Полацак №8, 1992

Полацак №8, 1992

42.54 МБ
В Крапоткін публікаючы свой сьпіс манэтных знаходкаў кажа, што знайшлі ў вёсцы Любонічы, Кіраўскага рна, Магілёўскай вобл. Аднак ён не ўзяў пад увагу, што ў паве
дамленьні Архэолягічнай камісіі называецца ўезд Горкі, воласьць Баева. Вёска Баева ёсьць сельсаветам воб. Віцебскай. На карце генеральнага штабу каля вёскі Баева быў засьценак (пара хатаў) Любанічы, дзе былі праўдападобна знойдзны манэты. У дадатак да гэтага, ваколіца Воршы даволі багатая на знаходкі арабскіх діргемаў.
У 1936 г. у саўгасе «Соболева», вёска Баева, Дуборвенскага рна, у полі падчас палявых работаў знайшлі гліняны гаршочак напоўнены сярэбранымі манэтамі. У гаршочку былі цэлыя і паламаныя манэты каля 2000 штук. Чамусьці ў Эрмітаж паслалі 307 манэтаў і гаршочак, праўдападобна рэшту разабрала начальства. Працаўнік Эрмітажу К.Кузьняцоў толькі ў 1949 г. паведаміў у кароткай справаздачы, што Эрмітаж атрымаў 138 цэлых і 168 паламаных діргемы, бо дзьве палавінкі аказаліся аднае манэты.
В.Кропоткін у сваім сьпісе падае, што найстарэйшая манэта прысланага ў Эрмітаж скарбу ёсьць з 783 г., але тут памылка або апіска. Найстарэйшай манэтай ёсьць діргем: ОмЭЯДЫ, чаканёНЫ 7101 Г., Керман (правінцыя Ірану, сталіца Сірджан, дзе чаканіліся діргемы) Омаядзкіх діргемаў было 25. Рэшта манэт абасыдзкія. К.Кузьняцоў кажа, што яны належаць першым дзесяці абасыдзкім каліфам, пачынаючы з асСафага (750754) I канчаючы каліфам альМутавакілям (747861). Найболей діргемаў каліфа арРашіда(786809), іх у прысланым скарбе было 78 штук. Діргемы былі чаканеныя ў гарадах:
Туніс	аЛЬАбаСІЯ, Іфрыкія, (сучасны Койруан)
Ірак	Багдад альБасра, Васіт, альКуфа, арРафіка, Самія, Сураманра,
Сукаль—Агваз
АрмёНІЯ АрмІНІЯ (правінцыя, сталіца Дабіл)
Іран	Амул, Дарабджер, Ісбаган, Керман (правінцыя, сталіца сірджан), аль
Мухамедыя, Мерв, Рэй (стары назоў альмухамедыі), Сурадін Абершэгр, ФаріС (правінцыя, сталіца ЦІІраз)
Афганістан Балх, Герат, Зерандж
Узбекістан Бухара, Самарканд, ашШаш (стары назоу Ташкенту)
17
16
Паводля К.Кузьняцова гаршочак з діргемамі быў закопаны не пазьней 870 г., калі тая рэшта діргемаў, што засталася ў жыхароў вёскі Баева чаканена першымі дзесяцьцю адбасыдзкімі каліфамі.
Кузнецов...б. 155—156, Кропоткін.. 6.9293, №172, 185
Беразіно, Докшыцкі рн.
Каля 1973 г. знайшлі арабскі діргем Абасыдаў, манэта перахоўваецца ў школьным мясцовым музэі.
Рабцэвіч і Стуканаў... 6.35, №13
Богіна, Браслаўскі рн
У 1892 г. Ф.Пакроўскі раскапаў курган і знайшоў пры жаночым пахаваньні шклозалочаныя пацеркі, па кераміцы іх можна датаваць X ст.
Покровскнй.2..6.211 Яніцкая... 6. 135, №14.
Богінскае возера, Браслаўскі рн.
