— Я зь цікавасьцю праглядзеў зборнік. Тое-сёе, што зацікавіла мяне, адзна чыў. Але растлумачце мне, чаму Вы, народны беларускі паэт, напоўнілі Вашу кніжачку санетамі, рандо, трыалетамі й іншымі чуждымі народу формаміз Да Taro^, Вы амаль да кожнага верша далі па эпіграфу ледзь не на ўсіх эўрапейскіх мовах. Навошта гэта? Максім пачаў, хвалюючыся. горача даказваць, што гэта менавіта і трэба было зрабіць. —За беларускай мовай не хочуць прызнаваць самастойнасыді і са.мабыт насыді. Ня хочуць дапускаць і думкі, што на гэтай мове можна выказаць усе рухі чалавечай душы і даць любую літаратурную форму. Я сваёй кніжкай хацеў паказаць, што ўсё гэтае мажліва. А для гэта трэба было беларускую мову паставіць разам з эўрапейскімі мовамі. Максім хацеў таксама сказаць, што глянуўшы адразу на ўсю беларускую пі сьменнасьць, бачым, што за апошнія гады сярэдняя вартасьць твораў падвышаецца, што цяпер кожны піша так, як некалькі год назад маглі пісаць найлепшыя пісьменьнікі нашы. А гэта можа значыць адно: тое, што ў беларусаў вы рабілася літаратурная мова. Ня трэба цяпер, канечна, ісьці ў чужыя людзі, шукаючы глыбокіх і трывожных дум. чулага і хвалюючага пачуцьця, душу радуючай красы, Ня трэба, бо і ў саміх ёсьць. Мала таго, самі яны могуць да нас зьвярнуцца, бо іншы раз таго, што маем, мы, не знойдзецца ў іх. I гэта ня толькі таму, што ў нас ёсьць пісьменьнікі зусім асобнага духу, як напрыклад, Купала, Гарун, Ядвігі Ш., Бядуля ды інш. I ня толькі таму, што яны апісываюць белару скае, мала дзе вядомае жыцьцё. He, і апроч гэтага знойдзецца шмат чаго, вось хаця б нацыянальнае пачуцьцё: не зьвінелі, ды і ня могуць зазьвінець у расейцаў, напрыклад, яго струны так, як у нашай пісьменнасьці й ясным робіцца праз гэта, што ня толькі нашаму народу, але і ў сусьветнай культуры нясе яна свой дар. Ен так і не закончыў сваю думку. У кабінет зайшоў сакратар і запрасіў іх да рэдактара. Там ужо ўсе былі ў зборы. Малады фатограф прызываў да цішыні й усьмешак. —Багдановіч, не саромьцеся стана віцеся ў цэнтр, — сказаў нехта, бачучы разгубленасьць Максіма. —Давай, давай, браце, падбадзёрыў яго Агурцоў, — Гэтая фатаграфія некалі ўвойдзе ў гісторыю. А для гісторыі трэба цярпець. Пасьля здымкі рэдактар павіншаваў Максіма з выхадам ягонай кніжкі і на разьвітаньні сказаў: —Уважліва чытайце «Голос». Хутка мы зьмесьцім нешта цікавае для Вас. A наогул, я хацеў, што б Вы часьцей прыхо дзілі да нас. Чытачы засумавалі без Ва шых твораў. Пасьля размоваў у рэдакцыі Максім прыйшоў да хаты акрылёным. Адразу ўзяўся за працу. Ён ужо даўно задумаў напісаць сэрыю артыкулаў, прысьвечаных разьвіцьцю расейскай і беларускай літаратураў. А зараз гэтае жаданьне толькі ўзмацьнілася. За кароткі час былі закончаныя артыкулы «Краса н снла»,«Памяці Т.Г.Шев ченко», напісаныя ў сувязі з 100-годздем з дня нараджэньня паэта Тараса Шаўчэнкі, «Одннокнй», прысьвечаны Мі хаілу Лермантаву, «Безумец», напісаны да 350-годзьдзя з часу нараджэньня Га лілея Галілео, «Н.К.Мнхайловскнй». Амаль кожны тыдзень у газеце, у разьдзеле бібліяграфіі зьяўляліся рэцэнзіі Маскіма на новую мастацую або навуковую літаратуру. За працай час ляцеў хутка. Максім і не заўважыў, як вясна ўступіла на зям лю, як пабірюзіла неба і Волгу, зрабіла ўсё навокал сьвяточна прыгожым і маладым. У Максіма пачаўся ўздым твор чых сіл, ён працаваў ўдзень і ўноч. A тут яшчэ яго добры прыяцель па ліцэю Міхась Аржэнцкі, які спрабаваў пісаць вершы, пазнаёміў з багатай бібліятэкай яго бацькі, выкладчыка палітыч най эканоміі і статыстыцы ў Дзямідаўскім ліцэі. Калекцыя мела ўнікальны збор кніг на польскай мове. Чаго толькі варта пры жыцьцёвае выданьне А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш«! Міхась прапанаваў Максіму абменьвацца кнігамі з бацькоўскіх біблія тэкаў. Багдановічу ідэя спадабалася. 