Багамацер Агіасарыгыса. Каменная іконка зь менскага Замчышча. Менск, Дзяржаўны Пстарычны Музэй Беларусі «Выдівшн же преподобная Еуфросннна монастырь свой украшен, всего блага нсполнен, й умыслн создатй вторую церковь каменную же святёй Богороднцн. 11 тую совершнвшн, нконома украоівн н освятйвшй, дасть ю мнйхом. Н бысть монас тырь велйк. Н вйдівшй устоена два монастыря превелмка зіло н пребогата, н рече в себЁ: «Слава тобі, 6ожё! Слава тобі, владыко! Благодарю тя, вышннй! Что есмн восхогЁла, то, мй есм дал. Скончал есн желанне сердца моего, господн» Н рече: «Поммлуй мя, господй, даруй прошенне мое да конца: да бых внділа пречнстую Богороднцу Однгйтрме в сей церквй! » I посла слугу своего Мяхайла у Царьград, ко царю, нарнцаемому Манунлу, н к патрнарху Луці с дары многоціннымі, просяіцн от него святёй Богородйцн, еже бі евангелнст Лука напнсал 3 йконы еіце прм жйвотё святёй Богороднцн н поставн: еднну во ЕрусалнмЁ, другую во Царнграде, а третюю во ЕфесЁ. Она же co тшаннем прошаше ЕфЁскна святёй Богороднцн. Вйдёвшй же царь любов яе посла ефесеном 100 оружннк свонх й прннесе святую Богородчцу в Царьград.. Патрнарх Лука собра епнскопы н соборы вся во святую Софню п благословй ю, н дасть ю слузі преподобныя Еуфроснннн. Ю же с радостню прнат н прннесе госпоже своей Еуфраснннн. Она ж, внесше в церковь святёй Богородяцн н поставн ю. 11 воздевшн руці, н рече: « Слава тй, господй! Слава тебЁ, еше рекуі Слава тобі, владыко, сподобнвый мя вйдётн во днешннй день образ пречнстыя матерн твоея!» Н се рекшм, украсн ю златом н каменнем многоцінным. Н уставн вся во вторннк носнтй по святым церквам. («Жыціе Еўфрасіньні Полацкай») Аб іконе Багамацеры Эфескай у старажытным Полацку. а таксама аб іконе Багамацеры Агіасарытысы чытайце дасьледваньні Васіля Пуцко. 6.1620 Роіасак Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA. Друкуецца пры фінансавай дапамозе прыхода Жыровіцкае Божае Маці, Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, г. Кліўленд, штат Агаё. Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), Янка Салавянюк, сябры — Сяргей Карніловіч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Лідзія Лазар--Ханенка, Янка Ханенка. Editorial board : Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), Jan Solowienuk, Members Serge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (Me Dermott), Lydia Lazar-Chanenka, Yanka Chanenka. Ганаровыя сябры рэдкалегіі: Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Іосіф Юхо. Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе. All correspondence should be addressed to: S.Belaia or M.Bielamuk, 10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA. Tel. (216) 651-3451 Сьвятлана Белая. Аб чым зямля сьпявае Уладзімір Караткевіч. Цырцовыя цагліны. ... / ' ' 3 4 Наша гісторыя ПолаЦ«ія крывічы Сімяон Полацкі. Прнлок МаЦерЬ' Эфескан у старажытным Полацку 9 Й&бп:^ ™ у'...::.:.; ; • • лема на шчыце герба «Пагоня» ’ 26 Памяць зямлі Успамін^К (Заканчэньне) 34 38 Роднае слова Я«аюх„мец. Масей Свднеу ' ■' ' . ..' . ; ' « Лесьвіца ' ' Божая міласьць 4К Шматстайнасьць 47 с“ ■ ■■ ■ ■■ ■■ :. 7. 7 7-.7'" 48 Alexandr Lyutsko. Chernobyl ЧаРноб^ЬСКІ шлях 54 Згукі Бацькаўшчыны Сьвятлана Менская Тйтяпп Людміла Налівайка Адоалж^нн ЗЯпЛ‘ БелаРУсі драджэнцы «Пагоні». 3 жыцьця эміграцыі 59 "рыфто? 1 алыга. Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку. Аб чым зямля сьпявае... Неяк казалі мне ў Полацку: хтосьці сьпявае каля сьвятой Сафіі кожную ноч пасьля Пакровы... У пакроўскую ноч зябкую, пасьля споведзі ў самой Еўфрасіньні выйду я на ледзь бачную сьцежку — да Сафійскага храма. У Барысава камня стану, паслухаю ці зразумею, хто тут сьпявае. Ніколі ня чула я песьні такой: ад яе плача камень Барысаў, крывавіць трава, што мой шлях усьцілае, і чарнее паветра: у ім чуецца водар пажараў. I тады зразумела: то сьпяваюць былыя стагодзьдзі і нашыя продкі, што зямлю сваю ратавалі, што ляглі за яе, каб данесьці нашчадкам гісторыю Полаччыны. Нажаль, прызабытую намі... Прызабытую, але, дзякуй Богу, адраджаемую зноў. Бо, як казалі нашыя продкі: «Не прасі сабе дзён многіх, ні ба гацьця, ні душ ворагаў тваіх, але прасі сабе мудрасьці і памяці». А памяць, што прарастала палыніравою праз папялішчы пажарышчаў, што прасачывалася «людем простым посполнтым к пожмтку н ко размноженнню добрых обычаев» праз кнігі Скарыны, што дайшла, ня гледзячы на ўсе зьнявагі і перашкоды людзкія, вяртае нас у старажытны Полацак, у 1101 год. Мажліва 880 гадоў назад (так лічаць некаторыя дасьледчыкі) нарадзілася незьвядальная кветка райскага саду, арол, што лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да ўсходу, як прамень сонечны, прасьвятліўшы зямлю Полацкую — прэпадобная Еўфрасіньня. Менавіта для яе, заступніцы і апякунцы Беларускага народу, 830 гадоў назад вольны майстра по лацкі, ювэлір Лазар Богша зрабіў свой знакаміты крыж. А полацкая князёўна Зьвеніслава Барысаўна прынесла да яе рэчы свае залатыя і шматкаштоўныя рызы са словамі: «О госпоже н сестро! Вся красная мнра сего нм во что ж мн ся мннт. Се дасть святому Спасу, а сама хоіцу поклонмтн главу под нго Хрнсто во». I тады заснавала Еўфрасіньня царкву каменную сьвятога Спаса, і пабудаваў тую царкву дойлід Іван за 30 тыдняў. Вось толькі некаторыя чыстыя крыніцы гісторыі шчаснага града Полацка, аб якіх сьпявала зямля ў Пакроўскую ноч. Што датычыцца Кліўлендзкага Полацка, то ў яго памяці таксама ёсьць юбілеі. 3 16 верасьня пайшоў 25 год, як Кастусь Калоша і Сяргей Карніловіч купілі зямлю, зь якой пачалася гісторыя вядомага беларускага куточка ў Амэрыцы з назовам Полацак. Сёлета. споўнілася 17 гадоў, як тут упершыню адзначалі Бел^русы Паўночнай Амэрыкі сваю XI сустрэчу і роўна год з часу высьвячэньня новай залі «Полацака» і сьвяткаваньня ў ёй 1-й сусьветнай сустрэчы Беларусаў. Гэтым і іншым памятным падзеям у жыцьці Полацкай зямлі прысьвячаем мы восьмы нумар часопіса «Полацак». — рэдактар часопіса. ІМ »Я Полацкія крывічы Юры Штыхаў Крывічы — палачане ці полацкія кры вічы — насельніцтва, якое адыграла вельмі значную ролю ў старажытнай гі сторыі Беларусі ды паклала пачатак на цыі, якая цяпер называецца беларускай. Гэтая этнічная супольнасьць першапа чаткова ў другой палове першага тысячагодзьдзя нашай эры займала тэрыторыю сучаснай Віцебскай, паўночную час тку Менскай і некаторыя суседнія раёны Магілёўскай абласьцей. «■Першае насельніцтва ў Полацку крывічы» — гаворыцца ў найбольш старажытным летапісу «Аповесьці мінулых часоў», а жыхары Полацкай зямлі, моцнай старажытнай дзяржавы ва ўсходняй Эўропе, называюцца ў пісьмовых крыніцах «палачанамі». Згодна тлумачэньню летапісца, назоў «палачане» паходзіць ад ракі Палата — правага прытоку дзьвіны На нашую думку, палачане — група плямёнаў, якая вылучылася з крывіцкага аб’яднаньня з цэнтрам у Полацку, ад якога атрымала першапачаткова сваю назву, а Полацак названы па рацэ Палата, на якой ён быў заснаваны1. У XI — XII стст. ды ў больш позьнія часы палачанамі называлі жыхароў Полацка, або ўсёй Полацкай зямлі дзеля чаго ёсьць шмат прыкладаў.2 Дасьледчыкі ўжо даўно вылучаюць групы крывічоў: полацкіх, смаленскіх, пскоўскіх паводля палітычных прыкмет 1. Штыхов Г.