Полацак №8, 1991

Полацак №8, 1991

19.96 МБ
Творы плякатыста У Крукоўскага — аўтара шэрагу аркушаў, прысьвечаных Я.Драздовічу. М. Багдановічу. К.Каліноўскаму, У. Караткевічу добра вядомы беларускім гледачам. Яго плякаты заха пляюць сваёй выразчасьцю колераў, ла канізмам адлюстраваньня і ўнутранай цеплынёй вобразаў. (Часопіс «Полацак» знаёміў сваіх чытачоў з творчасьцю У.Крукоўскага на прыкладзе пляката «У бітвах за волю, у бітвах за волю» (Гл.
& Полацак» № 1).
У зусім іншай манэры працуе Л. Кальмаева. На гэты раз яе плякаты прад стаўлялі сэрыю з саломкі на тэму беларускіх народных танцавальных ансамбляў, тэатральных студыяў і г.д. Сінтэзацыя сродкаў і прыёмаў выяўленьня плякатна-графічнага мастацтва прыкмет на перабудавалі характар кампазыцыйнага мысьленьня Кальмаевай — мастачкі высокага клясу, выхавацеля новага пакаленьня беларускіх плякатыстаў.
А.Лапіцкая — вядомая графік — ілюстратар. 3 ранейшых выставак гледачу знаё'мы партрэт М.Багдановіча, які быў прадстаўлены і на гэты раз. Новыя творы мастачкі — ілюстрацыі да часопіса «Венік Беларускага Экзархата» (1990), дзе асабліва прыцягвае ўвагу малюнак зь выяваю Ісуса Хрыста «Прыйдзіце да мяне...»
В.Мікіта — аўтар ілюстрацыі казкі У. Караткевіча «Чортаў скарб» і кнігі вершаў «Мая Іліяда», якія зьвяртуюць на сябе ўвагу распрацаванасьцю і глыбінёй ідэі. Творы У.Караткевіча ўжо доўгі час ілюструе яго паплечнік, сябра П.Драчоў. I на гэты раз мастак паказаў сэрыю малюнкаў аб старажытнай Беларусі, яе замках, гістарычных асобах, падзеях. Маляўнічыя аркушы казачніцы мастачкі А.Лось выхоўваюць дзетак, каб яны былі добразычлівыя, любілі прыроду. Выхоўваць любоў дз радзімы з маленства -
вось асноўная задача мастачкі.
Мастак-вучоны Ю.Піскун прадставіў сэрыю твораў жывапісу на тэму быта беларускага народу, яго традыцый, жыцьця. «Вясельле ў Беражцах», «Ратуціцкія хлопцы», «Сырадой» «Алена» — усе творы сьведчаць аб майстэрстве і працаві тасьці мастака, які шмат гадоў аддае свой талент тэме простай навакольнае жыцьцё вёскі( яе людзі. Добрае веданьне этнаграфіі, традыцыяў беларускага народнага мастацтва іканаграфіі (Ю.Піскун дасьледчык старажытнабеларускай ікана графіі), без сумненьня, накіроўваюць ма ладога мастака і дапамагаюць пісаць зь любоўю і пяшчотай.
Жывапісцы, майстры пэйзажу і партрэта К.Харашэвіч, Я.Батальёнак, М ІІаза рчук, У Сулкоўскі, У Хадаровіч, кожны прысягае ў любові і вернасьці свайму шляху, сваёй радзіме. Кожны зь іх пасвойму размаўляе з гледачом аб прыгажосьціі лясоў і гаёў, сонечным сьвятле і зорах. Маладэчанскі жывапісец з паэтычным дарам К.Харашэвіч называе свае творы проста: «Краявід з дарогай», «Стары двор», «Радзіма Цёткі», «Залесьсе. Памяці Агінскага».. Але мастак ня проста адлюстроўвае краявіды, кожны з гэтых твораў — невялікія паэма аб прыгажосьці, што ўздымае эмацыянальныя пачуцьці да Бацькаўшчыны, якая прадстаўляецца то ў вячэрніх пры цемках, то ў манумэнтальных начных прывідах-мурах.
«Казачныя шляхі» вядуць да Я. Батальёнка. Як вершы, кладуцца на аркуш невялікія пэйзажы з выявамі палеткаў, лесу, сонца. Мастак Батальёнак —лірык. Ён прыслухоўваецца да прыроды і раіць нам зрабіць тое-ж самое. Нават постаці працаўнікоў зямлі ў яго выглядаюць неяк сьветла. Яны як-бы злучаюцца з прыродай, ствараюць зь ёю адзіны сьвет, дзе ёсьць і «Адвечная цішыня», і сьвяты
«Крыж Еўфрасіньні Полацкай». «Дзе сон трава» і дзе сьпяць «Курапаты». Мастак кажа нам: ўсё, што ёсыдь на нашай зямлі — гэта адвечаня песнья аб шчасьці, волі і спакою.
