Полацак №8, 1991

Полацак №8, 1991

19.96 МБ
На наступны дзень пасьля сьв. Літургіі і благаславеньня а.Васілём Адрэюком адбыўся банкет, пад час якога было выказана шмат цікавых думак і прапаноў. Госьці банкету Валянтына Пархоменка й Алесь Казак прасьпявалі некалькі беларускіх песьняў.
Гадавы сход Кліўлендзкага аддзелу БАЗА
адбыўся 29 верасьня на Полацку. Што было зроблена за гэты час, якія задачы стаяць перад аддзелам зараз, калі Беларусь абвясьціла сваю незалежнасьць, — аб гэтым гаварыў старшыня Янка Ханенка. Ён адзначыў, што мінулы год быў памятны перш за ўсё сваімі гасьцямі. Гэта госьці XIX сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі і прадстаўнікі розных арганізацый, якія на працягу года наведвалі Кліўленд. Сярод іх лідэры БНФ Зянон Пазьняк, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Заблоцкі, дэлегацыя сацыяльна экалягічнага саюза «Чарнобыль» у складзе Васіля Якавенкі, Аляксандра Люцко, Анатоля Белага, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Ўладзім.ір Новік. намесьнік мэра г.Менска Анатоль Гурыновіч, фотакарэспандэнт Анатоль Кляшчук архэоляг Сяргей Тарасаў. Аддзел заапекаваўся падарожжам з Вашынгтона ў Піцбург групы дзяцей, якія прыляцелі на адпачынак з Гомельшчыны; ладзіў нацыянальныя беларускія сьвяты і акадэмію ў гонар Максіма Багдановіча; прымаў удзел ў палітычным жыцьці Амэрыкі: праводзіў кампанію падтрымкі кандыдата на пост губэрнатара штата Агаё Дж. Вайновіча, прысутнічаў на інагурацыі губэрнатара ў сталіцы штата Каломбусе.
—Зараз, — падкрэсьліў Янка Ханенка, — мы зможам больш актыўна праводзіць сваю лінію. Але нам патрэбен прыток эміграцыі, маладых, здольных людзей, якія змаглі б нешта зрабіць для нашай арганізацыі і самі навучыцца ў нас.
Прамоўца прапанаваў унесьці ў рэзалюцыі сходу, пукт аб тым, каб Галоўная Ўправа БАЗА зьвярнулася ў Вашынгтон з просьбай аб квоце для эмігрантаў зь Беларусі.
Сход выбраў управу аддзелу. У яе вайшлі Янка Ханенка старшыня, Андрэй Стрэчань — заступнік, Лідзія Лазар-Ханенка, сакратар, Астап Яраховіч — скарбнік, сябры: Янка Раковіч, Валя Гарох, Маруся Каваленка. У рэвізыйную камісію ўвайшлі: Іван Каваленка, Сяргей Карніловіч, Ірына Каляда.
Стагодзьдзе Максіма Багдановіча
рыхтуюцца урачыста адзначыць беларусы Чыкага. Яны не засталіся раўнадушны да лёсу помніка славутаму паэту ў Яраслаўлі, горадзе, у якім наш зямляк правёў сваю маладосць. На заклік менскага клюба «Спадчына» яны сабралі 505 даляраў, якія даслалі ў рэдакцыю часопіса «Полацак». Ахвяры склалі: Ніна і Павел Агалец,’ Мікалай Валатоўскі, Кастусь Загонек, Іван Кравчук, а. Міраслаў Кулік, Міхась Каленік, Мікалай Латушкін, Яўхен Макарэвіч, Уладзімір Маркоўскі, Пётр Нягода, Аляксандр Сутынец, Валянтына Талочка, Даніла Швефель, Фёдар Якіменка. Усім ім клуб «Спадчына» выражае вялікую падзяку і шле свае найлепшыя прывітаньні і зычэньні з нагоды акадэміі, прысьвечанай юбілею Максіма Багдановіча. Акадэмія адбудзецца 20 кастрычніка ў залі Беларуска-Амэрыканскай праваслаўнай царквы «Сьв.Юрыя» пасьля сьв. Літургіі. Даклад пра жыцьцё і творчасьць паэта прачытае заступнік Старшыні Беларуска Амэрыканскай праваслаўнай царквы «Сьв Юоыя» Мікалай Латушкін.
1928 г. на беразе р. Палаты ў падэшвы Полацкага гарадзішча. Справа мыс (Стрэлка) Ніжняга замку.
А. Ляўданскі, С. Дубінскі сярод полацкіх краязнаўцаў. Зьлева на другім пляне прадградзьдзе Полацка УІН —IX стст. Далей чырвоны мост праз Палату.
Друкуецца ўпершыню.