Полацак №8, 1991

Полацак №8, 1991

19.96 МБ
18. ПСРД. т.1„ Л., 1926. с.166.
19. Медыцева А.А. Тмутараканскнй камень. М.. 1979. с.14.
Такім чынам, маецца ня толькі факт імкненьня асобных князёў на свае спадчынныя княжаньні, але і ўзгодненнасьць іх дзеяньняў супроць цэнтрысцкіх кіеўскіх памкненьняў. Арганізатарам падоб нага супроцьстаяньня Кіеву мог быць толькі Полацак у асобе князя Ўсяслава Брачыславіча. Строга аб’яднаць у адзіную дзяржаву ўсю Ўсходнюю Эўропу яшчэ ў часы Алега, Сьвятаслава й Уладзіміра скончылася безвынікова. Усходнеславянскія княствы ўсяляк імкнуліся да самастойнасьці, на першы погляд, не лепшым чынам—праз міжусобіцы. Але паходы Ўсяслава з паўднёварускімі князямі, асабліва ў 70-я гады XI ст„ былі адказам на актыўную захопніцкую палітыку Яраславічаў і Ўладзіміра Ўсеваладавіча Манамаха. Апошні, як яго прашчур Сьвятаслаў, абышоў узброенымі паходамі ўсе ўсходнеславянскія землі. Калі разглядаць, што аб’яднаўчая, а па сутнасьці захопніцкая палітыка Кіева канца XI ст. садзейнічала ўзмацьненьню Кіеўскай Русі і была прагрэсыўнай зья вай, то чаму яна, не пасьпеўшы разьвярнуцца, скончылася ў хуткім часе зьездамі ў Любечы (1097D, Віцічаве (1100) і на Долабскім возеры (1103). Трэба заўважыць, што ні на адным зь зьездаў не прысутнічалі полацкія князі. 1м не было чаго дзяліць, бо яны моцна трымалі ў руках тое, што ім належала.
X ст. — час нараджэньня Полацкай зямлі як адзінай дзяржавы. XI ст. — час яе станаўленьня, адстойваньня незалежнасьці, усталяваньня ня толькі зьнешніх, але й унутраных сацыяльна-эканаміч ных і культурных сувязяў Але менавіта яны сталі падмуркамі на шляху сталень ня беларускай дзяржаўнасьці. Яны сталі прадумоваю таго, што ў XII— XIII стст. Полацкая зямля пасьпяхова адстойвае межы, расквітае ў ёй надзвычай багатая духоўная культура. Яна цьвяроза суад-
носіць свае інтарэсы з інтарэсамі ўсёй Усходняй Эўропы і таму агульнымі намаганьнямі зь іншымі землямі адбівае на пады крыжакоў і татар.
У канцы ХІП—ХІУ стст. Полацкая зямля ўступае ў мірнае пагадненьне з маладою літоўскаю дзяржаваю, што зарадзілася на захадзе ад Менскага княства. Палачане, блізкія літоўцам па крыві, але вышэйшыя па культурным разьвіцьці, шчодра дзеляцца зь імі сваімі зда быткамі. Вялікае княства —выключны ў гісторыі прыклад таго, як у межах адной дзяржавы фарміруюццанекалькі самастойных і паўнапраўных этнасаў. Яны пераймаюць адзін у аднаго лепшыя здабыткі гістарычнага разьвіцьця, але групуюцца вакол Старажытнабеларускай дзяржавы, як найбольш вопытнай, куль турна разьвітай, зь яе распрацаванымі законамі, палітычным ладам. эканомікай, гандлем, моваю. Усё гэта было-б немагчыма без закладзеных ў X—XI стст.'падмуркаў самастойнасьці Полацкай зямлі.
Геннадзь Грак
Аб іконе Багамацеры Эфескай у старажытным Полацку
Васіль Пуцко
Вось ужо другое стагодзьдзе зь легкай рукі I. Сахарава' існуе думка, што ікона Багамацері Адзігітрыі з Карсунска Багародзіцкага храма ў Торапце ідэнтычна той, што да 1239 г. знаходзілася ў Полацку. Гэтая думка жыве, нягледзячы на тое, што ужо Н. Кандакоў лічыў торапецкую ікону працай расейскага майстра XIII—ХІУ стст2., а В.Лаўрына даказала прыналежнасць гэтага твора да помнікаў пскоўскай іканапісі першай паловы ХІУ ст.3 Дастаткова кароткага знаёмства, каб заўважыць палеалёгаўскія рысы стыля іконы з Торапца, перш за ўсё ў малюнку і ў прапорцыях. У бізантыйскай іконе, якая была напісаная да 1173 г., яны немажлівы.
