Полацак №8, 1992

Полацак №8, 1992

42.54 МБ
Саюзы й аб’яднаньнідзяржаваў княстваў утвараліся як на аснове добраахвотных пагадненьняў, так і па прымусу больш мо цных дзяржаваў, але характар гэтых саюз ных дзяржаваў ад гэтага не зьмяняўся.
На тэрыторыі Беларусі можна выдзеліць некалькі буйных дзяржаваўкнястваў, якія існавалі ўІХ—XIII стст. сярод якіх найболь шае значэньне мелі княствы Полацкае, Менскае, Тураўскае, Пінскае, Берасьцейскае, Горадзенскае, Новагародзкае. У сваю чаргу гэтыя княствы часамі ўтваралі саюзы
Працаяг. Пачатак у 6(16), 1992
20
паміж сабой альбо зь іншымі княствамі, a часам і варагавалі паміж сабой. У XII ст. першачарговае значэньне сярод княстваў на тэрыторыі Беларусі належала Полацкаму княству. Яно займала тэрыторыю каля 40 50 тыс.кв.км (больш чым сучасная Бэльгія або Нідэрлянды).
Дзяржаўны лад Полацкага княства ў IX—XII стст. будаваўся на аснове ўклю чэньня ў яго склад некаторых дробных княстваў і саюзу зь іншымі. Так, у залеж насьці ад Полацкага княства знаходзіліся княствы Лукомльскае, Друцкае, Браслаўскае, Віцебскае, а таксама латышскія княствы на Дзьвіне Герцыка і Кукейнас. Саюзныя адносіны былі зь Менскам, Берасьцейскім й іншымі княствамі, саюзьніцкія адносіны Полацкай дзяржавы складаліся і зь іншымі старажытнарускімі дзяр^авамі, у прыватнасьці зь Кіеўскай і Смаленскай. Найбольш раньні ўспамін аб Полацку зьмяшчаецца ў Ісландзкай сазе аб Цідрэку, у якой рас казваецца аб асадзе й узяцьці Полацку гунамі ў час кіраваньня ў іх Атылы, г.зн. у першай палове У ст.1 Зразумела, гэтае паведамленьне належыць крытычнай ацэнцы, але можна меркаваць, што ў ім знайшлі месца водгаласы нейкіх ваенных дзеяньняў паміж палачанамі і гунамі, асабліва калі мець на ўвазе паведамленьні Іаакімаўскага летапісу аб князях і славянах у пачатку нашай эры. Летапісныя паведам леньні аб Полацкай дзяржаве не дазваляюць узнавіць карціну яе сапраўднай гісторыі, a толькі сьведчаць аб тым, што гэтая дзяр жава адыгрывала значную ролю ў нашай гісторыі. Так паведамляецца аб удзеле палачан у паходзе 907 году на Канстанты нопаль і аб атрыманьні імі з Канстантыно паля кантрыбуцыяў. Расказваецца легенда аб сватаўстве і жаніцьбе НоўгарадзкаКіеўскага князя Ўладзіміра на полацкай
князёўне Рагнедзе ў 980 годзе. Летапісы паведамляюць аб неаднаразовых ваенных дзеяньнях палачан з суседнімі дзяржавамі, аб паходах Кіеўскіх князёў на палачан. Пад 1021 г. зьмяшчаецца паведамленьне аб далучэньні да Полацкай дзяржавы гарадоў Віцебска й Усьвята. Урыўкавыя паведамленьні зьмяшчаюцца і ў адносінах полацкіх падзеяў другой паловы XI ст., калі полацкім князем быў Усеслаў Брачыслававіч. Успамінаюцца паходы кіеўлян на Полацак і іншыя гарады ў 1066, 1069 і 1071 гг. Паведамляеццааб паходзе полацкагакня зя Барыса Ўсеславіча ў 1102 г. на ятвягаў іаб заснаваньні горада Барысава, аб удзеле палачан у паходзе на полаўцаў у 1103 г. Зьм яшчаюцца зьвесткі аб вайне зь земголам і і аб паражэньні палачан у 1106 г.
У 1106 г, кіеўляне ўчынілі паход на полацкае княства і ўзялі гарады Воршу і Менск, а ў 1109 г. ўзялі ў палон Менскага князя Глеба, які і памёр у палоне. 3 па добных паведамленьняў, нават калі прыз наць іх верагоднымі, няма магчымасьці скласьці палітычную гісторыю Полацкай дзяржавы, бо яны датычацца толькі сфэры адносін Полацка зь Кіевам і па за полем зроку пакідаюцьасноўныя момантыжыць ця народу, а таксама адносіны зь іншымі дзяржавамі і княствамі, якія ўваходзілі ў сфэру Полацкага ўплыву.
