Полацак №8, 1992

Полацак №8, 1992

42.54 МБ
Алеўсёгэта толькі падрыхтоўка, грамадзкае гучаньне царкоўнага юбілею. Галоўнае—надзвычай урачыстае, узьнёслае царкоўнае ўшанаваньне 1000годзьдя Праваслаўя на роднай зямлі—пачалося малебнам у Менскім катэдральным Саборы Сьвятога Духа. Службу правіў мітрапаліт Філарэтз гасыдямі —ярархамі і саборным кл ірам. Цудоўна сьпяваў вялікі архіярэйскі хор. Пад мілагутны трапар «на водах Сьвіслачы явілася ест Отроковіца.» дакраналіся пастыры і народ да цудаівор най Менскай іконы Богамаці і сьв. мошчаў сьв. праведнай Сафіі, князёўны Слуцкай.
Раніцай 25 адбылася канфэрэнцыя ў АН Беларусі. Вечарам—урачысты акт у Вялікім акадэмічным дзяржаўным тэатры опэры і балета Беларусі. Ён пачаўся сьпевам трапара Менскаму абразу Божай Маці і Сабору Беларускіх сьвятых і словам мітрапаліта Менскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта. Экзарх зьвярнуў увагу на супадзеньне юбілею са сьвятам Узьвіжаньня, на жыватворную моц Крыжа Гасподня ў адраджэньні чалавечых душ і народаў.
Пасьля пачаліся прывітаньні —Старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі С.С. Шушкевіча, гасьцей з розных канцоў сьвету—з Расеі, Украіны, Балгарыі, Польшчы, Нямеччыны, Фінляндыі, Англіі, Амэрыкі, Канады, Афрыкі, Бліжняга Ўсходу.
Асаблівую ўвагу выклікала слова Экзарха ў Эўропе Ўсяленскага Канстантынопальскага партрыярха Варфаламея I міт рапаліта Швэйцарскага Дамаскіна. Бе ларускую царкву віталі старажытныя ўсходнія патрыярхаты: Александрыйскі (япіскап Кірынейскі Феодар), Антыяхійскі (япіскап Філіппапольскі Міфан), ад Патрыярха Маскоўскага й усяе Русі Алексія II архіяпіскап Тамбоўскі Аўгеній, мітрапаліт Паўночнай Амэрыкі і Канады Фэадосій, монсін’ёр доктар Альберт Раух з Нямеччыны, архіяпіскап Беластоцкі і Гданьскі Савва з Польшчы, прадстаўнікі БАПЦ, Балгарскай Украінскай і Амэрыканскай цэркваў, Маскоўскага патрыярхата ад Біблейскіх суполак, старшыня Аб’яднаньня Беларусаў Канады Мікола Ганько й інш.
Прыйшло шмат тэлеграм, у тым ліку ад першаярарха БАПЦ Мікалая з Канады. Сардэчна гучалі словы брацкай радасьці і прывітаньні на родных мовах народаў, што шмат вякоў аб’яднаныя праваслаўнаю вераю.
Вераю і надзеяйпоўніўся сьпеўкандака сабору Беларускіх сьвятых (хор Менскага катэдральнага сабору), якім закончыўся ўрачысты акт.
Узьняўся занавес прыгожага, з густам аформленага тэатру. Галоўным элементам дэкору сталася эмблема Сьвята—сьв. Крыж Еўфрасіньні Полацкай, так званы Патрыяршы крыж.
Загучалі малітвы і пачаўся сьвяточны канцэрт. Учаслітаратурнамастацкага пра логу на сцэне зьявіліся постаці сьв.князя Ўладзіміра, Ізяслава, Рагнеды—Анастасіі, прэп. Еўфрасіньні Полацкай, доктара Ска рыны, урачыста гучалі іх маналёгі, музыка. 3 глыбокім пачуцьцём прачытаў артыст напісаныя крывёю сэрца радкі з «Плача аб царкве» Афанасія Берасьцейскага. Гучалі «ЗоркаВенэра», «Мой родны кут», народныя мэлёдыі.
А наперадзе было галоўнае—сьвяткаваньне ў Полацку, літургія ў сьв. Сафіі. Раніцай 26 верасьня некалькі аўтобусаў з гасьцямі і ўдзельнікамі ўрачыстасьцей (адных ярархаў і сьвятароў было 2 аў тобусы) паехалі ў старажытнае Заслаўе, дзе адбылося асьвячэньне памятнага крыжакаменя і малебен ля яго, а пасьля казаньні ля СпасаПраабражэнскай царквы. Быў цудоўны сонечны дзень, шэрагі школьніц зь белымі бантамі ў валасах, сьвяточных карункавых фартушках падносілі кожнаму прыгожыя кветкі. Кветкамі была пасыпана ўся дарога да крыжа. Ён на ўзгорку— магутны валунзакруглымі формамі крыжа, а ў яго ўстаўлены тонкі мэталічны «еўфра сіньнеўскі».
