Полацак №8, 1992

Полацак №8, 1992

42.54 МБ
Можна спаслацца яшчэ на прыклад, якімі імёнамі зваліся сяляне Случчыны. Тага часны Слуцкі князь Сямён Міхайлавіч і ягоная маці, жонка пакаранага ў 1481 г. князя Міхала Аляксандравіча (Алелькі), былі абрэзалі маёмасныя ўладаньні двух каталіцкіх касьцёлаў у Слуцку. У гэтую справу на просьбу Слуцкага пробашча Мацея быў умяшаўся вялікі князь Аляк
сандр, які і выдаў адпаведную грамату, што датаваная 12 травенем 1494 г. Дык у пераліку сялянскіх сем’яў, якія павінны былі належаць да тых касьцёлаў, называліся якраз гэткія імёны сялянаў: Волаш, Маліш, Нераш і Цімош, а таксама Ярошка.
Бясспрэчна, у ліцьвіноў былі таксама імёны балцкага паходжаньня. Гэта нармальная рэч, бо ліцьвіны сутыкал іся з балцкімі плямёнамі, жылі побач або ў пера мешку зь імі, і маглі, такім чынам, запазычваць імёны балтаў. Аднолькава і прадстаўнікі балцкіх плямёнаў маглі запазычваць імёны ліцьвіноў.
Восьжа ўсе гэтыя факты, пра якія была гаворка, выпадае асэнсаваць, каб разам з гэтым зрабіць адпаведную выснову. Бо рэчаіснасьць зафіксаваная гэтымі фактамі.



дае, папершае, падставы сьцвярджаць, што ад даўнейшых часоў ліцьвіны карысталіся славянскай мовай. Нездармаж, як адзначалася, дзелясправы хрышчэньня ліцьвіноў вялікі князь Гедымін запрашаў з Захаду ў ВКЛ манахаўпрапаведнікаў, якія магліб валодаць «польскай» і «русінскай» мовамі. Пра гэта аднолькава сьведчаць названыя намі прыклады ў жыцьці ліцьвінамі славянскіх тэрмінаў рознага значэньня ў сваіх дароўных граматах, што пісаліся на лацінскай мове. Маючы гэта на ўвазе, можна таксама знайсьці тлумачэньне для таго факту, чаму пры заснаваньні ў 1417 г. Медніцкай каталіцкай япархіі сярод ліцьвіноў абіраліся людзі, якія, каб узначаліць гэтую Жамойцкую япархію, павінны былі ведаць і свабодна карыстацца жамойцкай мовай.
Другое, мы маглі таксама сцьвердзіць, што для імёнаў князя ВКЛ і ўласных імёнаў звычайных ліцьвіноў аднолькава знаходзіліся славянскія аднайменныя адпаведнікі. Гэтыя два важныя фактары — моўны
фактар і факгар супадзеньня ўласных імёнаў—змушаюць паставіць пытаньне на конт этнічнага паходжаньня ліцьвіноў і адкуль узялося іхняе этнічнае найменьне.
Бяспрэчна, добра вядама, што ў «Аповесьці мінулых гадоў» ліцьвіны або літва зь гледзішча мовы вылучаліся з асяродзьдзя ўсходняславянскіх плямёнаў. Алеж аўтар гэтага летапісу ды ягоныя бліжэйшыя пасьлядоўнікі ведамую «русь» таксама вылучалі з асяродзьдзя славянаў і пры пісвалі гэтай «русі» гэтак званае сканды наўсканарманскае паходжаньне. Хоць, папраўдзе, цяжка паверыць, каб аўтары тых кіеўскіх летапісаў, якія пісаліся ў другой палавіне XI—першай палавіне XII ст. маглі штосьці ведаць пра гэгак званае запрашэньне князёўварагаў Рурыка, Сінеўса I Треувара ды што ад таго часу (862 г) «н оть техь Варягь прозвася Руская зямля».
