Полацак №9, 1991

Полацак №9, 1991

21.22 МБ
*пяацяк*
ВЫДАНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА КУЛЬТУРНА-
АСЬВЕТНІЦКАГА ЦЭНТРА КЛІЎЛЕНД ЗША

№ 9 1991
Polacak
Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA.
Рэдакцыйная калегія: Міхась Белямук (сакратар), Янка Салавянюк, Сябр — Сяргей Карніловіч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч(МакДэрмат), Лідзія Лазар--Ханенка, Янка Ханенка.
Editorial boardMichael Bielamuk (Secretary), Jan Solowienuk, Members -Serge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (Me Dermott), Lydia Lazar-Chanenka, Yanka Chanenka.
Ганаровыя сябры рэдкалегіі:
Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Іосіф Юхо.
Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе.
All correspondence should be addressed to: , M.Bielamuk
10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA.
Tel. (216) 651-3451
Успаміны пра Ўладзіміра Караткевіча і фрагменты з творчай спадчыны паэта, раней нідзе не друкаваныя, чытайце на бач. 42-52.
Міхась Кавыль. Слуцкім героям	3
Пад бел-чырвона-белым сьцягам
Аляксандр Мікалайчанка. Эпіцэнтр, што прывёў Беларусь да свабоды	 4
Анатоль Белы, Аўген Гучок, Сяржук Плыткевіч. 25 жніўня — што далей?	 9
Згукі Бацькаўшчыны
Васіль Быкаў. «Нас чакае зацятая барацьба»	 14
Леанід Лыч. Каб жыла Беларусь	 19
Наша гісторыя
Міхась Белямук. Эмблема на шчыце герба «Пагоня»	23
Памяць зямлі
А.С. Калісьці ў Менску	 29
Успаміны Яўгена Ціхановіча	 34
Леанід Крыгман. Баляда аб школьным сябры		 42
Лісты і вершы Ўладзіміра Караткевіча	45
Роднае слова
Сьвятлана Анатольева. Калі паэт «асыпаецца песьняй»	53
Масей Сяднёў. 3 «Масеевай кнігі»	 55
Сьвятлана Белая. Максімава Яраславія	56
Пётра Звонны. Ідуць жаўнеры Беларусы	 61
3 жыцьця эміграцыі	 63
Андрэй Карпук. Мастацкая распрацоўка макета вокладкі, шрыфтоў і заставак рубрык.
Мікола Рыжы. Плякат Аркадзь Смоліч
На першай бачынцы вокладкі:	Міхаіл Басалыга. Слуцкі князь
Аляксандр Уладзіміравіч Алелька
На чацьвёртай бачынцы вокладкі: Яўген Ціхановіч. 3 Новым 1992 годам!
ПЯ БМЫЙОННЯЫЫ вдпм
Эпіцэнтр, што прывёў Беларусь 4 да свабоды
Аляксандр Мікалайчанка
У Менску ёсьць чуйны барометр па літычнага жыцьця Беларусі. He, гэта не Дом Ураду, дзе засядае парлямэнт там болын балбатні і дробных спрэчак, і не нашыя буйнешыя навуковыя інстытуты — студэнцтва нашае спіць, не адгу каецца на падзеі, і не Камароўскі базар, дзе цэны растуць з кожнай хвілінай. Гэ та былая плошча Леніна, якая сёньня носіць найменьне плошча Рэспублікі. На працягу трох апошніх гадоў Плошча патрабавала ад тых, хто мае канкрэт ную ўладу, прыняцьця праграмы па ліквідацыі паступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, законаў па адрад жэньню нацыянальнай культуры і мовы, адстаўкі беларускага «генсека» Яфрэма Сакалова і старшыні Вярхоўнага Савета Мікалая Дземянцея. Людзі плошчы гнеўна асудзілі разгул рэакцыйнай ваеншчы ны ў Тбілісі, Баку і Вільні, выступілі супроць падпісаньня нова агароўскага саю знага пагадненьня. Плошча, якую партакратыя ахрысьціла натоўпам, сёлетнім красавіком вывела на палітычную арэну рабочых Менска, Воршы, Гомеля ды іншых гарадоў рэспублікі, што заявілі свой пратэст супроць палітыкі надвышэ ньняў цэнаў, выказаліся за дэпартызацыю прадпрыемстваў, дзяржаўных, судовых, навучальных і іншых установаў.
Плошча паказала, што яна—голас беларускага народу, што яна сама народ, калі пачынаўся яе гістарычны тыдзень: з 19 па 25 жніўня 1991 года. Але пра ўсё па парадку.
