Новага, больш высокага ўзроўню дасягнула рамесьніцкая вытворчасьць, нягледзячы на тое, што рамяство цалкам яшчэ не падзялілася. У гэты час узьніклі новыя галіны вытворчасьці. 3 пачаткам заняпаду балтыйскай эканамічнай сыстэмы раньняга сярэднявечча ў XI ст11. гандлёвыя сувязі Полацкай зямлі ўсё больш пачалі арыентавацца на паўднёва усходнія і заходнія землі. Можна мер каваць, што на гэтым этапе ў асноўным 6. Штыхов Г.В. Города Полоцкой землн. Мн„ 1978. с 41. 7. Там жа. с.53. 8. Там жа. с. 58. 9. Там жа. с. 59-62. 10. Там жа. с 66. 11. Херман Н. Славяне н норманы в ран ней нсторнн балтнйского регнона. Славяне н скандннавы М., 1986 с.128. завяршыўся працэс славяна-балцкай асьі' міляцыі ў межах першапачатковага рась сяленьня крывічоў і дрыгавічоў. Гэта зьяўляецца неабходнай умовай для ўзьнікненьня Полацкай зямлі. Апошняя, безумоўна, спрыяла выраўноўваньню як сацыяльнай, так і культурнай структуры дзяржавы. Гэтая тэза часьцей за ўсё выпадае з-пад увагі дасьледчыкаў, хаця нельга не заўважыць, што дзяржаўна тэрытарыяльнае і палітычнае адзінства падразумявае калі не аднолькавасьць, то блізкасьць і падабенства ідэялёгіі і сьветапогляду жыхароў. Калі пагадзіца зь меркаваньнем В.Сядова, аб тым, што да пачатку ХІП ст. хрысьціянства ня стала дамінуючай рэлігіяй на паўночназаходніх землях Кіеўскай Русі (г.зн. Полаччыне) '2, то трэба прызнаць, што па ганства як сьветапогляд не падзяляла, a аб’ядноўвала балцкае і славянскае на сельніцтва гэтых зямель. У аснове паганства ляжаць адныя і тыя ж зьявы прыроды, якія могуць адрозьнівацца па форме, але не па зьместу. Павольная хрысьціянізацыя Полацкай зямлі толькі спрыяла дзяржаўнаму ўсталяваньню. Такім чынам, да сэрэдзіны XI ст. у нетрах Полацкай дзяржавы накапіліся магутныя ўнутраныя рэсурсы, якія дава лі падставу для яе далейшага самастойнага разьвіцьця, абароны ўласных інтарэ саў, адстойваньня незалежнасьці. Усё гэта надзвычай яскрава праявілася ў другой палове XI — пачатку XII ст„ у часы дзейнасьці полацкага князя Ўсяслава Брачыславіча (1044—1101). Дзейнасьць гэтага князя заўсёды выклікала ў гісторыкаў супярэчлівыя ацэнкі. I сапраўды, можна бачыць у ім 12. Седов В.В. Распространенне хрнстнанства в Древней Русн па археологнческнм матері-іалам. Археологня н нсторня Пскова н Псковской землн. Псков, 1988. с. 126-128. сэпаратыста і драпежніка, калі глядзець на яго з боку адзінадзяржаўя Кіеўскай Русі, імкненьня Полацка зламаць уста ляваную сацыяльна-эканамічную сыстэму гэтай дзяржавы, захапіць сабе новыя землі. Але адносіны паміж асобай і грамадзтвам больш складаныя. каб бачыць за гістарычнымі падзеламі волю аднаго або некалькі чалавек. Той жа Ўсяслаў ня змог-бы ўсё жыцьцё пратрымацца на вялікакняжацкім полацкім стале, каліб яго не падтрымлівалі ўласна палачане, a праз іх —жыхары ўсёй Полацкай зямлі. Гэта сьведчыць аб тым, што князь як дзяржаўны дзеяч цалкам адпавядаў інтарэсам княства-зямлі. Што-ж да шматлікіх паходаў паміж 1065 і 1078 гг„ то яшчэ ў XIX ст. В.Данілевіч слушна заўважыў нязначнасьць гэтага 13-гадовага пэрыяду ў параўнаньні з усім часам панаваньня Ўсяслава на полацкім стале.13 Як-жа ўспрымалася Полацкая зямля на чале з Усяславам тагачасным грамадзтвам? Як яна выглядала на агульнапалітычным і эканамічным фоне Ўсходняй Эўропы? Найбольшую інфармацыю нам даюць летапісныя артыкулы канца 60-х—70-х гг. XI ст. Пасьля бітвы на Нямізе 3 сакавіка 1067 г. і перамоў пад Воршаю, Усяслаў апынуўся вязьнем у кіеўскім порубетурме. У выніку паўстаньня15 верасьня 1068 г. ён быў вызвалены й абвешчаны вялікім князем кіеўскім. У наступным годзе князь па ўласнай волі, як сьведчыць «Слова пра паход Ігара» — «обеснся сіте мьгле» — вяртаецца ў Полацак. Гэтыя 3 гады, якія высока ўзьнеслі Ўсяслава, паставілі яго ў цэнтр увагі ўсёй Усходняй ды і некаторай часткі Заходняй Эўропы. 