Полацак №8, 1991

Полацак №8, 1991

19.96 МБ
Як я ўжо казаў, загадчыкам аддзелу мастацтва быў Панін, а яго намесь нікам малодшы брат Алеся Ільінскага, славутага артыста камэдыйнага жанру (у канцы жыцьця народнага артыста СССР). Панін быў музыказнаўцам, добра ведаў нямецкую і французкую мовы. Ён прыйшоў да немцаў у чырвонаармейскім адзеньні — здаўся добраахвотна ў па лон. Як інтэлігент, ён больш падыходзіў да аддзелу мастацтва. Таму стаў намесьнікам шэфа ва Ўправе. Казалі, што Ільінскі быў або журналіст, або пісьмень нік. Меў ён зьнешнясьць вельмі падобную на яўрэйскую, трохі ведаў нямецкую мову і добра беларускую. Відаць, ня толькі зьнешнясьць Ільінскага, але і нешта іншае давалі Паніну мажлівасьць чапляцца да яго, маўляў, ня месца жыдам у аддзеле мастацтва. Паміж імі пачалася грызьня. Адразу скажам, што Панін меў перавагу над Ільінскім у тым, што немцам ня трэба ніякіх доказаў,— скажы пра любога, што ён яўрэй і гэтага хопіць, каб закатаваць чалавека. Аднойчы Ільінскі зайшоў да маці Круталевіча, каб тая стала сьведкай і змагла даказаць, што ён не яўрэй. Тая была знаёмая зь яго бацькам, але, здаецца, яна нікуды не пайшла, бо была старой і хворай жанчынай. Што сталася
далей зь Ільінскім мне невядома, але казалі людзі, немцы закатавалі яго.
У Менску апынуўся архітэктар Пля ханаў, які, вядома, нічога не будаваў, але, як валодаўшы тэхнікай акварэлі, рабіў партрэты немцаў з Генеральнага Камісарыяту. Ён так разбэсьціўся і зазнаўся, што пачаў сварку зь немцамі ў час ў п’янай вакханаліі, дзе і быў застрэляны там-жа на месцы.
Успамінаецца яшчэ прозьвішча кампазытара Шчаглова, які зьявіўся ва Ўпра ве, здаў свой ордэн Знак пашаны, што атрымаў на першай беларускай дэкадзе літаратуры і мастацтва ў Маскве. Рабі лася, як казалі, усё добраахвотна, па маладосьці і глупству. Бегчы зь Менску прыйшлося абавязкова, бо зарана выра шыў, што бальшавікі больш ня вернуцца ніколі.
Малады кампазытар Кляус скарыстаў сваё яўна нямецкае прозьвішча і па даўся да немцаў. Яны далі яму хату (бы лую яўрэйскую). Калі савецкія войскі бліжэй націснулі да Менску, то ён мусіў бегчы ў Германію з усёй сям’ёй. Напярэдадні ён зайшоў да нас, каб запаліць печ (Кляус з лушпінаў бульбы рабіў рассаду) і пачаў размову наконт ад’езду. Ён разважаў так: трэба абраць краіну, дзе будзе болын кароваў, чым людзей, і гэта мусіць быць Галандыя. Але, відаць, Кляус нешта не разлічыў і папаў у зону акупацыі Германіі савецкімі вайскамі, а такія ўцекачы заўсёды адсылаліся ў тыя гарады, скуль яны беглі зь немцамі. Рабілася гэтак таму, каб лягчэй было дазнацца , чаму бег чалавек ад сваіх вызваліцеляў, якія абставіны прымусілі яго пайсьці на гэтае.
Памятаю, як у канцы сьнежня 1945 г. нехта пастукаў у нашую хату позьнім халодным вечарам. Калі адчыніў дзьверы, убачыў Кляуса, яго жонку, дачку, якой гадоў 7 і бацьку жонкі, якому
было пад 60. Кляус пачаў гаворку з таго, што хата належыць зараз пляменьніцы, і ён думае, што мы павінны пакінуць гэты дом. (Сп я Круталевіч памерла яшчэ пры немцах, яе пахавала пляменьніца, якая і стала гаспадыняй гэтай хібаркі). Ён прапанаваў, каб мы шукалі сабе памешканьне ў Менску, яю быў разбураны ўшчэнт і ў якім захаваліся толькі драўляныя застройкі пры ватных дамоў. На маё шчасьце, вярнулася жонка, і спакойна растлумачыла, што па савецкіх законах пляменьніца ня мае права спадчыны, а толькі дзеці, падругое, мы адкупілі гэтую хату ў Варашылаўскім райвыканкаме, бо яна доўгі час заставалася без гаспадара. Кляусам лягчэй чым нам можна было знайсьці кватэру, іх ўсе ведалі ў гэтым раёне. Гэтак і сталася, у канцы завулка, у хаце з чатырмя пакоямі ім далі палову. Мы-ж з свайго боку перадалі ім усе рэчы, які належалі нябожчыцы. Праз нейкі час Кляуса арыштавалі й адаслалі некуды адбываць пакараньне.
