Шыркоўскі: Мне прыйшлося многа працаваць, каб адбіць вялікую ўвагу да КДБ з боку ўсіх, хто ёсьць супраць прыезду Надсана. Некаторыя прама пыталіся: «Дайце дакумэнты, гэта ў вас, гэта КДБ». Я слухаў, слухаў, цярпеў, а потымгавару: «Вы вядзіце палітычную барацьбу, ня путайце сюды БНФ, КДБ . Няма ў мяне нічога на Надсана». Нават у друку прыйшлося мне сказаць. 51 «Пакіньце ў спакоі а.Надсана, які прыязджае і моліцца, КДБ гэтае не датычыцца». Таксама і вайскоўцы. Ужо будзе 50 гадоў, як няма вайны. Трэба думаць, аб сёнь няшнім дні. Аб’яднаць усё й ўсіх, кансалідацыя — вось што трэба. Я не кажу, што ня стаўлю востра пытаньня да тых, хто страляў, хто быў забойцам. Я ніколі ня буду на баку гэтых людзей. Але трэба адносіцца па другому адносна тых, хто служыў або працаваў пры немцах. Жыць было трэба. А потым трэба ўлічваць яшчэ адно, якія былі адносіны да яго ў былым СССР. Што ён павінен быў рабіць? У далоні пляскаць: «Вельмі добра, што вы бацьку ды ўсіх родных пасадзілі ў таварняк і павезьлі ў Караганду, у Сібір. Слава Сталіну!» Мерляк: Немцы на 6 дзень занялі Менск і пачалі наводзіць свае парадкі. Дык што беларусмеўся рабіць? Спаліць хату й ісьці падкулямёт? Трэба быложыць, лавіраваць. Рабілі штомаглі, каб спыніць жорскія расправы нацыстаў над насельніцтвам. Становічша жудаснае, выжыць было цяжка. Трэба зразумецьстанчалавека.І я ўдзячны за вашае выказваньне. I рады, што вы пачынаеце разумець той час правільна. Трыгубовіч.Я была на канцэрце. Прыязджаў ансамбль з Польскай Рэспублікі. I ведаеце, яны на гэтым канцэрце актыўна уключылі праграму пра сваіх акаўцаў. На поўным сур’ёзе. Гэта нацыянальныя героі. Шыркоўскі: Ябы тут не пагадзіўся. Я лічу, штоакаўцы— АрміяКраёва— не абара нялі беларускі народ. Я ведаю, як яны на Беласточчыне распраўляліся зь беларусамі, колькі яны выбілі сялянаў, дзяцей нашых нявінных. I пагэтаму ў мяне адносіны да акаўцаў зусім другія. Мерляк: Спадар мінітср. Такіяж былі і «нашыя». Немцы ім давалі зброю, каб яны ваявалі супраць партызанаў і савецкае арміі. Яны ж змагаліся супраць беларусаў, забівалі беларусаўнацыяналістаў. Калі яны самі не маглі расправіцца, то даказвалі немцам, што гэта камуністы або сябры КПЗБ. Яны пісалі сваю гісторыю і думалі, што гэтай акцыяй зьберагуць для сябе Заходнюю Беларусь. Мала таго, што ў выніку вайны атрымалі нашую Беласточчыну, яны хацелі дабрацца аж да быўшай польскай мяжы, а можа й далей. Я чытаў кніжку, у якой апісваюць зьдзекі над беларусамі. Друкавлі і не баяліся.. Шыркоўскі: Яны забівалі дзяцей, а як немцы пайшлі, то па лясох хадзілі. He, гэта ня тое. Якія яшчэ ёсьць пытаньні? Мерляк: Я хачу сказаць, што было вельмі прыемна пагутарыць з Вамі і можа ў прышласьці яшчэ спаткаемся. Вы казалі, што менскія дасьледчыкі маюць доступ да ар хіваў. Але каб прыхаў з Амэрыкі адзін з нас і хацеў б праглядзець архівы, ці мож на б было гэта зрабіць? Шыркоўскі: Калі ласка. Архівы КДБ адкрытыя для ўсіх. Мерляк: Шчыра дзякую. Я думаю, калі прыйдзе патрэба, мы выкарыстаем шанс. Ш: Для мяне й для нашай службы га лоўнае, каб заўсёды быць на старане чалавека , а не супроць. I для нас важнае, каб беларус дзеб ён не пражываў: у Канадзе, ці у Амэрыцы —калі ён прыйдзе да нас, то мы ягосустрэнем якілюбога грамадзяніна нашай рэспублікі. Розьніцы няма. Калі мянчук прыйдзе да нас і гаворыць: «Пакажыце нам, што ў Вас ёсьць»,—мы гаворым: «Глядзі». Калі прыедзе хто з эміграцыі й зойдзе сюды, то на ўсе пытаньні дамо адказ. Ён мае такіяж правы, ён зямляк. Калі хочаце, ён пакрыўджаны чалавек, бо ёй жыве на чужыне. 