У руках усіх загарэліся сьвечкі. Гучалі малітвы, словы мітрапаліта, пропаведзь маладога сьвятара аб Крыжы Гасподнім— нашым выратаваньні, аб Крыжы роднай Беларусі.
Крыж, асьвечаны 26 верасьня ў Заслаўі.
1 ля царквы і на плошчы — усюды добрыя словы, усьмешкі. Адчувалася, што мясцовымаладысьвятара.Мікалай і кіраўніцтва гораду—усе шчыра рыхтаваліся да сьвята, як падзеі надзвычайнай.
Далей па дарозе на Полацак ячшэ адзін прыпынак—прыгожыя дзяўчаты ў нацыянальных сукенках сустракалі ўсіх караваем. Гучалі цымбалы дзявочага аркестра, сьпевы. У Полацку адразу наведалі Спа са—Еўфрасіньнеўскі манастыр. Праз цэлы двор аж да СпасаЕўфрасіньнеўскай царквы пакладзены дыван з травы і кветак. Паабапал шляху манахіні, паслушніцы сьпяваюць цудоўны спеў трапара прэп. Еўфрасіньні. Госьці прыклаліся да сьв. мошчаў і пачалася сьвяточная ўсяношная ў вялікім пяцікупальным саборы Ўзьвіжаньня Крыжа Гасподня, што нядаўна ўзьняўся з руінаў. Цудоўнае богаслужэньне з удзелам мітрапалітаў, япіскапаў, шматлікіх вернікаў.
27 верасьня адбыліся тры сьвяточныя літургіі — дзьве ў манастыры і галоўная ў Сафійскім саборы. Цяжка апісаць гэтую радасьць і прыгажосьць, бізантыйскую ве
ліч богаслужэньня, асабліва калі пад цудоўны старажытны сьпеў у сабор увайшоў экзарх Уселенскага патрыярха Да маскін зь іншымі ярархамі. Велічны, павольны крок, урачыстасьць постаці, рухаў.. Адчуўся подых старажытнай Бізантыі, калі там, у Канстантынопальскую Сафію ўваходзілі патрыярх і імпэратар... Мусіць так ішлі ў старажытную Сафію і першыя япіскапы. Загучалі грэчаскія словы малітвы экзарха, што адпраўляў літургію, славянскія сьпевы, дзіўная прыгажосьць і гармонія. Дарэчы, у час службы ў Сафіі неяк паасобаму адчулася прыгажосьць гэтага духоўнага й эстэтычнага адзінства: грэчаская, а ў большасьці сваёй славянскаямовабогаслужэньня, і беларуская мова пропаведзей—гісторыя і сучаснасьць.
Пасьля Божай літургіі адбыўся вялікі Крыжавы ход. Гэта было нешта надзвычайнае—мора народу. Доўгая працэсія праз горад у Спаса—Еўфрасіньнеўскі манастыр. Магутны сьпеў сьвятароў. У першым шэрагу пасьля іх старшыня беларускага парлямэнту, другія афіцыйныя асобы. Манастыр сустрэў сьвяточным звонам. Працэсія прыпынілася ў брамы. Гэта быў дзіўны момант: белыя сьцены манастыра, белы, з залатымі купаламі, гмах сабора, цішыня і звон...
Вынас сьв. мошчаў прэп, Еўфрасіньні, малітва, зьвернутыя да народу словы ярархаў, у якіх гучалі шматвекавая моц і веліч праваслаўя, клопат царквы аб духоўным адраждэньні народу, памяць аб яго цяжкім шляху і надзея на ласку Божую да Беларусі. Віталі народ са сьвятам і афіцыйныя асобы. Доўга не разыходзіліся вернікі, падыходзілі прыкланіцца да сьв. мошчаў Еўфрасіньні.
Пасьля ў трапезнай манастыра адбылася цікавая прэсканфэрэнцыя, а вечарам у
рэстаране вялікі прыём. Гучалі пажаданьні, тосты, «Многае лета». Хочацца нагадаць адзін вельмі кранаючы момант, калі мі і ра пал іт Філарэт узняў здравіцу за старэнькага сьвятара а. Антонія Дзевятоўскага (з Гайнаўкі), які ў час другой сусьветнай вайны, пры немцах адслужыў апошнюю літургію ў Сафійскім саборы... I вось дачакаўся сьвятога дня —літургіі ў Сафіі.
I яшчэ хочацца сказаць аб словах Стані слава Шушкевіча, які падкрэсьліў, што сьвята 1000годзьдзя Праваслаўя ў Беларусі гэта нашыя карані, што мы зараз розныя, але гісторыя нашая адна і пачатак вось тут, у Полацку. I яшчэ ён адказаў на заклапочанасьць прадстаўн ікоў замежных праваслаўных цэркваў і нашых айчынных аб звароце верніка.м старажытнай права слаўнай сьвятыні Полацкай Сафіі, аб недарэчнасьці выкарыстоўваньня яе не па прызначэньню. Старшыня парлямэнту казаў, што, як асоба, ён шчыра разумее клопат боль і абгрунтаванасьць просьбы абзвароце. але, як дзяржаўны дзеяч, мусіць лічыцца з абставінамі і просіць крыху пачакаць, пацярпець, каб усё мірам вырашыць.
