жыхары Друцка, запрашаючы да сябе князя Рогвалада Барысавіча, гаварылі: «Прыязджай, князь, не марудзь, рады мы табе, калі давядзецца, станем біцца за цябе і зь дзецьмі.ь Адсюль відаць, што бацькі рашалі і за паўналетніх дзяцей, якія былі здольныя змагацца за князя. Якой небудзь пэўнай колькасьці або, што зьявіліся на веча для прызнаньня яго паўнапраўным не было, але адсутнасьць прадстаўнікоў пэўнай часткі насельніцтва магла выклікаць неабавяз ковасьць для іх дадзенага рашэньня. Таму органы дзяржаўнага кіраваньня былі за цікаўлены, каб на сойме (вечы) былі прадстаўнікі розных груп насельніцтва. Так у грамаце, выдадзенай палачанам у 1486 г., гаварылася: «Н далей прыказуем, абы бояре м меіцане н дворане горадскне н все поспольстово в згодзе межн собою былн, a дела бы нашн господарскне всн згодою посполу справлялн по давному, а сымалнсь бы всн посполу на том месте, где перед тым сынмывалнсь здавна. А без бояр меіцаном н двораном городскнм н чернн соммов не надобе чнннть»7. Удзел у палітычным жыць ці дзяржавы ўсіх паўнапраўных людзей быў неабходны для нармальнай дзейнасьці дзяржавы, Пры невялікім чыноўніцкім апа раце органыўладывымушаныбылі пастаян на шукаць падтрымкі ў насельніцтва, а та му ўсе найважнейшыя пытаньні дзяржаўнай палітыкі маглі быць ажыцьцяўлены толькі са згоды большасьці паўнапраўных грамадзян. Кіруючая роля на вечавых схо дах належала кіруючым вярхам. 3 узмацьненьнем клясавага расслаеньня паступова падаезначэньне простых людзей і ўзрастае роля эксплуататарскіх вярхоў, а самі ве чы, з органаў, якія выказваюць волю боль шасьці народу, ператварыліся ў органы толькі пануючага клясу. Пытаньні на вечавых сходах вырашаліся пераважнай большасьцю. Пры разыходжаньні думак прымаліся рашэньне, што выказва ла волю найбольш моцнай часткі прысутных, якія былі ў стане прымусіць астатніх зга дзіцца зь іх думкай і затым дабіцца выкананьня рашэньняў. Кола пытаньняў, якія падлягалі вечаваму вырашэньню, не было строга вырашана. Найбольш важнымі справамі былі: раскладка павіннасьцей і падаткі, выбраньне і выгнаньне князя, прызначэньне і зьняцьцё выінэйшых службовых асоб, пы таньні вайны і міру, арганізацыя апалчэньня й абароны, найбольш важныя судовыя справы, міжнародныя адносіны. Ак рамя таго, маглі абмяркоўвацца й іншыя менш важныя пытаньні. Функцыі органаў кіраваньня выконвалі асобныя службовыя асобы: пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун. (Працяг у наступным нумары) Бібліяграфія Сапунов А; Сказанйя нсландскнх нлн скандм навскнх car о Полоцке, князьях полоцкнх н р.Западной Двнне. Полоцко Внтебская старнна, Вып. Ш, Внтебск 1916, с.2932. 2 Акты Заходняй Раснн. СПБ, 1848, т.2. №70. . Canyнов А. Сказанйя нсландскнх нлн скандннавскнх car о Полоцке, князьях полоцкнх н р.Западной Двнне. ПолоцкоВнтебская сторнна, Вып. Ill Внтебск 1916. с. 2, 10 4 .ПСРЛ' Т. 32, М. 1975, с.20. 5 .Сергеевнч, В. Русскне юрнднческйе древноста. т.2. вып.1, Вече н князь , СПБ, 1893, с. 33. б .Соловьёв С. М. Нсторня Росснн с древнейшнх времен. М. 1959, кн 1, т.2, с. 517. 7 . Полоцкне грамоты ХШ—начала ХУІ вв ч 2 M.1978. 25 24 Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў Паўла Урбан За часоў вялікага князя Вітаўта жыў магнат Рамбольд Валімунтавіч, імя якога ў лацінскай транскрыпцыі пісалася яшчэ як Рымбольд або Румпольд. Пасьля перамогі 1410 г. у Грунвальдзкай бітве пан Рамбольд стаўся старастам Жамойдзі, але ад 1412 г. згадваецца на пасадзе найвышэйшага мар шалка земскага ВКЛ. Гэтую пасаду ён займаў нават у 1432 г. Але вось чытаем прывілейную грамату кн. Заходняй Пама раніі Барніма, які ў грамаце тытулаваўся «князем славянаў». Князь Барнім заснаваў г. Прэнцлаў і вызваліў яго на тры гады ад падаткаў, і даваў гэтаму гораду Магдэбургскае права. Тая грамата князя Барніма была датаваная канцом 1234 г„ і ў ёй ў якасьці сьведкаў побач з Далімерам, Прыснаборам, Сульславам і Яраславам на зываўся яшчэ чашнік князя Рымбольд. 