, ён, праўда, быў непрацяглы, доўга стаяць было немагчыма—стылі ногі, таму Ася хутчэй рушыла далей. Балота паступова мянялася: сямтам сярод моху бліскала вада, наперадзе ўвогуле пачыналася дрыгва, у цэнтры якой абыякава блішчэла чортава вока. Абыходзіць было далёка, але іншай дарогі не было, і сёстры змушаны былі павярнуць, абыходзячы край багны; за нагамі пры кожным кроку цягнулася цэлая барада вадарасьцяў і карэньня, унізе ўсё падрадніцку дрыжала і восьвось гатова было прарвацца. Дзяўчаты ўжо ледзь ішлі, змораныя дашчэнту, а зьверху яшчэ паліла сонца, таму багун кружыў галовы. Хацелася есьці, у жываце вурчала, усе прадукты ўжо скончыліся. Хоць і глядзелі ва ўсе вочы, урэшце выспу ўбачылі нечакана: за шырокай паласой твані на высокім беразе гайдалі вершалінамі сапраўдныя вялікія дрэвы. Там пачынаўся лес. Ася раптам адчула, што ня можа зрабіць ні кроку, што ногі і рукі зусім не падымаюцца. Яна прывалілася да чэзлага дрэўца: «Адпачываем!» Іна проста як ішла, гэтак і апусьціліся на купіну. Такія нерухомыя былі можа хвіліну ці дзьве. Наўкола было ціха, балотная жыўнасьць маўчала. Толькі часам аднекуль, як з таго сьвету, даносілася куваньне зязюлі, альбо рэзка трэскала галінка пад нагой. Нарэшце, Ася, што была за старэйшую, прапанавала:«Пойдзем хутчэй!» I сёстры, зьвярнуўшы на толькі ім вядомыя сьцяжынкі накіраваілся ў лес. На шляху ня раз прыпыняліся, правяраючы, ці правільна ідуць. Нарэшце, выйшлі на прыгожую палянку, блакітную ад буйных буякоў. Лёгкі дурман ад траваў, што расьлі разам з буякамі, або як казалі ў іхняй вёсцы з дурніцамі, кружыў галаву. Дзяўчаткі хутка пачалі зьбіраць ягады, якія самі сыпаліся ў іхні коўшык. Ася й Іна нават і не зауважылі, што за імі назіраюць воі злоснага ворага з суседніх зямель. Тыя даўно, чакалі, каб хто сьці паказаў ім дарогу праз дрыгву. Заразжа такая нагода надалася. Дзяўчаты не пасьпелі набраць коўшык, як да іх падыйшоў незнаёмец. —Адкуль вы, прыгажунькі?— запытаўся лагодным голасам ён. —3пад Макаравіч,—адказалі крыху зьдзіўленыя дзяўчаты.Ніколі ў сваімжыцьці ня бачылі яны хлапцоў у такой дзіўнай адзежы. Ды і выглядаў незнаёмец не патутэйшаму: невысокага росту, жоўтакожы, з маленькімі раскосымі вочкамі, што шалёна мітусіліся па твары. —0, як мне пашанцавала, —сказаў узрадаваўшыся ён,—Я якраз іду ў Вашыя мясьціны, каб сказаць людзям добрую навіну. вайна закончылася. —Гэта вельмі добрая навіна, —абрадавалася Ася,—Але мы самі можам данесьці яе нашым аднавяскоўцам. Вочы незнёмца на хвіліну застылі на месцы. Відаць, такога адказу ён не чакаў. —Я мушу сам данесьці гэтую навіну вашым людзям,я пакляўся,што зраблю гэта. —Пуць да нас вельмі дальні, а падругое, хто вас назад павядзе праз дрыгву?—запыталася Ася. —Мы й адвядзем назад, — пачала супакойваць сястру Іна.—Чаму ты ня хочаш дапамагчы чалавеку? Бацькаж сказаўжаб мы дапамагалі добрым людзям. —А адкуль ты ведаеш, што ён добры? —ціха запыталася Ася—У яго на твары дабраня не напісана. А тое, што ён чужынец, так гэта і без слоў зразумела. He, мы ня мусім весьці яго праз дрыгву. Хто ведае, можа гэта вораг, які хоча выведаць шлях у наша мястэчка. —He, не пойдзем мы разам з табой, —рашуча адказала Ася,—нават і не прасі. —Калі ня хочаце падобраму паказваць, так пакажыце усё роўна,—злосна сказаў незнаёмец і махнуў рукой. На ягоны знак з кустоў сталі выходзіць грозныя ваякі. Сумненьняў быць не магло: дзяўчаты трапілі ў рукі ворагаў.