лацку. Нагадаю, што Полацак ня мог ва лодаць левабярэжным Панямоньнем, тут распараджаліся галіцка-валынскія князі. Аднак, нягледзячы на палітычную мяжу. культурны ўплыў Полаччыны ішоў сюды і разам з гэтым этнічны працэс, які ўцягнуў Панямоньне ў беларускі этна генэз. Мая парада,нельга ідэялізаваць узаемаадносіны дрыгавічоў і крывічоў зь яцьвягамі, бо першыя, як і апошнія былі аднолькавымі разбойнікамі, як і ўсе старажытныя плямёны. Ва ўсякім выпад ку, у пачатку яцьвягі не змаглі мірна ад носіцца да засяленьня іх земляў, Толькі ўжо пазьней, калі іх супраціўленьне было зломана, яны маглі болын-меныв мірна ўжыцца. Але трэба памятаць, што паводля В.Рацішчава, Барыс Полацкі ў 1102 г. зрабіў паход на яьцвягаў і імі засяліў пабудаваны ім горад Барысаў. Што да блізасьці яцьвягскай мовы да славянскай, то трэба ўлічваць апошнія дасьледваньні, паводля якіх (В.Сядоў) фармаваньне славянаў пачалося на мя жы з заходнімі балтамі (прусамі й яцьвягамі), што і тлумачыць большую моў ную блізасьць да славянаў гэтых бал цкіх плямёнаў. У пазьнейшыя часы (ка нец ХІЬпершая палова XIII стст.) тураўцы і піняне, спачатку незадаволеныя ўладай кіеўскай, а пасьля галіцка-валынскай, выкарыстоўвалі суседніх зь імі яцьвягоў і літву для набегаў на сваіх прыгнятальнікаў. Яшчэ адна заўвага. He ўсе дрыгавіцкія гарады мелі аднолькавае вайскова-палітычнае прызначэньне. Калі Менск і Заслаўе былі сапраўды апораю Полацку супроць Кіева, то Нава градак, Слуцак, Клецк і іншыя былі апораю Кіева супроць Полацка. 6 лютага 1983 г. Цалком вас падртымоўваю ў аспрэчваньні ўдзелу Брачыслава ў паходах Яраслава на яцьвягаў у 1038 г. і на Літву ў 1040 г. Упершыню гэты домысел у навуковы ўжытак унёс I. Беляеў, і яго некрыіычна пачалі паўтараць далейшыя дасьледчыкі. Заўважу, што Брачыслаў ня толькі ня мог удзельнічаць у гэтых пахо дах, але відаць, што ён супрацьдзейнічаў. Тут асабліва важныя тацішчаўскія зьвесткі. Вельмі добра, што намацы ваеце шляхі да ўстанаўленьня хрысь ціянскага імя Усяслава. Гэтае дасьледваньне стане рабочай гіпотызай і стымулам іншым. Што да Брачыслава, я лічу вельмі рызыкоўным спалучаць летапіс ныя зьвесткі з матэрыяламі сагі і рабіць высновы, што Брачыслаў і Яраслаў вая валі між сабою ў 1040—1041 гг. Як вядо ма, гэта барацьба прыпадае на 1021 г„ яе, здаецца, мае на ўвазе «Эймундава сага». Бясспрэчна, што летапісы ўсе без выключэньня тэндэцыйныя. яны складаліся ў інтарэсах таго ці іншага ўладара. Аднак гэтая ісьціна не дае нам права іх ігнараваць. Мне здаецца, сябру бянтэжыць, калі кажу, што Панямоньне ра зам зь Літвой было заваявана Кіевам. a сябра кажа, што знаходзім тут моцныя ўплывы полацкай культуры. Гэта адно другому не супярэчыць. Культурнае, як і этнічнае пашырэньне ня ведае (пра вільней не прызнаеі палітычных межаў. Яно працякае празь іх, а ў далейшым і размывае іх. Апроч таго, трэба адрозь ніваць левабярэжнае і правабярэжнае Па нямоньне, левабярэжную і правабярэжную Літву. Калі ў першых была перавага палітычная Кіева, то ў другім — По лацку. Калі я ўказаў на тое, што Да ніла Галіцкі, «воздеде» Літву Міндоўга й Ізяславава Навагародскага. то я гэтым хацеў зьвярнуць увагу на вялікую залежнасьць ад галіцкага валынскіх кня- 24 сакавіка 1983 г. 16 сакавіка рабіў даклад у Менску. Мелася на мэце невялікае кола людзей, але прыйшло шмат болып, былі навукоўцы, студэнты ды іншыя з творчай інтэлігенцыі. Тэма даклада была: «Старажытная Беларусь у гістарычнай літа ратуры». Галоўнае