Другі раз мне моцна пашчасьціла ў час вайны, калі ў 19441945 гадах я працаваў у Нямеччыне на чыгуначных вузлавых стан цыях. Кожны дзень і ноч аліянты бамбілі нас. Аднаго разу бомба трапіла ў наш барак, дзе мы спалі. Мне проста цудам удалося выпаўзьці з пылаючага будынку. Задыхаючыся ад дыму, я выбег навонкі бараку. Здавалася, зямля гарэла пад нагамі. Усюль рваліся бомбы ■ Я дабег да вагона і схаваўся пад ім. Абмацаў сябе, і зь дзіўленьнем пабачыў, што я цэлы і нават непаранены. Гэтыя два здарэньні і прымусілі мяне прызадумацца аб чалавечым лёсе і нака навасьці. Пазьней, некаторыя іншыявыпадкі вярталі да гэтых развагаў не адзін раз. КЛІУЛЕНД ЗША ГЧАСОПІС У 1927 г. нашая сям’я, пераехаўшы з Лагойшчы ны, апынулася ў Менску. Так, ня скончыўшы сямігодкі (заста ваўсяадзінгод), я паступіў у Менскую прафтэхнічную шко лу, у малярна жывапісны цэх, дзе было трохгадзічнае на вучаньне. Вучоба ішла добра, мой настаўнік па альфрыйных працах Дрэйцэр вылучаў мя не ад іншых, убачыўшы, што я магу нешта скапіраваць. Адночы ён даўмнедамаляваць на бляшанай шыльдзе тлустага немца з конаўкай піва ў руцэ. Я справіўся зь ягоным даручэньнем, відаць, добра, бо з тае пары я ўжо не фарбаваў падлогаў ці сьценаў,акаб фарбаваць дах дык, мусіць, зусім забыўся, як вяжацца пэндзель на доў гім кіі. Дрэйцер перастаў выкарыстоўваць, мяне для такіх фізычна цяжкіх працаў За два гады навучаньня я ўжо мог рабіць росьпісы столяў, фарбаваць панэлі пад дуб, пад птушынае вока, маляваць на столях розныя разэткі ды бардзюры зь вінаградных гранкаў, рэзаць трафарэты для складаных шматфарбных арнамэнтаў. У тыя гады былі моднымі гэтыя росьпісы і ма лярнажывапісныя працы, якія каштавалі даволі дорага і былі ходкім таварам на рынку. У летнія месяцы навучэнцы нашай прафтэхшколы выконвалі працы па рось пісах столяў ня толькі ў дзяржаўных установах, але і на прыватных кватэрах. Працяг. Пачатак №58(18) У пачаткулета 1929г. у прафтэхшколу зайшоў нейкі мужчына і на добрай беларускай мове папытаўся Дрэйцэра, каб той даў яму лепшых навучэнцаў для выкананьня малярных прац.пад' крэсьліўшы, каб яны маглі ня толькі фарбаваць, але і маляваць. Прозьвішча гэтага чалавека было Аляксандр Каменскі. Ён быў настаўнікам беларускай літаратуры і выкладчыкам у беларускі.м пэдтэхнікуме, да тагож пры ходзіўся родным братам жонкі Якуба Ко ласа. Каменскі шукаў хлапцоў, якія маглі пафарбаваць двухпавярховы будынак зь цесанага бярвеньня, што належаў, Якубу Коласу. Трэба было пасьпець за лета афарбаваць хату звонку, дах і ўсё ўнутранае ўбраньне, бо і ў сярэдзінехаты ўсё зроблена з дрэва, нават столя абшыта роўнымі дошкамі. Зараз, калі сустракаю Данілу Канстантынавічу Міцкевіча, сына Якуба Коласа, усплываюць у памяці ўсе дэталі гэтага лета, нават драбніцы... Працуем мы з Шурыкам Шымановічам, маім калегам з прафтэхшколы, фарбуем вокны, а да нас заходзіць Даніла, яму, мабыць, гадоў 15, ён маладзейшы мяне на тры гады. —Хлопцы, кажа ён, — хто з Вас абодвух правясіць болей на дзвярох? Той выйграе тры яблыкі. А ці цяжка нам вісець? Мыж займаемся 34 фізкультурай натурніках, гуляем у футбол. Згаджаемся на прапанову. Даніла сочыць час па вялікаму гадзіньніку, што стаіць побач, якбы ў доўгай шафе. Я праігрываю, бо Шурка Шымановіч старэйшы за мяне на два гады і, відаць, мацнейшы. Яблыкамі ён, пэўна, падзяліўся з намі. Яны былі з Коласаўскага саду. А калі