13. Даннлевнч В.Е. Очерк нсторіін Полоцкой землн до конца ХІУ столетня. Кнев, 1896. с.70. У час кіеўскіх падзей 1068—1069 по лацкі князь атрымлівае ня толькі магутную падтрымку з боку палачан, якія жылі на Брачыслававым двары ў Кіеве, але й ад кіеўскага духавенства. На баку Ўсяслава актыўна выступае Антоній, ігумен Пячэрскага манастыра. Разлад Антонія з выгнаным кіеўскім князям Ізяславам Яраславічам пачаўся яшчэ ў 1060 г. Гэта скончылася тым, што Антоній склаў зь сябе сан ігумена і ўцёк зь Кіева ў 1069 г. Безумоўна, на баку Ўсяслава выступіў і Нікан—вучань Антонія, ігу мен Кіева Пячэрскага манастыра з 1075 г„ адзін з аўтараў летапіснага зводу «Аповесьць мінулых часоў». У 1069 г. Нікан уцякае з манастыра, ратуючыся ад Ізяслава14. Трэба адзначыць, што абодва манахі ў розныя часы хаваюцца ў Чарнігаве, спачатку ў князя Сьвятаслава, a пасьля ў Усевалада Яраславічаў, родных братоў Ізяслава кіеўскага. Гэта сьведчыць аб тым, што былога адзінства па між князямі-трыумвірамі ўжо не было. Нездарма ў парушэньні крыжацалаваньня пад Воршаю вінавацілі менавіта Ізяслава. Усяслаў тым часам набыў арэол пакутніка і змагара за веру. Магчыма, таму, адчуваючы і сваю частку віны ў паланеньні Ўсяслава, Сьятаслаў I Ўсевалад прыхільна адносяцца да манахаў, якія падтрымліваюць полацкага князя. Акрамя царкоўнай апазыцыі, цэнталізаванай кіеўскай уладзе начале зь Ізяс лавам Яраславічам, існавала апазыцыя княжацкая. Б. Грэкаў адзначаў: «Цэнтр недовольных Кневом князей сосредоточшіся в Тмутараканн»15. Да гэтага часу 14.Хорошев А.С. Полмтнческая нстормя русской канонмзацнн XI—ХУІ вв. М., 1986, с.41-42. 15. Хорошев А.С. Поліітнческая нсторня русской каноннзацнн XI—ХУІ вв. М., няма тлумачэньня месца ў «Слове пра паход Ігара», якое мае дачыненьне да Ўсяслава Полацкага: «Нзь Кнева дорнскаше до курь Тмутороканя». А між тым, Тмутараканская старонка гісторыі другой паловы XI ст. як цікавая ,так I заблытаная. Да 1054 г. у Тмутаракані правіць князь Мсьціслаў Уладзіміравіч — сын Рагнеды. Пасьля ўлада пераходзіць да яго брата Сьвятаслава, які сам, праўда, у горадзе не сядзіць. Як адзначаў Б.Грэ каў, у той час, пакуль Ізяслаў кіеўскі здраджваў інтарэсам сваёй зямлі, шукаў дапамогі ў Заходняй Эўропе, асобныя княствы пасьпелі настолькі ўзмацьніцца, што актыўна пачалі імкнуцца да вызваленьня з-пад улады Кіева. Гэтае агульнае імкненьне падштурхала іх да пэўнай палітычнай кансалідацыі. У 1064 г. у Тмутаракань уцякае Расьціслаў Уладзіміравіч наўгародзкі, унук Яраслава Мудрага16. Гэты князь адмовіўся падпарадкавацца братам-трыўмвірам і, падтрыманы наўгародцамі, пайшоў у Тмутаракань разам з войскам. Адсюль ён выганяе сына Сьвятаславава Глеба і пачынае княжыць. Расьціслаў праводзіць вельмі актыўную, незалежную палітыку, але раптоўна памірае ў 1067 г. атручаны17. Расьціслаў загінуў роўна за месяц да бітвы Яраславічаў з Усяславам полацкім на Нямізе. Складаецца ўражаньне, што Яраславічы задумалі яго пазбавіцца, як небясьпечанага суседа на поўдні і магчымага саюзьніка Ўсяслава. Ненадоўга ў Тмутаракань вяртаецца Глеб Сьвятаславіч, якога бацька з дзядзькамі празь некаторы час пераводзяць на наўгародзкі стол. На яго месца прыйшоў 1986, С. 43. 