Сьвята скончылася, але плён яго зас таўся. Ён у кансалідацыі народу. Гэта асабліва адчувалася ў Полацку, калі столькі розных людзей прыйшло на сьвята Пра васлаўя. Чулася, што дух праваслаўны жыве ў беларусаў, і да нацыянальных сьвя тыняў цягнуцца душы і тых, хто яшчэ не прыйшоў у царкву. Гэта, мусіць, адчувалі і ўлады. Па сутнасьці, упершыню вось так прадстаўнікі ўраду ішлі разам з народам на яго сьвята. Назаўсёды застанецца ў па мяці гэты народны ход, Крыж, харугвы і мора людзей ля белых сьцен манастыра, гучаньнезваноў, да якіх прыслухоўваліся з надзеяй...
Дзякуй Богу!
м няшя«я ^
Тапаграфія знаходак манэт і аздобаў
Міхась Белямук
Дасьледчыкі гісторыі Беларусі пэрыяду IX—ХПстст. маюць вялікія цяжкасьці, бо пісьмовых крыніцаў мала, а беларускіх амаль зусім няма. У XX ст. пачаліся архэо лягічныя раскопкі, яны далі дасьледчыкам новыя матэрыялы. Мы пачалі крыху ўяўляць жыцьцё нашых продкаў, якое не запісана на пэргаменьце і паперы. Аднак асаблівую цікавасьць выклікаюць знаходкі манэтаў і рэчаў залатых, сярэбраных, пазалочаных, пасярэбраных і шклозалочаных, шклосярэбряных пацерак, у якіх у сярэдзіне залатая цісярэбраная фольга, звонку пакры тая шклом. Знойдзеныя манэты сьведчаць, што трапілі яны на нашыяземлі пераважна праз гандлёвыя сувязі. Рэчы з шляхотных мэталаў таксамазавезеныя да нас гандля рамі, але калі яны зробленыя мясцовымі ювелірымі, то стапілі манэты, каб зрабіць аздобу. He выключана, што нейкая частка манэтаў і рэчаў была прывезена як вайсковая кантрыбуцыя. Паколькі Беларусь ня мела капальняў золата і срэбра, то плаўленьне манэтаў залатых і сярэбраных для вырабу аздобаў адбываецца з IX ст. да сучасных дзён. Злачынствам ёсьць, калі знойдзеныя манэты разыходзяцца па людзях, абмінаючы дасьледчыкаў—нумізматаў. Такія манэты гінуць для навукі, як гінулі пісьмовыя помнікі ў полымі пажараў. Нягледзячы на жахлівы лёс нашых манэтных скарбаў, нам пашчасьціла расшукаць у розных часопісах, газэтах інфармацыю аб знойдзеных манэтах. Гэта дапаможа азнаёміць грамадзтва з значэньнем таго вяілікага патэнцыялу нашых продкаў у IX—ХІІстст.
За мяжой Беларусі знаходзяцца дзесяткі гысяч манэт неапісаных, яныў дзяржаўных і прыватных зборах, іх трэба расшукаць і апісаць, калі гэтыя манэты і рэчызнойдзе ныя на этнаграфічнай тэрыторыі Беларусі. У Беларусі мы маем калекцыянераў і іх калекцыі не апісаны таксама. Усе калекцыі трэба апісаць і апублікаваць.
Часопіс «Полацак» пачынае публікацыю знаходак манэтаў і рэчаў ад 1га ст. да 1200 г.. Пачынаем з Віцебскай вобласьці у альфабэтычным парадку. Пасьля апублікаваньня знаходак у вобласцьях пачнем публікацыю скарбаў, знойдзеных на тых нашых землях, якія без нашага ведама былі аддадзены суседзям.
Публікаючы разьдзеламі тапаграфію знаходах манэт і аздобаў, спадзяемся, што гэтым зацікавім маладых навукоўцаў, і яны пачнуць праверку нашых публікацыяў, дапаўняючы іх сваімі інфармацыямі. Мы просім дасылацьгэтыя інфармацыі на адрас часопіса «Полацак», а таксама Вашыя заўвагі, удакладненьні. Мы плянуем друкаваць усе новыя зьвесткі на старонках часопіса. Такім чынам, паступова будзем супольна працаваць над тапаграфіяй знаходак Беларусі, поўны сбор якіх мы маем намер выдаць асобнай кнігай, «Тапа графія». • . якая паслужыць далейшаму дасьледваньню і аналізу гісторыі Беларусі,