22 жніўня. Дзень перамогі над хун тай. Увечары на мітынгу былі лёзунгі: «Далоў КПБІ», «Жыве Беларусь!» дайшла чарга і да мяне. Я ад імя дэмакратычных журналістаў павіншаваў людзей зь перамогай над дыктатурай і запатрабаваў на цыяналізацыю выдавецтва ЦК КПБ, абаро ны беларускага друкаванага слова ад рыначнай каньюктуры і палітычных амбіцыяў бальшавіцкіх партфункцыянераў. Свой выступ завяршыў вершам, напісаным у ноч з 19 на 20 жніўня: Калі ваўкі гуртуюцца ў зграю, Спакою, чалавеча, не шукай. Калі Вандэя галаву ўздымае. Сьлязам сірочым ліцца цераз край. Ёй напляваць, што ёсьць Мараль / Права, Што ёсьць Народ і Сувэрэнітэт... У гэтай самазванае аравы Паўсюду сьлед злачынны I крывавы: Баку, Тбілісі, Вільня, Прэзыдэнт! Галоснасьць не шануюць прайдзісьветы— Яна ім, як ў лесе барана. I вось ужо зачынены газэты, Ў якіх не тыражуецца мана... I ўжо няма расейскага канала... 1 хлусяць аглядальнікі ЦэТэ... Ды сьвішча па-над намі паганяла— Кнтут бальшавіцкі ў Пугавай руцэ. I нас яна за горла хутка схопіць, ■ / нам залье сьвінцом гарачым рот, Калі ўсёй грамадой не скажам: хопіць! Калі не аб’яднаемся ў фронт. Калі за лёс дзяцей, жанок ды ўнукаў. За праўды лёс і Роднае зямлі Нам будзе даражэй прымус-прынука — Ярмо сканструявана ў Крамлі. 24 жніўня. Мы, актывісты БНФ, зноў на плошчы з дзевяці гадзін раніцы. Людзі паступова запаўняюць пляц, у цэнтры якога майструюць трыбуну. У зале пася джэньняў Вярхоўнага Савета дэпутагы вядуць бескампрамісны бой, каб на паве стку дня былі вынесены надзённыя пы таньні: аб палітычным моманце ў краіне й адносінах да саюзнага дагавора. Дэпутацкая апазыцыя настойвае на прыцягненьні да палітычнай і юрыдыч най адказнасьці тых, хто сваёй дзейна сцью або бязьдзеяньнем патураў хунце. Яна патрабуе спыніць дзейнасьць КПСС КПБ, надаць поўную незалежнасьць Бе ларусі...Таго-ж патрабуюць і маніфэстан ты на плошчы. Выбіраецца дэлегацыя ад м.інчан у ВС БССР, каб выказаць свае патрабаваньні... Што рабіць далей? Чым яшчэ дапама гчы нашым дэпутатам? 3 гэтымі пытань нямі падыходжу да сяброў сойму БНФ. Мастак Мікола Купава прапаноўвае ства рыць некалькі груп, кожная з плякатамі «Усе на плошчу Леніна!», пройдуць па вакзале, каля ГУМа, станцыі мятро на полошчы Якуба Коласа, каб запрасіць мінчан на пляц. Знаходзім хлапцаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, яны бя руць плякаты, і ўсе разам адпраўляемся на стратэгічныя аб’екты. Адну з груп па праспекту вяду да ГУМа. Па дарозе да нас далучаюцца людзі. Цяпер не страш ныя правакацыі прыхільнікаў партакра тыі. Міліцыя захоўвае нэйтралітэт. Па дарозе па-руску і беларуску абвяшчаем: —Мінчане! Каму сорамна жыць пад уладай беларускіх партакратаў, здрадзі ўшых Канстытуцыі, — усе на плошчу Леніна! Далоў Дземянцея, далоў Малафее ва й яго здрадніцкі ЦК! Усе на плошчу! Людзі падыходзяць да нас, цікавяцца. Паказваем «Народную газэту» за 24, дзе надрукаваны артыкул, як народны дэ путат СССР А.Малафееў быў адзіным чалавекам, які на Прэзыдыюме ВС БССР устрымаўся ад асуджэньня «гекачэпістаў» Працуем плённа. Многія з сустрэч ных адпраўляюцца на пляц, каб падтры маць дэпутатаў. Праз дзьве гадзіны вяр таемся на плошчу. Запісваюся ў ства раемую нацыянальную гвардыю. I тут-жа праца: ахоўваць ад натоўпу дэпутатаўпартакратаў, якія выходзілі на абед, бо люд разгневаны, можа кінуцца на іх. Але ўсіх абараніць немагчыма, занад та іх шмат, як караедаў на дрэве. Людзі прарваліся праз ланцуг да цэкоўскага сакратара В.