Полацак №8, 1992

Полацак №8, 1992

42.54 МБ
У 1838 г. Полацкім царкоўным саборам вуніяцкіх япіскапаў, які быў падрыхтаваны царскім урадам I некаторымі япіскапамі, вуніяцкая царква была далучана да Расей скай праваслаўнай царквы. Больш 1,5 мільёна вернікаў заходніх губэрняў расейскай імпэрыі папоўнілі яе прыходы. Расейскі дэмакрат А.І Герцэн у «Колоколе» за 1858 г. успамінаўпра тое, як цар Мікалай I «всекал . уннят в православне» . На белорускіх землях былі ўведзены расейскія парадкі, дзяржаўнай мовай аб’яўлена расейская.
У часы бальшавіцкага таталітарызму становішча цэркваў розных канфэсіяў было асабліва цяжкім. У 1922 г. была спроба стварыць Беларускую праваслаўную мітраполію, на чале якой стаў япіскап Менскі Мельхіседэк (Паеўскі). У надрукаваным да кумэнце гаварылася аб імкненьні «праваслаўнай Беларусі да ўпарадкаваньня свайго царкоўнага жыцьця на пачатках поўнай незалежнасьці (аўтакефаліі)». Хутка Мельхіседэк загінуў у засьценках НКУС.
Удалося склікацьу траўні 1924г. у Магілёве сабор, які абвясьціў аб стварэньні аўтаномнай(неаўтакефальнай) Беларускай Праваслаўнай Царквы. У яе склад увайшла прыкладна палавіна прыходу Расейскай Праваслаўнай Царквы, якія знаходзілася на тэрыторыі БССР. Кволая аўтаномія Бела рускай Праваслаўнай Царквы праіснавала да канца 1934 г. і была ліквідавана ўладамі, а яе прыходы й япарахіі ўвайшлі ў склад Маскоўскай патрыярхіі.
У былым Савецкі Саюзе ў даваенныя гады зусім адкрыта праводзілася антыцаркоўная дзяржаўная палітыка. Страшэнныя рэпрэсіі абрушыліся на многіх сьвятароў.
5
Напярэдадні вайны на свабодзе заставаліся толькі некалькі япіскапаў Расейскай Пра васлаўнай Царквы. Частка веруючых знаходзілася ўвесь час у духоўным падпольлі, ствараючы так званую «катакомбную» цар кву, якая не ішла ні на якія кампрамісы з бальшавікамі. Набажэнства вялося на дамах, у буданах і г.д. Існавала «Нстнннопра вославная церковь», яе прадстаўнікі былі ў Магілёве, Віцебску, Слуцку. У 1933 г. усе яны рэпрэсіраваны, фактычна ў падпольлі знходзіліся стараверы, якіх налічвалася значная колькасьць на Гомельшчыне.
У верасьні 1943 г. было дазволена пра весьцівыбары Патрыярха Маскоўскага й усяе Русі (абраны быў Сергій) і ўтварыць Сьвяшчэнны Сынод. Тады гэта расцэньвалася як пачатак прымірэньня дзяржавы і праваслаўнай царквы. Але таталітарны рэжым рабіў усё, каб трымаць царкоўную дзейнасьць, уключаючы назначэньне сьвя тароў пад сваім кантролем. Сьвятары былі абавязаны з амбонаў абвяшчаць «здравіцы» у гонар «непарушнага блёку камуністаў і беспартыйных».У Беларусі ў часы 2й сусьветнай вайны, калі беларуская зямля знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, праваслаўнае жыцьцё тут было амаль у
такіх жа цяжкіх умовах, як пры сталінізме. меньне людзей
У жніўні 1942 г. у Менску на I Усебеларускім царкоўным саборы, быў заць верджаны статут «Сьвятой Праваслаўнай Беларускай Аўтакефальнай царквы». Аднак сабор фармальна не зацьвердзіў аўтакефаліі.
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Цзрква існуе за мяжой ў Паўночнай Амэрыцы.
У 1961 г. Расейская Праваслаўная Цар ква далучылася да экуменічнага руху, які ўзьнік ў сярэдзіне XIX ст. у пратэстантызме. Фармальная мэта руху—адзінства выравызнаньня ўсіх хрысьціян.
Рашэньнем Архіярэйскага Сабора Расейскай Праваслаўнай Царквы ў кастрыч ніку 1989 г. ўтвораны Беларускі Экзархат Маскоўскага патрыярхата, які называецца таксама Беларускай Праваслаўнай Цар квой.
