Фактура тыповая для двухгалосных ганцаў. У ёй пераважаюць квінтовыя, тэрцо выя, квартовыя і ўнісонныя (актыўныя) гучаньні. Характар танца прасьветленаўрачысты.. Пад № 69 падаецца любоўна-эратыч ная песьня «Dobra noc ci, Anusienku». Вя дома, што на гэтую мэлёдыю (так званы формульны напеў) сьпяваліся й іншыя любоўныя лірычныя канты. Вядома і тое, што беларуская лірыка была шырока распаўсюджана ў Рэчы Паспалітай і як піша А. Мальдзіс, аказала станоўчае ўзь дзеяньне на польскую любоўную песьню, унесла ў яе «адметны паэтычны элемент — наіўны, пачуцьцёвы, шматколерны» ( А.Мальдзіс с. 87). Беларускія лірычныя канты былі вядомы на польскім каралеўскім двары. У першай палове ХУП ст. яны трапілі на старонкі шмат лікіх польскіх зборнікаў, якія публікаваліся на тэрыторыі Польшчы, асабліва — у Кракаве. Таму часьцей за ўсё адна і Вясёлы, сьвяточыны характар мае у яго аснове ляжыць вар’іраваная, танец пад № 67. Ён грунтуецца на рытшмат разоў паўтораная адзіная рытма міцы падвана. формула: J £ ; м < ■ ■ < rj п ( • ° * oh, Знаёмства зь некаторымі ўзорамі «Полацкага сшытку» паказвае нам на яго вельмі цікавыя зьмест і жанравыя харак тарыстыкі. Аналіз стылістыкі сьведчыць аб цеснай сувязі музычнага матэрыялу з народнымі песеннымі й інструмэнталь нымі вытокамі, у тым ліку-беларускімі, a таксама з заходнеэўрапейскай танцавальнай культурай. «Полацкі сшытак« —своеасаблівы помнік ў музычнай культуры абодвух народаў. тая мэлёдыя была характэрна як для польскіх, так і для беларускіх лірычных кантаў. Тут трэба гаварыць не аб іх польскім ці беларускім паходжаньні, а аб беларуска-польскай ці польска бе ларускай агульнасьці. У ХУІП ст. на гэтую мэлёдыю сьпяваліся паэтычныя тэксты з «Аршанскага сшытку». Напеўная мэлёдыя грунтуецца на рытмаформулах танцаў алеманда, chorea polonica, а таксама тыповай кантавай рытмаформуле Л J J J J. У аснове мэлёдыі ляжаць кантавыя прынцыпы пабудовы музычнага твора, a таксама ўлюблёныя мэладычныя папеўкі і мэлёдыка інтанацыйныя асаблівасьці, народна-песенныя вершавыя структуры. Музычныя ўзоры, якія зьмешчаны ў ім, зьяўляюцца ня толькі агульнымі для Беларусі і Польшчы, бо ім уласьцівы агульнаэўрапейскія прыкметы, але былі вельмі папулярнымі ў побыце беларусаў і палякаў. Яны абапіраюцца на народную песенную і танцавальную стылістыку, уключаючы характэрныя рысы бытавой музычнай культуры. «Полацкі сшытак» патрабуе далейшага сур’ёзнага дасьлед ваньня. Эмблема на шчыце герба «Пагоня Міхась Белямук За апошнія тры гады ў беларускай прэсе зьявіліся артыкулы, прысьвечаныя гербу «Пагоня». Аўтары гэтых артыкулаў атаясамліваюць рыцара на кані з паганскім бажком Ярылам, а эмблему на шчыце называюць Ярылавым крыжам. Яны не спасылаюцца на крыніцы, на пра цы дасьледчыкаў, спэцыялістаў, якія ўсё жыцьцё прысьвяцілі вывучэньню геральдыкі, дыплёматыкі, нумізматыкі, сфрагістыкі. I таму ў беларускага чы тача, пасьля знаёмства з гэтымі «дасьледваньнямі», складаецца апінія, што ніхто і ніколі пытаньнямі герба «Пагоня» дагэтуль не цікавіўся. Аўтары за маўчваюць такія крыніцы, як Ян Длугаш (1415-1480), Ян Замойскі (1542-1605), Барташ Папроцкі (1543-1614), Сымон Окульскі (1580-1623), Віюк Каяловіч (16091677), Вацлаў Патоцкі (1621-1696), Каспар Нясецкі (1682-1744) —ніводзін зь іх рыцара на кані не атаясамліваў з паганскім бажком Ярылам, а эмблему на шчыце зь ягоным знакам. Паколькі эмблема на манэтах і пячатках пераважна ёсьць тая самая, што і геральдычная фігура, то, дасьледуючы гербы, вывучаем манэты і пячаткі. XIX і XX стст. далі нам шэраг выдатыных дасьледчыкаў гербаў, манэтаў і пячаткаў: Ю.