Па паданьню, ікону з горада Эфеса ў Малой Азіі, напісаную евангелістам Лукой, прэпадобная Еўфрасіньня Полацкая атрымала ў дар ад бізантыйскага імпэратара Мануіла I Комніна (1143 —1180) і канстантынопальскага патрыярха Лукі Хрысоверга (1157-1170). Такім чынам, гэта магло адбыцца да 1173 г„ часу паломніцтва полацкай ігуменьні, пасьля якога ёй не суджана было вярнуцца ў свой манастыр. Пабудова Спасаўскай
царквы Еўфрасіньнеўскага манастыра ў Полацку можна аднесьці да 1150 г. 4 Царква праз некаторы час была ўпрыгожана фрэскамі, якія датуюцца сярэдзінай ХП ст5. Сярод росьпісаў асаблівае месца займае выява Багародзіцы ў маленьні, якая зьмешчаная ў ніжняй частцы ўсходняй сьцяны, у апсыдзе ахвярніка. Як вядома, гэта не зусім традыцыйны сюжэт для дадзенай часткі сьценапісаў, і для яго ўключэньня ў агульную схэму патрабуюцца некаторыя прычыны. Жы вапіс захаваўся даволі дрэнна, але пазнаць іканаграфічны тып Багародзіцы мажліва. На сьцяне намаляваны вядомы і шанаваны абраз. Але які?
Гакая-ж выява упрыгожвае сьвінцовую актавую пячатку, знойдзеную пры архэолягічных раскопках у Полацку, у 1962 г. Як лічаць спэцыялісты, яна належыла княгіне, якая магла быць дачкою або жонкай нейкага князя з хрысьЦіянскім імем Міхаіл6. Калі ўлічваць эмблемны характар гэтай выявы, якая прадстаўляецца ў спалучэньні з фігурай архангела Міхаіла, то яе залежнасьць ад агульнай з полацкай фрэскай іканагра-
фічнай крыніцы стане відавочнай. На манастырскіх пячатках звычайна адлюстроўвалі вобраз сьвятога або евалгельскую падзею, якім прысьвячаўся манастырскі храм. Гэтую заканамэрнасьць у падборцы сюжэтаў, між іншым, пацьвер джвае і пячатка ігуменьні Еўфрасіньні Полацкай, на якой Прэабражэньне спалучаецца з выявай сьв. Еўфрасіньні (Эгіпецкай з У ст„ памяць 15/28 лютага).7 Мажліва, што разам з асабістай пячаткай вядомай полацкай ігуменьні ўжывалася і пячатка манастыра, асабліва пасьля яе сьмерці ў 1173 г. Па тыпалёгіі полацкая знаходка 1962 г. родасная княжацкім булам XII— пач. XIII ст.
той час, як яе твар зьвернуіы да гледача.
Халкапратыйскі храм у Канстантынопалі, зь якім зьвязанае шанаваньне Агіасарытысы, належаў да найбольш вядомых у бізантыйскай сталіцы. У ім захоўвалася аддзеньне і пояс Багамацеры. Гэта і стала прычынай для ўстанаўлень ня царскіх хрэстных працэсій і багамольных выездаў.
Але, як вядома, рэліквіі Багамацеры з IX ст. знаходзіліся таксама ў Влахернах, дзе таксама быў зроблены прыдзел, які называўся сьв. Ракаю. Халкапратыйская Багамацер на фрэсках, звычайна, зьвернута направа8.
1. Сахаров Н. Нсследовання о русском нконопмсаннл, кн. 2: Школы русского лконоплсанля. — С.-Петербург 1849 С. 13. 23 № 5.
2. Кондаков Н.П. Нконографля Богома терн, т. П,—Петроград, 1915, с.222.
3. Лаурлна В.К. Новые атрнбуцнн пролз
веденлй псковской нконопнсн. — Па
мятннкн культуры, Новые открытня
1989, —М., 1990. с. 187-188.
16
4.	Раппопорт П.А. Русская архлтектура X—XIII вв. Каталог памятннков —Л 1982, с. 96-98 №167.
5.	Псотрыя беларусакга мастацтва ў 6 тамах, т.І.— Мн., 1987, с.77-84.
6.	Штыхаў Г.В. Печать XII в. лз Полоцка. Советская археологля, 1956, № 3, с. 242 244; Яннн В.Л.Актовые печатл Дрвеней Русл Х-ХУ вв„ т 1 м 1970 .с.118, 210 (№222), 232, таб. 20,’ 63.
Багамацер Эфеская;
Іканаграфічны тып Багамацеры, які зьмешчаны у ахвярніку Спаскай царквы Еўфрасіньнеўскага манастыра і на полацкай пячатцы, вызначаецца як Агіасарытыса або Халкапратыйская. Адным з характэрных прызнакаў зьяўляецца палажэньне фігуры Багамацеры, якая стаіць бокам або ў трохчацьвертым павароце, у
7.	Там жа. с. 231, 234 (№121а), т. 32, 75.