У Беларусі зь яе талерантным народам існуюць найбольш спрыяльныя ўмовы, каб тут зьдзяйсьнялася народам сапраўднае адзінства веравызнаньня хрысьціян. Праваслаўе грунтуецца на ўсеагульных каштоўнасьцях, надзеях, і спадзяваньнях маральнага, духовага ўдасканаленьня асобы, толькі патрэбнае супрацоўніцтва і разу
Сьвята 1000годзьдзя Праваслаўя ў Беларусі
Валянтына Дашыневіч
Гэта было сапраўднае Сьвята. Адбылося яно 2427 верасьня 1992 г., але да гэтых дзён вёў 4х гадовы шлях атрыманьня Царквою свабоды, яе адраджаньне пасьля ўсеславянскага сьвята хрышчэньня Русі: аднаўленьня і будаўніцтва храмаў і манастыроў, адраджэньне грамадзкага служэньня Царквы, яе выдавецкаасьветніцкай дзейнасьці, стварэньне нядзельных царкоўных школ для дзяцей, узнаўленьне традыцыяў царкоўных хароў для дзяцей, царкоўных канцэртаў, духоўных сьпеваў, зьяўленьне пры цэрквах брацтваў і сястрычастваў зь іх справамі міласэрнасьці. У жыцьці беларускай царквы гэта вельмі адказны пэрыяд узнаўленьня ўсіх праваслаўных япіскапскіх кафэдраў: ад адной МенскаБеларускай япархіі ў1988 г. да дзесяці ў складзе Беларускай Праваслаўнай Царквы з уласным кіруючым Сынодам япіскапаў. Усёгэтавельмі важна для жыцьця Царквы, яе прыходаў, духоўнага акармленьня паствы, для яе месца ў жыцьці грамадзтва. Да тагож узнаўляецца царкоўная пэрыёдыка: Менскія, Магілёўскія, Горадзенскія эпархіяльныя ведамасьці, ВіцебскаПолацкая газэта «Наша Праваслаўе», Жодзінскя парафіяльная газэта «Царкоўнае слова» і часопіс «Веснік Беларускага экзархата». Вялікая ласка Божая— узнаўленьне ўласнае багаслоўскае адукацыі —Менскай Духоўнай сэмінарыі ў Жыровіцах, Менскіх эпархальных курсаў рэгентаў і, нарэшце, рашэньне Беларускага Сыноду аб стварэньні нацыянальнай багаслоўскай школы. I зараз ужо вядзецца экзархатам ня тольк і падрыхтоўка сьвятароў, але і складаная справа першага царкоўнага перакладу на беларускую мову біблейскіх
тэкстаў у адпаведнасьці з праваслаўнай традыцыяй. Створана Беларуская Біблейская камісія, цесна зьвязаная ў сваёй працы з адпаведнымі камісіямі іншых краін, асабліва славянскіх народаў. Справе гэтай надаецца сур’ёзная ўвага бо, як кажа ў прадмове да перакладу «Евангельля паводля Матфея» (1991 г.) мітрапаліт Філарэт «для нацыянальнай мовы пераклад сьвяшчэннага пісаньня зьяўляецца экзаменам на сталасьць. Пераклад Новага запавету павінен стаць асновай для багаслоўя на беларускай мове. Стварыць багаслоўскія сыстэмы, багаслоўскія тэксты немагчыма, пакуль няма благаславеннага Царквою саборнага пераклада біблейскіх тэкстаў».
У напружанай працы па зьдзяйсьненьню складаных справаў адраджэньня хрысьціянскага жыцьця народу й арганізацыйнага свайго ўладкаваньня сустрэла Права слаўная Царква Беларусі свой юбілей, тысячагодзьдзеПолацкай япархіі—першай япіскапскай кафэдры ў Беларусі. Падрыхтоўка да сьвяткаваньня юбілея патрабавала паглыбленай працы сьвецкіх і цар коўных гісторыкаў па ўстанаўленьню самой даты пастаўленьня першага Полацкага япіскапа: 992 ЦІ1105 год. У Беларускім экзархаце былі праведзены два навуковацаркоўных калёквіюмы, выдадзеныя спэ цыяльны прэсрэліз і «Пасланньне Сыноду Беларускага экзархата напярэдні 1000 годзьдзя Праваслаўнай Царквы Беларусі». Дапамаглі ў гэтай адказнай справе ўжо наладжаныя мітрапалітам сувязі з навукоўцамі АН Беларусі, унівэрсытэту, Ска рынаўскага цэнтру, удзел такіх спэцыялістаў па гісторыі старажытнага Полац ку, яксп. М.Ермаловіча, доктара гістарычных
7
навук Штыхава, доктара гістарычных навук Аляксеева, (Масква), гісторыка ігумена Нікана і інш., глыбокае вывучэньне першакрыніц. Беларускі экзархат наогул надае значную ўвагу царкоўнай гісторыі Беларусі. Аб гэ тым сьведчыць зроблены ў 1990 г. рэпрынт кнігі архіяпіскапа Афанасія Матроса «Белорусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн» і правядзеньне ў 1988—1992гг. чатырох навуковацаркоўных калёквіюмаў: «Хрысьціянізацыя Русі і бела руская культура», «Славяне адзінства і шматвобразнасьць», «Біблейскія пераклады ў нацыянальным і міжнародным кантэксьце» з удзелам замежных дзеячоў «Біблей* скіх суполак» з расейскіх патрыяршых камісіяў, удзел у канфэрэнцыі з нагоды 830годзьдзя Крыжа прэп. Еўфрасіньні Полацкай, і, нарэшце, напружаная праца па падрыхтоўцы вялікай юбілейнай навуковабагаслоўскай канфэрэнцыі, што была арганізавана Царквою й Акадэміяй Навук Беларусі. Экзархат выдаў да яе грунтоўныя тэзісы 96 дакладаў. У канфэрэнцыі ўзя лі ўдзел царкоўныя дзеячы і навукоўцы Беларусі і Замежжа. У час канфэрэнцыі прэзентавана напісанная па благаславеньню мітрапаліта Філарэта кніга А. Мельнікава «Путь непечален»—нарысы сьвятасьці Белай Русі (Беларускі варыянт «Шлях не маркотны» падрыхтаваны да выданьня). Да юбілею экзархатам была таксама выдадзена цікавая ілюстраваная дакумэнтальная хроніка маскоўскага дасьледчыка Ю.Лабанцава і Л. Толкачевай «Полоцк— колыбель Православня на Белорусснн».
