Полацак №9, 1991

Полацак №9, 1991

21.22 МБ
сшыткі былі заўсёды размаляваныя на палях.
Кацярына Іванаўна вяла ў нас і драматычны гурток. Разам зь ёю мы паставілі гогалеўскага «Рэвізора».Валодзя граў Добчынскага, я Бобчынскага, а Юрка Пад во быў Хлестаковым. Пэўна, што роль у Валодзі была маленькая, але ён граў з поўнай аддачай і ахвотай. Шмат жэсьцікуліраваў, пастаянна імправізаваў. Пьеса карысталася вялікім посьпехам сярод гледачоў і ня толькі ў школе. Мы пака звалі яе ў Доме соцкультуры, вельмі пашкоджаным вайной будынку, у якім раней зьмяшчаўся ці то касьцёл, ці то манастыр, і наваг ездзілі на гастролі ў суседні гарадок Барань. Валодзя быў ня толькі добрым акцёрам, але і сам спрабаваў пісаць для сцэны. Аднойчы Каця рына Іванаўна дала нам для хатняга заданьня напісаць п’есу. Хто накрымзаў на старонку, хто на дзьве, а Валодзя сваім мелкім почыркам сьпісаў увесь сшытак. Гэта была драма ў 3 актах. Так у 8 кля се ён амаль поўнасьцю напісаў першы варыянт п’есы «Млын на сініх вірах».
ліімі^МаТЫЧНЫ“ы^	Разам зь ім Леанід Крыгман. Кацярына
дзімір Караткевіч. 1947 г. Валодзя Караткевіч Іванаўна сядзіць у першым радзе трэцяя зьлева стаіць у самым верхнім радзе, справа.
Валодзя пачаў пісаць вершы з 6 гадоў. Дарослым ён быў вельмі патрабавальным да сябе.перакрэсьліваў радкі бяс конца, шукаючы патрэбныя словы. Але ён мог напісаць верш на адным дыхань ні, без адзінай папраўкі, як сапраўдны ім правізатар. Сучасныя літаратары больш любяць слова «праца», чым «натхненьне», але Валодзя, на мой погляд, сучасным ніколі не быў. Ён болып падыходзіў для рамантычных часоў пачтаку XIX ста годзьдзя. Праўда, зь яго гордасью і гатоўнасьцю заступіцца за пакрыўджаных, ён-бы хутчэй за ўсё загінуў на якой -небудзь дуэлі, як Лермантаў ці Пушкін. У мяне ўжо тады хапала літаратурнага густу, каб разумець, што хлапец, які сядзіць са мною на адной парце, бегае купацца на Днепар — гэта сапраўдны паэт. (Тое, што ён стане гістарычным пісьменьнікам, мне ў галаву тады не прыходзіла). Ён быў паэт ня толькі таму, што пісаў выдатныя вершы. Ён быў паэт па прыродзе, па сваіх адносінах да рэчаіснасьці.
Усе юнакі нашага кляса, былі закаханыя ў нашу настаўніцу літаратуры. Але
наймацьней Валодзя. Аднойчы мы з Юрыкам залезьлі на адрын, дзе Валодзя звычайна пісаў і хаваў свае творы. Мы знайшлі яго сшытак зь вершамі й узялі яго. Там былі рамантычныя вершы, пры сьвечаныя Кацярыне Іванаўне. Справа амаль не дайшла да бойкі, калі Валодзя даведаўся аб крадзяжу. Ён не раз маўляў з намі цэлы месяц. Але потым мы зноў сталі неразлучнымі сябрамі.
Пасьля заканчэньня школы Валодзя паехаў у Кіеў і паступіў ва ўнівэрсытэт, на філёлягічны факультэт. Я -ж сгаў сту дэнтам Маскоўскага энэргетычнага ін стытута. Пачалася нашая перапіска.
Сустракаліся на вакацыях у Воршы, але толькі да 1952 года. Потым не бачы лі адзін аднога доўгія гады. Валодзя пачаў працаваць пасьля заканчэньня ўні вэрсытэта настаўнікам у Тарашчанскім раёне Кіеўскай воб. Я-ж працаваў у Сібіры. Барнауле, а потым у Данецку, ад куль у 1988 годзе эмігрыраваў у ЗША. Нашыя сустрэчы пасьля апошніх агуль ных вакацыяў сталі рэдкімі. іх можна пе ралічыць на пальцах. Але мы перапісваліся з 1954 г. амаль 25 гадоў, і гэту перапіску я лічу сьветлай старонкай у маім жыцьці. Мы былі па-юнацку давер лівыя, сумесна перажывалі нашыя пось пехі і няўдачы. Валодзя амаль у кожным лісьце пасылаў мне свае вершы. Спачат ку на расейскай і беларускай мовах, a потым толькі па-беларуску.
