ку маёй жонкі — Галубка, таксама ня станем. Хаця ўсяго слова — і мы з жонкай мелі-б шыкоўную кватэру, добрыя ўмовы жыцьця і лепшыя заказы па маёй прафэсыі. Мабыць больш года прайшло з таго часу, калі старэйшая дачка Галубка — Багуслава мусіла выехаць зь Менска ў гарадзкі пасёлак Узда разам з маці, малодшай сястрой Мілай, з сваёю дачкою Славай і дзяцьмі Мілы — Сяргеем і Ларысай. У Менску заставацца ёй было небясьпечна, бо ўсе ведалі Галубка і тое, што Багуслава замужам за Пліса нам— вядомым хірургам-дацэнтам, які яўрэйскай нацыянальнасьці. Плісан быў на фронце, а Багуславу з дачкой Славай немцы маглі кінуць у гета, як яны зрабілі з Ганнай Левінай ды зь іншымі жанчынамі, якім рабілі аперацыі— пазбаўлялі дзетараджэньня. У пасёлку Узда Галубкоў таскама ведалі, але муж Багуславы быў тут незнаёмы. Багуслава Галубок хутка ўладкавалася ў бальніцы, стала намесьнікам галоўнага лекара. Была яна па спэцыяльнасьці хірургам. Што ні дзень, то апэрацыя. Вакол Узды лясы, што цягнуліся да Негарэлава, а далей амаль да самага Менска. Умовы для партызанаў добрыя — шаша вузкай стуж каю цягнецца праз лес. Прыйшлося немцам вырубаць лясы па 50 метраў з кожнага боку, што, безумоўна, спрыяла абароне. Лекар Галубок лячыла хворых незалежна ад таго немец ён быў або партызан. Што датычыцца ўзьдзенцаў, дык яны йшлі да яе заўжды, калі патрэба была. Мая маці таксама апынулася ў гэтым гарадзкім пасёлку. Яна ўмела шыць і такім чынам зарабляла на хлеб. Разь лік ішоў натурай. Усё гэта нядзіўна, бо ў горадзе і тыдня не пражывеш без дапамогі вёскі. Аднойчы прыйшоў да нас у хату палі цай і працягнуў паперу. Я пазнаў no- чырк Багуславы: «Міла йяў турме, памажыце». Далі паліцаю нейкі хабар за паведамленьне. Распыталі, што ды як. Але што рабіць далей? Ісьці да Кайзера небясьпечна, бо гэта не матэрыяльная прозьба, а палітычная. Няма надзеі, хутчэй пашкодзіш справе. Праз дні тры да нас забегла дзяўчынка. Яна зь біржы пра цы, працуе ў жаночым аддзеле. «Вашыя дзьве сястры зараз у нас на біржы, неад кладна прымайце нейкія меры, інакш, будзе позна», — папярэджвае яна нас. Трэба ісьці на біржу. Апранаю летняе паліто і капялюш, бо гавораць, што шэф жаночай біржы фрау Эльжэвіц — сурьёзная жанчына. Перад яе кабінэтам сядзяць дзьве сакратаркі, адна зь іх ужо знаёмая мне. Стукаю ў дзьверы, уваходжу, здымаю капялюш, чую: «Сядайце». Перада мною жанчына ва ўніформе, ёй гадоў, мабыць, зь пяцьдзесят. Твар яе шэры, тыпічыны для астзейскай немкі: нос доўгі з гарбінкаю, малыя вочы ся дзяць глыбока. He жанчына, а паліцай ў спадніцы. Між тым і яна глядзіць на мяне як на чалавека, які прыйшоў вядома зь якой мэтай. Пытаецца, што мяне прывя ло сюды. Кажу, што я мастак і хачу пісаць яе партрэт. — Я ўжо маю яго. — Я ведаю пра гэта, але я напішу лепш, бо я мастак, а вас пісаў архітэк тар Плеханаў акварэлью, што ні адно і тое. —Добра, а як будзем разьлічвацца? —Пад вашым загадам ёсьць дзве сястры маёй жонкі. —Пойдзем, я іх вам аддам. Хваляваньням няма канца, усё яшчэ ня веру, што забяру жанчын. Разам з фрау ўваходзім у пусты пакой. Там ся дзяць схуднелыя з бруднымі тварамі мае нявольніцы з клумкамі ў руках. —Даю вам два месяцы адпачынку, a там пабачым, — кажа Эльжэвіц. Шчасьлівыя, мы ідзем да хаты. Па дарозе даведваюся, што сясьцёр схапілі за сувязь з партызанамі. Тады з Узды ўзялі чалавек сорак ды пад канвоем адвезьлі ў Менск. Пасьля турмы іх даставілі на мэдкамісію, каб адправіць у Нямеччыну. Добра, што