Полацак №8, 1992

Полацак №8, 1992

42.54 МБ
46
47
тах і зацьверджаны ў трэцім чытаньні цалком. Прэзыдэнт Астроўскі, які вёў гэтыя абодва паседжаньні, прапанаваў выбраць прэзыдыюм БЦР на аснове новай Канстытуцыі.
У прэзыдыюм был і выбраныя: старшынёй БЦР—Юры Сабалеўскі, заступнікам старшыні —Антон Адамовіч і сакратаром—Сямен Кандыбовіч.
Затым Астроўскі паведаміў, што на ас нове новай Канстытуцыі ён даручыў свайму Іму намесьніку Мікалаю Шкелёнку, скласьці калегію, каб на заўтрашнім паседжаньні Шкелёнак прадставіў БЦР на зацьверджаньне склад калегіійяе дэклярацыю.
21 студзеня 1945 г, адбыліся яшчэ 2 паседжаньні, якімі кіраваў ужо Сабалеўскі. На раньняшнім паседжаньні прэмьер калегіі паведаміў аб яе складзе, а затым абвесьціў дэклярацыю.
У склад калегіі ўвайшлі:
Старшыня калегіі (прэм’ері—Мікалай Шкелёнак,
2.Начальнік ваеннага кіраваньня —Канстантын Езавітаў,
З.Загадчык адміністратыўным аддзелам (павінен быў пераўтварыцца з часам у міністэрства ўнутраных справаў)—Буката Арнольд.
4.3агадчык аддзелам прапаганды і куЯьтуры (у далейшым павінен быў падзяліцца на два асобныя міністэрствы) —Калубовіч Аўген.
5. Загадчык аддзелам прапаганды — Хмара Сяргей.
6. Загадчык аддзелаі^ фінансаў—Каракулька.
7.3агадчык аддзелам плянаваньня —Тамашчык
8 Загадчык аддзелам сацыяльнага забесьпячэньня —Беленіс Антон
Э.Загадчык аддзелам юрыспрудэнцыі і веравызнаньня—Свірід Паўла.
У дэклярацыі прэм’ер Шкелёнак указаў, што новая Канстытуцыя дае мажлівасьць БЦР праводзіць вакол сябе далейшую кан салідацыю ўсіх беларускіх грамадзян, якія находзяцца ў эміграцыіі, а таксама дае аформленую праграму для барацьбы за незалежную БЦР насельніцтву Беларусі, у якой сёньня зноў уведзены савецкі лад. Барацьба за БНР ні пры якіх акалічнасьцях на павінна прыпыніцца.
У сучасны момант у Беларусі кіруе СССР, але ў дальнейшых пэрыпітыях гэтай вайны, атаксамаўмажлівых новых абставінах, ня выключна, што і Польшча, лёс якой сёньня яшчэ няясны, зноў прадставіць свае прэтэнзіі на Заходнюю Беларусь, а мажліва і на новыя беларускія тэрыторыіі. Таму неабходнадабіццатаго, каб кожныбеларус ведаў, за што менавіта змагаецца БЦР і адначасна з гэтай духоўнай мабілізацыяй, праводзіць далей вербаваньне для стварэнь ня беларускаіх вайсковы сілаў, якія будуць апорай БЦР у працягваньні далейшага змаганьня з СССР за незалежную Беларусь. Гэтыя ўзброеныя сілы дапамогуць БЦР супрацьдзеяць адвечным прэтэнзіям Поль шчы. Будуць яны рэпрэзэнтаваць Беларускую Народную Рэспубліку й яе ўрад і перад саюзьнікамі.
Дэклярацыя і склад калегіі БЦР былі зацьверджаны пленумам БЦР, і з гэтага мо манту лічылася стварэньнем беларускага ўраду, які ва ўмовах гітлераўскай Нямсч чыны будзе называцца калегіяй Беларускай Цэнтральнай Рады, а потым, пасьля разгро му Нямеччыны, ужо на аснове прынятай Канстытуцыі, выступіць яккабінэтміністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Канстытуцыя БНР была апублікавана ў аднымз нумараў газэты «Раніца»,атаксама
асобым выданьнем. У гэтай жа газэце ў наступных нумарах, былі дадзена інфармацыя аб адбыўшайся сэсіі БЦР і зьмешчаны кіруючыя артыкулы з вытрымкамі з асноўнай прамовы прэмьера калегіі магістра юрыдычных навук Мікалая Шкелёнка.
Пасьля прыняцьця новай Канстытуцыі і стварэньня калегіі паранейшаму працягвалі працаваць аддзелы БЦР зь іх загадчыкамі, якія ўваходзілі цяпер як сябры ў калегію. Пэрсанальныя зьмены адбыліся толькі ў адміністратыўным аддзеле.
