Полацак №8, 1992

Полацак №8, 1992

42.54 МБ
Віцебская вобласьць
Абрамава, Верхнядзьвінскі рн.
Недалёка ад дарогі АсьвеяПолацак каля в.Абрамава знаходзіцца група курганоў. У 1974 г. З.Сяргеева з М.Савіцкім раскапалі 5 курганоў, знайшлі шклозалочаныя і шклосрэбраныя пацеркі XI—XII стст.
Сяргеева... б. 396, Яніцкая... б. 134, ЗПГКБ Віцебская вобл. N556.
Антавіль, Аршанскі рн
у 1918 г. нямецкія жаўнеры знайшлі на беразе р. Аршыцы скарб арабскіх манэтаў, ня менш 10 діргемаў. Ад жаўнераў Т.Хвіліцкі купіў 2 діргемы, якія паказаў Р.Фасмэру і Р.Фасмэр іх расчытаў.
Саманіды,	Ізмаіл ібн Ахмад	Самарканд 897 8
Ахмад ібн Ізмаіл	Андараба 9112
Фасмер ...6.290, N47
Аршанскі рн
У нумізматычную літаратуры пранікла недакладнасьць, штоў1822 г. знайшлі вялікі скарб у «Магілёўскай губэрні». Паколькі ў 1973 г. былі апублікаваныя лісты Я.Лелевеля да Ф.Руцкага, маем цяпер мажлівасьць мясцовасьць і час удакладніць.
Скарб быў знойдзены восеньню 1822 г. каля Воршы. Частка манэт была сплаўлена на чашу царкве, тры манэты трапілі ў Вільню (адна Я.Лелевелю, дзьве праф. М.Поклінскаму), каля 2000 цэлых I манэтных абломкаў П.Савельеў купіў на рынку ў Маскве. Прывёз манэты магілёўскі мешчанін. Мажліва, частка манэтаў разыйшлася па руках мясцовага жыхарства.
Я.Лелевель у 1824 г. апублікаваў артыкул і залучыў малюнкі 2 манэтаў. Легенды на манэтах Я.Лелевель не змог расчытаць, але не памыліўся ў ацэнцы, што яны сасанідзкія (пэрскія). Колендо Е. зьвярнуўся ў Брытанскі музэй да Ніколы Ловіцк з просьбаю расчытаць апублікаваныя Я.Лелевелям манэты, Н.Ловіцк выканаў просьбу.
Сасанідаў	Хосроў II	Гамадан 615 г.
Арабско сасканідзка	Зіяд ібн Абі Суфян	Дарабджер 672 3
Савельев.. б. 2526, N17, J KoJendo... б. 7273.
Купленыя П.Савельевым манэты агледзеў арыенталіст Х.Фрэн і даў кароткае іх апі саньне, якое П.Савельеў і А.Маркаў дапоўнілі ў сваіх справаздачах. Яны кажуць, што ў купленым скарбе было 1300 цэлых манэтаў, а палавінак і чацьвярцінак было некалькі сотняў. Аднак В.Грыгорьеў у 1844 г. пісаў, што палавінах і чацьвярцінак было больш як цэлых манэтаў. Адкуль ён гэтую інфармацыю атрымаў няведама, адно можна сказаць, штОу праўдападобна, паламаных манэтаў ніхто не лічыў. Важылі манэты больш за 7 фунтаў. Па рэкамэндацыі Х.Фрэна Акадэмія Навук ад П. Савельева 250 манэт купіла, што з рэштай сталася вестак няма.
13
А. Маркаў піша: «большннство монет было нспегбедскнх одноязычных н двуязычных, чнсло которых доходнло до несколькнх сот штук... двуязычныя, плегвнйско арабскне относнлнсь к УІП н началу IX века».
Інфарамацыя вельмі цікавая, калі далучыць да яе паведамленьні Я.Лелевеля і Е.Коленды. Іспегбедзкія манэты—гэта манэты Сасанідаў. Дынастыя Сасанідаў панавала 420 год і стварыла імпэрыю ад ракі Інда да ракі Эўфрата, але арабскія каліфы дынастыі Омаядаў у працягу чатырох год (637641 гг). заваявалі Сасанідзкую дзяржаву. Омаядзкія каліфы наставілі ў былой сасанідзкай дзяржаве сваіх намесьнікаў ці губэрнатараў з правам чаканіць манэту. Манэты чаканіліся па ўзору сасанідзкіх, але былі ў двух мовах—плегвейскай і арабскай. Паводля А.Маркава арабскасасанідзкія былі з УІІІ ст., але Я.Лелевель апублікаваў 2 манэты, адна была Сасанідаў з 615 г., другая была арабскасасанідзкая з 6723 г. Адсюль мы можам унесьці папраўку адносна арабскасасанідзкіх манэтаў, што ў скарбе каля Воршы былі двуязычныя манэты з 672 г. і пачатку IX ст.