ў камісіі знаёмыя лекары, беларусы, адзначылі ў даведцы, што ў Эміліі цяжарасьць, а ў Ба гуславы эпілепсыя. Таму і трапілі яны да фрау Эльжэвіц на біржу працы. Фрау Эльжэвіц мела кватэру па Ўльянаўскай вуліцы ў чырвоным будын ку. Там і пачаліся сэансы. Я даведаўся да ўсяго, што яна яшчэ і старая дзева, адсюль і нелюбоў да жанчын, зайзд расьць. Да таго крыўда на Бога за твар, які не падабаўся ні ёй, ні мне, як маста ку. Але трэба рабіць усе, каб было і па дабенства, і хоць крышачку прыгажосьці, інакш мае абяцаньні ня спраўдзяцца, і фрау не даруе мне падману. У часы сэансаў да яе прыходзілі жанчыны. Хто прыносіў вялікі торт, хто пародзістых шчаняткаў, хто рабіў манікюр. Так адбывалася кожны раз. Нарэшце, сэансы скончыліся. Партрэт фрау спа дабаўся, і яна запрасіла да сябе суседа, каб ён пацьвердзіў яе ўражаньне. Паказала яна яму таксама пэйзажы тых мастакоў, жонкі якіх вызваляліся ад фі зычных і цяжкіх працаў. Фрау Эльжэвіц дзівілася, адкуль я, па манэры і почырку, пазнаю прозьвішчы аўтараў. Толькі аднаго пазанць ня здолеў. Гэта быў Клі менка, вельмі бездапаможны мастак, які аднак, як казалі пра яго, пісаў партрэт генерала СС Готвальда і на самалёце вылятаў да сваёй мадэлі на кожны з сэансаў. У вайну ўсё магло быць. Кожны немец мог памяняць найлепшую каляровую рэпрадукцыю на хуткі накідак алоўкам, абы гэта быў арыгінал. Кожны нямецкі салдат ведаў цану мастацкаму твору, а пагэтаму яны цягнулі ўсё, што зроблена рукамі майстра. Адсюль ад носіны да мастака былі лепшымі, чым да іншых. Успамінаецца, як па тэлебачаньню мастак Савіцкі адказваў на пытаньні вучняў: «А што было, калі-б немцы даведа ліся, што вы мастак?» Савіцкі адказаў на пынаньне так: «Яны мяне-б расстралялі». Але гэта няпраўда, бо першнаперш немцы спыталіся ці навялі спраўкі адносна нацыянальнасьці. Калі-б Савіцкі быў яўрэй, то зь ім было тое, што з Бразэрам, які меў пропуск з гета і рабіў хуткія малюнкі салдатаў або малодшых афіцэраў за бохан хлеба ці банку кансэрваў. Потым, калі гестапа ўзяло яго да сябе, ён бесперапынку маляваў усіх, хто хацеў. А пасьля яго пусьцілі ў расход. Трэба заўсёды помніць, што вермахт — нямецкая армія — гэта не адно і тое, што СС ці СД, ці гестапа. Армейскія афіцэры, салдаты і самі не вельмі любілі гэтыя гітлераўскія арганізацыі. Савіцкі да вайны нідзе не займаўся і ніякім мастаком яшчэ ня быў. Ён трапіў у Нямеччыну як остарбайтэр-рабочы з Усходу па набору беларускай моладзі для працы на вёсцы. Працаваў ён у бауэра (селяніна) на гаспадарцы, як / другі наш мастак — Казей. Той таксама яшчэ нідзе не вучыўся на мастака, але быў як і Савіцкі, здольны з маленства хлапец. Той, хто добра ведае немцаў у роз ных умовах, у рознай якасьці, ня будзе з усіх іх рабіць ворагаў з фашысцкай афа рбоўкай, а таксама разглядаць як камуністаў ці антыфашыстаў. Успамінаю Петэ ра Грэйвена, інжынера стройбатальё на, які мяне папярэджваў, каб я ніколі не расказваў, як немцы ў адзеньні нашай міліцыі скідваліся на парашутах у натоўпы менскіх уцекачоў, каб рабіць паніку («Цябе, Джэні, могуць схапіць і расстраляць, як сьведку парушэньняў міжнароднае канвэнцыі, што забараняе пераапранацца ў ваеннае адзень не супраціўніка»). Петэр Грэйвен піхаў мне ў кішэні хлебныя галеты для майго ма ленькага сына Генрыха. Калі я прыходзіў да яго, ён абавязкова карміў мяне і даваў з сабою, бо ведаў, што я без перапынку хачу есьці і думаю аб сям’і. Ён быў ня толькі добры чалавек, але