16. Греков Б.Д. Кневская Русь. Л., 1953. с.496. 17. ПСРЛ, т. 1. Л„ 1926. с.163. правіць Раман Сьвятаславіч. У 1078 г. да Рамана бяжыць брат Алег Сьвятаславіч, якому замест спадчыннай Чарнігаўскай вотчыны дзядзькі прапанавалі МурамаРазанскую зямлю. У падобным станові шчы апынуўся і смаленскі князь Барыс сын Вячаслава Яраславіча, чыю вотчы ну заняў гвалтам Уладзімір Манамах. Барыс таксама бяжыць у Тмутаракань у 1078 г. У тым-жа годзе Алег і Барыс на нялі ў дапамогу палавецкае войска і разьбілі князя Ўсевалада на р.Сожыцы 25 жніўня. Але ўжо 3 кастрычніка 1078 г. браты былі разьбіты Ізяславам кіеў скім і Ўсеваладам на Няжацінай Ніве. Тут загінулі Барыс і Ізяслаў. Спадчынны стол Алега Сьвятаславіча, па мянушцы «Гарыславіч» займае сын Усевалада Ўладзімір Манамах. Дачыненьне сварак паўднёварускіх князёў у адносінах да Полацка, на nepmu погляд, выклікаюць сумненьні. Але варта супаставіць некаторыя лічбы і факты. У 1064 г. з Ноўгарада ўцякае Расьціслаў Уладзіміравіч, а ў 1065 г. Усяслаў Полацкі «рать почаль» і робіць першае нападзеньне на Пскоў, які належыць да Наўгародзкай зямлі. У 10661067 гг. Глеб Сьвятаславіч княжыць у Ноўгарадзе, але праз бацьку, шляхам сьмерці Расьціслава, дамагаецца Тмутаракані. У 1066 г. Усяслаў бярэ Ноўга рад, а ў 1067 г. летапіс адзначае, што Глеб наўгародзкі зноў у Тмутаракані. Гэта вельмі падобна на тое, што Ўсяслаў выгнаў Глеба з Ноўгарада. Абураныя такімі паводзінамі Ўсяслава або загадзя заплянаваўшы, «Яраславнчн же трне... совокупнвше вон, ндоша на Всеслава» у 1067 г. Канец 1067 —пачатак 1068 гг. Усяслаў, князь кіеўскі, адпаведна «Слову пра паход Ігара» сягае да Тмутаракані і назад. Згодна надпісу на Тмутараканскім камені, у сьнежні 1067—студзені 1068 гг. князь Глеб мерыў Керчан- скі праліў'8. А ў 1068-1070 гг. ён ужо ў Ноўгарадзе. Узьнікае пытаньне аб тым. ці не паспрыяў гэтаму пераезду Ўсяслаў Полацкі. Дарэчы, у гэтыя-ж часы 1061 — 1074 каля Тмутаракані жыў у засна ваным ім манастыры Нікан19. Пасьля непрацяглага выгнаньня Усяслаў вяртае сабе ў 1071 г. Полацак, выгнаўшы адтуль Сьвятаполка —сына Ізяслава кіеўскага. Наступае перыяд 6-гадовага заціш ша. Аднак у 1077 г па незразумелых прычынах у Тмутаракані пачынае княжыць Раман Сьвятаславіч, Да яго адразу-ж зьбіраюцца незадаволеныя сваім лё сам малодшыя князі. Тым часам Усяслаў Полацкі, быццам апярэджваючы падзеі, робіць няўдалае нападзеньне на Ноўгарад у 1077 г. У падтрымку Глеба на Полацак ідзе Ўладзімір Манамах з бацькам. Але падзеі наступнага 1078 г. паміж трохкутнікам Кіеў-Полацак Тмутаракань быццам бы разыграны па нотах. Алег і Ба рыс у канцы лета авалодваюць Чарніга вам, Усяслаў хутчэй за ўсё восеньню нападае на Смаленск. Пагроза Кіеву надыходзіць з двух бакоў. У тую-ж восень адбываецца бітва на Няжацінай Ніве. Ёсьць падставы меркаваць, што гэтая бітва і нападзеньне Усяслава на Смаленск адбыліся амаль адначасова, бо ў абодвух выпадках супроць Тмутараканскіх князёў выступаў сын Усевалада— Уладзімір Манамах. Але пад Сма ленск ён не пасьпеў, нават «о двое конн». Пасьпешнасьць можа тлумачыцца тым, што Манамах імкнуўся адплаціць Усяславу за напад на свой стольны горад адразу пасьля перамогі на Няжацінай Ніве, але давялося задаволіцца толькі спаленымі полацкімі прадмесьцямі.