Аб тым, што больш за ўсё запомнілася ім ад той сустрэчы з роднай зямлёй, мы папрасілі расказаць некаторых удзельнікаў гэтага падарожжа. Сустрэча першая або Першае спатканьне з Бацькаўшчынай Чым даўжэй чакаю я дзень нашай сустрэчы, Тым больш я хачу аддаліць яго. Чым часьцей я думаю аб тябе, Тым больш я баюся чагосьці. Чым бліжэй дзень наіпага спатканьня, Тым усё больш хвалююся я. Баюся, што мы сустрэнемся, і я цябе не пазнаю... Вольга Лукашэвіч: «Маці мая паходіць з Палесься, вёскі Гарадная. Я таксама нарадзілася ў Гарадной, але ведала аб маёй Радзіме толькі з аповядаў маці, зь яе гутарак, успамінаў. Толькі дзіўная рэч, калі я прыехала з Амэрыкі ў Гарадную, мне здалося, што я там жыла. Там было ўсё так, як расказвала мне мая матуля. I той калодзеж, дзе яна калісьці брала воду, і тыя драўляныя хаты на нашай вуліцы, і тыяж людзі. Пэўна, што многае зьмянілася з таго часу. У часе XIX Сустрэчы Беларусаў. Зьлева направа: Валянтына Пархоменка, Пётр Краўчанка, Вольга Лукашэвіч, Генадзь Бураўкін. Выраслі новыя цагляныя дамы, пастарэлі суседкі, мая цётка Ганна. Тое возера у вёсцы, дзе некалі мая маці з моладзьдзю каталася на лодках, зза меліарацыі зусім абмялела, толькі качкі плаваюць у ім. Але ў агульным, усё выглядае, як і з аповядаў маёй маці. Тыяж прыгожыя краявіды, такіж прастор навокал. А галоўнае людзі, зь якімі я сустракалася, такія добрыя, шчырыя, працавітыя. У нядзелю мы пайшлі зь цёткай Ганнай у Троіцкую царкву. Некалі ў яе хадзіла мая маці. Гэта вельмі старая царква, пабудаваная яшчэ ў 18 ст. (Новая ў час вайны згарэла). Невялікая, драўляная, памаляваная сіняй фарбай, у сярэдзіне прыгожы драўляны іканастас. Як і ў старыя часы іконы пад рушнікамі. Вельмі добры хор у царкве, у ім, пэўна, сьпявае палова пры хажанаў. Я стаяла і ўяўляла, як маці мая калісьці тут сьпявала. Было радасна, што я, нарэшце, на сваёй радзіме і сумна, што не дачакаліся гэтага часу мае бацькі. А калі мы выйшлі з царквы, то да мяне пачалі падыходзіць людзі. Хтосьці сябраваў з маёй маці, хтосьці хрысьціў дзяцей з маім татам. Гэта быў вельмі пачуцьцёвы момант. Проста ня верылася, што людзі пасьля столькі гадоў помняць маіх бацькоў. Герб в.Гарадная з 1670 г. Вечарам уся мая радня сабралася ў хаце цёткі Ганны. Аказалася, у мяне бага та кузінак і кузінаў, пляменьніцаў і пляменьнікаў. Толькі з мамінага боку каля 30 асобаў жыве. Быў незвычайны вечар. Вечар успамінаў і сьпеваў. Мы сьпявалі палескія песьні,прыгожыя,старадаўнія. I цёткаГан на была зьдзіўлена, што я не забылася іх. Янаня ведала, што маці мая заўсёды сьпявала дома, ад яе і я навучылася. Амаль тыдзень я гасьціла ў сваёй радні, а здаецца, быццам бы адзін дзень. Была на нашых вясковых могілках, дзе пахаваныя мая бабуля й радня. Зьбірала ягады ў лесе, у якім яшчэ не зарасьлі раны вайны (Вёска нашая якбы на гары стаіць, і яе ўвесь час то нямецкія, то савецкія вайскоўцы бралі. У цэнтры Гарадной ёсьць брацкая магіла 76 савецкіх воінаў, а таксама магіла, у якой пахаваныя 400 мірных жыхароў вёскі, якіх восеньню 1942 г. загубілі нямецка фашысцкія захопнікі). Езьдзіла ў краязнаўчы музэй, дзе пабачыла такое багацьце касьцюмаў Палесься. Увесь час чулася, як у сваёй сям’і. I хадзіла я басанож па зямлі маіх продкаў. 