і меў свае погляды на вайну, на тое, што Гітлер хоча выглядаць як вызваліцель, а з другога боку вядзе тэрор сярод неві ноўных людзей, вешае іх, як партызанаў, на кожным тэлеграфным слупу. Аднойчы Петэр запытаўся ў мяне: —Ці бачыў ты фільм «Дыктатар»? —He, але ведаю, што стужка гэтая была закупленая. Але не пайшла ў пракаце, бо дыктатар быў вельмі падбоны на Сталі-на. He па зьнешнасьці, a па дзейнасьці. —Хочаш, мы табе пакажам яе, вядо ма, пад сакрэтам? —He, бо не хачу нечаканасьцей, у маім стане гэта небясьпечна. Фільм быў карыкатураю на або двух дыктатараў, і аб гэтым ведалі ня толькі нямецкія камуністы, але і ўсе салдаты вермахта. Часта немцы рабілі параўнаньне паміж Гітлерам і Сталіным: «У вас Правадыр—у нас Фюрэр. Але чаму вашыя сябры партыі не маюць партыйнай вопраткі і партыйных знакаў? Ці не таму, каб ніхто ня мог сказаць тое, аб чым ду мае ўслых, бо сярод прысутных ёсьць сябра партыі, а ніхто аб гэтым ня ведае». Яны не маглі паверыць у тое, што дрэваапрацоўчы завод імя Молатава ў Менску толькі носіць імя Молатава, a не зьяўляецца ягонай уласнасьцю. Як прыклад у сябе, называлі Герынверке — заводы Герынга, якія былі сапраўды яго най ўласнасыдю. Аднойчы, адзін партайгеноссэ, паказваючы на сваю вопратку, a потым на партыйны значок, сьвярджаў, што гэта ўсё хлеб. Ён нават не capo міўся таго цынізму, бо лічыў па сабе, што і ў нас ідуць у партыю, бо яна дае усё, чаго ня маюць беспартыйныя. «Мы хочам жыць добра зараз, а ваш камунізм — гэта мары, якія залежаць ад сусьветнай рэвалюцыі, якую цяжка дачакацца ў адно жыцьцё чалавека». Нем-цы казалі так: «Гітлер дае нам працу, дае пазыку на пабудову ўласнага дома, ён ліквідаваў беспрацоўе. А каб жыцьцё было яшчэ лепш, трэба пашыраць жыцьцёвыя прасторы за кошт Расеі, у якой іх занадта». Усё так і адбывалася, як было ў кнізе Майн Камф. Можа вельмі спрошчана, але для звычайнага немца больш і ня трэба. Колькі разоў бачыў, як салдат ці тылавы немец даставаў з кішэні фота, дзе яго дзеці, яго хатка і ён сам з жонкай у агародзе калупаецца. Чаго больш трэба для жыцьця? Яму хапала, a ўсё астатняе патрабавала дзяржава, якая даўно мела патрэбу ў жыцьцёвай прасторы. Пасьля таго, як савецкія войскі пагналі немцаў з Смаленска, у Менску актывізавалася гестапа, а разам зь ім і га радзкія нямецкія ўлады, якія распалялі нацыяналістычныя спрэчкі сярод беларускага насельніцтва. Яны казалі, што партызаны, бальшавікі адпомсьцяць за тое, што ты супрацоўнічаў з немцамі ці, наогул, заставаўся нейтральным. Яны ве далі, чым запалохаць нашу інтэліген цыю, спасылаючыся на рэпрэсыі 30-х гадоў, калі па аднаму толькі даносу хапалі людзей без суда і сьлецтва. Цяпер-жа за працу ў немцаў кожнага чакала куля ў патыліцу. Пачаліся правакацыі, такія моцныя і хітрыя, што нельга было зразумець, зь якога боку яны ідуць, і хто гэтым займаецца. Вядомы кампазытар Туранкоў апы нуўся ў акупаваным Менску і мусіў не паверыць тым людзям, якія называлі сябе партызанамі і прапаноўвалі яму бясьпеку. Яны хацелі пераправіць яго ў лес да партызанаў, а затым на самалёце ў Маскву. Туранкоў ня даў згоды, палічыў, што гэта звычайная правакацыя. Ня так лёгка было зьбегчы вядомаму чала веку, ды пры тым не адному,а зь сям’ ёй. Зараз некаторым цяжка паверыць, што абставіны ў той час былі такія, што даўно вядомы табе чалавек мог быць зусім ня тым, кем ён быў раней. Асьця рожнасьць была патрэбна ўсюды і кожнае слова патрабавала абдумоўваньня.