Дэкаратыўна прыкладное мастацтва «Адраджэньня» было прастаўлена шыкоўнымі касьцюмамі з старажытных эпох Мастак габеленшчык А.Сьвістуновіч як і заўсёды, прытрымліваючыся тэмы гістарычнага мінулага, прадставіў габелен «Еўфрасіньня Полацкая». .Легендарная птушка, нібы лунае на паверхні нашай зямлі і не можа апусьціцца. Другі габелен «Пагоня» (лён, ткацтва; распрацаваны, нібы карціна з каштоўных камянёў,
Быццам-бы своеасаблівым каменным поясам «Адраджэньне» ўпрыгожвалі ску льптуры А.Шатэрніка. Розныя матэрыялы, але адзіная рука майстра дазволілі скласьці летапіс з партрэтаў Кірылы Тураўскага, Вітаўта, Сімяона Полацкага. Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Летапісца й іншых вядомых асобаў Беларусі. Дапаўняюць гэтую сэрыю жыва пісныя творы В. Камарова «Еўфрасіньня Полацкая», «Ф.Скарына»; «Сімяон По лацкі М.Маеўскага, «Прысьвячаецца К.Ка ліноўскаму». Мастакі М. і Г.СакаловыКубаі дасьледуюць шлях Скарыны. 1х паліптых «Скарына» (5 частаю расказавае аб шляхах паважанага беларускага вучонага ў Падую, Кракаў, Вільню, Прагу.
Заклапочаннасьць лёсам Бацькаўшчыны, імкненьне працаваць дзеля дзя ржаўнасьці, нацыянальнага, духоўнага і культурнага адраджэньня Беларусі дае падставу лічыць «адраджэнцаў» мастакамі-выхавацелямі, асьветнікамі, якія сваёй працай дапамагаюць лепш зразумець сваю Бацькаўшчыну, сваё Адра-
зь жьпр?я эыпкацыі
24 Кангрэс БАЗА
адбыўся 14 і 15 верасьня у Гайленд-Парку, штат Ныо Джэрсі. Упершыню на ім прысутнічалі госьці з Бацькаўшчыны: дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Ўладзімір Новік і заступнік мэра г.Менска Анатоль Гурыновіч. Галоўнымі пытаньнямі Кангрэсу сталі справаздачы ўступаючай Галоўнай Управы, аддзелаў БАЗА, газэты «Беларус», выбары новае Галоўнае Ўправы і рэвізыйнае камісіі, складаньне пляна на будучыню.
Ў сваёй справаздачы старшыня БАЗА А. Шукелойц падкрэсьліў, што тая праца, якая рабілася на працягу многіх гадоў Управай БАЗА, дала свае вынікі. Арганізацыя моладзі працягвае традыцыі БАЗА, пераймае вопыт. 3 часам, калі ў Беларусі пачнецца новы пэрыяд станаўленьня незалежнасьці, роля эміграцыі зьменіцца. Яна стане большай помаччу Беларусі ў ейным адраджэньні.
Ад Ныо-Йоркскага аддзелу БАЗА выступіў яго старшыня Аляксандр Міцкевіч. Ён адзначыў, што аддзел БАЗА, у якім зараз налічваецца 65 сяброў, браў удзел у сьвяткаваньні Слуцкага Паўстаньня, 25 Сакавіка, XIX сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Арганізаваў латэрэю, спатканьне з лідэрамі БНФ, сустрэчу з рэжысёркай В.Вярбоўскай, рабіў прыняцьцё для Данчыка. Сіламі аддзелу выдаецца бюлетэнь «Весткі й паведамленьні аддзелу БАЗА» і распаўсюджваецца газэта «Беларус».
Старшыня Кліўлендзкага аддзелу БАЗА Янка Ханенка прыпыніўся толькі на асноўных момантах той працы, якая была праведзена аддзелам за апошнія два гады. Гэта, па-першае, арганізацыя XIX сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, закладка фонду сустрэчы — 12 тысяч даляраў, адзначэньне 25 Сакавіка і 100-годзьдзя нараджэньня Максіма Багдановіча. Па-другое, аддзел БАЗА садзейнічаў прыезду на адпачынак у ЗША групы дзяцей з Гомельскай вобласці, рабіў прыняцьцё для лідэраў БНФ Пазьняка, Заблоцкага, Баршчэўскага, правёў зборку грошаў для БНФ (Усяго было перададзена ад аддзелу БАЗА, царкоўнага і жаночага камітэтаў 15 тысяч даляраў). Аддзел аоганізаваў прыезд у Кліўленд дэлегацыі сацыяльна-эканамічнага саюза Чарнобыль у складзе Васіля Якавенкі, Аляксандра Люцко, Анатоля Белага. Спрычыніўся у выданьні часопіса «Полацак».