19 жніўня. Раніцай гэтага дня я пае хаў у Дом друку, нічога ня ведаючы пра
маскоўскія падзеі, каб распачаць выпуск чарговага нумара газэты «Добры вечар». Ужо ў цягніку мятро я заўважыў такое, чаго раней не бачыў. Менчукі, заўжды ўсьмешлівыя і вясёлыя раптам сьцішыліся, перамаўляліся напаўголаса, некаторыя азіраліся па баках. Да слыху далятала абрэвіятура «ГКЧП», фразы: «Гарба чоў захварэў і ня можа кіраваць дзяржавай....Улада — у Янаева, Пугі, Язава і Кручкова...» Я зразумеў: здарыўся — дзяржаўны пераварот, на чале ўнутра най імпэрыі — хунта. Калі прыйшоў у друкарню, па радыё прагучала першая пастанова «ГКПЧ». Забараняліся шэсыді, мітынгі, дэманстрацыі, штрайкі... Уводзілася цэнзура для сродкаў масавай інфа рмацыі... Заклікалася мацаваць дысьціпліну... Аб’яўлялася вяршэнства Кансты туцыі СССР па ўсёй краіне...
А вось і канкрэтны «падарунак»: пер шая паласа «Добрага вечара» поўнасьцю перавёрстваецца — трэба друкаваць да кумэнты «гекачэпістаў». Нумар затрым ліваецца. У рэдакцыйным «Пасьляслоўі» адзначаецца, што ўлада мянянецца, a Гарбачоў адхілены ад сваёй пасады.
Вечарам іду на Плошчу. Тут ужо гру пкамі тоўпяцца людзі вакол дэпутатаў БНФ у Вярхоўным Савеце і дэпутатаў «Дэмакратычнай плыні» зь Менскага гар савету. Ім даводзіцца адказваць на пыта ньні безь перапынку. Усё зразумела: «ГКПЧ»— дыктатура, якая ставіць за Ma­ry адкінуць усе народы да сталінскабрэжнеўскай мадэлі таталітарызму. Дэпутаты распавядаюць, што іхняя спроба пагутарыць зь Мікалаем Дземянцеем,
каб тэрмінова склікаць нечарговую сэсію ВС БССР ды асудзіць хунту, падтрымкі ў старшыні Вярхоўнага Савета не атрымала. Дэпутаты зьбіраюць подпісы сваіх калег з патрабаваньнем тэрмінова склікаць нечарговыя сэсіі Вярхоўнага Савета і Менскага гарадзкога Савета. Позна ўвечары засядае сойм БНФ разам зь лідэрамі дэмакратычных партыяў, дзе вырашана падтрымаць заклік Барыса Ель цына і распачаць штрайк.
На вуліцах пакуль што спакойна — танкаў не бачна...
20 жніўня. Рэдакцыяі«Добрага веча ра» рашае змагацца з ху ітай. Наш «га лава» — Міхась Расолька дае мне тэрміновае даручэньне: зрабіць бліц-інтэрвью, каб высьветліць адносіны людзей да апошніх падзей у СССР. Меркаваньні цікавыя. Большасьць менчукоў не прымаюць дыктатуры, асуджаюць дзяржаўны пераварот, патрабуюць, каб па тэлебачаньні перад народам выступіў сам Гарбачоў. Толькі адзін вэтэран вайны поўнасьцю падтрымаў надзвычайны камітэт і зьедліва пацікавіўся ў рэпарцёра: ці хутка зачыняць нашую газэту?
Ранішняя навіна: не выйшла маладзёжная газэта «Знамя юностй», вядомая агульнадэмакратычнымі поглядамі.
Гарадзкія дэпутаты ня здолелі сабраць прэзыдыюм або сэсію. Але ад імя ініцыятыўнай групы ўжо зроблены зва рот да менчукоў пра непрызнаньне «ГКЧП». У дакумэнце сказана: «...змоўніцкімі мэтадамі самазванны камітэт адхіліў ад улады законна абранага Прэзыдэнта Гарбачова».
Ня веру вачам: група журналістаў газэты «Звязда» выступіла з заявай супраць хунты...
У друку—зварот да беларускага на роду ў Прэзыдыюм ВС БССР і Заява UK КПБ. Першы дакумэнт заклікае народ да спакою, дысьціпліны, абяцае, што ў Бе-
ларусі будуць дзейнічаць толькі законы Канстытуцыі рэспублікі. Але ад «ГКЧП» не адмяжоўваецца. Другі —фактычна пад трымлівае надзвычайнікаў, амаль поўна сьцю цытуючы кавалкі іхніх заяваў ды пастановаў, у закамугляваным выглядзе загадвае сваім актывістам тлумачыць на сельніцтву дзейнасьць самазванцаў.