Ул. Плятар у 1886 г. і Ф.Пакроўскі ў 1895 г. праводзілі раскопкі курганнага могільніка на паўночнаўсходнім беразе возера. У курганах знаходзілі шклозалочаныя пацеркі й арабскія діргемы X ст.
Покровскнй .... 6.6 Покровскнй2 .... 6.211212
Браслаў
Каля 1930 г. Віленскі музэй атрымаў 2 залатыя манэты, якія былі знойдзеныя ў Браслаўлі ці каля Браслаўля. Ул. Антоневіч у 1930 г. гэтыя залатыя манэты аглядаў і апісаў іх. Гэта былі рымскія соліды (так называлася рымская залатая манэта). Адзін солід быў рымскага імпэратара Каруса, які панаваў 281283 гг. Другі солід чаканены ў Трір (Нямеччына, верхня Лётарынгія) Валента, які быў імпэратарам Усхдоняе Рымскае імпэрыі 364378 гг. Солідымаюць дзірачкі, значыцьбылі аздобамі, падвескамі. Уласьнікамі солідаў маглі быць багатыя асобы, або старшыні правіныцыі.
Antoniewicz... 6.9091, Крапоткін г.. 6. 97, № 1388
Побаль3... 6.127. Рабцэвіч г... 6.192, №29
Браслаў
У 1955 і 1956 гг. Л.Аляксееў праводзіў раскопкі гарадзішча і знайшоў аздобы з XI ст., скранёвыя сярэбраныя кольцы і сярэбраны бранзалет.
Аляксееў... б. 39. і 40.
Відзы, Браслаўскі рн
У 1879 г. у трох км ад мэстэчка Відзы на полі былі знойдзеныя манэты. Праваслаўны сьвятар Рослякоў 2 манэты прыслаў у Архэолягічную Камісыю й аказалася, што гэта арабскія діргемы.
Абасыды
ТабарыСТЭН (правінцыя Ірану, сталіца Амул)
8078 арРашнд
Ісбаган	8145 альМамун
У А.Маркава памылка ў даце на 100 год, у яго 9078 і 9145гг.
Марков...б.14, №77.
Віцебск
У 1822 г. Віцебску быў знойдзен скарб арабскіх діргемаў, П.Савельеў піша, што ў скрабе «было множествомонет», але іх разабралі, толькі 15 діргемаў зьбераглося, якія прыслалі, ў Акадэмію Навук. Діргемы былі чаканены ўХ ст. дынастыямі Саманідамі і Бувейгідамі.
Савельев . б. 157, №21, Марков...б.З. №10
Віцебск
У 1839 г. артылерысты віцебскага гарнізону папраўляючы ўмацаваньні выкапалі скарб, што меў арабскія діргемы, якія разабралі, але 7 манэтаў прыслалі ў Акадэмію Навук і Х.Фрэн дасьледываў манэты. Аказалася, што толькі 3 манэты цэлыя, a 4 абламаныя, діргемы чаканеныя трыма дынастыямі: Омаядамі, Абасыдамі і Тагірыдамі.
Омаяды	724743 каліф Гішам
Абасыды	750754 “	асСафаг
754775 "	альМансур
775785 "	альМагді
Тагірыды Мерв 8345 эмір Абдулах
Два абломаных діргемаў нельга было расчытаць
Савельев... бв.28, №21. Марков... б.З, №11
Віцебск
У 1950 г. падчас будовы гасьцініцы «Дзьвіна» знайшлі манэты, якія рабочыя разабралі, таму колькасьць знойдзеных манэтаў ня ёсьцьведамая. Ведаем, што гэта быліарабскія діргемы і, праўдападобна, саманідзкія.
Рабцэвіч і Суканаў... 6.34, №1
Віцебск
В.Крапоткін з спасылкаю на вядомага беларускага архэоляга Ю. Штыхава піша, што каля 1960 г.у Віцебску былі знойдзеныя 2 арабскія діргемы каліфа арРашіда (786809) і каліфа альМамуна (813833)
Кропткін... 6.92, № 173.
