А насчет стнхов монх ты тоже завернул. Нроннзнруеш, гад печёный. Ноздорово, что ты не забыл языка .Слово «дойлід» означает «зодчнй», н даже еіц ё чутьчуть арханчнее, вроде как «первостронтель», «прастронтель». Кннг мне пока еіцё не надо, а вот стнх получай. Н как только достану лншннй экземпляр какоголнбо журнала—сразу вышло. Мон все здоровы, крошкн у нас еіцё есть, но немного. Лялька в 9 класе. Заннмаюсь я пренмуіцественно пнсаннной, почтн ннкуда не хожу. Мурнев работает в Мннске, в полнтнздате, о Хмелевском не знаю ннчего. В Орше сейчас на каннкулах Неллн Голубовнч, я бываю у нее: «Цяжкі хлеб» будет не «Цяжкі хлеб», a «Млын на Сініх Вірах», еслн вообіце будет: Что то трудно. Ну кончаю. Оченьочень много дела.Ты уж нзвннн. Крепко жму руку. Пншн. Прнвет Музе /^VtZ^^z fV*^^ 4/Жх’^л J ^^^^*^^ ш 3 акіш КЛБ д Уласнаручныя паказаньні Езавітава, Канстантына Барысавіча Пасьля пераезду Беларускай Цэнтральнай Рады ў Бэрлін становішча яе доўгі час было вельмі неакрэсьленым. Створана яна была загадам генеральнага камісара Беларусі ген. фонГольдбергам для акупаванай часткі Беларусі, і павінна была, на думку Гольдберга, дапамагаць яму ў ягонай дзейнасьці, прыкрываць сваім беларускім назовам і складам тую бесчалавечную эксплуатацыю і прыгнёт беларускага народу, які праводзілі немцы. Асабліва неабходна была для барацьбы з партызанамі, і таму БЦР было дазволена фарміраваньне Бела рускай Краёвай Абароны. 3 функцыяўжа «цывільнага кіраваньня» ёй былі дазволены толькі дзьве: асьвета і сацыяльная дапамога. БЦР спрабавала вылезьці з накладзенага на яе хамута. Праз II Усебеларускі Кангрэс яна, здавалася б атрымала ўжо паўнамоцтвы непасрэдна ад самога беларускага народу, паколькі можна было гаварыць аб II Усебеларускім Кангрэсе, як аб прадстаўніцтве і народным волевыяўленьні. У Бэрліне гэнеральнага камісара над Беларускай Цэнтральнай Радай ужо не было. Куды ён зьнік і куды эвакуаваў увесь адміністрацыйны апарат генеральнага камісарыяту Беларусі, дакладна невядома. Хамут зьляцеў з БЦР пад ударамі Чырвонай Арміі I партызанаў па Менску I Заходняй Беларусі. Прэзыдэнт Астроўскі і БЦР былі рады гэтаму новаму становішчу і падняліся этажом вышэй у сваёй дзейнасьці, вступіўшы ў Бэрліне ў непасрэдныя адносіны з Міністэрствам усходніх абласьцей, пры якім спачатку выдзелілі асобага рэфэрэнта для вывучэньня пы таньня аб становішчы БЦР, (рэфэрэтаў гэтых зьмянілася некалькі чалавек, так як з складу Остміністэрства забіралі на фронт чыноўнікаў, якія засядзеліся там. Мне Астроўскі скардзіўся у жніўні, што вось ужо 3га рэфэрэнта прыходзілася ін фармаваць ад самога пачатку), а затым у канцы жніўня 1944 г. быў створаны асобы беларускі аддзел, зь якім БЦР у далейшым і мела пастаянную сувязь. У ліпені й жніўні ў БЦР, акрамя высьвятленьня свайго юрыдычнага становішча перад нямецкімі ўладамі, стаяла пытаньне аб уладкаваньні эвакуаванага зь Беларусі насельніцтва, у асяродзьдзі якога пачала разьвівацца апазыцыя супраць БЦР. На чале гэтай апазыцыі стаяў старшыня II Усебеларускага Кангрэсу—Кіпель. Вельмі перашкаджала БЦР власаўскае мерапрыемства, якое ўзмацьнялася і падтрымлівалася немцамі:Власаў імкнуўся тады стварыць свой Камітэт Народаў Расеі. Падымалася нават пытаньне аб роспуску БЦР, каб самароспускам пратэставаць супраць мажлівага падчыненьня Власаву. Пасьля падачы асобага мэмарандума БЦР на імя нямецкага ўраду і ў асаблівасьці пасьля вялікага мітынгу, які быў