Арсеньнеў, В.Белецкі, В.Белінскі, А. Бо нецкі, В.Барвінскі, П.ВІнклер, Ф.Восберг, М.Гумоўскі, А. Геймоўскі, Е. Діегль, Т.Жебраўскі, Т.Жылінскі, I. Іваноў, Р.Кер нсоўскі, Б.Кёне, А. Лакіер, Н. Ліхачоў, В.Лукомльскі, П.Малахоўскі, А.Малецкі, С.МІкуцкі, А.Орэшнікаў, Ф.Пекасіньскі, Г.Палячкуўна, Н.Собалева, Ул. Семковіч, I. Снегіраў, С.Трайніцкі, М. Фрайберг, A Ябланоўскі. Ніводзін зь пералічаных дасьледчыкаў эмблему герба «Пагоня» не » атаясамліваў з паганскім бажком Ярылам і Ярылавым крыжам. Адносна герба яны пісалі: «князь на кані» або «збройны рыцар на кані». Але хто той князь або рыцар, яны не тлумачылі. Што датычыцца другой эмблемы герба «Пагоня», якая зьмешчаная на шчыце, то адны называлі яе «патрыаршым крыжам», другія «падвоеным», трэція «дынастычным гербам Ягайлавічаў». У 1860 г. Б. Кёне пісаў: «Патрыаршы крыж складаецца з галоўнага стаўба і двух паралельных папярэчак». (1, 151). Г.Фенгер, Г.Героў, В.Унгер, укладаючы нумізматычны слоўнік, напісалі: «Патрыаршы крыж ёсьць з двума папярэчкамі рознай даўжыні». (2, 205) К.Шуда ў 1959 г. ўдакладніў: «Крыж патрыархальны мае дзьве папярэчкі, з каторых верхняя карацейшая», (3, 63) Можна прывесьці больш прыкладаў, але абмяжуемся гэтымі. Пад падвоеным крыжам разумецца два грэцкія крыжы, спалучаныя разам. Такую інтэрпрэтацыю знаходзім ў В.Каяловіча, калі ён апісвае герб Пагоня: «На шчыце два крыжы» (4, 8). Грэцкі крыж мае адной даўжыні канцы. Тое-ж га ворыць К. Нясецкі адносна герба Пагоня: «На шчыце два залатыя крыжы ў адзін злучаны». (5, 9) Аналізуючы эмблему сьцягоў Грунвальдзкае бітвы, Я.Длугаш зазначае: «Ягайла меў пры сабе харугву рыцараў, называлася Гончай, на сьцягу мела два жоўтыя крыжы на блакітным полі» (6, 102) К. Нясецкі дабаўляе: «Гэты падвоены крыж паклаў Ягайла на шчыт герба Пагоні» (5, 550). У бібліятэцы Арсэналу ў Парыжы пад нумарам 4790 перахоўваецца рукапісны гербавік, які дасьледвала Г.Палячкуўна. Яна зрабіла выснову, што ён быў апрацаваны ў 1434-1435 гг. Гэты гербавік Loreden Larchey апублікаваў у 1890 г. На аркушы гербавіка пад нумарам 119 зьмешчаны шчыт, які мае блакітнае поле, у полі «жоўты падвоены крыж зь няроўнымі папярэчкамі, верхняя карацей шая ад ніжняй» (7,15). Ф.Пекасіньскі таксама дасьледваў гербавік і пісаў: «У блакітным полі жоўты падвоены крыж з няроўнымі папярэчкамі, ніжняя даўжэйшая ад верхняй. Гэта адзін з гербаў Ягайлавай дынастыі, сустракаем на манэтах і пячатках » (7, 386). Ф. Пекасіньскі ў манаграфіі, прысьвечанай польскай геральдыцы, піша: « У арсэнальскім гербавіку ёсьць гербы, якія адносяцца да Літвы — падвоены крыж» (8, 383). Г.Палячкуўна ў бібліятэцы Арсэналу расшукала таксама рукапіс з тытулам «Stemmata Ро1опіса»,які паходзіць зь сярэдзіны ХУ ст. У гэтым гербавіку зьмешчана 178 гербаў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Пасьля герба Поль- шчы зьмешчана Пагоня. Г.Палячкуўна апісвае,«На шчыце ў чырвоным полі срэбраны збройны рыцар на срэбраным кані. Накаленьнікі, страмёны, шпоры, берагі рукавіцаў залатыя. У правай далоні меч з залатой рукаяткай. У левай— шчыт блакітны з залатым падвоеным крыжам». Трэцім гербам ёсьць «у блакітным полі срэбраны падвоены крыж на зялёнай мураве». Назоў гэтаму гербу ў рукапісе дадзены «Бойча etiam Regni» (9, 187, 188). «Stenunata Роіопіса», пачынючы з 82 аркуша, зьмясьціла гербы Вялікага кн. Літоўскага, на аркушы 96 «у полі блакітным залаты падвоены крыж» (9, 246). Ад камэнтарыяў Г.