17
Арх. Міхаіл. Пячатка Еўфрасіньнеўскага манастыра, знойдзеная ў 1962 г.
Аналягічна адлюстраваньню на фрэсцы, бізантыйскія майстры даюць яе вобраз на многіх іконах. Тым няменьш, тут асабліва важна адзначыць тоеснасьць у адносінах да расейскай іконы сярэдзіны ХУІ ст„ якая паходзіць з Каргопаля,
8.	Пуцко В.Нкона Богоматерн Аглосорлтлссы. —Зборллк Народног музе]а, кнь. УІІІ. Београд, 1975, с.354-362.
A
менавіта таму, што на ёй быў надпіс: «Положенне рмзм сьвятыя Богороцнцы во Влахерне»9.
Палажэньне рызы сьв. Багародзіцы, Влахерна. Ікона з сабору ў Каргаполі.
Такім чынам, полацкая фрэска на гадвае аб усім, што зьвязана зь Влахернамі. Сёньня нельга сумнявацца ў тым, што сьпіс влахернскай іконы быў вядомы ў старажытным Кіеве як абраз Ба гародзіцы Дзесяціннай. Такі-ж назоў меў і знакамітага храм, у якім ён знаходзіўся. Вядома таксама і тое, што гэта была старадаўняя выява Пакрова.10 Арыгінал Дзесяціннай іконы не захаваўся, але аб
9.	Жнвопнсь Вологодскнх земель ХІУ — ХУПІ веков. Каталог выставкіі. М., 1976, № 52
1	0. Пуцко В. «Богороднца Десятннная» н ранняя нконографня Покрова, в кн.; Festschrift fur F. von Lilienfeld sum. 65. Geburtstag.-Erlangen, 1981, s.355-373.
іканаграфіі можна меркаваць, дзякуючы рэпрадукцыі на бронзавых крыжах-энколпіёнах канца XII ст".
Багародзіца Дзесяцінная. Крыж-энкалпіён. Кіеў.
Сьпісам яе, хутчэй за усё пачатку XII ст., служыць вядомая ікона Багама церы Багалюбскай, мажліва зьвезеная з княжацкага Вышгарада разам з іконай Ба гамацеры Уладзімірскай. У ХУ—ХУІ стст. ужо на маскоўскай глебе зьяўляюцца шматфігурныя кампазыцыі, якія прадстаўлялі тых, хто маліўся Багамацеры Агіасарытысе: сьвятых, князёў і мана хаў. 1х прынята разглядаць як мадыфі кацыю старажытнай іканапіснай схэмы12.
11	. Пуцко В.Кневскнй крест-энколпнон с Княжей горы,—Slavia Antigua, t. XXXI. Poznan, 1988, s.209-225.
12	.Грабар A.H. Заметка o методе ожнв лення траднцнй нконопнсн в русской жнвопнсн ХУ-ХУІ веков,—Труды от-
Ікона Багамацеры Багалюбскай. Уладзімір.
У жыціі прэпадобнай Еўфрасіньні Полацкай сказана аб тым, што яна у сілу родасных сувязей з бізантыйскім царс кім домам зьвярнулася да імпэратара Мануіла з прозьбай даць у храм, заснаванай ею абіцелі, адну з трох іконаў Багамацеры, якія па паданьню былі на пісаныя Лукой. Са згодай Мануіла, кан стантынопальскі патрыярх Лука Хрызо верг прыслаў менавіта тую ікону, якая знаходзілася ў Эфесе. Пакольку бізантыйскай іканаграфіі застаецца невядомы вобраз Багамацеры Эфескай, то можна прыпусьціць, што размова ідзе або аб іконе, паходжаньне якой зьвязана з Эфесам, або аб сьпісе рэальна існа ваўшай іконы Багамацеры Эдэскай, сьпіс якой адносіцца да IX — XI стст. і скла-
дела древнерусской лмтературы, т. ХХХУІ.—Ленннград, 1981. с .290-291.
дае галоўную сьвятыню царквы сьв. Але ксея ў Рыме. Па паданьню, менвіта ёй пакланяўся Алексей, чалавек Божы, у час свайго знаходжаньня ў Эдэсе. Па сваёй іканаграфіі ёй блізка рымская ба гародычная ікона канца УІП ст. у царкве Сант Марыя дэль Разарыё13. Абедзьве назвы твора адлюстроўваюць Багамацер у іканаграфічным тыпе Агіасарытысы. Калі менавіта падобная ікона была даслана з Канстантынопаля ў Полацак прэпадобнай Еўфрасіньні, то гэта здарыла ся пасьля 1157 г., яшчэ да выкананьня росьпісаў манастырскага храма. Сумня вацца ў тым, думаецца, няма падставаў.