праведзены ў адным з прыбэрлінскіх завадзкіх клюбаў, становішча БЦР высьветлілася, і яна атрымала мажлівасьць працягваць сваю дзейнасьць. Юрыдычна дзейнасьць гэта працягвала грунтавацца на «Статут Беларускай Цэн тральнай Рады», які быў зацьверджаны генеральным камісарам Гольдбэргам 20 44 45 сьнежня 1943 г у Менску. Гэты статут пра дугледжаваў склад БЦР у колькасьці 15 сябраў з прэзыдэнтам БЦР Астроўскім на чале, з двума заступнікамі —Шкелёнкам і Сабалеўскім і некалькімі кіраўнікамі аддзелаў БЦР, якія ўсе ўваходзілі ў гэтую колькасьць 15 сябраў БЦР. Статут Гольдбэрга незадавальняў радных з самага першага дня яго стварэньня, таму ў Бэрлінеадразуж пачаліся спачатку прыватныя размовы, а потым і афіцыяльныя паседжаньні БЦР аб зьмяненьні яе статута на больш шырокі. Пасьпяшацца з гэтай справай вымусілі таксама і тыя абставіны, што з асяродку беларускіх нацыяналса цыялістаў, праз радных Міхаіла Ганько, былога шэфа Саюзу Беларускай Моладзі, вынесены ў БЦР на абмеркаваньне праэкт стварэньня «Саюза Вызваленьня Беларусі». У гэтым праэкце БЦР убачыла спробу беларускіх нацыяналсацыялістаў забраць Б ЦРцалком у сваерукі. Таму ўжо ўверасьні адначасова з камісіяй па разгляду Статута «СаюзаВызваленьняБеларусі» была створана і камісія па складаньню новага статута БЦР. Гэта камісія падрыхтвала і праэкт Канстытуцыі Беларусі. Праэкт распрацоўвала камісія, склад сябраў якой быў з прадстаўнікоў нацыянальнадэмакратычных (Шкелёнак і Сьвірыд) і сацыялістычных поглядаў. Акрамя таго на праэкт уплыла і тая акалічнасьць, што ён быў разьлічаны ўжо на немінучае падзеньне нацыяналсацыялістычнага рэжыму і на поўны разгром гітлераўскай Нямеччыны,які ўжоадчуваўся. Таму залежна з поглядамі большасьці БЦР, праэкт Канстытуцыі быў складзены ў народна дэмакратычным духу і павінен быў зьяўляцца дакумэнтам, які даўбы радзе мажлівасьць супрацоўніцтва з саюзьнікамі пасьля акупацыі Нямеччыны. 2 сьнежня 1945 г., Менск Подпіс. Праэкт прадугледжаваў, што незалежная й аб’яднаная ў сваіх этнаграфічных межах Беларусь будзе мець назоў, які быў прыняты ўжо ў 1918 г.,— Беларуская Народная Рэспубіка. На чале БНР павінен стаяць выбраны ўсеагульным, прамым і тайным і роўным для ўсіх грамадзян абодвух палоў галасаваньнем прэзыдэнт БНР і Рада БНР. У галасаваньні мелі права прымаць удзел усе грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадовага ўзросту, калі яны не былі паз баўлены гэтага праву судом за садзеяньне або праступства. Каб пазбавіцца пярэчаньня і супрацьдзеяньня гэтаму праэкту з боку нямецкіх уладаў, у праэкце было ўказана, што да вяртаньня на тэрыторыю нямецкіх уладаў, прэзыдэнтам БНР лічыцца прэзыдэнт Астроўскі, а функцыі БНР будзе па ранейшаму выконваць існуючы ўжо і зацьвер джаны II Усебеларускім Кангрэсам Беларуская Цэнтральная Рада. Праэкт прадугледжаваў стварэньне беларускага ўраду,адказнага перадпарлямэнтам, г. зн. перад Радай БНР. У перша пачатковайрэдакцыі назоў«урад» зьмяніўся на «кабінэт міністраў». На чале яго па вінен спаяць прэмьерміністр, якіна мечаў ся (маецца на ўвеце назнаўчаўся—Рэд.) Прэзыдэнтам БНР, атрымоўваў ад яго даручэньні скласьці кабінэтміністраў. I, разам з урадавай дэклярацыяй аб пляне і палі тычным накірунку работы кабінэта, павінен быў прадставіць складзены кабінэт на за цьверджаньне пленума Рады БНР, ад якога і залежала канчатковае зацьверджаньне кабінэта і дэклярацыі. Каб гэта частка праэкта не вызвала падазрэньняў і суп