Мы ня будзем унікаць у сутнасьць гэтай «нарманскай тэорыі паходжаньня Русі». Аднак цікава зьвярнуць увагу на ўлас: ыг імёны, якія ад даўнейшага часу былі хара ктэрныя для жыхароў Ноўгарадзкай зямлі. Сюдыж, паводля паданьня, занатаванага ў «Аповесьці мінулых гадоў» былі запроша ныя «княжыць» тыя «варагі русь», якія да тагож прыйшлі з сваімі «родамі». Вось гэтыя імёны: князь Барывой, князь Гастамысл, Астрамір, Багаміл, Багуслаў, Богша, Боўлша, Войборза, Войслаў, Гарыслаў, Дамажыр, Даняслаў, Дзяржыкрай, Дарагаміл, Жыраслаў, Завід, Збыслаў, Міланег, Міранег, Міраслаў, Неравін, Няжата, Ня жыла, Нязьдзіла, Палюд, Прокша, Рагуіл, Ратша, Рацібор, Рацімір, Станамір, Судзіла, Сядзіла, Тварымір, Твардаслаў, Твардзіла Уладыслаў. 133
Здаецца, ніхто на будзе аспрэчваць, што ў сваёй бальшыні названыя тут імёны
першых князёў, а таксама баяраў Ноўгарадзкай зямлі адпавядалі ў першую чаргу імёнам заходніх славянаў. Тамжа, на паўднёвым узьбярэжжы балтыйскага мора, уключаючы сюды таксама востраў Руген, жыла восьгэтая славянскаяРусь — рутэны, якія зваліся яшчэ руянамі. Была там і краіна «Рутэнія» 134. МанахГерборд свой «Дыялогхроніку» напісаў дзесьці каля 1159 г. Ён быў сучасьнікам і спадарожнікам Бамбэрскага япіскапа Антона, які валодаў славянскай мовай і браў актыўны ўдзел у хрысьціянізацыі люцічаў і руянаўрусаў. Аўтар «Дыялогу» Герборд пісаў таксама пра Кіеўскую Русь, і ведаў, што гэта іншая Русь і яна знаходзілася на ўсход ад Прусіі, Польшчы і Венгрыі.
Як можна было заўважыць, некаторыя зь пералічаных уласных імёнаў ноўгарадзкіх баяраўасаблівазкампанентамі пл, або лка, супадалі з падобнымі імёнамі ліць вінаў.
(Працяг у наступным нумары)
Бібліяграфія
127	Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedliung Im Mittelalter, Bd. XXVI a, Nr. 67, s. 328333.
128	Ibidem, Bd XXVI b. Nr 273, s 160163
129	Codex Ecclesiae Vilnensis, Nr 273, pp 3 19320
130	Jana Dlugosza Banderia Prutenorum Krakow, 1851, p 32.
131	Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedliung im Mittelalter, Bd. XXVlb, Mr 63, s 250251.
1	32 Wei t derslawen, Geschichte, Gesesllschft, Kultur Heraugegeben von Joachim Herrmann Munchen, 1 986, s. 99.
133 Codex Ecclesiae Vilnensis, Nr 413, pp 478460.
134	Новгородская первая летопнсь no сянодальному спнску. Verlaf Otto Sagner. Munchen, 1971
135	Herbordi DialogusdevitaOttnidepioscopi Babenbergensis In: Scriptores rerum Germanicarum. Nachdruck ex MFH Hannoverae, 1937 pp 142145
28
29
+ мяцьз™ j Гісторыя адной паніхіды Язэп Сажыч
Мушу прызнацца, што я веру ў Божую наканавасьць, бо заўсёды лёс кіраваў на добрую дарогу. Меў ябольш шчасьця, чым долі. Калісьці ў маладосьці ня верыў я, што дажыву да такога веку пры добрым здароўі і памяці, бо было на маім вяку нямала выпадкаў, калі жыцьцё вісела на валаску.
Ужо пасьля капітуляцыі Нямеччыны, у 1948 годзе прыпадкова даведаўся, што ў Швэнінген (французкая зона Нямеччыны) у польскім лягеры жывуць Плескачы з На ваградчыны. Я падумаў, што варта іх ад ведаць, бо можа гэта ёсьць магістар права Васіль Пляскач з Наваградка. Пасьля на вядзеньня кантактаў, аказалася, што гэта быў той самы Васіль Пляскач, беларускі дзеяч, зь якім я ў Наваградку быў асабіста знаёмы. Зь ім можна было шчыра пагутарыць аба ўсім і парадзіцца. Так сталася, што ў Плескачоў нарадзіўся сын, і яны зь вялікаю радасьцю запрасілі мяне за хрэснага бацьку. Таму вельмі хутка я сабраўся ў дарогу.
Падрожжа з амэрыканскае зоны ў французскую было складаным і нялёгкім. Але я шчасьліва дабраўся ў Швэнінген і адшукаў Плескачоў. У іхняй хаце мяне чакала неспадзяваная сустрэча. Калі я зайшоў у пакой, то ўбачыў айца МікаляГарбацэвіча, былога настаяцеля наваградзкага сабору сьв. Барыса і Глеба, які прыехаў хрысьціць немаўлятку.
Пасьля абраду хрышчэньня мы заселі за стол і пачалі ўспамінаць пражытыя га ды ў Наваградку. Айцец Гарбацэвіч прыпомніў мне школьныя гады, калі ён выкладаў
унашымклясеў гімназіі рэлігію, атаксама часы, калі я прыслугоўваў яму ў царкве. Ён сказаў, што ў забабоны ня верыць, але прыходзіцца прызадумацца, бо людзі кажуць: той. па каму паніхіду служылі, будзе доўга жыць. «Яж на просьбу вашай маці служыўпаніхіду паВас у Наваградку». Сталася гэтае так.
Восеньню 1938 г. паклікалі мяне ў войска. Матурыстаў адсылалі ў афіцэрскія школы, і мяне накіравалі ў Брадніцу, што недалёка Таруня. Паколькі ў наступным годзе пачалася вайна, мне надалі рангу падпаручыка і паслалі на фронт, у Прусію.