месца ў дакладзе зай мала тэма аб утварэньні ВКЛ. Гаварыў я каля двух гадзінаў, людзі слухалі ўважліва, была цішыня. Мажліва, што на пружаньне было, бо гаварыў без папе рак, цытаваў з памяці. Здаецца мне, што я вялікую колькасьць сваіх слухачоў пе раканаў у тым, што гісторыя нашая сфальсыфікаваная, менавіта ўтварэньне ВКЛ. Растлумачыў, дзе знаходзілася ста ражытная Літва, якую ролю адыйграў у нашай гісторыі Наваградак. Аднак, на жаль, гэтым маім думкам цяжка знайсь ці афіцыйнае прызнаньне. Там па-раней шаму гаворыцца аб уладзе літоўскіх фэўдалаў над Беларусьсю, аб гэтым сьведчаць новыя кнігі і падручнікі. У № 3 часопісу «Нёман» зьмешчана рэцэнзія М.Улашчыка на «Нсторыю БССР» ч. 1 (яна прызначана для студэнтаў БНУ). Ула шчык закрануў вельмі добра некаторыя моманты нашай гісторыі. Добра, што ёсьць каму лавіць фальсыфікатара за руку; 28 травеня 1983 г. Сябра паставіў перад сабой вельмі прывабную мэту, значыць, што коньнік на гербе Вялікага княства Літоўскага — правобраз Усяслава Чарадзея, а крыж на шчыце— гэта крыж Еўфрасіньні. Вядома, калі гэта зможаш зрабіць, калі прымецца дасьледчыкамі, то зьявіцца важным на вуковым адкрыцьцём. Але для гэтага прыйдзецца нямала папрацаваць і сабраць вельмі пераканаўчыя доказы. Мне пакуль невядомы крыніцы, якія сьвед- чалі аб гэтым. Тое, што Ягайла быў праваслаўным — усім вядома, але гэта ня можа быць доказам яго полацкага паходжаньня. Я прытрымліваюся думкі, што вялікалітоўскія князі, прынамсі ад Віценя, вядуць свой род з Полацка, але пераканаўчых доказаў гэтаму не маю, ёсьць толькі ўскосныя. Васкрэсенскі лептапіс патрабуе грунтоўнага разгляду аб родзе літоўскіх князёў. He так там усё выдумана, як гэта цьвердзяць нека торыя дасьледчыкі (прыкладам Пашута). Ва ўсякім выпадку, размову аб вытоках роду літоўскіх князёў трэба пачынаць з гэтай крыніцы, а пасьля ўжо прыцягіваць для падмацаваньня іншыя. Паган ства вялікалітоўскіх князёў было вы думана спачатку крыжакамі, іх храністамі, а таксама падробкай грамат Міндоўга і Гедзіміна, пазьней гэтая вэрсыя паганства перайшла ў Маскву. Нельга забываць, што Вялікае княства Літоўскае адразу ўзьнікла зь першай сталіцай у Навагарадку, як дзяржава беларуская і хрысьціянская, праваслаўная, а не як літоўская (у сучасным значэньні гэтага слова) і паганская. А ці чуў сябра новую тэорыю ўзьнікненьня ВКЛ, якую выклаў А Ахманьскі? Паводля гэтай новай канцэпцыі, карэнная Літва, абапіраючыся на паасобныя балцкія вастраўкі змагла пад началіць сабе суседнія славянскія землі й утварыць сваю дзяржаву. Незразумела толькі адно, чаму гэта не магла зрабіць Літва тады, калі славянскія калёніі былі мізэрнымі вастраўкамі ў моры балцкай тэрыторыі, чаму дапусьцілі да ўтварэнь ня на балцкай тэрыторыі такіх славянскіх дзяржаваў як Полацкае і Тураўскае княствы* Аднаго дня мы зь Лёляй (братавай жонкай) дамовіліся зайсьці да Ганны Левінай і запыгацца, ці прывезла яе сястра Галя нейкі кавалак сала ці клінковага сы РУ ў абмен на вопратку? Калісь ці мой брат быў суседам Левіных пагэтаму знаёмства нашае было даўняе. Пагрука лі ў дзьверы, адтуль мужчынскі голас: «Уваходзьце». Божа мой, у хаце вэрхал, па ўсяму відаць быў вобыск. Адзін з мужчынаў ляжыць на голым матрацы ў ботах, другі сядіць за столікам, на якім акуркі, бутэлька самагону. Ён паціху гаворыць, што Ганна зараз прыйдзе, каб мы пачакалі. Але чаго чакаць, усё ясна, трэба чым мага хутчэй уходзіць. Моўчкі крочу на прыступкі, мужчына хапаецца за наган: «Назад! Вярніцеся, сядайце, дакумэнты!» Дастаю з кішэні свой аўсвайс даведку, што я на ўліку ў аддзеле мастацтва гарадзкой управы. «Вось вы ужо прадаліся немцам. Наш дзядзя Ваня ведае ўсё аб вас». Бачу, што гестапавец выдае сябе за партызана, але маўчу. Ён вяртае аўсвайс, вырывае з рук Лёлі сумку, рыецца ў ёй. Потым загадвае свайму напарніку некуды адвесьці нас. На двары суседка кры чыць (бо глухаяі на вуха Лёлі, што ўначы схапілі Ганну з двумя дзяцьмі і невядома куды адвезьлі . Мы ідзем да гары па Ленінскай, ад бальніцы ўбок пляца Волі, нас прыво- (Працяг. Пачатак у №№ 5, 6-7.) дзяць у чырвоны дом, на другі па верх. У пакоі шмат людзей, падобных на таго, што з намі. Спа чатку выклікалі Лёлю, за ёй мяне. За сталом ся дзіць сівы эсэсавец у форме і нейкая жанчына. Сі вы задае пытань ні на добрай ра сейскай мове: «Прафэсія? Чаму вы апынуліся ў Левінай? Ці ведаеце сястру Галіну? Яна сувязная, жонка савецкага лётчыка. Мы шукаем партызанку Галіну». Галіну я не ведаў, тым больш ня мог сказаць, дзе яна зараз. Відаць, мае адказы ня выклікалі падазрэньня, аднак сівы скамандаваў на выхад — чакаць прысуду. Потым запытаўся ў жанчыны на нямецкай мове, што рабіць. «Гефенгнісгауз», — сказала яна, што азначала турма. «Толькі не ге фенгнісгауз», спалохаўся я. Чым вінаватыя мы? Мы-ж прыходзілі за пасылкай ад маткі». «Добра», — быццам-бы пага дзіўся сівы, — будзеце сядзець тут да цямна, а там паглядзім. У 14 гадзінаў прынесьлі міску кіслае капусты і дзьве лыжкі. У 18 — прыйшоў да нас афіцэр СС. Пачаў размову пра тое, што партызаны нахабнічаюць, але яны спыняць іх выбухі на дарогах. Ён трымаў нас ў сябе столькі. колькі лічыў патрэбным, бо хацеў, каб Галю ніхто не папярэдзіў. Перад самым выхадам па раіў нам сядзець у хаце 3 дні. (Ганя з двумя дзецьмі загінула ў лягеры, што па віліцы Чырвонай, (зараз там тэрыторыя радыёзавода), а Галіну смаленскае гестапа так / не затрымала. Як партызанка яна была ўзнагародажна партызанскім медалём першай ступэні). У адзін зь летніх вечароў я убачыў, як у наш завулак падкаціла нямецкая машына і спынілася ля дома, што насупраць. Але людзі, якія выйшлі зь яе, не затрымаліся там, а чамусьці пайшлі да мяне. Ускінулі рукі да столі: «Хайль Гітлер!» Перакладчык запытаўся: —Як доўга вы жывёце ў гэтай хаце? —Пасьля таго, як вашыя бомбы запа лілі Дом спэцыялістаў, дзе жылі раней, камісар доктар,— адзказваю я. —Кайзер мае намер купіць вашыя пэйзажы. —Акрамя таго, што ён бачыць на сьцяне другіх не маю. (На сьцяне кнопкамі прымацаваныя кардонкі, на якіх хуткія накідкі —эцюды). Камісар тыкнуў пальцам на чатыры кардонкі і запытаўся : «Колькі ўсё гэта будзе каштаваць?» Я адказваю, што ня ведаю, што і дзе можна купіць на гэтыя маркі. Доктар Кайзер паклаў на стол 70 марак і папрасіў напісаць расьпіску. Пытаюся: —Навошта пісаць расьпіску? Можа доктар Кайзер не для сябе купляе? —Для сябе, але яна патрэбна яму як доказ, што-б ніхто не падумаў, што ён у вас іх сьвіснуў. Я нярвуюся, хачу хутчэй запакаваць малюнкі, рукі трасуцца. Чую, як перакладчык гаворыць: —1 калі ў вас будзе што-небудзь на душы, вы заўсёды зможыце зьвярнуцца да доктара Кайзера, ён вам паможа. А на душы накапілася шмат чаго. Ці можна, напрыклад, падамагчы даведац ца, дзе тры браты маёй жонкі, што носяць прозьвішча Галубок? Але хіба аб гэтым пытацца у таго, хто спаліў гара ды, ды праліў рэкі нашай крыві. He, прасіць ня будзем нічога 1 скардзіца на Сталіна, за тое, што ён расстраляў баць-