Віцебск
У 1963 і 1964гг. Ю.ШтыхаўправодзіўраскопыкаляцарквыДабравешчаньня, пабудо ву якой адносяць да першай паловы XII ст. Падчас архэолягічных раскопаў былі знойдзеныя аздобы з X—пачатку XI стст.: шклозалочаная і шклосрэбраныя пацеркі, таксама палавіну арабскага діргема УПІ—IX ст.
Штыхов.. 6.35, 37
18
19
3 Бібліяграфія
№ 1 — рымскі солід імпэратара Каруса. №2 — Сасанідзкая драхма Хосроя II. №3—рымскі солід імпэратара Валента.
Л.Д. Поболь, 2 Археологнческне памятннкн Белорусснн— железный век. Мн. 1983
Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права ў Беларусі Язэп Юхо
Палітычны лад
Л.В. Алексеев. Археологнческне памятннкн эпохн железа в среднем теченнн Западной Двнны. зб. Труды Прнбалтнйской обьедененной комплексной экспеднцйй. т.1, М., 1959,
Л.В. Алескеев,2 Работы в древнерусском Друцке н его округе. АО за 1967 г, М. 1968
Л.В. Аляскееў’ Старажытны Браслаў, Помнікі ГКБ, 1979, №4
Antoniewicz, W. Dwa zlote solidy rzymskie zpod Braslawia, WNA, 1930, t.XII,
T.C. Бубенко. Нсследовання в Внтебске АО за 1984 г. М. 1986 г.
Грнгорьев, В.В. 0 куфнческнх монетах, УШ, IX, 1 отчастн У11 1 XI века, находнмых в Россін й Прнбалтнйскнх странах Зап. Одес. 06. йст. і Др. Одесса 1844, т.1
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, Віцебская вобл. Мн.,1985.
Нзвестня Арх. Комнсснн, Прнбавлення к вып. 2 ,СПБ, 1902,
В.В.Кропоткнн, Новые находкн сосанндскнх й куфнческнх монет в Восточной Европе, НЭ, 1971, IX.
В.В.Кропоткнн, 2 Клады рнмскнх монет на террнторнн СССР. САЙ, вып. Г44, М. 1961.
В.Н.Кузняцоў, Сабалеўскі клад. Бесці АН БССР, сер. грам. навук Мн. 1949, №6, 6.140141.
J.Kolendo , Nieznany List J.Lelewela w sprawie odkrytego w 1822 r. kolo Orszy skarbu monet sassanidzkich i kufickich, WN, 1973, *64
Л.Д.Поболь. 3 Рымскія манеты на тэрыторыі БССР, ВесціАН БССР, 1964, №2
Ф.В.Покровскнй, Археологнческая карта Внленской губернй. Труды....ІХ Археологнческого сьезда в Внльне 1893 г. М., 1895.
Ф.В.Покровкснй,2 Курганы на граннце современной Лнтвы й Белорусснн TP. IX AC в Внльне 1893, т. 1, В;1895.
Е.Р.Романов, Раскопкн в Могнлевской губернн в 1888 г. Древностн: Тр.Московского археологнческого обшества. M.1889 т.ХШ, в. 1.
В.Н.Рабцэвіч, А.А.Стуканаў, Манеты арабскага халіфата на тэрыторыі Беларусі, Помнікі ГКБ, Мн., 1973, №4
В.Н.Рябцевіч, Находкі антнчных монет на террнторші Белоруснн, зб. Вопросы нсторнн, Мн. 1968
Савельев П., Мухаммеданская нумнзматнка...СПБ, 1847.
З.М.Сергеева, М.Г. Савнцкнй, Работы на Освейіцйне, А0 за 1974, М. 1975
З.М. Сергеева,2 Курганы у дер. Багрнново вблнзн древнерусского Друцка (ВССР), КСЙНМК., 1969, №120
М.Ткачоў, Л.КалядзІнскі, Раскопкі на Верхнім замку ў Внцебску, Помнікі ГКБ Мн.1984 №1.