Омаяды ня толькі заваявалі дзяржаву Сасанідаў, але падпарадкавалі паўночную Афрыку і Гішпанію. Омаядзкія каліфы свайго імя на манэтах не чаканілі, але ставілі год і месца чаканкі діргема, гэтак называлася арабская сярэбраная манэта. Некаторыя нумізматыарабскія діргемы называюць куфіцкімі. А. Маркаў кажа, што омаядзкія діргемы былі з 699 —749 гг, а гэта значыць, што діргемы былі пачынаючы ад 5 омаядзкага каліфа альМалік (685705) і да апошняга 14 га омаядзкага каліфа Марвана II (744750). Омаядзкія намесьнікі Афрыкі атрымалі права чаканкі діргемаў, іх манэты былі з 727731 г., а омаядзкіх намесьнікаў Пшпаніі таксама мелі права чаканіць діргемы, »~» з 728736 г.
У 750 г. дынастыя Абасыдаў захапіла ўладу ў свае рукі і панавала да 1075 г. Абасыдзкія каліфы з 1075 г. да 1258 г. мелі намінальную, нерэальную ўладу. Каля Воршы ўскарбе былі діргемы Абасыдаў, абасыдзкіх намесьнікаў паўночнай Афрыкі, Ідрысыдаў I гішпанскіх Омаядаў. Абасыдзкія діргемы ў скарбе былі з 750815 гг., гэта азначае, што былі діргемы, пачынаючы зь першага абасыдзкага каліфа асСафаг (750754) і да сёмага абасыдзкага каліфа альМамуна (813833). Діргемы абасыдзкіх намесьнікаў паўночнае Афрыкі былі 3 768799 гг.
Сучаснае Марока, а ў тыя часы Магрэб, палітычна ўнезалежніўся і чаканіў сваю ўласную манэту, дзякуючы дынастыі Ідрысыдаў. Діргемы Ідрысыдаў, што былі ў скарбе, з 789802 гг. чаканены Ідрысом I і Ідрысом II у гарадох Бадаа (Туджа) I Валіла.
У Гішпаніі Абд арРагман, унук дзесятага омаядзкага каліфа Гішама стаў заснавальнікам омаядзкай дынастыі на Пірэнэйскім поўабтоку. Діргемы гішпанскіх омаядаў, якія былі ў скарбе , ёсьцьз 767802 гг., сведчаць, што гэта діргемы Абд арРагмана (756788) I альГакама (796822). На гішпанскіх омаядзіх діргемах маецца напіс Андалюзія, што значыць Кордоба, якая была сталіцай і месцам чаканкі діргемаў.
П.Савельеў I А.Маркаў пералічаюць гарады—манетніцы, у якіх чаканіліся діргемы Омаядаў і Абасыдаў, але не называюць колькасьці діргемаў, адчаканеных у кожным горадзе. Мы для лягчэйшай ар’ентацыі, дзе горад знаходзіўся падаем сучасны назоў дзяржаваў.
Туніс	аль АбаСІЯ, ІфрыКІЯ (сучасны Койруан)
Афрыка	Мубарэк
Егіпіет	МІСра (сучаны Каір)
Саўд Арабія	Сіса, Хаджір
Іемэн	Санаа
Сырыя	Дамаск, Гарунія
Ірак	Джэзіра, Каср альСалям, альБасра, Багдад, Васіт, альКуфа
Арменія	АрмІНІЯ (Дабіл, у тыя часы сталіца Арменіі), МадЭН БаджуНЭС
Азэрбайджан	Аран (сучасны Карабах, на діргемах абазначае сталіцу Бардаа)
Іран	Амул, Ардэшір—Хура, Гамадан, Дарабджэр, ДжундіСабур, Істарх, Зенджан, Мерв, Рамгормуж, альМухамедыя (старая назва рэйі, Сурак, Таймера.
Афганістан	Балх, Зерадж
Узбекістан	Самарканд
Савельев... 6.26, Грыгорьев... 6.137—138, Марков... 6.25, № 141.
Аўсянікі, Чашніцкі рн
У 1888 г. Е.Раманаў раскапаў каля вёскі тры курганы, у іх знайшоў розныя медзяныя і бронзавыя азодбы, але паміж імі былі прадметы сярэбраныя. У першым кургане быў сярэбраны пярсьцёнак, у другім кургане была сярэбраная арнамэнтаваная падвеска, у трэцім 2 сярэбраныя драцяныя завушніцы.
Раманаў... .6. 150151, Аляксееў... 6.291, зн. № 103, Яніцкая... 6.134136.
Афераўшчына, Ушацкі рн
Лявон Побаль праглядаючы рукапісныя паперы В.Шушкевіча ў Польшчы, адшукаў паведамленьне, што быў знойдзены жбан з сярэбранымі нашыйнікамі адным селянінам падчас перакопываньня зямлі ў агародзе. Ф.Варэнко купіў 2 нашыйнікі й адзін праз В.НІушкевіыча перадаў Кракаўскаму музэю. Адзін нашыйнік меў дыяметр 229 мм і таўшчыню 10 мм, другі— дыяметрам 205 мм меў таўшчыню 8 мм.
Паколькі Ф.Варэнко памёр 1909, а В.Шушкевіч 1919 г., то знаходка скарбу з нашынікамі магла адбыцца не пазьней 1909 г.