127 Дарэчы, якраз Рамбольдам зваўся канцлер князёў Польшчы і Сілезіі Баляслава й ягонага брата Генрыка. Іхняя пацьвярджальная грамата для Аўгустынскага манастыра ў Вроцлаве была датаваная 1247 г. Апрача канцлера Рамбольда, у гэтай грамаце князёў Баляслава і Генрыка ў якасьці сьведкаў называліся яшчэ Рацібор, Мілаш, Дабэзій, Прадвой і Сабяслаў, сын Забэзія.128 Рымбольд і Рамбвольд. Ці гэта славян скія імёны? Алеж і славяне маглі называцца гэткім чынам: Даніла Дажбогавіч, Рэкнольт Івашка Данаславіч. Таксама й адзін з паноў Нарбутаў меў імя: ДабрагастНарбутавіч.129 У ліцьвіноў было таксама імя Рымавід, і яно часта сустракалася ў ХУст. Мы ўжо Працяг. Пачатак у № 1(11)—7(17), 1992 прыгадвалі магната Яна Юравіча Забярэзінскага. Ягоны дзед зваўся якраз Рымаві дам. Пан Ян Рымавідавіч згадваўся ў актах Гарадзельскай вуніі 1413 г. Яшчэ іншы пан Алехна Рымавідавіч быў названы ў адной з дароўных граматаў1456 г. маршалкам дво рным вялікага князя Казіміра Ягайлавіча. Праўдападобна, што братам магната Рамбольда быў пан Судзівой Валімунтавіч, які выступаў у прыгадваным акце 1434 г. в.кн.Жыгімонта Кейстутавіча. Гэтым актам, як ведама, в.кн. Жыгімонт пацьвярджаў умовы Гарадзельскай вуніі. Пан Судзівой Валімунтавіч на пачатку 40 гадоў быў канцлерам ВКЛ, затым знаходзіўся на пасадзе вялікакняжага намесьніка ў Коўне. Ад 1451 г. ён займаў пасаду каштэляна Вілен скага. У лацінскай транскрыпцыі імя Судзівой пісалася: Sudziwoy, Sudiwogius і Sandiwogius. Але гэткім чынам пісалася ў лацінскай транскрыпцыі таксама імя паляка Судзівоя з Астрарогу, які даўжэйшы час быў Познаньскім ваяводам і браў удзел у бітве пад Грунвальдам.130 Сын гэтага Судзівоя зваўся Станіславам. Пісаўся ён як Станіслаў Судзівоявіч і дзесьці ад 1469 г. займаў пасады вялікакняжага намесьніка ў Горадні, а таксама найвышэйшага маршалка земскага Вялікага княства Літоўскага. Нейкі час быў ваяводам Троц кім. Зь імем Судзівой пераклікаецца імя Су дзімут. Напрыклад, магнат Алехна Судзі мунтавіч у 40х гадах быў падчашным, за тым ад 1469 г. згадваўся на пасадзе вялікакняжага намесьніка ў Полацку, а ў 1478 г. стаўся Віленскім ваяводам і канцлерам 26 ВКЛ. Гэтыя пасады ён займаў да 1491 г. Паны Няміры або Няміровічы паходзілі, як выглядае, ад таго Няміры, імя якога су стракалася ў прыгадванай паручальнай грамаце 1401 г. а таксама ў актах Гарадзельскай вуніі 1413 гг. Гэта быў Іван Ня міра, які жыў яшчэ ў 1452 г. У дароўных ды іншых дзяржаўных актах ХУ ст. называлася шмат Няміраў. Гэтак пан Андрэй Няміравіч згадваўся ў Жыгімонтавым акце 1434 г„ і ён быў маршалкам дворным. Пан Мікола Іванавіч Няміра ў 1440 г. браў актыўны ўдзел у абраньні вялікім князем Казіміра Ягайлавіча. Пазьней, прынамся ў 1469 г., Мікола Няміра згадваўся на пасадзе вял ікакняжага намесьніка ў Віцебску: Ягоны брат Якуб Іванавіч Няміра ў 7080 г. займаў пасаду дзяржаўнага пісара, быў таксама Берасьцейскім намесьнікам. Няведамы аўтар «Хронікі Быхаўца» паходжаньне імя Няміры тлумачыў тым, што, бяручы ўдзел у паходзе в.