Полацак №8, 1992

Полацак №8, 1992

42.54 МБ
W5
ВЫДАНЬНС ЬЕЛАГУСХАГА МУЛНУРНАасьветмцкага цэнтгу КЛіУЛЕНД ЭША
№8(18), 1992
Polacak
Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA.
Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), сябрыСяргей Карніловіч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Лідзія ЛазарХаненка, Янка Ханенка, Янка Салавянюк.
Editorial board : Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), Members—Serge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (McDermott),Lydia LazarChanenka, Yanka Chanenka, Jan Solowianuk
Ганаровыя сябры рэдкалегіі:
Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Іосіф Юхо.
Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе.
All correspondence should be addressed to: S.Belaia or M.Bielamuk,
10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA.
Tel. (216) 6513451
Змест
Зірцало жнтнж
Юры Штыхаў. Асноўныя этапы гісторыі Праваслаўнай Царквы ў Беларусі...... Валянтына Дашыневіч. Сьвята 1000годзьдзя Праваслаўя ў Беларусі.........
Наша гісторыя
Міхась Белямук. Гапаграфія знаходак манэт і аздобаў.....................
Язэп Юхо. Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права ў Беларусі Палітычны лад...........................................................
Паўла Урбан. Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытнх ліцьвіноў...
Памяць зямлі
Язэп Сажыч. Гісторыя адной паніхіды.....................................
Успаміны Яўгена Ціхановіча
Я.Колас. М.Равенскі. Вясна..............................................
Лісты 1 вершы Уладзіміра Караткевіча....................................
3 архіваў КДБ
Уласнаручныя паказаньні Езавітава, Канстантына Барысавіча............... «Архівы КДБ адкрытыя для ўсіх»..........................................
Згукі Бацькаўшчыны
Анатоль Старадарожскі, Юрась Сьцяпанаў. Пасьля летняга перапынку........
Сьвятлана Белая. Адраджэнец Грамады.....................................
3 жыцьця эміграцыі.
Сьвятлана Белая. Туды, дзе нашыя карані.................................
Андрэй Карпук Распрацоўнка макета вокладкі, шрыфтоў рубрык і заставак
На развароце. Уладзімір Басалыга. «Вобразы мілыя роднага краю...»
На першай бачынцы вокладкі. Яўген Ціхановіч. Партрэт Я.Коласа
На другой і трэцяй бачынках вокладкі:
Моманты з сьвяткаваньня 1000годзьдзя Полацкай япархіі
На чацьвёртай бачынцы вокладкі. Юры Тышкевіч. Якуб Колас
Асноўныя этапы гісторыі Праваслаўнай Царквы ў Беларусі Юры Штыхаў
Хрысьціянства ў форме праваслаўя на працягу стагодзьдзяў аказавала значны ўп лыў на сфэру духоўнасьці, культуры беларускага народу, уключаючы пісьменства, літаратуру, манумэнтальнае дойлідства, жывапіс, плястыку, музычнасьць і г.д. Яно ўплывала на самафарміраваньне беларускага этнасу, яго менталітэт побач зь іншымі царквамі. Без глыбокага вывучэньня канфэсыйных пытаньняў нельга напісаць сапраўдную, праўдзівую гісторыю Беларусі.
Хрысьціянства ў Беларусі распаўсюджвалася зь Бізантыі праз Кіеў. Мітраполія ў Кіеве зьяўлялася найбольш значнай па памерах мітраполіяй Канстантынопальскага патрыярхату. Разам з прыняцьцём новай веры была ўведзена кірылаўская азбука, якую склалі для старабалгарскай мовы ў 863 г. браты Кірыла і Мяфодзій. Яны пераклалі з грэчаскай мовы на старабалгарскую царкоўнарэлігійныя кнігі, якія траплялі з Балгарыі і Бізантыі да ўсходніх славян. Дзякуючы пісьменнасьці старабалгарская мова, якая завецца «царкоўнаславянскай» распаўсюдзілася на большую частку славянскіх краінаў, у тым ліку ў Беларусь. Яна стала літаратурнай мовай усіх славян. Вывучэньне надпісу на камні, які быў знойдзены ў фундамэньце Полацкай Сафіі XI ст. паказвае, што надпіс зьвязаны зь перша пачатковым асваеньнем ў Полацкай зямлі кірыламяфодзіеўскіх пісьмовых традыцыяў. Ёсьць весткі, што ў бібліятэцы пры Полацкім Сафійскім саборы ў раньнесярэднявечныя часы захоўваліся кнігі на
царкоўнаславянскай мове, на якую іх перакладалі з грэчаскай мовы Кірыла і Мяфодзій. На царкоўна славянскай мове напісана «Жыціе Ефрасінні Полацкай»— амаль адзіны помнік старажытнай полацкай літаратуры, які дайшоў да нас. Астатняе зьнічтожана пажарамі і войнамі.