1 ён вырашыў вывучыць польскую мову. A за дапамогай зьвярнуўся ў газэту «Наша Ніва» « Пане Вацлаве! Скончыўшы вясеньнія экзамены, адра зу хачу прыступіць да свайго даўняга жаданьня, — а ўласне хачу выўчыць по льскую мову. Дзеля таго надашліце мне накладной платай на Дзямідаўскі ліцэй вось якія кнігі: 1. Leon Wasilewski. "Litwa і Bialorus". 2. Слоўнік польска-расейскі, не надта вялікі па Вашаму выбару. Па Ва сілеўскаму я і хачу вучыцца. Маю надзею, што за лета здолею такі яго пра чытаць. Калі ёсьць польская граматыка на расейскай мове, таксама не занадта вялікая, дык надашліце й яе. Заўтра пры муся за Скарыну або за расказікі. Гэтымі днямі надышлю ў «Нашу ніву» колькі новых вершаў. Што да Скарыны, дык вось якая рэч: я напісаў апрыч яго ўласнай біяграфіі асобны раздзел, дзе падаў хара ктарыстыку папярэдняга беларускага культурнага жыцця і пісьменнасьці. Але гэты разьдзел заняў столькі-ж месца, як і сам Скарына. Здаецца, занадта. А між тым гэты разьдзел удаўся. Што рабіць— скараціць ці не? Кланяюся ўсім. М.Багдановіч. 23 мая 1914 г.» — Да сканчэньня экзаменаў заставаліся лічаныя дні. На нейкі час Максім пагрузіўся ў ліцэйскія клопаты і перастаў заходзіць у рэдакцыю. Але нечакана «Го лос» нагадаў аб сабе. ...Максім вяртаўся зь ліцыю. Толькі што ён лёгжа і хутка здаў экзамен і та му вырашыў прайсьціся па наберажнай Волгі. У парку ля Стрэлкі, месца, дзе Котрасьль упадае ў магутную Волгу, ён прысеў на лаўку. Дзень быў сонечны, прыгожы. Hi думаць, ні рабіць нічога не хацелася. Прыемна дмуў ветрык, граючы з газэтай, якую нехта выпадкова пакінуў на лаўцы. Гэта быў 123 нумар «Голоса». Максім ня мог не праглядзець яго. Ён бегла перачытаў перадавіцу, апошнія навіны, потым разгарнуў «Голос» і не паверыў сваім вачам. У самым цэнтры стаяла: «Макснм Богдановнч. Вянок. Кніжка выбраных твораў» Гэта была другая рэцэнзія на яго зборнічак. Га зэта «Наша ніва» зьмясьціла крытычны артыкул на ягоны «Вянок». Максім не пакрыўдзіўся, але напісаў верш «Пану... на спамін ад аўтара: Дзень добры, пане! Вось Вам просты надпіс: Ёсьць гэткая японская забаўка,— Кідаюць дробныя аскёпкі дрэва Ў ваду—і робяцца яны цьвятамі. Ўсё гэта мне згадалась мімаволі, Калі чытаў я Вашую стацьцю Аб вершыках «Вянка». I шлю падзяку I цісну руку. Ваш М.Багдановіч. Зараз прад Максімам новая рэцэн зія. Няўжо -ж таксама ў ёй будуць кры тыкаваць яго. На адзіным дыханьні Максім прачытаў яе-. «Лежаіцая перед намн кннга стнхов на белорусском наречші нллюстрнрует стремленме белорусской ннтеллнгенцнн к «нацяодальному» подёму, еслн можно вообіце говорнть о белорусской лнтературе. Вместе с тем ясно стремленне вдвннуть область белорусского творчества в обіцее русло лчтературы Автор реценцнруемой кннжкн не ограннчнвает себя узкнм кругом «народных» сюжетов, как это наблюдалось до снх пор в Белорусснй. Как по сюжетам, так н по обработке стнхн г.