Сядзяць зьлева направа: Юрка Віцьбіч, Ларыса Геніюш, Канстантын Езавітаў, Натальля Арсеньнева (КушалЫ. Янка Станкевіч Стаяць зьлева направа: (?), Мікола Куліковіч (Шчаглоў), Аўген Калубовіч.
Бэрлін, 1944 г.
Фота з архіву Раісы Галяк
Ранейшы кіраўнік Сямён Кандыбовіч стаў сакратаром прэзыдыюму БЦР і ў адзеле сацыяльнага забесьпячэньня, якім раней кіраваў Юрый Сабалеўскі, які стаў зараз старшыней прэзыдыюма БЦР і перадаў свой аддзел свайму намесьніку Беленісу. Зусім новым быў аддзел плянаваньня, якога ў ранейшым складзе БЦР ня было і ў задачы якога ўваходзіла скласьці плян адбудовы разбураных вайной гаспадарак, гарадоў і мястэчак Беларусі.
3 сьнежня 1945 г. Менск. Подпіс (Працяг у наступным нумары)
48
49
S «Архівы КДБ адкрытыя для ўсіх»Ж
23 верасьпя 1992 г. у кабінэце старшыні КДБРэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Кастуся Мерляка, Валянтыны Трыгубовіч з старшынёй камітэту КДБ Эдуардам Шыркоўскім і яго намесьнікам Віктарам Дзьмітрыевым. Гутарка, якая адбывалася ў час гэтага спатаканьня, была запісана сп. В. Трыгубовіч на дыктафон. У рэдакцыю часопіса «Полацак» была даслана транскрыпцыя запісу гутаркі, якую мы пасьля скарачэньня і некаторых зьменаў стылістычнага характару, але, захоўваючы асаблі васьці мовы ўдзельнікаў прапануем чытачу.
Мерляк: Безумоўна,сёньня я прысутнічаю на гэтай сустрэчы не як беларускі грамадзянін, а як амэрыканскі. Але ў душы я застаюсябеларусам,і мневельмі прыемна спаткацца з Вамі, каб абмяняцца агульнымі думкамі, каб на эміграцыі людзі зразумелі, што вы, старшыня камітэту КДБ, маеце выконваць усе даручэньні, згодна закону і з пашанай да чалавека.
Шыркоўскі: Я вельмі ўдзячны Вам за гэтыя добрыя словы. Я заўсёды перадаваў сваім зямлякам, якія апынуліся на эміграцыі, што ня трэба нічога баяцца, трэба прыязджаць на радзіму. Я думаю, што ўсё нашае грамадзтва павінна пОмніць, што да ўсіх вас у насбылі адносінв нявельмі добрыя. Мы ня помнілі аб тым, што вы нашыя землякі, што дзяржава заўсёды павінна кла паціцца аб сваіх грамадзянах, браць іх пад сваю ахову, дзеб яны не былі. Я заўсёды прытрымліваўся такіх поглядаў, і, мусіць, таму я сёньня зьяўляюся міністрам.
Мерляк: На жаль, за мяжой гэтага не разумеюць. Ёсьць сумнівы й недавер. У тутэйшай прэсе вельмі мала пішацца аб дачыненьнях з Вамі. Успамінаюцца імёны іншых міністраў, вашаеж, вельмі рэдка.
Ведама, што думаецца пры такім інфармацыйным голадзе. Меркавалася, што Вы трымаецеся ад народу адгароджана, як раней трымаліся супрацоўнікі гэтай установы. I сёньняшні мой візіт — гэта першая спроба зламаць гэты стэрэатып.
Шыркоўскі: Я тады хачу, каб Высказалі сваім землякам.што сёньняшні камітэт КДБ ёсьць зусім іншым. Ад ранейшага застаўся толькі назоў. Працуюць тут беларусы. Папершае, што яны робяць, гэта абараняюць сваю сувэрэнную дзяржаву Рэспубліку Беларусь. Служаць яны для людзей, а не супраць іх, як было раней. Я ведаю, што да нашай службы ёсьць недавер. Але ўсё пройдзе. Наступіць другі час, паўстануць іншыя пытаньні. Будзе цяжка. Я першы беларус на гэтай пасадзе ў КДБ беларускай дзяржавы. Раней роля камітэту ў былом Саюзе была фармальнай, бо і сувэрэннасьці беларускай ніхто не перасьцярагаў. Гандлявалі землямі й людзьмі, прадавалі беларускія землі без патрэбы...
А як жыцьцё ў Вас на эміграцыі? Я думаю, прыйдзе час, і я прыеду да Вас.
Мерляк: To будзе вельмі прыемнае спатканьне. Калі яно адбудзецца?