Вывучэньне пісьмовых крыніц прывяло царкоўных гісгорыкаў да высновы абзаснаваньні Полацкай япархіі ў 992 г. Яе памеры, напэўна, адпавядалі межам Полацкай зямлі як дзяржаўнага ўтварэньня. У XI—XII стст. на чале царквы ўсіх усходніх славян стаяў кіеўскі мітрапаліт, які браў удзел у назначэньні (пастаўленьні) япіскапаў у асобныя япархіі (япіскапіі) і, пэўна, у Полацкуюяпархію. Сюдыбылі прызначаны япіскапамі Міна(іЮ5), Дыянісій, Сімяён, якія праславіліся ў Полацку сваёй сьвятасьцю.
У КіеваПячорскім пацерыку зьмешчаны тэкст аб заснаваньні Тураўскай япархіі ў 1005 г. Спроба распаўсюджаваньня хрысьціянства па рыма—каталіцкай традыцыі ў Тураве ў пачатку XI ст. посьпеху ня мела.
Як паведамляеццаў «Жыціі Кірылы Тураўскага» ён стаў япіскапам па просьбе князя і «людзе таго горада». 3 гэтага вынікае, што гараджане ў Тураве мелі права голаса, калі вырашалася пытаньне пра выбраньне япіскапа. Канешне, затым кіеўскі мітрапаліт хіратанізаваў яго на япіскапскую кафэдру. Паводля Кіева Пячэрскага пацерыка, у духоўным падпарадкаваньні тураўскага япіскапа ў XII ст. былі гарады
3
Пінск, Наваградак, Гародня, Берасьце, Ваўкавыск, Зьдзітаў, Дубровіца, Слуцк і інш. Відаць, межы Тураўскай япархіі сапраўды ішлі далёка на захад, ахопліваючы ўсю Заходнюю Беларусь і частку Валыні. Гэта пацьвярджае параўнальна раньняе распаўсюджваньне хрысьціянства ў Беларускім Панямоньні, якое ў другой палове XII ст. стала асновай фарміраваньня Вялікага княстваЛітоўскага беларуска літоўскай дзяржавы.
Вялікія князі літоўскія былі зацікаўлены ў стварэньні сваёй праваслаўнай мітраполіі з цэнтрам у Наваградку. Канстан тынопальскі патрыярх благаславіў адкрыцьцё такой мітраполіі ў 1317 г. Мітра паліт Феафіл (верагодна, кіраваў Полацкай і Тураўскай япархіямі) памёр у 1330 г. Наступны мітрапаліт Феагност быў пры хільнікам Масквы і пры падтрымцы Івана Каліты дамогся закрыцьця «літоўскай» мітраполіі, пад выглядам таго, што тут быццамбы мала праваслаўных вернікаў. Значныя намаганьні для яе аднаўленьня прыкладвалі Альгерд і Вітаўт. У 1487 г. бы ла зацьверджана Праваслаўная (Кіеўская) мітраполія ў Вялікім княстве Літоўскім. За сто гадоў да гэтага ў 1387 г. этнічныя літоўцы, што былі паганцамі, прынялі хрысьціянства ў выглядзе каталіцтва.
3 сярэдзіны ХУІ ст. ў Беларусі распаўсюджваюцца ідэі Рэфармацыі. У гарадах узьнікаюць пратэстанцкія абшчыны. Прымаюць кальвінім прадстаўнікі буйных магнацкіх родаў. У другой палавіне ХУІ ст. праваслаўнае веравызнаньне страчвае вядучую ролю ў духоўным жыцьці насельніцтва Беларусі Вялікага княства Літоўскага.
Папстваздаўна выношвала ідэюаб вуніі заходняй і ўсходняй цэркваў. Было некалькі спробаў ажыцьцявіць яе (Лішанская вунія
1274 г„ Фларэнтыйская вунія 1439 г). Вунія стварала ўмовы для распаўсюджваньня каталіцызму ў новых краінах.
