Полацак №8, 1992

Полацак №8, 1992

42.54 МБ
Адкрыўшы векі цяжкія ў зьнямозе, я над сабой разгледзеў толькі бот, што тоўк мяне на цэментнай падлозе. над ім—крывы, равучы маты рот.
0 дзіўны сон!
Ты быў хвілінным раем, маім жаданьнем і маёй віной.
Відаць, таму з такім пачварным лаем глуміўся злы турэмчшык нада мной.
55
29
3 адзіночкі
Сонца скацілася ў гольлі турэмных каштанаў, чырваньню сьціплай мільгнуў разьвітальны прамень. Раптам сьцямнела.
А ў сэрцы, бы сьвежая рана, ные жальба
дагарэў і яшчэ адзін дзень.
Так, як і сотня, мільгнуў назаўсёды бясьследна, нават плячом не крануўшы маіх аканіц.
Толькі любоў раскаванай істужкаю бледнай горыч надзей палажыла на памяць паліц.
Толькі пагляд, як галодны арол у пустыні, кожную дробязь стараецца прагна лавіць; быццам у тым наступаючым вечары сінім Схована ўсё, што патрэбна для сэрца, каб жыць.
Так, мо і ўсё
Мо халоднае дула нагана кроўю замажа і смутак, і веру, і дзень. Воляж даўно ўскрыжавана на гольлях каштанаў, там, дзе пагас і сягоньня вячэрні прамень.
Менск, «амэрыканка», 1947 г.
* * *
У віры жыцьцявым
у лёцё імклівым да мэты сягнуць зможа той, хто смелы,
рашушчы, мо крыху шчасьлівы і верны
ідэі сьвятой.
Інта, 1953 г.
* * *
Кожны верш — гэта боль,
гэта крык і благаньне, гэта вера ў сябе,
падмацоўваньне сіл, можа нават адчай
ад той восені раньняй, што прывідам брыдзе
па краёчку магіл.
Інта, лягер №2, 1954 г.
Вершы за дротам
Зноў пішу ў памяць— заплюшчыўчы вочы,— як засынае барак.
Вершы вось тут, між палярнае ночы, можна пісаць толькі так.
Днём за табою шныраюць «сіксоты», «куму» прададзены зброд.
Ведаць загаданаж толькі работу, шахту, разводы і дрот.
He адабраныя толькі ўспаміны, мроі, надзеі і сны.
Імі жывём, карыстаемся імі ў доўгім чаканьні Вясны.
Інта, 1951 г.
Неба чужыны
Чаму так задумна на неба вясьнянае моўчкі глядзіш вечарамі, калі
сэраца юначае, жалем скаванае, раптам мацней забаліць?
Можа ў цяпле гэтых зорак мігаючых, што загараюцца ў пустцы нямой, бачыш спакой, і ў душы ўспамінаючы, мовіш з Радзімай самой?
Там,
сярод зор, чужыну пакідаючы, воляй сьвятою любуешся ты; сэрцам зьнявечаным горка рыдаючы, рвеш ланцугі і драты.
I якжа хваліць мне?
I якжа, скажыце, хваліць мне той «рай», дзе звоніць народ кайданамі, дзе енкі і стогны запоўнілікрай, дзе трумы напіхваюць намі?
I якжа любіць тую волю ману, што белае чорным зрабіла, дзе злыдні сваю праслаўляюць віну, а правіць кагорта дэбілаў?
0, не! He змагу я на здраду пайсьці. сумленна хлусіць не змагу я.
Лепш з горкаю праўдай у засьценках гнісьці — мо хтось зразумее, пачуе.
Інта, 1950 г.
Інта, 1951 г.
56
57
^ЯЯЫ™^
Пасьля летняга перапынку
Анатоль Старадарожскі, Юрась Сьцяпанаў
^ Адраджэнец Грамады
У Полацку ўзьнік новы гісотрыкалітаратурны часопіс «Полацкі лЁтопісець».
Выпушчаны паштовы блёк, які прысьвечаны тысячагодзьдзю Беларускай праваслаўнай царквы, з выяваю полацкай СпасаЕўфрасіньнеўскай царквы і фрагмэнта фрэскі XII ст. з гэтага храма. Блёк складаецца з маркі з малюнкам крыжа Еўфрасіньні Полацкай.
У Віцебскім мастацкім музэі прайшла выстаўка «Песьняры зямлі беларускай», прысьвечаная 110м угодкам з дня нараджэньня Янкі Купалы й Якуба Коласа.
Вядучаемесца ў Віцебскай вобласьці па падпісцы на 1 паўгодзьдзе 1993га году сярод беларускамоўнае прэсы займае газэта «Звязда». У цэлым, можна лічыць, што падпіска на беларускамоўныя выданьні па вобласьці прайшла няўдала. Але яшчэ горш, асабліва з мінулым годам, вынікі падпіскі ў былой цэнтральнай (Маскоўскай прэсы).