рацьдзеяньня з боку немцаў і былых беларускіх нацыяналсацыялістаў, якія бы лі ў іх на повадзе, якіх у БЦР прадстаўлялі Ганько й Абрамава, было вырашана ў кан чатковай (афіцыяльнай) рэдакцыіпраэкта Канстытуцыі назваць беларускі ўрад калегіяй, а міністраў называць сябрамі калегі і. Пры гэтым, у мэтах яшчэ большай кансьпірацыі самога факта стварэньня беларускага ўраду, было вырашана, што функцыі міністраў у неабходны момант возьмуць на сябе кіраўнікі ўжо існуючых у БЦР аддзелаў, якія і складуць калегію. У далейшых разь дзелах Канстытуцыі, якая была разьбіта на параграфы, агульны лік якіх я не магу зараз прыгадаць, азначаўся сацыяльна эканамічны лад БНР, а таксама яе адміністратыўнае кіраваньне. БНР прадугледжа вала складацца з акругоў (у адносінах да ўжо існуючых акругоў у БССР), падзеляных на паветы (уезды, раёны) і воласьці (сельсаветы). У валасьцях, паветах і акругах па вінна было дзейнічаць мясцовае, выбранае ўсеагульнымі на аснове «чатыроххвосткі» выбарамі, самакіраваньне. Органамі сама кіраваньня был іб: валасная рада, павятовая рада й акруговая рада. Банкі, вялікая прамысловасьць і замежны гандль павінны былі быць у руках дзяржавы. Дробная таргоўля і кустарнае рамесьніцтва маглі быць I ў прыватных руках, але пры гэтым дэкляравалася, што ў БНР перавага і дзяржаўная дапамога будзе аддаваццапераважнакаапэратывам і арцелям. Усе працоўныя, незалежна ад таго, дзе і ў якой галіне яны працуюць, павінны быць застрахаваныя на старасьць, ад няшчасных выпадкаў і хваробаў. Пры гэтым прадугледжавалася, што ўсе грамадзянепрацоўныя па дасягненьні імі 55гадовага ўзросту павінны атрымоўваць пэнсію. Інваліды працы атрымоўваюць пэнсію незалежна ад ўзросту, але лічылася з працэнтам затрачанай працаздольнасьці. У аснове земляўладаваньня павінна была быць хутарная гаспадарка, але жадаючыя грамадзяне маглі аб’ядноўвацца ў калектыўныя гаспадарчыя аб’яднаньні, а таксама арганізоўваць пасёлкі і выселкі. Для ар ганізацыі вялікіх узорных гаспадарак дзяржава ўтрымлівала ў сваіх руках дзяр жаўныя гаспадаркі. Памешчычых лятуфундыяў і знаходжаньня вялікай колькасьці зямлі ў адных руках не дапушчалася. Прычым найвышэйшай нормай, якой магла валодаць аднаасобная гаспадарка, устанаўлялася норма ў 3050 га (у залежнасьці ад якасьці зямлі). Рэлігія прызнавалася прыватнай справай веруючых грамадзян і рэлігійныя аб’яднаньні маглі стварацца імі абсалютна вольна. Дзяржава ня ўмешвалася ў іх кананічную і парафіяльнацаркоўнае жыцьцё, але патрабавала, каб гэтыя арганізацыі вернікаў стаялі на аснове прызнаньня беларускай народнасьці, беларускай культуры і мовы у пропаведзях, а таксама на аснове прызнаньня і падтрымкі незалежнасьці БНР. Праваслаўныя беларусыатрымалі сваю бе ларускую аўтакефальную мітраполію. Баптысты — беларускае япіскапства. Католікі павінны былі стварыць беларускую каталіцкую мітраполію зь беларусам мітрапалітам на чале, каб адмежаваць бе ларускае каталіцкае насельніцтва ад праапалячваньня, якое праводзілася стагодзь дзямі I насаджалася чужымі сацыяльна і нацыянальна варожымі беларускаму народу соймам каталіцкіх ксёндзоўпалякаў. 20 студзеня 1945 г. у памешканьні БЦР, на Гумбінен вул.№ 26 у Бэрліне, адбылося паседжаньне БЦР. На ранішнім юбілейным паседжаньні былі прыняты ў склад БЦР у дапаўленьне да15 асноўных радных яшчэ 10 новых сябраў, і быў абвешчаны ў першым чытаньні праэктКанстытуцыі. На вечаровым паседжаньні праэкт быў прыняты па пунк