У Вялікім княстве Літоўскім Ягайла і Вітаўт спадзяваліся з дапамогай вуніі зьмягчыць нацыянальнарэл ігійную варожасьць унутры ВКЛ і паслабіць сувязі беларускага і ўкраінскага насельніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Яны мелі намер прасіць на Канстанцкім саборы 1414 г. аб дапамозе ў справе падпарадкаваньня праваслаўных падданых адзінай каталіцкай царкве. Для гэтага быў накіраваны на Канстанцкі сабор мітрапал іт Рыгор Цамблак, але безвынікова. Ідэя вуніі заходняй і усходняй цэркваў не была прызнана ў Бізантыі, а тым больш у Маскоўскай дзяржаве.
Пасьля аб’яднаньня Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў адну дзяржаву Рэч Паспалітую (1569) палітычныя інтарэсы яе ўрада, які асьцерагаўся ўплыву Маскоўскай дзяржавы і Расейскай праваслаўнай царквы на беларусаў і украінцаў, супалі з даўнімі намерамі Ватыкана, а таму зья вілася рэальная магчымасьць увядзеньня Берасьцейскай царкоўнай вуніі (1596 г.) 3 канца ХУІ ст. пачалі ўтварацца «брацтвы» для абароны праваслаўнай царквы. Часам праяўляўся фанатызм як збоку прыхільнікаў вуніі, так і яе ворагаў. Рознымі спо сабамі вунія паступова распаўсюджвалася на тэрыторыі Беларусі й Украіны. Рабілася гэта з дапамогай вярхоўнай улады Ўкраіны. Так, у 1635 г. польскі кароль Уладыслаў ІУ даў вуніятам грамату, дзе гаварылася, што ў Віцебску, Полацку, Наваградку не павінна быць ніякіх іншых цэркваў акрамя вуніяцкіх. У 1669 г. выйшла пастанова сейма Рэчы Паспалітай аб асуджэньні асоб, якія перайшлі з вуніяцтва ў праваслаўе (былі і такія выпадкі). Прадугледжвалася іх вы гнаньне з месцаў пастаяннага пражы

ваньня і канфіскацыя маёмасьці. Здаецца парадаксальным, што ў канцы ХУПІ ст. сярод беларусаў налічвалася 7580% вунія таў і вунія стала якбы верай «простага» люду. Але так адбылося. Тым самым вуніяцкая царква набліжалася да нацыянальна беларускіх пазіцыяў, ва ўсялякім разе не ў меншай меры, чым гэта можна гаварыць пра дзейнасьць праваслаўных брацтваў.
У другой пал. ХУІ—ХУІІ стст. у Беларусі актывізалася каталіцкая контррэфарма цыя. У 1599 г. Вільні была заключана кан фэдэрацыя кальвіністаў і праваслаўных, аднак, яна не змагла спыніць нацыянальнага ўціску. Езуіты пашыралі свой уплыў на рэ лігійнае, культурнае і палітычнае жыцьцё, дамагаліся закрыцьця школ і друкарняў праваслаўных брацтваў.
He ва ўсе гістарычныя пэрыяды роля праваслаўнай царквы была аднолькавай. У канцы ХУІП ст. ўся Беларусьбыла далучана да Расейскай імпэрыі ў выніку ладзелаў Рэчы Паспалітай. Каб коратка ахаракта рызаваць становішча Беларусі ў складзе Расеі ў XIX ст. працытуем тое, што напісана ў падручніку для вузаў. «Нсторня БССР», які быў створаны пад рэдакцыяй ак. М. Ціхамірава(1948,с. 382). «ПравнтельствоНнколая I старалось всемн средствамн добнться скорейшай руснфнкацнн белорусскнх н лнтовскнх земель. Оно стре мнлось задушнть малейшне проблескн нацнонального сознання, начнсто стереть все народные местных особенностн .Особым указом 1840 г. Мнколай запретнл даже употребленне названня «Белоруссня» н «Лнтва».
Кіруючыя колы Расейскай імпэрыі, як раней Польшчы, зыходзячы з пэрспектывы асыміляцыі беларусаў, імкнуліся ідэнтыфіцыраваць паняцьці рускі I праваслаўны, паляк і католік, у выніку чаго адмаўляўся
факт існаваньня ня толькі беларусаў— праваслаўных і беларусаўкаталікоў. a I наогул, беларусаў, як самастойнага этнасу.