У сувязі, што на двух шчытах у блакітным полі маем «падвоены» залаты крыж і няма каля іх надпісу, А. Геймоўскі ў знойсцы 43 піша: «Эмблема гэта зьявілася на дынарах Уладыслава Ягайлы, а з 1413 г. на канцылярыйскіх каралеўскіх пячатках над шчытом гербаў Каралеўства. Яна як дынастычны герб перайшла на пячаткі сыноў Ягайлы, але за Аляксандра трапіла паміж герба правінцыяў на вялікія пячаткі Польшчы і зьбераглася да Станіслава II Аўгуста. Характар патрыаршага крыжа як дынас тычнага герба выразна падкрэсьлена на саркафагу Казіміра Ягайлавіча, дзе шчыт з крыжам зьмешчаны зусім асобна, у нагах караля. Да сёняшняга дня ня ёсьць высьветлена генэза гэтага герба дынастыі Ягайлы. Мажліва, што Ягайла прыймаючы пры хрышчэньні імя Ўла дыслава здэцыдаваўся таксама ўзяць за эмблему герб свайго патрона Ўладыслава вугорскага. Магчыма, што гэта наступіла за парадаю хроснага бацькі, Апольскага князя Ўладыславал. ( 11, 80). Думка А.Геймоўскага, што Ягайла, прымаючы каталізыцызм 15 лютага 1386 г. ўзяў сабе за эмблему вугорскі крыж, нам здаецца мала верагоднай. Вугорскі кароль Сьцяпан у 1000 годзе прыняў хрысьціянства, але толькі за караля Бэ лы ІП (1173-1196) патрыаршы крыж або падвоены крыж, зь верхняй папярэчкай карацейшай ад ніжняй, зьявіўся на вугорскай манэце. (12, №112) Ягоныя наступнікі чаканяць манэты з гэтым кры жам (12, 127, 128, 163, 164, 179, 212, 224 226, 251, 252, 284, 318, 374, 377). Сустра каюцца манэты з крыжам, у якіх папя рэчкі аднолькавай даўжыні, але справа не ў даўжыні папярэчак, а ў тым, чаму гэтая форма крыжа зьявілася на вугорскіх манэтах I стала гербавай фігурай Вугоршчыны. Дасьледчык Бізанытыі Д. Обаленскі інфармуе, што бізантыйскі імпэратар Ма нуіл у 1163 г. заручыў сваю дачку з вугорскім прынцам Бэлай. Бэла, прыехаўшы ў Канстантынопаль, хрысьціўся, атрымаў імя Аляксея. Мануіл надаў яму тытул дэспата I абвесьціў, што Бэла будзе ягоным спадакаемцам. Аднак, неспадзявана для Мануіла, ягоная жонка нарадзіла сына ў Н69 г. Мануіл зьмяніў сваю пастанову. Заручыны ўняважніў з дачкой. Ажаніў Бэлу з братавой прынцэсай Ганнай, і дазволіў яму ўжываньне «імпэратарскага падвоенага крыжа», які Бэлай III і ягоным наступнікамі дынастыі Арпадаў стаў ужывацца як герб «coat-of arms» Вугоршчыны (13, 162-163). «Падвоены крыж» сьведчыў аб пакравенстве Арпадаў зь імпэратарамі Бі зантыі. Калі дынастыя Арпадаў па мужчыскай лініі вымерла ў 1301 г. і запанава ла новая дынастыя Андагавэнаў у 1308 г. на вугорскіх манэтах чаканяцца паясы і ліліі — герба Андагавэнаў, але падвоены крыж не згубіўся, бачым яго на манэтах Людвіка (1342-1382), Жыгімонта (1386-1437), Альберта (1437-1339), Уладыслава (1440-1444), Яна Гуная (14461453). Яна Гуная Прыймаючы каталіцызм, больш лагічным было-б для Ягайлы ўзяць лацінскую форму крыжа. Падвоены крыж быў гербам даўно вымерлай дынастыі. Ядзьвіга мела свой дынастычны герб — паясы 1 ліліі. Герб гэты. зьмешчаны на мастыч най пячатцы Ягайлы, Казіміра і на вялі кіх канцылярыйскіх пячатках Польшчы, за панаваньня Аляксандра, Жыгімонта’ Жыгімонта Аўгуста. Але ніхто ня лічыць дынастычным гербам Ягайлавічаў паясы і ліліі. М.Гумоўскі ў 1920 г. падтрымаў спасьцярогу Ф.Пекасіньскага, што «падвоены крыж павінны ўважаць за герб радавы караля Ўладыслава...і генэзу гэтага крыжа і герба пажадана шукаць у грэ цкім царкоўным абрадзе, які быў моцны ў Польшчы ў часы панаваньня Ягайлы I асабліва моцным меў уплыў у Літве да Вітаўта і ў часы Вітаўта» (14, 65; 15, 105) (Працяг у наступным нумары) Бібліяграфія 1. Б.Кене. Олег й Кунмк. Русскнй Вестннк СПб. 1860. 2. H.Fengler, G.Gierow, W.Unger Lexikon Numismatic. Словарь Нумнзмата. M. 1982. 