Фасмер, Р.Р., Спнсок монетных находок, зарегнстрнрованаых секцей нумнзматнкн н глнмнкн АНМК в 19201925г. Сообшенмя вып. 1, Гос. Ак. йнст. Мат. Культ. Л. 1926,
Г.В. Штыхов, Города Полоцкой землн (IX—ХШвв.)
А.Марков.Топографйя кладов восточ ных монет (сасанндскнх н куфнческнх) СПб 1910
Л.Д. Поболь, Древностн Белорусснн в музеях
Мн. 1978
М.М.Яннцкая, Вытокі шкляробства Беларусі. Мн. 1980
Польшй, Мн. 1979
У старадаўнасьці для вызнчэньня дзяр жавы было некалькі тэрмінаў. У летапісах і іншых пісьмовых крыніцах дзяржавы называюцца такімі тэрмінамі, як «зямля», «горад», княства», «воласьць». Напрыклад, у «Русской Правде» было запісана: «А і своего города в чюжю землю свода нетуть» (арт. 35, па Троіцкаму спісу). У дадзеным артыкуле тэрміны «горад» і «зямля» абазначаюць дзяржаву. У старажытнасьці для абазначэньня адной і тойжа дзяржавы ўжываліся розныя тэрміны, якія мелі аднолькавае значэньне, хоць і адлюстроўвалі некаторыя адценьні. Тэрміны «княжэньне», «княства», «воласьць» больш падкрэсьлівалі ўладныя паўнамоцтвы, а тэрміны «зямля», «горад»—тэрыторыю дзяржавы й яе дзяржаўную будову. У склад «зямлі», як правіла, уваходзіла некалькі больш дробных дзяржаваў, г.зн. «зямля» выступае як злучаная фэўдальная дзяржава. «Горад», як правіла, не ўключаў у свае валоданьні іншых дзяржаваў, а меў толькі прыгарады. Кожная старажытная дзяржава мела свой палітычны цэнтр, стольны або старэйшы горад. Па імені стольнага горада называлася й уся дзяржава, што служыць сьведчаньнем таго значэньня, якое надава лася сталіцы ў палітычным, культурным і гаспадарчым жыцьці ўсёй дзяржавы. Па імені галоўнага горада называліся і ўсе жыхары дадзенай дзяржавы: палачане, дручане, лукамляне, меняне, берасьцейцы і да т.п.
У дзяржаўным ладзе да IX ст. пераважал і дробныя дзяржавыкняствы, якія былі
адасоблены нават ад сваіх бліжэйшых суседзяў.
Зьмены ў вытворчых адносінах, што адбываліся ў IX—X стст. выклікалі карэнныя зьмяненьні ў дзяржаўным ладзе і палітычным. Гэтаму садзейнічала таксама новая фэўдальная ідэялёгія, разьвіваемая клясам фэўдалаў, што складаўся, і падтрымліваемая праваслаўным духавенствам, вы хаваным на ідэях і традыцыях Бізан тыйскага дэспатызму і цэнтралізму. Усё гэта прывяло да таго, што дробныя дзяржавы княствы аб’ядноўваліся пад пратэк таратам больш моцных дзяржаваў або нават зьліваліся зь імі. Акрамя таго і больш моцныя дзяржавы ўступалі паміж сабой у саюзы й аб’яднаньні, утвараючы своеасаблівыя фэўдальныя фэдэрацыі канфэдэрацыі. Узаемасувязі ў такіх саюзах частатрымаліся на родасных адносінах кіраўнікоў дзяржаваў (князёў), і пасьля сьмерці аднагозь іх скасоўваліся, у сувязі з чым аб’яднаная дзяржавасаюз распадалася на складаныя часткі дробныя дзяржавы, княствы.