Ад Нью-Брансьвіцкага аддзелу выступіў старшыня Янка Азарка. Ён адзначыў, што аддзел прымаў удзел у XIX сустрэчы, ахвяраваў на паездку танцавальнага ансамбля ?Васілёк»у Беласточчыну 300 даляраў, зладзіў акадэмію ўшанаваньня памяці Кастуся Каліноўскага ( да 150годзьдзя з дня нараджэньня), вітаў лідэраў БНФ. Юрка Азарка зладзіў спатканьне дэпутатаў з кангрэсмэнам Рычардам Зымэрам.
Ад імя аддзелу БАЗА у Каліфорніі выступіў рэдактар газэты «Byelorussian reviw» Я.Арцюх. Ён расказаў аб выданьні газэты, якая пачала выходзіць з 1987 г.
Справаздачу ад газэты «Беларус» зрабіў Янка Запруднік. Ён адзначыў, што 30 экзэмпляраў газэты перасылаецца на Беласточчыну, a 50 у Беларусь. 3 зьменай сытуацыі на Бацькаўшчыне, роля газэты не паслабляецца, а наадварот ўзмацьняецца, Фінансавую справаздачу газэты зачытала Раіса Станкевіч.
3 дакладам «Роля Беларускай эміграцыі у станаўленьні незалежнасьці Беларусі» выступіў ад імя апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Ўладзімір Новік.
—У сувязі зь імклівымі працэсамі нацыянальна дзяржаўных пераўтварэньняў у СССР, — падкрэсьліў дэпутат,— якія вядуць да ўзьнікненьня на руінах былой Расейскай імпэрыі шэрагу незалежных дзяржаваў, вялікую ролю можа адыграць ва ўстанаўленьні і незалежнасьці гэтых дзяржаваў нацыянальная эміграцыя. Гэта ў першую
чаргу датычыцца наладжваньня кантактаў паміж беларускімі й амэрыканскімі фірмамі, установамі, арганізацыямі і банкамі.
Нягледзячы на тое, што сёньня беларуская эміграцыя ў ЗША значна пасталела, a моладзь пачынае асыміляваць, тым ня менш нават першае знаёмства зь беларусамі ў Амэрыцы дае падставы спадзявацца на магчымасыдь плённага ўдзелу беларускай эміграцыі ў працэсе станаўленьня незалежнасьці I дзяржаўнасьці Беларусі.
Аналіз Беларускай эміграцыі ў Амэрыцы паказвае, што ў сваёй большасьці яна ўяўляе сабой генэтычна здаровую, працалюбівую частку беларускага этнасу, якая здолела ў складанейшых умовах чужыны;без усялякай падтрымкі звонку выжыць у Амэрыцы і заняць пачэснае месца ў амэрыканскім грамадзтве.
Якую-ж ролю ва ўстанаўленьні незалежнасьці Бацькаўшчыны можа адыграць беларуская эміграцыя ў Амэрыцы? У сувязі зь узьнікненьнем у апошнім часе новых грамадзка-палітычных і эканамічных абставін у Беларусі — вельмі вялікую. Кансалідацыя дэмакратычых сілаў у СССР і пазыцыя дэмакратычных дзяржаваў сьвету прывялі да абвяшчэньня палітычнай і эканамічнай незалежнасьці Беларусі. Але ад абвяшчэньня да дасягненьня рэальнай незалежнасьці Беларусі патрэбна прайсьці складаны шлях.
Уладзімір Новік адзначыў, што для Бацькаўшчыны зараз ад эміграцыі патрэбная наступная дапамога:
Наладжваньне дзелавых кантактаў паміж беларускімі і амэрыканскімі арганР зацыямі, установамі I банкамі;
—Арганізацыя навучаньня беларускіх бізнесмэнаў ў ЗША;
—Навучаньне беларускіх бізнесмэнаў у Беларусі;
—Аказаньне пасрэдніцкіх паслуг пры наладжваньні дзелавых кантактаў паміж беларускімі й амэрыканскімі бізнесмэнамі;
—Стварэньне інфарматыўных бюро.
Аб стварэньні інфарматыйнага банка гаварыў на Кангрэсе Янка Запруднік. Ён пра панаваў стварыць банк дадзеных на ўсіх беларусаў ЗША. Гэтая прапанова і лягла ў аснову плянаў на будучыню. Янка Ханенка прапанаў Галоўнай Управе БАЗА зьвярнуцца у афіцыйныя колы Вашынгтона, для устанаўленьня квоты для эмігрантаў зь Беларусі. На завяршэньні першага дня працы Кангрэса была адзінагалосна выбрана Галоўная Ўправа у складзе: А. Шукелойц — старшыня, Ю.Азарка, Ф.Бартуль —-заступнікі, В.Русак — сакратар, А. Орса-Рамана — культ.рэфэрэнт, Я.Запруднік —рэфэрэнт прэсы й інш. публікацыяў, Р.Станкевіч — вонкавыя дачыненьні, Ю.Кіпель — рэфэрэнт адмысловых праектаў, А.Міцкевіч — сябра, В.Тур — каардынатар ад Моладзі. Таксама прынята рэзалюцыя 24 Кангрэса, абмеркаваны іншыя пытаньні.