Полацак №8, 1991

Полацак №8, 1991

19.96 МБ
Ўчора шчасьце толькі глянула нясьмела, I развеяліся хмары змрочных дум, Сэрца чулае / млела, і балела.
Радасьць душу мне шчаміла, быццам сум. Ўсё жыцьцё цяпер, як лёгкая завея, Кнігу разгарнуў — а не магу чытаць.
Як зрабілася, што пакахаў цябе я,— Хіба знаю я? Ды і нашто мне знаць^
1 хаця саната скончылася, ад яе «шчэ доўга веяў пах, як ад цьвятка». Максім ня мог надыхацца тым музычным водарам. Аб гэтым ён і хацеў сказаць Ані, калі падыйшоў да яе. Юнак заглянуў У яе чорныя, як ноч, вочы і — разгубіўся. Гэта былі іншыя, зусім ня тыя, што толькі што глядзелі ў ноты, вочы. У іх жыў сум і незразумелая яму таямнічасьць. Але яны пацяплелі, калі ён па чаў гаварыць. Можа таму, Максім, пачырванеўшы, нарэшце, прызнаўся: «Калі вы гралі, Ваш вобраз адбіваўся на крышцы раяля. Але згіне адтуль ваш вобраз і сьледу ня кіне. А ў маёй душы яму ўжо ня згінуць». Маўчаньне панавала ў залі. Ён зразумеў, што сказаў тое, чаго нельга было зараз казаць. I адчуваючы, як сэрца моцна забілася ў грудзях, амаль выбег з пакоя.
Потым яны сядзелі на прыгожай верандзе і пілі духмяную гарбату з яблычным варэньнем. Аня была побач, і калі яе тонкая рука крышку дакраналася да ягонай, ён адчуваў сябе самым шчасьлі вым на зямлі. Ён ня чуў, аб чым гавары ілі навокал. He разумеў, з чаго раго чуць сябры. Максім бачыў толькі Аню.
Як праз нейкую заслону далятаў го лас Тацьцяны Рафаілаўны. Здаецца, яна нешта расказвала пра Шаляпіна. Нечакана цётка зьвярнулася да Максіма: «А Вы, малады чалавек, бывалі калі-небудзь на канцэрце Шаляпіна?» На пытаньне трэба было адказваць.
—Так, і не аднойчы. Мы тады ў Ніжнім Ноўгарадзе жылі, а Шаляпін у гэты час даваў там канцэрты. Наш сваяк Максім Горкі пасябраваў зь ім, і сьпявак перабраўся на яго кватэру. Мы амаль кожны дзень прыходзілі ў госьці да Горкага паслухаць Шаляпіна. Перад канцэртам той абавязкова меў рэпэтыцыю. У час, калі ён сьпяваў, каля хаты зьбіраліся людзі. Слухачы прасілі, каб мы адчынілі вокны. I сьпявак з ахвотай рабіў гэта.
—0, так Вы асабіста былі знаёмы з славутым сьпяваком? — дзівіцца жанчы на.— А хто, калі не сакрэт, вам будзе Максім Горкі? Ведаеце, я зь цікавасьцю чытаю ягоныя апавяданьні. Некаторыя зь іх напісаныя вельмі жвава.
—Ягоная жонка, Кацярына Паўлаўна Волжына, была роднай сястрой маёй мачыхі.
—Пэўна, і Вы самі вядомым чалавекам станеце, калі ў вас такое сваяцтва,—сьмяецца Тацьцяна Рафаілаўна. — Глядзі, Анечка, некалі і ты будзеш усім расказваць, што цябе слухаў Максім Багдановіч. Што-ж я вельмі рада, што Вы наведалі наш дом. Спадзяюся, што малады чалавек будзе нашым частым госьцем Так пачалася самая шчасьлівая Мак сімава вясна. Вясна яго каханьня. Амаль кожны дзень ён прыходзіў у гасьцінны дом Какуевых. У ім заўсёды было ўтуль на і па-хатняму цёпла. Зь цяністага адзі чэлага сада, дзе без усякага парадку раслі шыпшына і клён, чарэшнявыя кусты і тонкі хмель, — веяла кветкамі і яб лыкамі. Вясной пакоі поўніліся тонкім водарам ябланевых пялёсткаў. Летам —
пахучымі . пладамі антонавак, ранетак. Двор, як і сад, быў вялікі. Тут заўсёды йшлі спрэчкі: хто самы спрытны, дакладны ў гульнях, самыя любімыя зь якіх— лапта і гарадкі. Вечары ператвараліся для ўсіх у сапраўдныя сьвяты. Потым, у сваёй паэме «Вераніка», Максім Багдановіч так успомніць той незабыўны час:
Вясёла йшлі гулянкі нашы:
Пад шум і гук размах рукі Збіваў здалёку гарадкі, Быў чутны смех пры відзе •кашы», I кожны стрымываў свой плач, Калі ўразаўся ў плечы мяч.