Маючы 22 гады, 14 верасьня 1939 г. я павёў сваю роту ў атаку супраць нямецкага акружэньня, бо хацелі мы разарваць кальцо. Мы апынуліся пад крыжавым кулямётным абстрэлам, і дзьве нямецкія кулі падсеклі мяне. Я зь ёнкам паваліўся на зямлю. На шая атака заламалася, мы не змаглі прар вацца. Але быў я шчасьліўцам, вакол мяне былі забітыя, сьмяротна параненыя, але я быў жывым, толькі кроў сачылася з ранаў. Чакаў я сьмерці, думаў, што немцы расстраляюць, але пашчасьціла. Раніцой нямецкія санітары пачалі падбіраць параненых, адвозіць іх ў нямецкія палявыя шпіталі. Падабралі і мяне. Трэба сказаць, што ня мецкае ваеннае камандаваньне выконвала Жэнеўскі дагавор і даволі добра адносі лася дапольскіх ваеннапалонных, асабліва да польскіх афіцэраў.
Ніколі не забду, калі нямецкі хірург у рангу маёра, аглядзеўшы мае раны, ласкава ўсьміхаючыся, пагладзіў маю галаву і сказаў: «Маеш, сынку, шчасьце, раны твае
не сьмяротныя, яны загояцца, і ты будзеш жыць». Раней я быў абыякавы да ўсяго, а пасьля ягоных цёплых словаў зразуемў, што такое ннчасьце і ад радасьці, што буду жыць, расплакаўся. Я адчуў, што сярод нашых учарашніх ворагаў ёсьць спачувальныя, зычлівыя людзі, і ўмянезьявілася надзея, што палон ня будзе жахлівым.
Пасьля заканчэньня нямецкапольскай ваеннай эпапеі быў заключаны дагавор паміж Нямеччнай і СССР, і ў неўзабаве пачалася вымена палоннымі. Так як савецкая армія пры далучэньні Заходняй Беларусі захапіла вялікую частку польскае арміі, у якой служылі жыхары Сілезіі, Паможжа, Пазнаншчыны, савецкія ўлады, згодна дагавору, мусілі перадаць жаўнераў Нямеччыне. Немцы ж адпускалі беларусаў і ўкраінцаў з палону. Маці мая, бывала, цэ лымі днямі выстайвала каля брамкі, чакаючы на мяне і ўглядаючыся у жаўнераў у поль скай уніформе, якія праходзілі нашай вуліцай. Яна пыталася, ці не сустракаў хто яе адзінага сына на фроньце. Аднаго дня падыйшоў да яе польскі ваяка з суседняй вёскі Сулятычы і сказаў: «Матанька, чакаеш ты павароту сынка, але дарма чакаеш. Жаль мне цябе, але на тоеж вайна. Я на ўласныя вочы бачыў, як паў ён на зямлю і больш не падняўся».
Гэты сусед з Сулятычаў быў у маёй роце, і ён сапраўды бачыў, як я нерухома ляжаў сярод некалькіх забітых жаўнераў. Дастаўшы трагічную вестку, што я забіты, маці мая адразу ў нядзелю пайшла ў царкву й замовіла ў а.Гарбацэвіча паніхіду.
Праз нейкія два месяцы, у канцы лістапа да 1939 году, падлячыўшыся ў шпіталі для ваеннапалонных ў Лодзі мне неяк ўдалося ўцячыз гэтага шпіталю. Пераапрануўшыся ў мундзір простага жаўнера разам з другімі палоннымі, з рознымі
прыгодаміў дарозе,нарэшце, пашчасьціла мне дабрацца да роднага дому.
I вось ў адзін з даждлівых восеньскіх днёў мая матулька пайшла па воду. Яна ўжо нясла вядро вады ў хату, калі я на кіраваўся з сухой сьцежкі пры калейцы ў кірунку свайгодому. Маці. пабачыўшымяне, кінула вядро і пабегла ў хату з крыкам: «Ідзіце, ідзіце хутчэй на двор і глядзіце, што там робіцца». На крык маці выбеглі мае родныя, самаж матуля самлела. Выскачыла з хаты мая сястрыца, схапіла мяне за шыю ды так моцна, што ня мог я ад яе адарваццаа, каб пабачыць, што сталася з матуляй. Радасьць усіх была бязмежнай. Хатнія, якія ўжо адслужылі па мне паніхіду, ня ведалі ад шчасьця, куды мяне пасадзіць, чым накарміць. Пару дзён я толькі спаў і адпачываў, адчуваючы сябе героем. Але мясцовыя ўлады так ня думалі. Яны прытрымліваліся іншых поглядаў і мелі сваю думку, што належыць рабіць польскаму афіцэру. Таму праз некаторы час мне прыйшлося хавацца ад іх, а пасьля нават уцякаць з хаты.