Вечарам a 18 й гадзіне — мітынг на Плошчы. Запісваюся на выступ у сп.Юрыя Хадыкі. Народныя дэпутаты Беларусі Зянон Пазьняк, Віктар Радамысльскі (а. Віктар), Сяргей Антончык, Пятро Садоўскі, Лявон Зданевіч і інш. выкрываюць та талітарысцкую сутнасьць перавароту, здрадніцтва Старшыні Вярхоўнага Савета БССР Мікалая Дземянцея і першага сакратара ЦК КПБ Анатоля Малафеева, заклікаюць народ (а людзей сюды сабралася некалькі дзесяткаў тысяч) да штрайку, да яднаньня на адзіной плятформе— плятформе незалежнасьці Беларусі й аба роны дэмакратыі. Натхніла выступленьне вайскоўца, які паведаміў, што створаны саюз афіцэраў, які паставіў за мэту супрацьдзейнічаць хунце, зрабіць усё магчымае, каб абараніць маладую беларускую дэмакратыю.
Тут абвяшчаюцца паведамленьні з Масквы, што на бок абаронцаў Белага дому пераходзіць усё больш і больш вай скоўцаў з Таманскай і Кантэміраўскай дывізіяў ПДВ, міліцэйскіх падразьдзяленьняў, што хунта не адважылася ўзяць пад кантроль Санкт-Пецярбург, дзе абстаноўку кантралюе мэр горада Сабчак.
Мне не ўдаецца сказаць слова на мі тынгу—зашмат людзей выступіла перада мной. Але ўпэўненасьць, што хунта вось -вось «дасьць дуба» не пакідае мяне
21 жніўня. Раніцай купіў газэту «Свабода». Пад загалоўкам «Апазыцыя патрабуе скліканьня сэсіі» друкуецца дыктафонны запіс размовы між дэпутата мі ад апазыцыі і Мікалаем Дземянцем.
Запіс зроблены 19 жніўня, калі тыя за віталі да яго і запатрабавалі скліканьня нечарговай сэсіі. На ўсякі выпадак занатоўваю цытаты з адказаў Дземянцея:
«Вы з Гарбачовым сустракаліся? Вы ведаеце, чаму нарадзілася ў яго гэтая заява?... Гарбачоў прыйшоў за шэсьць гадоў да цяжкага становішча, у якім ён і заўсёды быў. Гэта група, а дакладней сказаць —Янаеў, былі зь ім разам, гэтая заява нарадзілася разам з Гарба човым. Па стане ягонага здароўя...»
«Яшчэ раз паўтараю: Гарбачоў псыхалягічна вычарпаў «сябе». Ён ня ведае, што далей яму рабіць. Ён кажа: я далей не магу, давайце думаць разам. Вось і давялося па Канстытуцыі часова выканаць абавязкі Янаеву. Прэзыдэнт за суткі да гэтага пайшоў у адстаўку... Вам няма патрэбы зьбіраць сэсію. Гарбачоў сам за сябе вырашыў. Ён сыйшоў, а жыцьцё будзе працягвацца. Нам, беларусам, ні хто «не пагражае і ня трэба падбухторваць людзей». Наконт выкананьня распараджэньняў Янаева: «А што Вы хочаце, каб я выконваў?»
Вечарам — мітынг на Плошчы. Зноў шматысячны натоўп. Мы ўжо ведаем, што начная атака бронетэхнікі адбітая абаронцамі Белага дома. Але трое маладых масквічоў загінулі. Выступаюць народныя дэпутаты Беларусі. Прамовы па лымяныя, асабліва—а.Віктара, які харак тарызуе пераварот як знак таго, што эры Антыхрыста на зямлі прыходзіць канец...
Я стаю ў групе тых, хто рыхтуецца выступаць, нечакана да мяне зьвяртаец ца Зянон Пазьняк: «Ты добра ведаеш жур наліста Дзімітрыя Маліноўскага? Што гэ та за чалавек?» «Дэмакратычны журналіст. Нармальны чалавек»,— адказваю. «Прыстойны, прыстойны журналіст», — нехта гаворыць з-за маёй сьпіны.
Аказалася, пытаньне было задана не дарэмна. Спадар Зянон, калі ўзыйшоў на
трыбуну, зачытаў запіску Дзімы Маліноў скага: «3 Гарбачовым наладжана сувязь. Ён цудоўна сябе адчувае. Прэзыдэнт асуджае хунту, да яго ў Крым выляцела дэпутацыя ВС РСФСР на чале зь віцэпрэзыдэнтам Расіі Руцкім...» Упершыню за гэтыя дні стала лягчэй дыхаць Людзі абдымаюцца. Цалуюць адзін аднаго.