фарбавалі вонкавыя сьцены хаты, дык Даніла нам загадваў скокваць з козлаў. Козлы тыя каля трох метраў вышыні, як саскочыш, то ногі, здаецца, у тулава ня лезуць. Але мусіш саскокваць, бо гонар маеш. Такая гульня забірала многа часу, а за гадзіну працы мы атрымоўвалі па 25 капеек, такая ўмова была зь дзядзькам Каменскім. Працавалі па 12 гадзінаў, каб было роўна па 3 рублі на чалавека. Забягаў да нас Міхасёк, яму, мабыць, было каля трох гадоў, але цешыла слых, як прыгожа ён гаварыў на роднай мове. Юрку я нешта не ўспамінаю, можа ёнтрымаўся стараною, а можа недзе гасьціў у свайго дзядзькі. Жонка Коласа была вельмі прыемнай жанчынай, мы адразу яе палюбілі і зусім не сароміліся да яе зьвяртацца. Яна ў часы абеду прыносіла нам на другі паверх паесьці нешта смачнае і з ласкаю прапаноўвала хутчэй садзіцца за стол, пакуль гарачая ежа. Іншы раз прыносіла яна з свайго саду міску агрэсту ці вішняў. Часамі яблыкі. Усё рабілася так, быццамбы мы былі ейныя сваякі. На ніжняй верандзе працаваў скульптар Заір Азгур. Гэта быў сярэдняга росту з кучаравай галавою юнак. На ім была талстоўка, а замест гальштука вялікі чорны бант. Гэты аксэсуар ды яшчэ нейкая смуглаватасьць надавала яму падабенства да Пушкіна. Ён, відаць, чуў гэта ад нейкага, можа і не адзін раз, таму адпусьціў яшчэ і бакенбарды. А тая напускная важнасьць перад намі рабіла яго быццамбы больш значным. бо ён мастак, а мы малярырабочыя. 3 другога боку ён ведаў, што быць рабочым у той час было важнай справай. Таму ён часта пускаўся ў разва жаньні, што, маўляў, мы таксама рабочыя, бо іншы раз працуем з молатам і зубілам, калі прыходзіцца высякаць з камня фігуру чалавека. Ляпіў ён тады па нейкаму заказу ў nepmu раз бюст дзядзькі Коласа. Вакол станка былі разложаны фота, дзе Якуб Коласгля дзеўся з анфасу, з профілю, нават са згублянага профілю, амаль з патыліцы. Як потым я ўбачыў, што гэта быў лепшы Азгураўскі метад рабіць бюсты, нават пры жывой натуры тых людзей, якія ня маюць часу сядзець ды пазіраваць, бо важныя пасады абсалютна не пакідалі вольнага часу. Калі прыходзіў на абед Колас, яго жонка запрашала Азгура за агульны стол, бо Азгур пасьля тэхнікума заўсёды быў галодны. Быў час, калі Азгур зарабляў у Белдзяржвыдавецтве, як і ўсе мастакі, скончыўшыя мастацкі тэхнікум. Толькі што ён там ра біў, ня ведаю, бо маляваць Азгур ня ўмеў, і мы ніколі не бачылі яго малюнкаў. Гэта здавалася дзіўным, бо школа вучыць маляваць адразу, а такога, каб нехта пасьля заканчэньня аддзяленьня скульптуры ці графікі ня мог маляваць, амаль што не бывае. Можа на 15 хвілінаў у дзень перад абедам Якуб Колас сядзеў нерухома ў крэсле, а вакол яго бегаў, мітусіўся Азгур, каб ухапіць нешта з боку ці са спіны. (Звычайна натуршчык сядзіць на круглым станку, які можна круціць на той бок, які патрэбен скульптару, але тады яшчэ ніхто мабыць ня меў такіх станкоў, бо ўсё толькі пачыналася і ўсё было ўпершыню). Тады 35 ♦ ў Менску яшчэ ніхто ня ўмеў рабіць кускавую форму, каб можна было афармаваць пяць ці нават дзесяць адліўкаў. Рабілі так званую чорную форму і толькі на адзін адлівак. Так вось аднойчы і да Коласаўскага дому фарматар Гельгіс са сваім памоч нікам Левіным прывезьлі на тачцы гіпсу, каб здымаць форму з гліны—партрэт Якуба Коласа. Той прымытыўны спосаб атрымаць чор ную форму заўсёды быў рызыкоўны, бо гліну (інакш кажучы, партрэт з гліны) ка валкамі