18 кастрычніка на плошчы Незалежнасьці адбыўся мітынг, які ладзілі БНФ і іншыя нацыянальныя дэмакратычныя партыі: Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыялдэмакратычная Грамада, Хрысьціянскадэмакратычнае злучнасьці. Ён прайшоў пад лозунгам правядзеньня рэ фэрэндума аб роспуске ВС РБ. 3 прамовай выступіў Зянон Пазьняк. Ён абгрунтавана астанавіўся. на тых хібах, якія робіць урад, засяродзіў увагу на той шкодзе, якую нясе нашая краіна, калі яна гуляе ў «паддаўкі» з Расеяй, і галоўнае даў канкрэт
ныя факты, якія гавораць аб матэрыяльных стратах ад такога саюзу з былым «старэйшым братам».
19 кастрычніка на плошчы Незалежнасьці ладзілі мітынг Незалежныя прафсаюзы. Мітынг праходзіў пад лозунгам паляпшэньня сацыяльных і эканамічных умоваў жыцьця.
20 кастрычніка на плошчыНезалежнасьці правялі мітынг былыя камуністы. Яны патрабавалі вяртаньня дзяржавы ў ранейшы сацыялістычнапартыйны лад жыцьця. У гэтыж дзень выйшлі на плошчу і патрыятычна настроеныя беларусы.Чырвоназялёныя сьцягі зноў сутыкнуліся зь белчырвонабелымі.
20 кастрычніка. пасьля перапынку (6 месяцаў) адкрылася чарговая сэсія ВС РБ. Апазыця прапанавала разглядзець на сэсіі ў першую чаргу закон аб павышэньні мінімальнай зарабатнай платы, заслухаць справаздачу ўрада аб праведзенай рабоце, вырашыць дзень правядзеньня рэфэрэн дума. Але паслухмяная волі ўраду дэпутацкая большасьць паставіла на адно з апошніх месцаў парадку сэсіі пытаньнеаб рэфэрэндуме.
У апошнія дні кастрычніка стала вядома, што правядзеньне рэфэрэндума так і не адбудзецца. 202 дэпутата прагаласавалі супраць правядзеньня рэфэрэндума, 34 паўстрымаліся і толькі 35 былі за рэфэрэндум.
Ад Анатоля Белага атрымалі сумны ліст. «Цяжка хворы Міхась Ткачоў. Патрэбныя лекі, калі можаце дапамажыце». Телефаную да хаты, каб даведацца, якая мэдыцына неабходная і... «Няшчасьце якое... Міхась памёр, у суботу.»
31 кастрычніка 1992г,на51 годзежыцьця памёр Міхась Ткачоў. Беларус. Псторык. Пісьменьнік. Настаўнік. Палітычны дзеяч. Адраджэнец Грамады.
Цяжка пісаць аб гэтым чалавеку. I ня толькі таму, што больна, бо не загаіліся раны смутку. Вельмі нялёгка ў некалькіх словах расказаць аб М. Ткачову, бо быў ён таленавітым чалавекам і навукоўцам, неардынарнай асобай, мужным змагаром.
Міхась Ткачоў нарадзіся 10 сакавіка 1942 г. у Мсьціславе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў доўгі часархэолягам. Вывучаў ваеннаабарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру Беларусі 1118 стст. Напісаў некалькі кніг, у тымліку і «Замкі Беларусі», якая стала настольнай для многіх дасьледчыкаў. Ён быў адным з ініцыятараў ства рэньня ў Горадні аднаго зь першых у Беларусі культурнапалітычнага клюбу «Паходня». 11 гадоў аддаў працы ў Горадзенскім дзяржаўным універсытэце. Апошнія гады працаваў у Беларускай Энцыкляпэдыі. Спачатку загадчыкам рэдакцыі Гісторыі Беларусі, пасьля галоўным рэдактарам Беларускай Энцыкляпэдыі.
Мяне заўсёды зьдзіўляла, колькі справаў ён пасьпяваўзрабіць. Навуковая дзей насьць, адказная рэдактарская праца займалі багата часу, да тагож ён не прапускаў ніводнага мітынгу ці сустрэчы, дзе зьбіраліся беларусы. I заўсёды быў у першых радах барацьбітоў.
Ён рана зразумеў значэньне адраджэньня нацыянальнай самасьвядомасьці і самавызначэнья беларускага народу. Ідэі грамадаўцаў былі блізкі ягонаму сьветапогляду. Можа таму, Міхась Ткачоў стаяў ля вытокаў адраджэньня Беларускай сацыял— дэмакратычнай грамады, якая сваёй дзейнасьцю працягвала ідэі нацыяльнай партыі Грамады, арганізатарамі якой былі браты Луцкевічы, В.Ластоўскі, Цётка і інш.