1 трэба, каб да яго былі лепшыя адносіны, чым яны былі раней. Пераклады Масея Сяднёва У свой час Іеан Пауль (17631825) карыстаўся вялікай, большай чым Гётэ, папулярнасьцю сярод інтэлектуальнай эліты ў Нямеччыне, быў у модзе. Зацікаўленасьць да яго прыкметна і цяпер. Герман Несё, напрыклад, лічыць яго, побач з Дастаеўскім, найбольшым знаўцам падсьведамага ў чалавеку. Аднак сьведамае і падсьведамае ў Іеана Паўля зраўнаважваецца, ён агітуе за душэўную збалансаванасьць, гармонію, за ўзаемадзеяньне ведаў і інтуіцыі. Падаю тут у сваім перакладзе некалькі выказваньняў Паўля, якія ён называе мудрасьцю. Яны ня маюць часовасьці, знаходзяцца паза часам. Узяты яны зь ягонай кнігі «Вечная вясна». («Der ewige Fruhling».) Масей Сяднёў Паэт Калі я чытаю верш і ня бачу ў ім паэта, як чалавека, усе ягоныя намаганьні выставіць сябе вялікім, для мяне непераканаўчыя. Зноўжа, калі паэту ўдалося паказаць жывога, голага чалавека, у такім ягоным гво ры я ня маю патрэбы: штодзённае, жывога чалавека я магу пабачыць і на кірмашы. У сапраўднага паэта верш—гэта рака, дзякуючы празрыстасьці якой мы бачым ня толькі зямлю, па якой яна плыве, а й ейную глыбіню, з адбіткам у ёй нязьмернага неба. Чалавек без паэзіі Чалавек, які кіруецца ў жыцьці толькі розумам, без унутранай іскры паэзіі, звы чайна, кіруецца толькі патрэбамі свайго жывата. Ён забясьпячае сябе, такбы ска заць, вонкавым: для яго восень прыносіць свой вялікі плён. Ён бачыць, напрыклад, гай увесь у фарбах, але ён ня чуе ў ім сьпеву птушак, для яго ён мёртвы, як і паўночнаамэрыканскія лясы. Але калі ў цябе ёсьць паэтычны дух, здольны да творчасьці, ня той, што ў іншых толькі на паперы, а ў тваёй душы, тады ты жывеш ў тым сьвеце. дзе пануе вечная вясна, тады ты чуеш сьпеў усюды, і нават калі тваё жыцьцё павеяла лістападам, ты ў ім адчуеш ціхую радасьць, што йдзе невядома адкуль, як усё роўна на прадвесьні, калі яшчэ хо ладна, але вакол сябе ты ўжо чуеш патаемныя, радасныя згукі. Жаночая вабнасьць у сужэнстве Спадзяваньне ўтрымаць шлюб толькі адной фізычнай вабнасьцяй, без уліку таго, што называецца розумам, які ўжо сам па сабе зьвязвае і трымае, азначалаб: зьвіваць вянок толькі з саміх кветак, без сьцябла. Маскаваньне намераў Чалавек выдае сябе найбольш тады, калі спрабуе маскваць свае намеры. Дзяржаўны карабель Дзяржаўны карабель, страціўшы ветразь, ня можа стаць і на якар. 52 53 Лёс Кожны чалавек мае свой, дадзены яму звыш, воблак, які суправаджае яго да самай дамавіны. Кожны ідзе пад сваім воблакам. Ён стаіць паміж чалавекам і праўдай. Па чарнеў твой воблак, спахмурыўся— спахмурыўся й ты. Пад ягоным ценем табе й дзень здаецца начой. Прасьвятлеў воблак, набух сьвятлом, глядзі і ты ўжо й сам прасьвятлеў. Твой воблак стаіць над табой да скону. Ступіў ты ў сваю дамоўку, і воблака пакідае цябе, адыходзіць і толькі тады перад табою адкрываецца сапраўднае поле праўды і дабрачыннасьці. Далікатны чалавек 3 чалавекам далікатным, пачуцьцёвым дастаткова пабыць толькі адну часінку, як ты адчуеш і сам цяплыню. Гэтак адчувае сябе кволая канарэйка, калі да яе дакранаюцца цёплымі рукамі. Варварства Варварства і цямнота пашыраюцца на зямлі з такой хуткасьцяй, зь якой бяжыць вялічэзны цень у часе сонечнага зацьменьня. Бягучы па зямлі, сваёй цямрынёй ён пакрывае народ за народам. Хворы паэт Ужо напалавіну разлучаны з жыцьцём, хворы, паэт зьлёг у ложак. Цёмная ноч ахінае яго.