ЦІхіні і наплявалі таму ў твар... Сэсія чуе плошчу. Заптарабаваў сувэ рэнітэту і незалежнасьці для Беларусі наш прэм’ер Кебіч. Шматлікія дэпутатыкамуністы выходзяць з КПСС і Малафееву выказацца не даюць. Дэпутаты проста сьцягваюць яго з трыбуны: ніхто не жадае слухаць паслугача хунты. Я пераканаўся ў адным: ніколі КПБ не губляла так свой аўтарытэт. Дзень для мяне завяршаецца a 9 гадзіне вечара. Камандзір нацыянальнай гвардыі папярэджвае пра тое, каб кожны з нас заўтра быў у сваёй роце a 9 гадзіне раніцы. 25 жніўня. Напярэдані ў праграме «Час» прагучала вядомая заява Прэзы дэнта СССР аб зьняцьці зь сябе поўна моцтваў Генсека КПСС, яго прапанова аб самароспуску партыі, указ аб дэпартыза цыі дзяржаўных структур і аб маёмасьці КПСС. Таму раніцай наш узвод накіроў ваюць на ахову будынка ЦК КПБ з боку архіва. Мінгарсавет ужо прыняў рашэнь не апячатаць партыйныя будынкі. Мы накіроўваемся ахоўваць ЦК КПБ. А ў залі пасяджэньняў ВС БССР ад бываецца нешта неверагоднае: адно за адным прымаюць сэнсацыйныя рашэньні: аб часовым спыненьні дзейнасьці КПБ. дэпартызацыі, перадачы партыйнай маёмасьці дзяржаве. He дапамагае А.Мала фееву й яго заява аб выхадзе КПБ з КПСС. Ідзе ў адстаўку Дземяньцей. Нацыянальныя гвардзейцы крычаць «Жыве Беларусь!», паціскаюць адзін ад наму рукі. Перад галоўным уваходам у будынак ЦК сталіцы ў вянках труна з партрэтам Маркса, адно вока якога перавязана чор най стужкай, нібыта пірата. А на «пацеш ным плякаце» выведзена: «Слава КПСС!» У труну кідаюць капейкі і нават рублі. Людзі весела падыходзяць, сьмяюцца і жартуюць. Што-ж сапраўды, за 73 гады нечалавечага экспэрымента ўсім астабрыдла жыць пад уладай гэтай злавеснай сілы... Раптам каля будынка ЦК КПБ спы- няецца «Волга». Зь яе выходзіць... Яфрэм Сакалоў, былы беларускі генсек. Ён, ні чога не разумеючы, быццам зваліўся з іншай планеты, глядзіць разгублена на труну. Аказваецца, Сакалоў прыехаў з адпачынку і нічога тоўкам ня ведае. Людзі пытаюцца яго пра Чарнобыль, са цыяльна эканамічнае становішча рэспу блікі. Сакалоў нешта гаворыць, апраўд- мы разумеем, што ў беларускай дзяржа- ваецца і спяшаецца разам з жанчынай П П 3 г * 11111ft 25 жніўня 1991 г. Фота М.ЖІлінскага машыне, нібыта нячыстай сіле, а ў позірках столькі адкрытай пагарды... 1 ў гэты час радыё даносіць да нас паведамленьне з сэсіі: Дэклярацыі Вярхоўнага Савета аб дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі нададзеная канстыту цыйная сіла. Мы кідаемся ў абдымкі адзін да аднаго: ніколі на душы не было так лёгка. Вяртаемся на плошчу. Тут пачынаец ца мітынг. Ад імя дэмакратычных журналістаў рэспублікі я віншую ўсіх з пе рамогай. Больш нам ніхто і ніколі не за ткне глоткі. Зьяўляюцца дэпутаты: Зя нон Пазьняк, Лявон Баршэўскі, Лявон Зданевіч, Уладзімір Кавалёнак, Галіна Ся мдзянава, Уладзімір Заблоцкі, Пятро Са доўскі, Яўген Новікаў, іншыя народныя абраньнікі. У іх руках кветкі. На тварах. упершыню за гэтыя дні—радасныя ўсьме шкі. Яны віншуюць нас зь перамогай, але 25 жніўня — што далей?.. лНіу Анатоль Белы, Аўген Гучок, Сяржук Плыткевіч 25 жніўня 20 гадзін 10 хвілін. Абвешчана незалежнасьць Беларусі. За Закон «Аб наданьні статуса Канстытуцыйнага закона дэклярацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР» — пра галасавала 256 чалавек. Галасаваўшых супроць і устрымаўшыхся не было. 31 жніўня Адбыўся нечарговы пленум ЦК ЛКСМБ. Камсамольцы адмежаваліся ад КПСС—КПБ і свой зварот да моладзі закончылі словамі: «Жыве Беларусь!» 