3, K. Szuda. Niopublikowane denary Boleslawa Chorebrego z napisem cyrylicznyin, WN, # 1-2. W. 1959. 4. W. Kojalowicz. Herbarz Rycerstwa W.X.Litewskiego, tak zwanny Compendium. K. 1897. 5. K.Niesiecki. Herbarz polski. t.l, Lipsk, 1839-1846. 6. J.Dlugosz. Roczniki czyli Kroniki slawnego krolestwa Polskiego. ks. XI, W. 1982 7. H.Polaczkowna. Najstarsze pomniki heraldyki polskiej. Tow. Nauk. we Lwowie Archiwom t.2. Lwow 1924. 8. F.Piekosinski. Heraldyka polska wiekow srednich. K. 1899 9. H.Polaczkowna. Stemmata Polonica. Tow Nauk we Lwowie. Lwow, 1929. t.l. 10. M.Friedberg Klejnoty Dlugoszowe. Rocz PTH ,t.X, W.1930. 11. A.Heymouski. Herby polskie w sztokholmskim Codex Bergshammera. St. Zr. t.XII, W . 1967. 12. L.Rethy. Corpus Mummorum Hungariae. Graz 1958. 13. D.Obolensky The Byzanine Commonwealth. Easteran Europe 500-1453. NewYork Washington, 1971. 14. F.Piekosinski. O Monecie i stopie menniczej w Polsce w X1Y i XY w. Rozp. Spraw, Wydz. Hist.Fil. Ak.Umiej. t. 9. K. 1878. 15. M.Gumowski. Numizmatyka litewska wiekow sredn ich, WNA. t. IX, K. 1920. Жыгімонт Люксембургскі 1386-1437 Графюра А.Дзюрэра Нюрнбергскі музэй, паыяць зяыяі« Лісты ад Міколы Ермаловіча Міхась Белямук 24 студзеня 1983 г. «Літвы (як я разумею) было дзьве: правабярэжная і левабярэжная (у адносінах да Нёману), таму ня выключана, што правабярэжная сапраўды плаціла дань Полацку. У адносінах да другой, то трэба ўлічываць тое, што паводля Іпатаўскага летапісу пад 1235 г. (але некаторыя дасьледчыкі лічаць, што каля 1237 г.) Даніла Галіцкі «возведе Нзясла ва Новогородского н Лнтву Мнндовгову на Кондрата Мазавецкого», г.зн., лева бярэжнае Панямоньне знаходзілася ў нейкай палітычнай залежнасьці ад галіцка-валынскіх князёў. Я цаню Васпана меркаваньне, што Брачыслаў мог аддаць Эймунду Панямоньне, я дадам, правабя рэжнае Панямоньне. Некаторыя дасьлед чыкі (не маю пад рукою запісаў, на якія мог-бы спаслацца), меркавалі, што Эймунд атрымаў быццам тыя землі, што залежалі ад Полацка па Дзьвіне, што ёсьць сумніўна. Пытаньне гэтае нам вельмі важнае, хоць скамплікаванае. У Эймундавай сазе ёсьць шмат і фан тастычнага. Я зусім не адкідаю думку, што паходы Яраслава ў 1038 г. на яцьвягаў і ў 1040 г. (магчыма й у 1044 г.) на Літву маглі быць накіраваныя супроць Полаччыны. Але іх яшчэ раз трэба добра прааналізаваць. Скажу яшчэ: я лічу, што першапачатковай прычынай варожасьці Ўсяслава зь Кіевам была барацьба з-за Літвы. 22 красавіка 1982 г. Я ўважліва перачытаў уступную частку «Панямонскай загадкі» і раблю такія заўвагі. У адрозьненьне ад іншых Заканчэньне. Пачатак №№4, 5, 6-7. панямонскіх гарадоў гісторыя Наваградка (пісьмовая) пачынаецца з часу яго заснаваньня — 1044 г. Панямоньне верхняе было заселена ня толькі яцьвягамі, але і літвой, бо без уліку апошняга будзе незразумелым, чаму дзяржава ста ла называцца Літвой. Цяжка сказаць, якая культура дрыгавіцкая ці крывіцкая была дамінуючай у Панямоньні. Ф.Гурэвіч настойвае на першай, В.Сядоў на дру гой. Для нас найбольш важна тое, што тут жылі адны і другія. Дрыгавіцка-кры -віцкай фэдэрацыі не магло быць, а было арганічнае зрашчэньне дрыгавіцкай і крывіцкай тэрыторыяў і насельніцтва. Зьяўленьне дрыгавічоў у Панямоньні ня згодны тлумачыць ратаваньнем іх ад на ступу Русі, але іх каланізацыйным рухам. Вонкавыя прычыны ніколі не дамінавалі над унутранымі. Што да Навагра дка, то ён быў закладзены Яраславам у 1044 г. і быў менавіта рускім фарпостам, што я неаднаразова пісаў. Фарпостамі Русі былі іншыя дрыгавіцкія гарады — Клецк і Слуцк. Нездарма за напад на іх, як пазьней на Наваградак, Уладзімір Манамах жорстка расправіўся з Глебам Менскім. Наконт вынікаў паходаў Яраслава на яцьвягаў у 1038 г. крыніцы дыямэтральна разыходзяцца, прыкладам «Летапісны звод 1479 г.» гаворыць аб няўдачы Яраслава. Хлебнікаўскі і Пагодзінскі спіс кі Іпатаўскага летапісу кажуць: «Победн нх». Мне здаецца, што больш праўдападобным другое сьведчаньне. He перамогшы яцьвягаў, Яраслаў ня змог-бы пайсьці на Літву ў 1040 г., яе пакарылі яцьвягі. Наконт таго, у якім кірунку быў паход 1040 г„ то Я.