Так не пашчасьціла Кляусу, але пашанцавала мастаку Міколе Пашкевічу, які з жонкаю мастачкай Галінай Дакальскай і яе маткай ды яшчэ з пляменьніцай, дачкой актрысы Веруты Дакальскай, перабраліся спачатку ў Вільню, а потым у Коўна.
(Працяг у наступным нумары)
кшае смея ш?
«Зыйшоўшы крокаў некалькі...»
Янка Юхнавец
70 год назад, 3 лістапада 1921 года на Бягомелыпчыне (Докшыцкі раён) нарадзіўся Янка Юхнавец.
У 1948 годзе ў часопісе «Шыпшына» ўпершыню былі надрукаваныя вершы Юхнаўца. Потым яго мэтафізычныя, не зу сім традыцыйныя, але шчырыя, як ад споведзі, вершы пачалі зьўяляцца у часопісах «Сакавік», «Конадні» й іншых эміграцыйных выданьнях.
У 1953 годзе ў выйшла першая кніга паэзіі Янкі Юхнаўца. Яна мела назоў «Шорах Моўкнасьці». «Новая Элэгія » была надрукавана ў Баварыі ў 1964 годзе. Зборнік «Калюмбы» пабачыў сьвет у 1967 годзе.
Самая апошняя трохкніжная зборка вершаў пад назовам «Творы» датуецца 1989—1990 гг. Многія творы Янкі Юхнаў ца былі перакладзены на ўкраінскую мо ву паэтам Л.ГІалтавай.
Хаця Янка Юнавец — майстра верша, але ёсьць сярод яго здабыткаў і пра заічныя творы. Ягоныя апавяданьні ў розныя часы друкаваліся ў шматлікіх выданьнях, але асобнымі зборнікамі не выходзілі.
Рэдакцыя часопіса «Полацак» він шуе Янку Юхнаўца зь юбілеям і зычыць яму здароўя, выкананьня ўсіх задумаў, доўгіх і творчых гадоў жыцьця.
Прапануем чытачам некалькі вершаў паэта.
шп
Зыйшоўшы крокаў некалькі з узгорку апынішся на скрайку даўніны тваёй: там струмяніць усё аблітая крывёй Няміга вузкая, нібы ў надвячорку
сутоніць водгуль далёкае паходні.
Там прывідам вітальных
стогнаў захаплёны мройны мір ня цісьнець грудзі плёнам: спагаднае прымі жыцьцё,
як ёсьць на сходні
пакуты вашае, цярпеньняў і пагардаў.. . Плыві, Няміга! У збытку поеныя
патокам скрух скарынку хлеба богам не прыклікваюць. Свабоды зайздоасьці ня цешацца прычасьцяй скаргаў, як чуткі досьвіткам
так кволяць хвалі слых,— грахамі усялякамі... і добрымі
мы баім іх.
Сакратава
Ціхінь мінулая -разьмёты крылаў асьцярожныя тайніцай атулі разгаданай ня імі.
Існасьці вускрос карэньнямі даўгімі забяры граніт і часьлінкі душы парожнай.
Шчэ пакідаецца шмат месца для жахлівага.
I можа паважаць было знаходзіць сваю рату.
Нясуць атруту — даўгі за некага. Караюць за віну:
напэўна кату
што ўчора сноўдаўся, нікім ня гнаны, прысьніўся дзень і грош не зарабляны.
пш
Хрышчэнцы
Хадзем. Акрыяў я. Якраз у час старасьць надыйшла як і маё маленства. будзе люба ўсё. Жаданьне кажнае уразіць нас, аддаючы крыві моц блізкага наўцемства:
хрышэнцамі хадзем да сьлепасьці вякоў там гімны моўкнасцьі, як скорсьць, што любіць вартасцьсьвет палоханы чым-небудзь зноў у просьбы кідаецца, тайкуючы ўпартасьць.
1 толькі даўшы ўбожану, тады паверым собскай моцы пераможца.
Усяк унімемся трывогамі сваімі — даляву якую кроў не апалошча... Жыцьцё ясьніць нат кроплямі малымі. Пытаешся: —Ці жыць хоць шчасыдямі благімі?
Маісеевы законы
Масей Сяднёў
( 3 цыклу біблейска тіранічныя вершы)
Вуснамі свайго памазаньніка Маісея Бог апавясьціў цэлы кодэкс законаў-пас гановаў.