А вечарком мы выпускалі Ў паветра белых галубоў. Зрабіўшы некалькі кругоў, У вышыню яны шыбалі, Як чысты сьнег, кружылі там і падалі на дахі к нам.
Калі-ж сачыўся бледнаваты
Зор сініх сьвет праз небасьхіл
I уплятўеся вулак пыл. — Мы ўсе пяялі каля хаты, I напаўняў нягучны хор Маркотнай песняй сьціхшы двор.
Максім, безумоўна, прыходзіў да Ка куевых ня толькі, каб пагуляць у гарадкі або пагаманіць зь сябрамі. «Усё адна ця пер мне думка сэрца душыць, Як пабачыцца з табой, к табе прыйсьці. А палын-трава няхай сабе заглушыць Пазабытыя даўнейшыя пуці», — прызнаўся ён Ані ў адным з сваіх вершаў. Кожнае спатканьне зь ёю прыносіла яму такую вялікую радасьць, што яна не магла зьмясьціцца нават у ягоных вершах.Аня стала самым дарагім і блізкім яму ча лавекам.
Вясна Максімава каханьня праляцелі хутка. Зайграла восень свой разьвітальны залаты вальс, і заплакала лета, зям лю пакідаючы. Пачаліся заняткі ў гімна зіі і пра гульні прыйшлося забыцца. Максім стаў усё радзей прыходзіць да Какуевых. Ён спадзяваўся на новую вясну, але ягоным марам не суджана было збыцца. Пасьля заканчэньня гімназіі, ён пае-
хаў на Бацькаўшчыну. Калі вярнуўся, Ані зноў не было ў Яраслаўлі. Так іх шляхі і разьмінуліся. Яна паступіла ў Пецярбургскую кансэрваторыю, ён — у Яраслаўскі Дзямідаўскі ліцэй.
Максім ніколі не думаў аб ліцэі. Рэ дакцыя «Нашай нівы» даўно дала яму рэкамэндацыю на кафэдру прафэсара Шахматава ў Пецярбургскі унівэрсытэт. Але бацька і слухаць не хацеў пра філёлягічны факультэт:
—Сваім беларусазнаўствам ты зможаш займацца і ў Яраслаўлі. He абавязкова для гэтага ехаць у Піцер. Для жыць ця трэба мець такую прафэсію, якая дала-б верны кавалак хлеба.
Потым ужо больш спакойна, бацька казаў Максіму:
— Пецярбург — горад не для твайго здароўя. Туманы, дажджы, заўсёды вільготнасьць. Ты і дома, у цёплай, натоп ленай хаце, пры добрым харчаваньні, то кашаль, то яшчэ якую хваробу схопіш. A што будзе там? I хто стане даглядаць за табой, калі ты, не дай Божа, захварэеш?
Адам Ягоравіч гаварыў доўга. Пры водзіў розныя доказы. Але Максім стаяў на сваім. Нарэшце, бацька сказаў:
—He змагу я адначасова цябе і Лёву вучыць ва ўнівэрсытэтах. Ты-ж ведаеш, твой брат пасьля гімназіі паедзе ў MacK­ey. Пашкадуй ты нас, Максім, заставайся ў Яраслаўлі. Паступіш у Дзямідаўскі ліцэй. Будзеш судзьдёй або юрыстам...
Максім у запале тады сказаў: «Пракурорам быць не хачу. Адвакатам і судзьдзёй таксама. Хачу быць літаратарам або вучоным». Але прыйшлося пад парадкавацца бацьку. Нягледзячы на тое, што жаданьне прысьвяціць сябе вы вучэньню беларусікі, з кожным днём станавілася ўсё мацьней.
Прыгожая форма ліцэіста зь бліскучымі гузікамі і форменнай тужуркай. У кішэні — новенькі гадзіньнік, які бацька падарыў з нагоды заканчэньня гімназіі. Максім—ліцэіст. Гучыць гучна і чамусьці Царскасельскі ліцэй прыгадваецца. Можа таму, што там таксама выхоўвалі вальнадумцаў, праўдашукальнікаў і дзекабрыстаў.
Яраслаўскі ліцэй працягваў гэтую традыцыю. Неаднойчы тут разгараліся студэнцкія хваляваньні, пасьля якіх звычайна адбываліся арышты. Ці мог прадбачыць падобнае праўнук вядомага багацея Мікіты Дзямідава, калі ў 1805 г. адчыняў на свае сродкі ліцэй? Праўда, тады ён называўся інакш: Вышэйшае на вук вучылішча. Потым яно пераўтварылася ў камэрцыйны ліцэй, a 30 жніўня 1870 года, каля пасьля судовай рэформы тут пачалі выкладаць юрыдыкцыю, адбылося ўрачыстае адкрыцьцё юрыдыч нага ліцэю.