1 піла студзёную воду зь дзедавага калодзежа. I адчувала, што я, нарэшце, дома, бо тут маі карані». Сустрэча другая або Добрыя перамены Нам прыказвалі маўчаць, але памяць за нас гаварыла. Казалі забыць свае песьні, але зямля за нас сьпявала. Прымушалі зрачыся мовы сваёй. але нашыя продкі на ёй не маўчалі. У цяжкім змаганні, мы здабылі волю і мову, але ў баі загінулі змагары. Тацьцяна Кананчук: «Першы раз я была на Бацькаўшчыне разам з дачкой Галінай у 1989 годзе. Памятаю, як у першыя дні на шага побыту, выклікалі нас да сябе мясцовыя салігорскія ўлады і прачыталі цэлую лекцыю аб тым, як трэба паводзіць сябе, што трэба, а чаго ня трэба казаць. Было дзіўна слухаць усе гэтыя інструкцыі. Але больш дзіўным было тое, што тыя людзі, якія казалі нам усё гэтае, былі абсалютна ўпэўненыя ў сваёй праваце і лічылі, што яны робяць вельмі патрэбную і неабходную справу. 1 вось праз тры гады я зноў прыехала ў Беларусь, на Салігоршчыну, дзе жыве мой брат і сваякі. Адразу заўважыла, што людзі сталі больш адкрытыя, сьмялейшыя, няма былога страху. Амаль два тыдні правяла я ў свайго брата, і ніхто мяне на інструктаж ня выклікаў. Пасьля спатканьняў з сваякамі самым памятным момантам была сустрэча і канцэрт у Менску, якія адбыліся29ліпеня. У Доме л ітаратараў сабралося багата людзей. 63 62 Многа цёплых слоў было сказана пра наш народ і зямлю беларускую. Гучалі цудоў ныя выступленьні прафэсыйных і самадзей ных артыстаў. А пасьля наш кліўлендзкі хор «Васілёк» (вступалі Кацярына Валю кевіч, Ірына Врэціц (Трацьцяк) Кастусь Калоша, Тацьцяна Кананчук, Вольга Лукашэвіч, Маня Несьцер, Маня Патапенка, Гэлена Радзюк, Валянтына Ягоўдзік, Ва лянтынаЯцэвіч, Ана і альЛукьянчык—СЮпрась пяваў некалькі песьняў: <Я ад Вас далёка», «Поле», «Магутнае слова». А пачалі мы сваё выступленьне зь песьні, якая сёньня вядомая ілюбімая ўБеларусі. «Люблю наш край» разам з намі сьпявалі вельмі многія ў залі. I ў гэты момант мы адчувалі сапраўднае яднаньне зь людзьмі, якія прыйшлі нагэтуюсустрэчу. Гучала ня проста песьня, а шчырае прызнаньне ў вялікай любові да нашай агульнай зямліБацьшаўшчыны, якая завецца агульным словам —Беларусь. Такія моманты ніколі не забудацца». (Працяг у наступным нумары) Пасьля канцэрту. Валянтына Ягоўдзік (другая зьлева). Вольга Лукашэвіч, Наталья Пракаповіч, Тацьцяна Кананчук, Натальля Лукьянчык, Кацярына Валюкевіч, Маня Патапенка, Ірына Врэціц (Трацьцяк) Іацьцяна ііракаповіч. 5 цэшры Анатоль Лукьянчык 64