1 верасьня Беларусь і Украіна абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі. 2 верасьня У Траецкім прадмесьці, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры закончылася дэманстрацыя выстаў кі, прысьвечанай Уладзіміру Караткевічу «Быў. Ёсьць. Будзе». На ёй гледачы маглі пазнаёміцца з рукапісам аўтабіяграфіі, шматлікімі фатаздымкамі паэта, яго асабістымі рэчамі. 3 верасьня Польскі сэйм прызнаў незалежнасьць Беларусі. 5 верасьня Мінгарсавет вярнуў Менску гістарыч ную назву Менск і герб.1 Над будынкам гарсавета побач з яшчэ пакуль дзяржаўным сьцягам узьняты гістарычны бел чырвона-белы сьцяг. 6 верасьня Старшыня Савета Міністраў Беларусі 1. Але Вярхоўны Савет Беларусі пакуль не зацьвердзіў за сталіцай Беларусі яе гістарычную назву. В.Кебіч прыбыў з афіцыйным візытам ў Рэспубліку Карэя. 13 верасьня Прэзыдыюм CM Беларусі прыняў рашэньне аб рэарганізацыі «Белавежскай пушчы» з запаведна паляўнічай гаспадаркі ў Дзяржаўны нацыянальны парк. 14 верасьня У рэспубліканскіх газэтах надрукавана «Дэклярацыя Руху за дэмакратычныя рэформы ў Беларусі» Але яшчэ невя дома, ці стане новы рух сапраўднай па літычнай сілай у рэспубліцы. 17 верасьня Пачалася нечарговая сэсія ВС Беларусі. 18 верасьня Старшынёй Вярхоўнага Савета Бела русі абраны Станіслаў Шушкевіч, вядомы беларускі дзяржаўны дзеяч і вучоны. 19 верасьня Беларускі парлямэнт прыняў гіста рычныя рашэньні аб назве, сьцягу і гер бе Рэспублікі Беларусь. Нарэшце, нашая Бацькаўшчына абвешчнана: Рэспубліка Бе ларусь. 28 верасьня Да Страшыні ВС Беларусі Станіслава Шушкевіча зьвярнулася з заявай Рада Саюза журналістаў Беларусі. У ёй гаво рыцца аб страшэнным стане, у якім апынуўся друк рэспублікі. Душа беларуса,.. Калі ёй баліць, Яна не крычыць. А цярпіліва маўчыць. Чаму-ж так выходзіць? — Хацеў-бы я знаць. Баіцца, што будуць яе ушчуваць. Аўген Гучок 3 кастрычніка Сябры клюба «Спадчына» на сваім пасяджэньні прынялі Зварот да Эдуарда Шэварнадзэ. У сувязі з перамовамі па між РФССР і Літоўскай рэспублікай, клюб лічыў нагадаць кіраўніку расейс кай дэлегацыі некаторыя факты зь гісторыі станаўленьня савецка-літоўскіх ад носінаў. Падкрэсьліўшы, што урад РФССР —СССР, падпісваючы пагадненьне без удзелу Беларусі, тройчы здраджваў інта рэсам ня толькі жыхароў Вільны і Вілен шчыны, але нацыянальным інтарэсам уся го Беларускага народу, клюб прапанаваў 1. У перамовах павінны прыняць удзел паўнамочныя прадстаўнікі Рэспуб лікі Беларусь. 2. Перамовы павінны праводзіцца пры поўнай галоснасьці, канчатковае рашэнь не Віленскага пытаньня павінно быць па стаўлена у залежнасьці ад вынікаў рэфе рэндумаў як у Віленскім краі, так і на тэрыторыях Рэспублікі Беларусь і Літоў скай рэспублікі. 8 кастрычніка На 100-м годзе жыцьця ў Вільні паме рла старэйшая беларуская пісьмень ніца, паплечніца Максіма Багдановіча, актыўная ўдзельніца Адраджэньня Беларусі Зоська Верас (Людвіка Антонаўна Войцік). Вечная памяць ёй. 11 кастрычніка На адным з энергаблёкаў Чарнобыль скай АЭС узьнік пажар, быў разбураны дах над блёкам. На шчасьце, пажар па тушылі. Па зьвестках афіцыйных аргані зацыяў, радыяцыйнай уцечкі не было. 3 гадзінаў першых катастрофы (Цяпер ўжо гэта не сакрэт) Ідзе актыўна адсяленьне Людзей у асноўным на той сьвет.