Сярод іх закон пра нявольнікаў, закон пра пашкоджаньні чалавеку, закон пра кражу, закон пра ўдоваў і сірат, закон пра дзяўчыну і шмат іншых законаў.
У законе пра дзяўчыну, напрыклад, сказана: калі хто сапкусіць неабручоную дзяўчыну і перасьпіць зь ёй, мусіць узяць яе сабе ў жонкі.
Закон гэты паўсюдна ў нас парушаецца: спакусяць, перасьпяць, а ў жонкі не бяруць.
У законе пра ўдоваў і сіратаў сказана: Hi ўдавы, ні сіраты ня крыўдзіце.
Калі ты пакрыўдзіш іх і яны паскардзяцца Мне, Я пачую іхную скарагу, і гнеў мой выбухне, I засяку Я мячом вас, і будуць жонкі вашы, і дзеці вашы ўдовамі і сіратамі
Калі-ж пачуе Усявышні скаргі удоваў і сіратаў на зямлі беларускай?
Лесьвіца
Біблейскі Якаў убачыў у сьне лесьвіцу.
Яна, стоячы на зямлі, датыкалася сваім верхам неба.
Па ёй спушчаліся і ўзбіраліся назад Божыя ангелы.
Добра, што гэта быў толькі сон.
Калі-б гэта было на самай справе так, па лесьвіцы ўзабраўся-б на неба ні адзін хам.
Божая міласьць
Бог усё-ж быў міласыдівы да дачок чалавечых: загадаў Ною ўзаць і іх у каўчэг да сябе, каб яны не загінулі ў патопе. Інакш — што рабілі-б тады сыны Божыя?
Шматстайнасьць
Некалі на зямлі была адзіная мова.
адзіны дыялект, і людзі добра разумелі адзін аднога.
У адзінстве і паразуменьні яны пабудавалі у зямлі Сэнаарскай вялікі горад і вежу да самых нябёс.
Ды Богу не спадабалася аднастайнае адзінства:
Ён стварыў сьвет шматстайным.
Узяў і зьмяшаў там мову, каб не разумелі мовы іншага. Расьсееў іх па ўсім сьвеце, і яны перасталі будаваць горад.
Вежа распалася. Але замест аднэй, адзінай мовы, зьявілася на сьвеце шмат моваў, у тым ліку і беларуская.
Міласэрная Сара
У Сары, жонкіАўрама, ня было дзяцей — не раджала. Так захацеў Бог.
I Сара сказала свайму мужу: ты ведаеш, я не магу раджаць, вазьмі маю служанку і ўвайдзі ў яе.
Дала яму сваю служанку, эгіпцянку Агар.
I Аўрам ўвайшоў у яе. Служанка зацяжарыла і нарадзіла яму сына Ізмаіла.
Надзвычайная гісторыя.
Сучасныя нашыя Сары, нажаль, не такія міласэрныя.
1991 г.
«Заціхніце, мукі каханьня...» Сьвятлана Белая
У час вячэрні шэра-ружаваты ў ціхай старасьвецкай хаце Какуевых гучала «Месячная саната» Бэтховена. Слухачоў сабралося няшмат: Максім, Добік, браты Рафаіл і Мікалай Какуевы, сястра Ані Варвара й яе цётка Тацьцяна Рафаілаўна. Вясёлы і трывожны гук раяля роўнай дарожкай разьліваўся па вялікай залі і старому, падобнаму на парк, саду. Аня хадзіла ў лепшых вучаніцах Яраслаўскай жаночай гімназіі, апякункаю якой была Праскоўя Аньціпава. Гэтая прывабная, на рэдкасьць таленавітая мэцэнатка,зрабіла ўсё, каб яе гімназісткі змаглі атрымаць добрую адукацыю. У гімназіі выкладаліся музыка, жывапіс, літаратура, замежныя мовы. Сьцены клясаў упрыгожвалі творы вядомых мастакоў і графікаў, якія ўсё жыцьцё зьбірала Аньціпава. (Яе багатая калекцыя паклала пачатак Яраслаўскаму мастацкаму музэю, які быў створаны ў сьнежні 1908 г.) Сёстры Какуевы вылучаліся сярод сваіх сябровак ня толькі прыгажосьцю. Варвара цудоўна малявала. Аня была здольная да замежных моваў, коннай язды й музыкі. Выкладчыкі гімназіі прадказвалі ёй будучыню піаністкі, але дзяўчына толькі зь усьмешкай слухала іх прароцтвы. Яна, як і некалі яе маці, шчыра любіла музыку. Аня проста жыла ёю.
Тонкія пальцы перабіралі клавішы раяля,і кожны яго гук адбіваўся у душы Максіма. Яму здавалался, што ён бачыць чароўны сон. Разам з музыкай набягалі хвалямі шчасьця радкі.