Палячкуўна паўстрымалася. 26 27 М.Фрідберг дасьледваў 7 рукапісных копіяў Длугашавага гербавіка. Тры рукапісы-копіі да тэкстаў маюць каляровыя малюнкі гербаў. Фрідберг піша пра герб Вялікага кн. Літоўскага: «У чырво ным полі рыцар у жоўтай зброі на бе лым кані. У правай руцэ рыцара белы паднесены, аголены меч з залатой ру каяткай. У левай руцэ шчыт, у блакітным полі падвоены бледнажоўты крыж» (10, 96). Гэтыя рукапісныя копіі Длугаша па ходзяць: найстарэйшы з пачатку ХУІ ст., наймаладзейшы — канца ХУІ ст. У дзяржаўным архіве ў Штакгольме знаходзіцца гербавік, пад назовам Кодэкс Бергшамэра. Праўдападобна, гэты гербавік бургундзкага паходжаньня. Прыблізна ў ХУІІ ст. ён трапіў у Швэцыю, да 1933 г. перахоўваўся ў пры ватнай бібліятэцы Бергшамэра й ад уласьніка атрымаў назоў. Кодэкс мае 247 пергамэнтных аркушаў, апраўленых У скуру. Швэцкія дасьледчыкі лічаць, што ён паходзіць зь першай паловы ХУ ст. На аркушы 46-м зьмешчаны герб Вя лікага кн. Літоўскага «Пагоня», а побач шчыт: «у блакітым полі падвоены залаты крыж». «Пагоня»: «У полі чырвоным на срэбраным кані рыцар срэбраны з паднятым мячом і шчытом чырвоным, у полі калюмны залатыя. Герб укаранова* ны, лябры чырвоныя, крылы чырвоныя, у якіх залатыя калюмны» (11, 80). Адносна герба «Пагоня» дасьлед чык А.Геймоўскі піша: «Герб гэты, праўдападобна, адносіцца да Жыгімонта Кейстуціча часоў 1432—1440». У зносцы чытаем: «Герб гэты вельмі падобны да герба на аркушы 10 з той розьніцай, што на аркушы 57 так званыя літоўскія калюмны на шчыце рыцара паказаны згодна з тымі, якія сустракаем на манэтах і пячатках Вітаўта і Жыгімонта. На пячатках Ягайлы й ягоных сыноў, на шчыце ёсьць патрыаршы крыж або падвоены крыж замест калюмнаў» (11. 80). На 10 аркушы знаходзім паміж гербамі князя апольскага і князя зембіцкага шчыт «у чырвоным полі на срэбра ным кані рыцар у срэбранай зброі з узьнятым мячом, на левым плячы шчыт чырвоны з залатой эмблемай. Шчыт увенчаны белым шлёмам з чырвонымі лябрамі. У шлёме чырвоныя крыльлі з залатой эмблемай». Над шчытом надпіс: «h(ertoge) Lettouwen) (11, 78). У зносцы А.Геймоўскі піша: «Гэта ёсьць адзін зь першых каляровых малюнкаў Пагоні, што да эмблемы на шчыце, то да гэтага часу яна не сустраканая» (11, 78). На тым-жа 57 аркушы гербавіка знаходзіцца невялікі шчыт « у чырвоным полі на срэбраным кані рыцар у срэбра най зброі з узьнятым мячом, на левым плячы шчыт з блакітным полем, на якім падвоены залаты крыж». (11, 81). Паколькі надпісу няма, А.Геймоўскі ў зносцы піша: «Пагоня была ня толькі гербам Вялікага кн. Літоўскага, але й асобных земляў (пазьней ваяводзтваў). Паколькі троцкае княства, рэпрэзэнтаванае ў гербавіку старым гербам з часоў Кейстуця, менавіта першым рыцарам зь дзідай, таму можна зрызыкаваць і ад несьці гэты герб Пагоню да віленскай зямлі» (11, 81). На аркушы 146 гербы польскага каралеўства. На першым мейсцы герб Польшчы і 10 гербаў. Пад нумарам 6 шчыт: «у блакітным полі падвоены залаты крыж». На аркушы 213 гербы вугорскага каралеўства і на другім мейсцы пасьля дзяржаўнага гербу шчыт: «у чырвоным полі падвоены срэбраны крыж на зялёнай мураве». (11,98).