Богдановмча ннчего «народного» не заключают, еслн не прмыімать во вннманне простоты его пройзведеюій. Несомненно, это пронзведення — продукт обіцей «ттеллнгентской» лмтературы, н рассчнтаны онй, повнднмому, не на простого чнтателя: кннжка пестрнт нностраннымн эпнграфамн. He беремся суднть насколь стнхн г. Богдановнча связаны с «народ- ной» пснхологней белоруса, но такне сгйхотворення, как «Слуцкія ткачыхі», являются безусловно отклнком народной душн. Этн чудесные стнхн даже для человека незнакомого с белорусскнм дналектом, открывают нстннную красоту выражепйя на таком казалось бы грубом н неподдаюіцемся наречнн. Прекрасно передано настроенне «бездольных» ткачнх взятых на панскнй двор «ткаць залатые паясы». За стеной «смеется поле», сйяет небо за окном, а онн сндят н ткут, пережнвая за станком родные впечатлення «ясных далей», сннеюіцйх Ідуць жаўнеры Беларусы Словы і музыка Пётры Звоннага Аранжыроўка Аўгена Мэгаліфа «мнлымн васнлькамн». Цямнее край зубчаты бора... I тчэ, забыўшыся рука, * Заміж персідскага ўзора Цьвяток радзімы васілька.» Максім скончыў чытаць. У яго роднай Беларусі зараз расьцітала вясна. I таму ягоныя думкі мкнуліся мімаволі на Бацькаўшчыну, туды, дзе «блішча збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным срэбрам зьзяюць хвалі Між гор ліючайся ракі...» Максім душою быў там, А над Яраславіяй плыў абедзены звон. Нізкім басам сьпяваў сабор Усьпеньня над Стрэлкаю. Звонка, пранізьліва гучалі званы храма Ільлі Прарока. Аднекуль здалёк даносіўся гук Толгінаўскага манастыра. I над усёй гэтай чыстай празрыстай вясёлкай гукаў плыў адзіны звон, ад якога шчаміла сэрца. Плакала званіца былога Спасаўскага ма настыра. I ў гэтым трывожным гуку, чуў ся жалобны, сумны плач труб яго род най Гародні. Плакаць званам было чаго. Хоць газэты аб гэтым і не пісалі, але пах пораху першай сусветнай вайны ўжо вісеў у паветры. Званы прадчувалі яе. I таму плакалі. Ідуць жаўнеры Беларусы праз вёскі, сёлы, гарады, Пераламаць усе прымусы, што нас гнялі вякі-гады. Няхай больш ворагі ня сьмеюць сваю нам волю накідаць,— Сьцягі Пагоні ўжо ясьнеюць, іх рукі моцныя дзяржаць. Зь іх не адзін у вёсцы роднай пакінуў любую сваю. Яе пагляд ў начы халоднай яму прыпомніцца ў баю. Як птушка думка ўдаль нясецца, дзе хата родная, дзе плуг, I ён бясстрашна ўперад рвецца, каб біць бандытаў — валацуг. Ідуць жаўнеры і сьпяваюць, дзяўчатам сэрцы б’юць мацней. Праменьні сонца ў зброі зьзяюць, калёны йдуць далей, далей, А песьня рвецца над палямі— вон, гадаўё, з нашай зямлі! Вы нашу кроў пілі гадамі, хопіць, вы век свай аджылі Ідуць жаўнеры Беларусы праз вёскі, сёлы гарады, Пераламаць усе прымусы, што нас гнялі вякі-гады. Сьцяг бел-чырвона-белы вольны ў сэрцы кожнага із іх. Жаўнер Краёвай Абароны на варце стаў правоў сваіх. „МШШЫІШьік Д На дапамогу пацярпелым ад Чарнобыля пайшлі сродкі ад канцэрта, які быў арганізаваны Камітэтам Дапамогі Ахвярам Чарнобыля Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Брокліне, Нью-Ёрк. Ён адбыўся 27 кастрычніка. На сьв. Літургіі і на канцэрце прысутнічалі міністр замежных справаў Рэспублікі Беларусь Пётр Краўчанка, шэф беларускай місіі ў ААН Генадзь Бураўкін з жонкай Юліяй Бураўкінай і дачкой Сьвятланай, пастар Пол Мур зь жонкай Шарон. Падчас абеду Пётр Краўчанка, Пол Мур, Генадзь Бураўкін выказалі надзею, што толькі ўсе разам мы зможам прыпыніць наступства Чарнобыльскай катастрофы. Чарнобыльская тэма стала лейтматывам канцэрта, які падрыхтавалі Рыма Маленчанка, Валянтына Пархоменка і Алесь Казак. Таксама ў ім прынялі ўдзел сп я Шарон Мур, Волечка Казак, Лілія Дворжэц, Раман Унукаў і Уладзімер Бучэль. На заканчэньне канцэрта ўсе артысты і госьці выканалі сумесна песьню, напісаную Барысам Данілюком «Пачуй, о ласкавая Маці».