3 гэтага часу па сутнасьці і пачынаецца яго гісторыя. Хаця ён рыхтаваў будучых вартаўнікоў закону, але навучэнцы самі неаднойчы парушалі яго. Асабліва у пачатку XX ст. Студэнцкія сходкі, мітынгі, дэманстрацыі сталі звыклай зьявай. Максім быў сьведкам адной зь іх. Неяк вяртаючыся зь сябрамі зь гімназіі, ён убачыў групу студэнтаў, якія зь песьнямі шлі на Стрэлку. Сябра Максіма па клясу расказаў. што дзямідаўцы выйшлі на вуліцу ў знак пратэсту супроць выхадкі аднаго з прафэсараў. Прымаючы ў ліцэістаў экзамен, ён пачуў на карыдоры рогат і вясёлую размову. Выкладчык палічыў, што ў такой атмасфэры ён ня зможа далей працягваць экзамен. Таму сабраўся і пайшоў дахаты. Абураныя студэнты вырашылі арганізаваць мітынг. Але атрады коннай і пешай паліцыі не далі ім нават пачаць яго. Діцэісты сабраліся зноў, на наступ-
ны дзень. На гэты раз іх было болып, бо да іх далучыліся ліцэісты іншых курсаў і некаторыя гімназысты. Але Максім ні ў гэтых, ні ў іншых падзеях не ўдзельнічаў. Ён больш не марыў стаць палітычным лідэрам. Беларусіка захапіла яго поўнасьцю. А. паступіўшы ў ліцэй, юнак наогул адыйшоў ад палітычнай барацьбы, Максім рэгулярна хадзіў на заняткі.
Толькі сябры па курсу бачылі яго не заўсёды. He, ён паважаў выкладчыкаў ліцэя, якія акрамя ўсяго вялі вялікую асьветніцкую працу і разам з студэнтамі ладзілі канцэрты і спэктаклі, на якіх зьбіралася шмат гледачоў 1... паліцыі, бо часьцей за ўсё ў ліцэі чыталіся забароненыя цэнзурай творы. Максіму падабаліся многія з гэтых самаахвярных людзей. Але вось да навук, якія яны выкладалі, у яго ніякай цікавасьці не было. Адзінае, што суцяшала, так гэта сыстэма, па якой ацэньваліся веды ліцэістаў.
Яраслаўскі Дзямідаўскі ліцэй. Перад ім храм Усьпеньня.
За адказы выстаўлялася голькі «вельмі здавальняюча», «здавальняюча» або «нездавальняюча». Таму па новых правілах, уведзеных у 1906 г„ званьне кандыдата юрыдычных навук прысвайвалася і ліцэістам зь вельмі сьціплымі вучэбнымі посьпехамі. Максіма гэтае задавальняла, бо заставаўся час для любімай справы. Адсідзеўшы на адной больш меньш цікавай лекцыі, ён ішоў у ліцэйскую бібіліятэку, якая па колькасьці юрыдычнай і гістарычнай літаратуры, каштоўнасьці выданьняў лічылася адной зь лепшых сярод вышэйшых установаў Расеі. Да яе фондаў зьвярталіся вучоныя галоўных унівэрсытэтаў. I ня толькі па юрыдычных пытаньнях, але і па краязнаўству, этнаграфіі. фальклёру. Сюды паступалі ўсе цэнтральныя часопісы і газэты, якія бацька Максіма не выпісваў. Прыходзіла і новая мастацкая літаратура.
Максім амаль увесь час праводзіў тут. Хіба маглі цікавіць яго такія наву кі, як тое-ж права: дзяржаўнае, адміністратыўнае, крымінальнае, царкоўнае, фінансавае, міжнароднае, рымскае, грама дзянскае і г.д.? Або грамадзянскае су даводства, гісторыя філязофіі права, судовая мэдыцына, якія выкладаліся ў поўным аб’ёме юрыдычных факультэтаў унівэрсытэтаў. Праўда, вывучалася ў ліцэі і гісторыя расейскай літаратуры, усеагульная гісторыя, нямецкая і французская мовы. Але гэта-ж была кропля ў моры. Таму вучоба не задавальняла Мак сіма. Ад смутку не ратаваў і моцны пра фэсарскі склад кафэдраў, якім ганарыў ся Яраслаўскі Дзямідаўскі ліцэй. У свой час тут выкладаў вядомы расейскі пэдагог К. Ушынскі. Кафэдру гісторыі расей скага права ўзначальваў буйнейшы гісторык права Ўладзімірскі—Буданаў. Лепшыя пэдагагічныя традыцыі ў ліцэі ашчадна зьберагаліся. Але яны Максіма не цікавілі, хаця на лекцыях двух выкладчыкаў ён прысутнічаў амаль заўсёды.