кн. Вітаўта ў рэгіён ракі Ўгры, пэўны пан Андрэй быў незадаволены афармленьнем мірнага па гадненьня з Маскоўскім вялікім князем Васілём I. Гэта магло тычыцца вялікага па ходу, які адбыўся ў 1408 г„ маўляў, пан Андрэй «рекл» вялікаму князю Вітольту: « He ест правы мнр, где кров пролнтмя межы господоры не было». Аўтар гэтай хронікі далей яшчэ пісаў: «/ так для тое прычыны того пана Андрэя прозвалн Неммром». Адразу сцьвердзім, што паны на імя Няміршматранейсустракаліся ў Польшчы. Возьмем для прыкладу прывілейную грамату польскіх князёў Баляслава і Пшэмысла, што была датаваная 1253 г. і моцай якой давалася «нямецкае» права г.Сьрэм. Сярод сьведкаў, якія прысутнічал і пры афармленьні гэтай граматы, быў названы Нямір, сын Дзяржыкрая.131 Можна яшчэ дадаць, што даўнымдаўно, у другой палавіне IX ст., Нямірай звалася маці аднаго з харвацкіх жупанаў Госьціка. Гэтыя свае імёны яны пакінулі для патомкаў у надпісах у адной з цэркваў Харватыі132. У гістарычнай літаратуры панам Нямірам прыпісвалася іхняе жамойцкалетувіскае паходжаньне. Аднолькава да гэтага жамойцкалетувіскага паходжаньня залічаліся, напрыклад, паны Война і Давойна. Маўляў, паны на імя Война і Давойна выступалі ў паручальнай грамаце 1401 г. і ў акце 1434 г. в.кн. Жыгімонта. Адным словам, пісалі гісторыкі, усе баяры і паны з тых дакумэнтаў належалі да «літоўскіх фэўдалаў». Аднак жа, як адзначалася, і ў славянаў былі пашыраныя імёны Война або Войнамір. Там, дзе было імя Война, магло быць таксама імя Давойна. Дарэчы, у паручальнай грамаце 1401 г. і ў актах Гарадзельскай вуніі 1413 г. было названыя яшчэ гэткія паны і баяры: Войдзіч, Войнад Русіловіч, Вайдзіла Кушаловіч, Войшнар Віркалевіч і Войшын Данейкавіч. Дарэчы, імя Вайдзіла сустракалася часта. Вайдзілам зваўся таксама брат магната Андрэя Саковіча. Але вернемся да паноў Войнаў 1 Да войнаў. Пан Война, які згадваўся ў Жыгімонтавым акце 1434 г., займаў у тым часе пасаду дзяржаўцы ў Кернаве. Акт Мельніцкай вуніі 1501 г. былі падпісалі ключар Берасьцейскі Война й яшчэ нейкі пан Война Філіневіч. Аднак паны Войны ўзьняліся палітычна ў другой палавіне ХУІ ст. За ча соў канцлерства Астапа Валовіча 1 Льва Сапегі. Гаўрыла Война быў дзяржаўным пісарам, Лаўрэн Война — падскарнбым земскім, а Грычун Война займаў пасаду каштэляна Мсыціслаўскага. Баярын Андрэй Давойнавіч, які згадваўся ў Жыгімонтавым акце 1434 г. і ягоны брат Алехна Давойнавіч былі, праўдападобна, сынамі Давойны Вышгердавіча з 27 паручальнай граматы 1401 г. У вялікім пераліку іншых магнатаў пан Андрэй Давойнавіч быў названы ў адной з дароўных граматаў в.кн. Казіміра Ягайлавіча, датаванай 23 красавіком 1452 г. Якую ён займаў у тым часе пасаду, пра гэта ў грамаце не гаварылася. Пан Ян Давойнавіч, які быў дыпляматам і ў якасьці пасла ў 80х гадох наведваўся ў Маскву і Крым, ад 1492 да 1500 г. займаў пасаду намесьніка Драгічанскага. Да прыхільнікаў Мельніцкай вуніі 1501 г. належалі і падпісалі акт гэтай вуніі дзяржаўца Даўгастайскі Юры Давойнавіч і яшчэ пан Андрэй Давойнавіч. Нарэшце, Станіслаў Станіславіч Давойна ад 1542 да 1563 г. быў Полацкім ваяводам і намінальна заставаўся ім да 1573 г. У ліцьвіноў былі пашыраныя яшчэ імёны накшталт, Будвід і Будзьвіл, Буйвід, Буйвіл, Волчка (Воўчка), Завіша, Неруш, Някраш, Прокша, Радуш, Рымша або яшчэ Бартош і Данейка. Але гэткія ці падобныя ім імёны былі таксама ўласьцівыя для славянаў: тыяж Бартош і Будзівой, Богша Богуш (Багуслаў), Борша (Баржывой), Мілаш (Міласлаў), Завіша (Завіслаў), Радоша (Радаслаў), Яроша (Яраслаў або Ярамір). Сярод імёнаў баяраў Вялікага Ноўгараду згад валіся таксама Паўша, Прокша, Ратша (Раці бор) і Войборза. Другі кампанент гэтага апошняга імя—Войборзы—нагадвае імя Борза, якім зваўся адзін з братоў вялікага князя Тройдзеня.