У сваёй прадмове на канфэрэнцыі мітрапал іт Філарэт зьвярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасьць кансалідацыі сіл вучоных і царквы ў імя духоўнага адраджэньня й адзінства нацыі, паказаў пэрспектыву магчымых кантактаў, адзначыў неаб
ходнасьць стварэньня аб’ектыўнай, сапраўды навуковай гісторыі царквы на Бе ларусі і ролі ў гэтай працы, распачатай Скарынаўскім цэнтрам. Станоўчую ролю Праваслаўнай Царквы ў жыцыі Беларусі на працягу гісторыі адзначыў Прэзыдэнт Акадэміі Навук Беларусі Л.М.Сушчэня. Зь вя лікай увагай слухалі вучоныя 1 сьвятары даклад пратаярэя а. Сяргія Гардуна «Тысягадовы шлях Праваслаўя на беларускай зямлі». Дакумэнтальнае сьведчаньне Пра васлаўнае царквы аб яе жыцьці і трагічным лёсе на працягу гісторыі, яе непарыўнай сувязі з жыцьцём народу гучала вельмі актуальна на фоне сучасных скажаючых гістарычныя факты публікацыяў аб канфэсыйным жыцьці Беларусі. Зь вялікім спаўчуваньнем прыняла аўдыторыя вельмі шчырае й яскравае выступленьне сп. М.Гайдука (Польшча) «Праваслаўная царква на Беласточчыне» — аб ганеньнях, акаталічаваньні і калянізацыі, аб ролі Праваслаўнай царквы для выратаваньня беларусаў, як нацыі. Гэта было гарачае сьведчаньне верніка і чалавека глыбокіх ведаў з гісторыі сваёй царквы— праўдзівы, жывы голас царкоўнага жыцьця. Цікавых дакладаў было шмат, але галоўнае—канфэрэнцыя і сам юбілей спрыялі аб’яднаньню сіл багасловаў, гісторыкаў, філёзафаў, мастацтвазнаўцаў, філёлягаў, вернікаў і тых, хто толькі шукае дарогу да Бога. Нібыта зьнікла нейкая сьцяна паміж нашымі навукоўцамі і царквою. Назвычайна і прыемна было бачыць у прэзыдыюме на навуковай канфэрэнцыі ў залі былой савецкай Акадэміі Навук мітрапал іта, яп іскапа  рэктара сэм і нары і поба ч з прэзыдэнтам АН, старшынёй камісіі Вярхоўнага Саветапаадукацыі ізахаваньню культурнай спадчыны, вучоных і сьвятароў.
Юбілей быў адзначаны выстаўкамі: у экзархаце экспанавалася цікавая графічная
сэрыя вядомага беларускага мастака А. Кашкурэвіча (выявы беларускіх сьвятых, евангельскія сюжэты), у Мастацкім музэі Беларусі выстаўка мастака Я.Ждана, у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі— кніжнаілюстратыўныя выстаўкі «Гісторыя Праваслаўя ў Беларусі» (1000 год Полацкай япархіі), у файе тэатра опэры і балета вялікая фотавыстаўка з жыцьця Праваслаўнай Царквы Беларусі і сэря акварэляў аб Жыро віцкім манастыры, у Полацкай бібліятэцы Ф.Скарыны—выстаўка аб старажытным Полацку— маст. Г.Лебедзева. Вялікай папулярнасьцю карыстаўся шырока наладжа ны продаж праваслаўных кніг, што пад рыхтавала Беларуская Царква, а таксама даслалі Маскоўскі патрыярхат, кніжная суполка «Прамень Сафіі». Да сьвята былі зроблены юбілейныя значкі, керамічныя плакеткісувэніры з выявай Крыжа прэп. Еўфрасіньні, царквы ў старажытнымЗаслаўі, выдадзена паштовая марка. Напярэдадні юбілею ў экзархаце адбылася вялікая прэсканфэрэнцыя мітрапаліта Філарэта з удзелам гісторыкаў і адміністрацыі г. Полацка і Заслаўя, на якой прысутнічала шмат журналістаўад радыё, тэлебачаньня, часопісаў і газэт.