Толькі далёкія зоры стаяць на небе. Ён уявіў сабе, як будуць адбывацца яго паховіны. Ён чуў званы, якія супра ваджалі каго небудзь ў ягоную апошнюю дарогу. Сваіхжа пахавальных званоў, як памрэ, ён ня будзе ўжо чуць. Будзе ляжаць у труне бледным і ніякім. Здарылася, што адной начы пачалі званіць званы на ўсіх званіцах. Яго скаланула думка: гэта землятрус, і таму гэтак звоняць званы. Засароміўся паэтсвайго ранейшага смуткуй адчаю. Падужэўшы сэрцам, пачаў пытацца ў самога сябе: «Калі зямля звальваецца ў апраметную, калі здрыгнуўся сьвет і тысячы жыхароў загінула ў разьзяўленай пасьці, пашто я тады гэтак турбуюся сваім існаваньнем?» Землятрус, аднак, гаюча падзееў на зьнябытага паэта і пахавальныя званы на ім яшчэ маўчалі. Адзінотнасьць душы Калі ты ў баю, у якім бяруць удзел тысячы, калі ты чуеш нямоўкны звон зброі, сам гарыш адвагаю змаганьня, ты не адчуваеш адзінотнасьці: вакол цябе, побач цябе людзі. I ўсёж ты—адзін. Нікога з табой. Адна адзіная сьвінцовая куля, што трапіла ў твой мозг, зацьміла шалёны шквал змаганьня, адкінула цябе ў бездань, ты ляжыш, як пустэльнік, цябе агортвае адзінота, паза тваёю замкнутай сьвядомасьцяй замоўк сьвет, бубен сьмерці зламаў тваю сьвя домасьць. Але калі табе здалося, што ты ўбачыў іакіхжа, як і ты, пустэльнікаўадзінотнікаў, ці нават зварушлівую плойму тўману, нейкае фатамаргана, што ў сапраўднасьці ня што іншае, як праява законаў прыроды, тады твая адзінотнасьць болей ужо не адзінота, а тое цэлае, што аб’ядноўвае ў адно вялікае, тады ты не пустэльнік, у цябе ўзьнікае адчуваньне прыналежнасьці. Ты ўжо не адзін, а з тым, хто з усімі і адначасна разам з табой. 1992 0, БеларусьІ 0, Беларусь! на чужыне далёкай, калі задыхаўся ў шахтах Інты, калі ў паняверцы гібеў адзінока, — цяплом ч надзеяю цешыла Ты. 3 табою ў сэрцы, ні голад, ні краты, ні холад палярны этапных дарог, ні допыты «кума», ні цяжкія страты ня зьнішчылі веры і выстаяць змог. I нат — калі людзі паверылі бруду, што злыдні лілі на мяне, — іх кляйму, Ты ўсёж давярала, і ў муках усюды давала моц веры цярпеньню майму. Падаюць жоўтыя лісьці Падаюць жоўтыя лісьці. Вецер прыносіць тугу. Яж ўсё так, як калісьці. Любай забыць не магу. Здэцца, між шумаў далёкіх Чую як нехта пяе, Бачу ў тайзе сіневокі Вобраз сяброўкі свае. I васільковыя ночы У сэрца вяртаюцца зноў. Зь мілай усьмешкай дзявочай, 3 чарамі памятных слоў. Толькіж ўсё гэта — мары. Шчасьце шукаю дарма, У дзікім таёжным абшары Родных прывідаў няма. Крык Васіль Супрун Крамольны сон Мне снілася, што быццам я на волі. Вакол цвітуць сады, сады, сады. I квецень іх зьліваецца паволі з ракой жыцьця, парывам маладых. I я іду ў заліты сонцам ранак, нясу ў руках вязанку васількоў. А прада мной мільён такіх вязанак нясуць усе да помніка вякоў. Жыцьцё бурліць у рытме дружнай працы. Адной сям’ёй уздымае край народ. Растуць, бы ў казцы, гарады, палацы, ды ўсё чамусьці толькі першы год. I ў гімне тым магутны гаманлівым мой хрыплы голас з радасьці дрыжыць. I крыкнуў я ўсхвалёвана, шчасьліва, што вольна мы, нарэшце, станем жыць. Няхай жыве,~крычу— народ мой вольны! Няхай жыве братэрства, між людзьмі! I раптам... боль і мат сямівугольны хвіліны шчасьця абарваў, зацьміў.