Полацак №9, 1991

Полацак №9, 1991

21.22 МБ
6 2
Вас завуць каралевай сьмеху,
Бачу Вас каралевай смутку, Ганна Рыжкова.
”	He дае Вам спакою роднае слова,	u т u
Вы да сэрца яго прытуляеце...
Гэтыя словы менская паэтэса Неллі Тулупава прысьвяціла шчырай захавальніцы роднага слова актрысе Ганне Рыжковай. Пра гэтую таленавітую жанчыну, якая столькі гадоў аддала прапагандзе беларускай мовы, можна расказваць бясконца. Яе, такі пяшчотны, мацярынскі, багаты, як і мова нашая на розныя адценьні і пачуцьці, голас, гучаў па радыё і выхоўваў не адно пакаленьне беларусаў. Ён гучаў у часы, калі беларуская мова была амаль што забароненая, калі ў афіцыйных колах хадзіла выслоўе: «Некому этот белорусскнй язык не нужен, разве только Рыжковай».
Сапраўды, мова патрэбна была Ганне Рыжковай як вада, як хлеб. Гэтак сама, як і Ганна была патрэбна сваім слухачам. У гэтым упэўніліся ўсе, хто прыехаў на кан цэрт Ганны Рыжковай, які адбыўся 16 лістапада ў Саўт-Рыверы. Адным зь яго арга нізатараў была даўняя, з часоў вучобы у Рэспубліканскім мастацкім вучылішчы , ся броўка Ганны Ірына Цупрык. Можна сказаць, дзякуючы ёй і адбылася гэтая сустрэча саўтрыверцаў з актрысай. Як расказвала сама сп-я Цупрык, год назад яна даведа лася, што Ганна жыве ў Менску, дазналася яе адрас і запрасіла да сябе ў госьці. Так Ганна Рыжкова й апынулася ў Саўт-Рыверы.
Так і адбыўся гэты цудоўны канцэрт, поўны смеху і сьлёз радасьці. Ганна Рыжкова чытала клясіку беларускай літаратуры і сучасных паэтаў. Чытала з натхнень нем, зь вялікай любоўю да слухачоў, чытала, як і заўсёды чытае. Разам з Ганнай Рыжковай выступалі ў гэты дзень Валянтына Пархоменка і Алесь Казак. Яны прасьпявалі вянок зь беларускіх, украінскіх і расейскіх песьняў.
Упершыню
адбылася на «Полацку» рыбная вячэра. 9 лістапада кліўлендцы сабраліся на агульную трапезу, якую прыгатавалі Лідзія Лазар-Ханенка, Марыя і Крыстына Каваленкі. Валянтына Гай і інш. Акрамя смажанай рыбы ўсе маглі пачаставацца варэнікамі, якія на працягу многіх гадоў штотыдня робяць прыхажанкі царквы Жыровіцкае Божае маці.
у вялікай новай залі «Полацкд» адбывалася сьвяткаваньне традыцыйнага амэры канскага сьвята —Дня ўдзячнасьці. 24 лістапада пасьля сьв. Літургіі быў абед, які арганізаваў царкоўны камітэт. У сваёй прамове яго старшыня Сяргей Карніловіч прывітаў сабраўшыхся, а таксама выказаў падзяку жанчынам, якія прыгатавалі традыцыйны абед: фаршыраванага індыка, журавінавае жале, беларускую і індыянскую салодкую бульбу.
Нашыя госьці
Хаця летні сэзон адпачынкаў даўна скончыўся, госыді працягваюць ехаць у Кліўленд. У кастрычніку-лістападзе да кліўлендцаў завіталі сваякі Кастуся Калошы Раіса Калоша з в. Нагорная Баранавіцкага р-на і Кастусь Суднік з Баранавіч, а таксама прадстаўнік фірмы «МіО» Віктар Асіпенка зь Менску.
Братавая сп. Калошы сп-я Раіса і швагер сп. Кастусь прыехалі ў Амэрыку, як кажуць, па гарачых сьлядах, дзяцей, якія сёлета гасьцілі ў дзядзькі Кастуся. Як і ўсе людзі, якія ніколі не адрываліся ад роднай зямлі, яны не маглі сядзець у хаце бяз працы. Абодва ўвесь час нешта рабілі на «Полацку», а таксама разам з прыхажанкамі царквы гатавалі варэнікі: з бульбай, капустай, тварагом.
Віктар Асіпенка, таксама не губляў часу. За картокі час побыту ў Кліўлендзе, ён пабываў на прадпрыемстве Анатоля Лукьянчыка, пазнаёміўся з таварамі мясцовай прамысловасьці. 21 лістапада ў царкве Жыровіцкае Божае маці адбылася сустрэча Віктара Асіпенкі з кліўлендцамі. Размова ішла пра бізнэс, пра стварэньне сумесных беларуска-амэрыканскіх прадпрыемстваў і мажлівасьцях выхаду Беларусі на міжнародны рынак.
Рэдлкцыя част/са «Лолацак» віншуе Вольгу й Астапл Ярлховічіў з жлпімсплм іх сына Данілы. Зычым Данілу й ягонай жонцы Прнселе ўсяго самлга нлйлепшага: здароўя, шчасьця, каханьня ды, як каз&лі ў старыя часы, долечкі добр&й.
«Кафля ХУІІ—пач. XX стст. з Полацка і Віцебска»