У пачатку сакавіка 1991 г. на ўстаноўчым зьездзе Беларускай сацыял дэмакратычнай грамады ён быў выбраны старшыёй яе Цэн тральнай Рады. Ён быў лідэрам Грамады. Ён і застаўся ім у памяці многіх беларусаў.
Сьвятлана Белая
59
58
❖ Туды, дзе нашыя карані	л
V	Сьвятлана Белая	v
Спачатку на Ьацькаўшчыну ехалі адзіночкі. I тыя, хто праводзілі смельчакоў у дарогу, хрысьцілі іх на разьвітаньне і ў думках разьвітваліся назаўсёды. Але падарожнікі насуперак усяму вярталіся і, ня гледзячы на тое, што некаторыя былыя знаёмыя зь недаверам пачалі адносіцца да іх, зьбіраліся на Радзіму зноў. Бацькаўшчына клікала да сябе, і яны ішлі насустрач яе гуканьню.
Ляцеў час, і з кожным годам усё больш беларусаў Замежжа наведвала Бацькаўшчыну. Спачатку ехалі па аднаму, пасьля зь дзяцьмі, вельмі рэдка сем’ямі. Пе раломны момант наступіў пасьля XIX Стустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. У канцы ліпеня 1991 году ў Беларусь паехала група зь дзевяці чалавек. Янка Азарка, Тацьцяна Дубаневіч, Сяргей Карніловіч, Марыя Лагуш, Андрэй і Міхась Мітраховічы, Адольф Субота, Эва Яраховіч прабылі на Бацькаўшчыне ўсяго 26 дзён, але, як казалі ўсе яны па вяртаньню, успамінаў аб гэтай паездке хопіць на ўсё жыцьцё. Неўзабаве, паехалі на Бацькаўшчыну Міхась Белямук, Валодзя Страпко, Валянтына Яцэвіч, Янка Ханенка, Іра Каляда, Алесь Міраеўскі, Людміла Бакуновіч, Янка Запруднік..
А жадаючых наведаць Беларусь было ўсё больш і больш. Таму I зьявілася ў Кліўлендзе ідэя сабраць усіх разам і паехаць на Бацькаўшчыну адной групай. Сяргей Карніловіч, ініцыятар гэтай паездкі, расказваў, што спачатку плянавала ехаць усяго дзесятак людзей, але чым бліжэй падыходзіў час ад’езду, тым усё больш беларусаў зьбіралася ўдарогу. Такпаступова сабралося 34 асобы. 3 Кліўленду паехалі на Радзіму Кацярына Валюкевіч, Ірэна Врэціц (Траць
цяк), Кастусь Калоша, ТацьцянаКананчук, Сяргей Карніловіч, Вольга Лукашэвіч, Анатоль, Натальля й Алена Лукьянчыкі,Гэлена і Васіль Радзюкі, Маня Патапенка, Валянтына Ягоўдзік, Валянтына Яцэвіч. Таксама былі беларусы з Дэтройту, Саўт Рывэру ,Нью Ёрку.
Для кагосьці зь іх гэта была другая сустрэчазБацькаўшчынай, длянекага пя тая, але для пераважнай колькасьці групы першая.
Асаблівасьцю гэтага падарожжа было яшчэ і тое. што беларусы пабывалі ня толькі на сваёй радзіме, зямлі, адкуль бацькі іх паходзяць, дзе нарадзіліся яны самі, дзе прайшло іх дзяцінства, але крыху і павандравалі па Беларусі. Пазнаёміліся з сучасным і старажытным Менскам. Пабачылі беларускія мясьціны Вільні. Паслухалі званы сьвятой Сафі і, пакланіліся мошчам сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Прайшліся берагам Дзьвіны, наведадлі стары Віцебск. У Жыровіцах, у Менскай Духоўнай сэміна рыі яны мелі цікавую сустрэчу з выкладчыкамі і навучэнцам. Адтуль павезьлі кліўлендцы ў сваю царкву Жыровіцкай Божай Маці ікону Сабору ўсіх Беларускіх Сьвятых, падараваную рэктарам сэмінарыі, япіскапам Канстантынам.
Яны былі і турыстамі, і гасьцямі, і нават артыстамі (на сустрэчы ў Менскузьсябрамі БНФ, таварыства «Бацькаўшчына», клюбу «Спадчына», а таксама ў Віцебску яны далі невялікія, але цудоўныя канцэрты). Але найперш за ўсё яны былі тут землякамі. Суайчыньнікамі. Сваімі людзьмі.