В. Древннй Полоцк, IX — XIII вв. Мн., 1975. С. 21-26. 2. Белоруссня в эпоху феодалнзма Т.І. Мн„ 1959. С. 57, 59, 61, 64. княстваў на чале зь іх галоўнымі га радамі Полацкам, Смаленскам, Псковам. Першапачатковае ядро полацкіх крывічоў фарміравалася, як сьведчаць архэолягічныя дасьледваньні, у водападзеле правых прытокаў Дзьвіны (Дрыса, Усьвя ча). У далейшым расьсяленьне полацкіх крывічоў распаўсюдзілася на ўсё Беларускае Надзьвіньне й у суседнія раёны Верхняга Падняпроўя. Надзвычай важнай крыніцай для вы вучэньня этнічных пытаньняў зьяўляюцца старажытныя курганныя могільнікі — «валатоўкі». Паводля легенд, у курганах пахаваныя волаты, асілкі высокага росту. Такія назвы найбольш распаўсюджаныя ў Паўночнай Беларусі і суседніх Пскоўскай, Смаленскай абласьцях, усходняй Латвіі. У 1928 г. М.Касьпяровіч, на аснове распаўсюджанай анкеты аб «волатах, люцічах і ваўках», выказвае мерка ваньне, што з назвай курганоў «валатоўкі» зьвязанае ўяўленьне аб народзе волатаў, продках беларусаў. Польскія этнографы першай паловы XIX ст. лічылі, што «крывічы» ці«крывічане» гэта I ёсьць беларусы. Такая думка пазьней неаднаразова выказвалася ў літаратуры. Яна мела сваіх прыхільнікаў, а таксама й ярых крытыкаў сярод савецкіх гісторыкаў. Збор зьвестак аб курганных могіль ніках Беларускага Надзьвіньня й іх ар хэолягічныя раскопкі праводзілі ў XIX ст. энтузіясты архэолёгіі М. Кусьцінскі, К. Гаворскі, А. Семянтоўскі, Е.Раманаў, Ф.Пакроўскі. На Лагойшчыне й у іншых месцах значныя дасьледваньні зрабілі заснавальнікі беларускай навуковай ар хэалегн браты К. і Я. Тышкевічы граф скага паходжаньня. 4 Найбольш шырокае, мэтанакіраванае і пленнае дасьледваньне курганоў по лацкіх і смаленскіх крывічоў правёў у 20-я гады беларускі архэоляг А.Ляўдан скі, (нарадзіўся ў сялянскай сям’і каля Смаляв^), які з 1922 па 1927 гг. знахо дзіуся ў Смаленску, затым пераехаў у Менск, тут працаваў у інстытуце Бела рускам Культуры, пазьней у рэспуб ліканскім гістарычным музэі, быў загадчыкам аддзелу архэалёгіі. Ён згуртаваў калектыў архэолягаў, які зрабіў вялікі уклад у вывучэньне старажытнасьцей Бе ларусі. У самым росквіце сваёй дзейнасьш А.Ляўданскі разам з таленавітымі беларускімі архэолягамі С.Дубінскім і бЬІў РасстР^яны ворганамі НКУСа у Менску 27 жніўня 1937 года мес™ VT Ь відаць’ у вадным месцы). Гэта быу страшэннны удар па беларускай архэолягічнай навуцы ад якога яна не магла ачуняць на працягу чвэрш стагодзьдзя. Праблемай паходжаньня крывічоў—палачан ніхто больш не занмаўся ў Беларусі. Манаграфія А.Ляўданскага, у якой былі зьмешчаныя ўнікальныя матэрыялы вынікаў яго архэолягічных дасьледаваньняу крывічоў-палачан, не выйшла ў сьвет, і адзіны арыштаваны экзэмпляо карэктуры, мабыць, назаўсёды зьнік у змрочных архівах НКУС. Толькі некато Рыя думкі аб гісторыі крывічоў гэты во лат беларускай архэолягічнай навукі пасьпеў надрукаваць раней у асобных артыкулах, зьмешчаных у трох тамах «Пра йау», якія цяпер зьяўляюцца бібліягра фічнан рэдкасьцю і ня страцілі дагэтуль свайго навуковага значэньня.3