Шыркоўскі: Можа, у канцы гэтага году, можа. у пачатку наступнага. Я хачу сустрэцца зь землякамі, выступіць перад імі, адказацьна ўсе пытаньні, якія іх хвалююць.
Мерляк: Я думаю, што гэта будзе вельмі цікавае спатканьне, як былі цікавымі сустрэчы з міністрам замежных справаў П. Краўчанкам,дэпутатамі Вярхоўнага Савету й іншымі гасьцямі з Бацькаўшчыны.
Шыркоўскі: Ну а бліжэй да Вашых каранёў. АдкульВы? Ці ўжо наведалі сваякоў?
Мерляк: Так, я гасьціў у сваіх цэлыты* дзень. Я там маю брата, які малодшы за мя
не на 2 гады, і сястру, малодшую на 4 гады. Брат жыве на тым самым месцы, дзе я нарадзіўся. Немцы падчас вайны ў час акцыі спалілі нашую вёску. Пасьля вайны вёска адбудавалася. Брат паставіў хату на ранейшым месцы. Спаткаўся я і з сваімі равесьнікамі, але распазнаць іх ня мог, бо яны моцна пастарэлі. Усе, з кім прыходзілася гаварыць, выказвалі трывогу за будучыню. Я разумею, што ў цяперашнім эка намічным становішчы вельмі цяжка стаць на ногі. Мы, а таксама й амэрыканскія дзейнікі, лічым, што трэба ўсё рабіць паступова, пасьлядоўна, не выклікаць канфліктаў ні інтэрнацыянальных, ні нутраных, бо гэта да дабра не давядзе.
Шыркоўскі: Мы, беларусы, ведаем, што мусім добра працаваць, бо ніхто нам не паможа. Мы ўдзячы вам за вашую пасільную дапамогу. Я ведаю, што вы ўсе там ня вельмі багатыя. Мы ведаем, як цяжка вам было, як вы сумавал і па сваёй Бацькаўшчыне. Мы таксама ведаем, што вы як можаце дапамгаеце нам. За гэта мы ўдзячныя вам. Я думаю, што мы будзем самі станавіцца на нагі. Наш народ працаўнік. Ён зроібіць усё. I прыйдзе час, што мы ня будзем залежаць ні ад кога. Hi ад расейцаў, ні ад амэрыкацаў, ні ад французаў. Беларусь павінна буць самастойнай, і яна стане такой дзяржавай. 1 ячшэ адно я Вам скажу. Ніколі ніякага павароту назад ня будзе. Ніякай фэдэрацыі, ніякай канфэдэрацыі. Беларуская дзяржава будзе сувэрэннай дзяржавай. I колагісторыі назад ня пойдзе, як ты яго не круці. У гісторыі ёсьць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны, якія трымаюцца ўва ўсіх умовах. Так вось, аб’ектыўна дэмакратычныя працэсы ня могуць быць прыпыненыя, як у нашай дзяржаве, так і ва ўсім сьвеце. Пагэтаму можа яшчэ будзе палітычная барацьба, некаторыя выступленьні супраць дэма
кратычнага разьвіцьця. Але тое, што пачалося, ніхто астанавіць ня зможа. К таталітарызму няма ходу. Людзі не дадуць гэ тага зрабіць.
Трыгубовіч: Ці можна і мне задаць адно пытаньне? Нам, калі мы былі ў Нью Ёрку на XX Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, вельмі шмат пытаньняў задавалі, на якія мы не маглі адказаць. Пытаньні былі ў да чыненьні да той кампаніі, якая паднялася ў прэсе на Бацькаўшчыне, якая ачарняе былых вайкоўцаў: Кушаля, Езавітава й ішных. Ці ведама вам што небудзь пра гэта? Ці не было гэта вашай нейкай праграмай?
Шыркоўскі: Мне нічога невядома, ніхто мяне не пытаўся. I, паверце, самому непрыемна, што я нічога ня ведаю аб гэтым, і нават не чытаў. Скажу вам, што гэтая ўся пісаніна — камарыная мітусьня. I я ня вельмі пільна за ёй сачу.
Трыгубовіч: Але людзі на эміграцыі маюцьзьвесткі пра нашае жыцьцё фактычна толькі з прэсы. I калі яны чытаюць ў газэце партыі народнай згоды «Згода» нешта нядобрае пра Езавітава, яны разьлічваюць, што гэта ёсьць пазыцыя дзяржавы, гэта ёсьць пазыцыя вашага ведамства.
Шыркоўскі: Мы падругому глядзім на гэта цяпер.
Дзімітрыеў: Зараз доступ да нашых архіваў маюць вельмі многія вучоныя і іншыя асобы. Вось кожны з сваіх пазыцыяў і інфармуе.