Длугаш адзначае. што Яраслаў разьбіў Літву на палях слонімскіх, у бок Наваградка, відаць, быў накіраваны паход 1044 г. у выніку чаго быў збудаваны гэты горад. Вядома, гэта не выключае таго, што тут было paweft нейкае ўмацаваньне, якое разбурыў Яраслаў і пабудаваў новы горад. Мне здаецца, што нельга атаясамліваць ста ражытную культуру Горадні з культурай іншых панямонскіх гарадоў. Гісторыя яе адметная, і асаблівасьці яе культуры нельга пашыраць на культуру ўсяго Панямоньня. Але я на гэтым не настайваю, бо пытаньнем не займаўся, не лічу сябе кампэтэнтным у гэтых пы таньнях. Вядома, нам у навуковых выданьнях трэба быць асьцярожнымі й аб’ектыўнымі, бо без гэтага абясцэніваецца праца. Толькі аб’ектыўная гісторыя мае каштоўнасьць. Псторыя-ж Бела русі ніколі не была аб’ектыўнай. Вось-жа такую аб’ектыўную гісторыю мы павінны стварыць. А для гэтага мы павінны яе дэталёва дасьледваць, чаго раней не бы ло зроблена. Мы павінны занава перачытаць усе крыніцы, усебакова іх асэн саваць, прадыскутаваць, каб атрымаць усю нам патрэбную інфармацыю. А гэта нялёгкая справа, жывучы ў такіх умовах. Сябра мяне папракае, што прыпісваю Міндоўгу летувіскае паходжаньне, але-ж я пішу, што старажытная Літва зу сім не тая, што сучасная Летува, што яна гістарычная вобласьць Беларусі, таму і Міндоўг — беларускі гістарычны дзеяч. Вядома, цяперашнім летувісам не прыемна, і яны з скуры вылазяць, каб даказаць, што Міндоўг іхняга паходжаньня. Зразумела, што адступіся ад яго, яны страцяць свае ўяўныя правы на прыналежнасць ім гісторыі Вялікага кн. Літоўскага. Мы, аднак, павінны адказаць, прыходзіць пара на гэта, што старажытная Літва — гэта наша гісторыя, што гэта гістарычная вобласць Беларусі і гэта растлумачывае, чаму першай сталіцай ВКЛ стаў Наваградак. 10 кастрычніка 19982 г. Шчыра дзякую за ліст і за «Панямонскую загадку». Я ўважліва перачытаў і зь цікавасьцю. Нязгодны, што націск Русі на дрыгавічоў прымусіў іх перасяляцца. Вядома, быў націск, але ён быў недастатковы для таго, каб выціснуць якоенебудзь племя зь яго тэрыторыі. Гэтага нельга было рабіць таму, што Кіеў ня меў магчымасьці засяліць выцеснутую тэрыторыю, а мець пустую зямлю было нязручна, з каго-ж браць даніну? Кіеў быў рады прыхапіць сабе чужое насель ніцтва, бо свайго яму не хапала. Летапіс пад 987 г. сьведчыць, што Уладзімір пабудаваў гарады каля Кіева і насяліў іх славянамі, чудзьдзю, крывічамі і вяцічамі. У 1116 г. сын Уладзіміра Манамаха Яраполк, захапіўшы Друцк, жыхароў яго вывез у сваю Пераяслаўскую зямлю. Та кім чынам, Кіеў перш за ўсё быў зацікаўлены ў тым, каб заняволенае ім насельніцтва не разьбягалася ў розныя бакі. Трэба памятаць, што каланізацыйны рух, як правіла, працякае незалежна ад палітычных умоў. Гэтак-жа сама этнічны працэс ідзе, не зважаючы на палітычныя перагародкі. Тэрыторыя Беларусі ў старажытныя часы была падзелена на шэраг палітычных сыстэм: Полацкую, Тураўскую, Смаленскую, Чарнігаўскую. Наваградскую, Літоўскую. Аднак працэс асыміляцыі балтаў і зрашчэньне крывіц кай і дрыгавіцкай тэрыторыяў руйнавалі палітычныя межы і тварылі адзіны беларускі народ. Гэтак-жа культурны ўплыў мог свабодна ісьці без палітычнага ўплыву. Калі ў Панямоньні яскрава выяў ляецца рознабаковае культурнае ўзьдзеяньне Полацку, то гэта ня значыць, што гэта зямля была пад уладай По-