Яшчэбольш бедныязьвесткіаб княствах Тураўскім, Пінскім, Берасьцейскім, Гора дзенскім, Новагародзкім, Л ідзкім, Крэўскім і іншых.
Разам з тым пры ўсёй мізернасьці кры ніц можна аднавіць асноўную сыстэму палітычнага ладу старажытных дзяржаваў. Сыстэма органаў улады і кіраваньня ў дзяржавахкняствах IX—XII стст. на тэры торыі Беларусі была аднатыпнай зь іншымі старажытнарускімі дзяржавамі. Вышэйшымі
органамі былі: князь, савет (рада), веча (сейм). Функцыі органаў цэнтральнага кіраваньня выконвалі некаторыя службовыя асобы, такія як пасаднік, тысяцкі, ключнік, падвойскі, цівун, а таксама вышэйшыя прадстаўнікі праваслаўнай царквы — япіскап і ігумены.
Князь быў галоўнай асобай ва ўсёй сыстэме кіраваньня. Ён быў кіраўніком дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, яму прадастаўлялася права вырашаць усе бя гучыя пытаньні дзяржаўнага кіраваньня. Для вырашэньня больш важных пытаньняў ён раіўся з сваімі бліэжйшымі саветнікамі «думчымі», «лепшымі», «добрымі», «мужамі» або склікаў веча для больш шырокага абмеркаваньня. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад зьнешняга нападу і падтрыманьне парадку ўнутры дзяржавы. У асабістым распарад жэньні князя была невялікая дружына, якая часта наймалася зь іншаземцаў. Яна несла ахову княжацкага дому і выконвала даручэньні князя па падтрыманьню парадку ўнутры дзяржавы ў мірны час. У час ваенных паходаў дружына складала ядро найбольш баяздольнай часткі войска.
Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся як яго асабістымі якасьцямі й аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і падтрымкай вярхоў пануючага клясу, у руках якіх знаходзіўся ўвесь апарат дзяржаў нага кіраўніцтва.
Уступленьне князя на прэстол магло адбывацца рознымі спосабамі. Найбольш частым было ўступленьне на прэстол аднаго з насьледнікаў князя, які раней кіраваў. Але лічылася зусім нармальнымі запра шэньне іншага князя.
Даволі частымі былі выпадкі захопу ўлады сілаю, калі князь, абапіраючыся на падтрымку часткі насельніцтва або сілы
іншага княства сядаў на княжаньне. Аднак, і ў такім выпадку дзяржава не страчвала свайгосувэрэнітэту ва ўнутраных і зьнешніх адносінах. Наглядным прыкладам розных спосабаў уступленьня на княжацкі прэстол можа служыць гісторыя жыцьця полацкага князя Ўсеслава Брачыславіча. Ён стаў полацкім князем пасьля смерці свайго бацькі Брачыслава ў 1044 г. У 1067 г. на Полацкую дзяржаву быў зроблены паход аб’яднаных сілаў Кіеўскага, Чарнігаўскага і Пераяслаўскага княстваў. He дабіўшыся посьпеху ў ваенных дзеяньнях, князі Ізяслаў Кіеўскі, Сьвятаслаў Чарнігаўскі й Усевалад Пераяслаўскі шляхам падману і клятвапарушэньня захапілі ў палон Усяслава Полацкага і пасадзілі яго ў турму ў Кіеве. У верасьні 1068 г. у Кіеве ўспыхнула народнае паўстаньне, у выніку якога Ізяслаў быў выгнаны зьКіева, а на яго месца бы ў абраны вызвалены са зьняволеньня Ўсяслаў Полацкі. Затым Усяслаў пакінуў Кіеў і вярнуўся ў Полацак, адкуль выгнаў князя Сьвятаполка.