здымаеш з формы. Партрэта ўжо няма, а ці атрымаецца хоць адна адліўка невядома, бо і форма гіпсавая зьбіваецца зубілам з гіпсавага партрэта. Трэба было паглядзець, як хваляваўся Азгур ды тыя фарматары, што громка ў голас адзін аднаго пераконвалі ў сваёй праваце. Шуму і гвалту нарабілі шмат, і цяжка было зразумець, хто чаго хацеў. Адразу запаскудзілі ўсю веранду ў гіпсе, нават сьцежкі да яе быццам у сьнезе былі. Усё сьціхла тады, калі апошнія кавалкі гіпсу ўпалі на падлогу. Пасьля Азгур зрабіў партрэт дзядзькі Купалы такогаж памеру, як і Коласаўскі. На фасадзе першага БДТ былі дзьве нішы, куды, на места бюстаў Пушкіна і Гогаля ўстанавілі партрэты беларускіх песьняроў Купалы і Коласа. Рабілася гэта ў час беларусізацыі, але пасьля, калі ішоў капітальны рамонт і насядаў паўсюль інтэрнацыяналізм, гэіыятворы разбурылі. Цяжка зараз успомніць, каб я чуў як чытае ў слых свае творы Якуб Колас. Калі мы працавалі малярамі ў ягоным доме, дык, на жаль, ніводнага разу зь ім не размаўлялі. Усё рабілася праз дзядзьку Каменскага. Калі мы ўжо скончылі працу Аляксандр Дзьмітрыевіч даў кожнаму па кніжцы «Сымон музыка» з дароўным надпісам, але не ад Коласа, а ад яго, Каменскага. Працаў доме Якуба Коласа скончылася тым, што мы да ўсяго пафарбавалі дах медзянкаю, якая вельмі доўга трымаецца, амаль 10 гадоў. Кожны з нас атрымаў па 90 рублёў, якія мы мелі скарыстаць у восень 1929 г„ каб паехаць у Віцебск і трымаць экзамены ў мастацкі тэхнікум, аб якім марылі даўно. Пакідаючы дом Якуба Коласа, мы быццамбы гублялі нешта роднае. У гэтай хаце мы часта мелі гутаркі з дзядзькам Каменскім. Памятаю адзін вечар, калі дзядзька Каменскі разгарнуў кнігу Коласа і прачытаў нам верш «Асадзі назад». —Паверце,— казаў ён,—гэты верш напісаны яшчэ ў 1908 г, калі было вельмі рызыкоўна пісаць так. Але Колас заўсёды быў мужным чалавекам. Мы слухалі гэты верш, як зачарованыя. Так проста, быццам бы весела гаворыцца пра спрадвечныя праблемы беларусаў. Але гэта быў смех праз сьлёзы, які будзеш памятаць заўсёды. Ад Каменскага мыдаведаліся дасканала аб творчасьці Коласа, а галоўнае зразумелі, што патрыятызм—гэта любоў да Бацькаўшчыны, веданьне сваіх каранёў, сваёй мо вы. Вось так пад дахам Коласаўскай хаты мы прайшлі поўны курс любові да сваёй зямлі, сваёй Бацькаўшчыны. і гэтыя вурокі запомніліся на ўсё жыцьцё. Адразу пасьля вайны мне давялося афармляць зборнік дзіцячых апавяданьняў Якуба Коласа. Кожнае апавяданьне мела сваю ілюстрацыю, былі малюнкі на ўсю старонку. Ніякай сустрэчы з аўтарам у нас небыло. Нават калі ярабіў карціну «Кастусь на канікулах». Усе размовы ішлі толькі з Данілам. Той ужо быў дырэктарам літаратурнага музэя свайго бацькі. Маёй апошняй работай па Коласаўскай тэматыцы быў вялікі трыпціх. Лева? частка. карціны адлюстроўвала Якуба Коласа у час, калі ён запісваў фальклёр. У цэнтральнай частцы Якуб стаяў акружаны дзецьмі. На правым баку ён быў на касьбе разам з дзядзькам Антосем. Мастак У.Басалыга Таксама з пачатку трыццатых гадоў я зрабіў некалькі афортаўз партрэтамі Якуба Коласа, у тым ліку і кніжныя знакі з вобразам нашага вялікага песьняра. Вось такімі былі ў маім жыцьці сустрэчы з Якубам Коласам. 36 37 Сл. Якуба Коласа Вясна ^з^ Муз. Міколы Равенскага ^І» у 1 Хж г', nA гд Хйміл 2 ? г ^ і^ЛСі Нл^^чіл [^ ДАнНЛ 2 Л9| у. А ШЕ^ЦЛ ГАН , £ L £ ПЕСЬ Н? .Ml да 42 2 2 (Й неЧ ^ ■ Нл л£ Ньг .ліст /і