Побаль... 6.116117.
Ахрэмцы, Верхнядзвінскі рн
У 1882 г. вясковыя хлопчыкі заўважылі ў абрыве рэчкі Дрыса сярэбраныя манэты. Колькасьць знойдзеных манэт дакладна невядомая. Архэолягічныя Камісія атрымала 24 арабскія діргемы, якія коратка апісаў В.Тызенгаўзэн, гэта былі діргемы Омаядаў, Абасыдаў і Тагірыдаў. Абасыды, прыйшоўшы да ўлады замянілі омаядзкіх намесьнікаў сваімі губэрнатарамі ў правінцыях, але паступова назначаныя губэрнатары пачалі ўнезалежнівацца ад абасыдзкага каліфа ў Багдадзе. Гэтак губэрнатар Тагір правінцыі Гурашан (у Іране) чаканіў свае ўласныя діргемы, ягонай сталіцай быў Мерв.
14
15
Мы будзем падаваць дынастыю, горад дзе манэта чаканена і год чаканкі. Паколькі арабскі год (хіджра) карацейшы, 34 арабскія гады роўныя 33 годом нашым, а на арабскіх
діргемах Омаяды	адзначана хіджра, то ў пераліку на наш год			падаецца I год наступны	
	Васіт	Ірак	741	Валід II	Ідіргем
Абасыды	альКуфа	Ірак	7512	асСафаг	1Д.
	альКуфа	Ірак	7612	альМансур	1Д.
	Багдад	Ірак	7712	альМагді	1Д
	альМухамедыя	Іран	7789	альМагді	1Д
	Багдад	Ірак	795809	арРашід	6д
	Балх	Афганістан	8023	арРашід	1 д
	аль—Мухамедыя	Іран	787807	арРашід	Зд
	Нісабур	Іран	8101	арРашід	1 д
	Самарканд	Узбекістан	8089	арРашід	1 д
	ашШаш (Ташкент)	Узбекістан	8056	арРашід	1д
	Багдад	Ірак	811813	альАмін	2д
	Ісбаган	Іран	8167	альАмін	2Д
Тагірыды	Ісбаган	Іран	8523	Тагір II	1д
	Мерв	Іран	845858	Тагір II	2Д
Маров... б.З, №12
Багрынава, Талачынскі рн
На захаднім беразе рэчкі Крывой знаходзілася 24 курганы. У 1967 г. З.Сяргеева раскапала 4 курганы. У кругане № 2 быў пахаваны мужчына, на поясе была падковападобная сярэбраная пражка. У кургане №3 пахаваня жанчына, каля галавы былі 6 скранёвых ся рэбраных кольцаў з завязанымі канцамі. У кургане №4 таксама была пахаваня жанчына і каля галавы знайшлі скранёвае сярэбранае кольца. У курганах з жаночымі пахаваньня мі знайшлі шклозалочаныя пацеркі. Знойдзеныя рэчы з XI ст. сьведчаць, што жылі тут крывічы.
Сергіева... 6.108, ЗПГКБ Віцебская вобл, №2299, Алексеев... 6.257
Багрынава, Талачынскі р н
У 1969 г. 3. Сяргеева дасьледавала 2 курганы і знайшла 6 скранёвых кольцаў з сярэб ранага дроту. Каля галавы знойдзены 4 зь дзірачкамі діргемы, якія агледзела С.Яніна.
Діргемы былі дынастыі Саманідаў, якая спачатку панаваньня Абасыдаў атрымала губэрнатарскіяназначэньні і паступовабагацела. Атрымаўшыў адміністрацыТрансоксанію (Узбекістан), так разбагацелі, што пачалі пачувацца незалежнымі ўладарамі і чаканілі сваю ўласную манэту.Знойдзеныя діргемы саманідаў былі:
Саманіды	Ізмаіл ібн Ахмад
Ахмад Ібн Ізмаіл Мансур Ібн Нух Мансур ібн Нух
Сяргеева... 6.61 ЗПГКБ Віц. №2299
9067
9134
9667 •
9689
Багушэуск, Сенненскі рн.
У 1958 г. у былым Багушэўскім р не быў знойдзнеы скарб арабскіх манэт. Манэты разыйшліся па руках, толькі 5 дігремаў зьбераглося ў прыватнай калекцыі I .Галькевіча.
Абасыды	альМухамедыя	Іран	7989	арРашід
	Не расчытана		8090	альАмін
	Багдад	Ірак	8101	альАмін
	Аран (Бардаа)	Азэрбайджан	8234	альМамун
	альМухамедыя	Іран	8134	альМамун
Рабцэвіч і Стуканаў... 6. 34, №3
Баева, Дубровенскі рн
У 1901 г. селянінРуфаўзнайшоўскарб, падчас палявых работаў. Гэты «замечательный клад 1210 серебряных восточных монет относнтся к IX—X вв.» Манэты былі пасланыя ў Магілёў, апісаньня скарбу няма. Мы прыпушачаем, што гэта былі арабскія діргемы.