Уступленьне князя на прэстол суправаджалася строга пэўным рытуалам, у час якога новы князь прыносіў прысягу ахоў ваць тэрыторыю дзяржавы й інтарэсы гра мадзян, абяцаў дзейнічаць у адпаведнасьці з мясцовымі дзяржаўнаправавымі звы чаямі. Умовы ўступленьня князя на прэстол афармляліся ў дагаворы радзе, які заключаўся князем зь вярхамі пануючага клясу. Некаторыя старажытныя нормы (артыкулы) такога дагавору знайшлі адлюстраваньне й у наступных заканадаўчых актах. Напрыклад, у грамаце, выдадзенай палачанам у 1511 г. ёсьць умовы, якія былі выпрацаваны ў больш старажытны пэрыяд, калі Полацкая дзяржава была яшчэ самастойнай і пала чане заключалі дагаворы са сваімі князямі. Згодна з гэтымі ўмовамі князь абяцаў не
22
23
ўмешвацца ў царкоўныя справы і царкоўную маёмасьць, не адымаць маёмасьці ў па лачан, старых судоў не перасуджваць, не перашкаджаць выезду свабодных людзей за мяжу княства і шэраг іншых. 2
Паўнамоцтвы князя ажыцьцяўляліся ў асноўным у сфэры выканаўча распарад жальнай дзейнасьці. Правам выданьня новых законаў князь не валодаў. Такое права прызнавалася толькі за калегіяльнымі ор ганамі — думай (радай) і вечам. Судовая дзейнасьць князя таксама абмяжоўвалася вярхамі кіруючага клясу, ён ня мог судзіць аднаасобна і павінен быў учыняць адпраўляць правасудзьдзе сумесна з сябрамі рады й іншымі асобамі.
Княжацкая дума (рада) не мела пасгаян нага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго ён хацеў, але разам з тым ён ня мог ігнараваць думкі найболын уплывовых людзей у дзяржаве й асабліва службовых асобаў цэнтральнага і дварцова га кіраваньня. Да бліжэйшых саветнікаў князя адносіліся япіскап, ігумены, пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, найбольш паважаныя сябры княжацкай дружыны, a таксама «цівун градзкі», як правіла, ён абмяркоўваў са сваімі саветнікамі. Аб залежнасьці Полацкага князя ад сваіх саветнікаў вельмі ярка расказвае Ісландзкая сага аб Эймундзе. У ёй гаворыцца, што ка лі скандынавец Эймунд прыйшоў з дружынай наймацца на службу да Полацкага князя Прачыслава, то князь адказаў яму: «Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, таму што яны даюць мне грошы, а я толькі іх трачу».3 На пасяджэньнях рады, што ад бываліся штодзённа, прысутнічалі ня ўсе асобы, якія мелі права прымаць удзел у дарадах з князем, а толькі тыя зь іх, якія ў дадзены час знаходзіліся каля яго. Пры вырашэньніж больш важных пытаньняў
рада зьбіралася ў поўным складзе. Акрамя бягучай выканаўчараспараджальнай дзейнасыді ў радзе вырашаліся і найбольш важныясудовыясправы, якія датычылі інтарэсаў прадстаўнікоў кіруючых вярхоў і вышэйшых службовых асобаўдзяржаўнага апарата. Пры адсутнасьці князя ўсё кіраўніцтва дзяржаўнымісправамі сканцэнтроўвалася ў руках сябраў рады. У Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай расказваецца, што ў ХІП ст. у Полацку кіравалі 30 мужоў, выбраных зь ліку палачан, якія вырашалі ўсе справы і рабілі правасудзьдзе.4 На радзе рыхтваліся і рашэньні, якія падлягалі абмеркаваньню на вечы (сойме). Рыхтуючы скліканьні веча (сойма) сябры радымабілізоўвалі залежных ад сябе людзей і патрабавалі ад іх падтрымкі сваім рашэньням, праводзілі пэўную агітацыйную кампанію сярод насельніцтва. Такім чынам, і на вечах (соймах) сябрам рады належала кіруючая роля. Веча (сойм) найбольш старажытны орган дзяржаўнай улады. Яно ўзьнікла адначасова зь дзяржавай і існавала ваўсіх старажытных славянскіх дзяржавах уНоўгарадцаў, Смалян, Кіеўлян, Палачан і іных. Вядомы расейскі гісторык права В.Сергяевіч лічыў, што «веча... існуе з не забыўных часоў і было заўсёды»5. Словам «веча», «снем», «сойм» у даўнія часы абазначаўся ўсякі сход народу. У актах ХПІ —ХУ стст. у Беларусі атрымліваюць распаўсюджаваньне і такія назвы сходаў як «снем»,«сойм»,«капа», «купа» ад слоў: «капіць», «скапленьне», «скоп», «скупчыня». Веча зьбіралася ў пэўным месцы, на ган длёвай плошчы, каля царквы, але яно лічылася зусім законным, калі зьбіраліся панейкіх прычынахі ўнезвычайныхмесцах. Паўнапраўныміўдзельнікамі веча прызна валіся толькі свабодныя людзі і не пад началеныя сямейнай уладзе. Напрыклад,