Яго доўга не друкавалі. Няцяжка зра зумець чаму. Валодзя ня мог, як сумленны чалавек, пісаць, як патрабавалася ў гэты момант. У галодныя гады апавядаць аб заможным жыцыді калгасьнікаў яго нельга было прымусіць нават пад пі сталетам. 1 вось, пакуль рэдакцыі не пры малі ягоныя вершы, ён пасылаў іх мне і, пэўна, яшчэ каму-небудзь зь сяброў. Толькі некалькі зь яго твораў, якія ён даслаў мне, спачатку ў Маскву, потым у
Барнаул і Данецк, пабачылі сьвет. Але тое, што было надрукавана, часам нельга было пазнаць. Пасьля бязьлітасных рэ дактарскіх ножніц зьнікалі яго багатыя вобразы, настрой, сэнс, ідэя, і на сьвет зьяўляўся твор, які адрозьніваўся ад першакрыніцы, как тэлеграфны слуб ад разгалістага дуба. Валодзя прасіў кры тыкі 1 парадаў, але я заўсёды захапляў ся яго творамі і быў вельмі дрэнным крытыкам, за што ён мяне папракаў.
Першая нашая сустрэча пасьля 1952 года адбылася восеньню 1959 г. у Маскве, дзе Валодзя вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах. Там я быў сьвед кам напісаньня вельмі асабістай паэмы «Плошча Маякоўскага». (Потым яна ўвай шла ў кнігу «Нельга забыць»). Валодзя напісаў яе, не адрываючы пяра ад па перы, і прачытаў за сталом, дзе акрамя мяне, маёй жонкі Музы. было некалькі маладых літаратараў зь Сібіры, Дітвы, Нямеччыны і г.д. (Добра памятаю іркуцкага паэта Рэуцкага, які чытаў свон верш «Сьмерць ваўкадава»). У той вечар Валодзя таксама прачытаў верш з рэфрэ нам «Лнофеля, дочь короля», навеяны нейкай нямецкай легендай.
Наступныя сустрэчы былі ўжо ў Мен ску. Часам, я трапляў туды ў час каман дзіроўкі, часам, пасьля турыстычных па ходаў на байдарцы. Камандзіроўкі ў Менск не былі заўсёды заплянаванымі. Ін стытут газавай прамысловасьці, дзе я працаваў ня быў зьвязаны зь Беларусьсю. Таму прыходзілася знаходзіць мэты камандзіровак і дабівацца іх. Хацелася пабываць зноў у Беларусі, а галоўнае сустрэцца з маім даўнім сябрам.
Валодзя заўсёды быў вельмі вясёлы пад час нашых сустрэчаў, шмат сьмяяў ся, успамінаў нашыя школьныя гады. За помнілася нашая сустрэча ў 1972 (1973?) годзе. Валодзя прыехаў да мяне на таксі. Выходзіць з машыны і ледзь ня плача.
—Што здарылася?—пытаюся ў яго.
Ён дастаў з партфеля рукапіс, які ў страшэнным выглядзе. Валодзя пісаў самапіскай, і таму чарнілы расплыліся так, што нічога нельга разабраць. Я сам ледзь не плачу, пытаюся:
—Што тут было?
—«Пан Тадэвуш». Разумееш, спэцыя льна адпачынак для гэтай мэты ўзяў, забраўся ў Белавежскую пушчу, каб ніхто не перашкаджаў, сядзеў 10 дзён. Зрабіў пераклад і — на табе. Паклаў у партфель дзьве бутэлькі водкі, а яны разьбіліся й усю працу зьнічтожылі.
— Валодзя, у цябе-ж фэнаменальная памяць. Ты-ж можаш адрадзіць твор.
—Разумеешь, я за гэты час настолькі выдахнуўся, працуючы над перакладам, што ў бліжэйшы час, наўрад ці зноў вазьмуся за гэтую працу.
Потым мы паехалі на кватэру Рыгора Барадуліна, дзе сабралося даволі шмат людзей. Ён ненадоўга пакінуў мяне ся род іх, бо паехаў сустракаць будучую жонку Валянтыну. Калі вярнуўся зь ёю, быў трошкі весялейшы.
Уладзімір Караткевіч быў рыцарам у поўным сэнсе гэтага слова. Па натуры вельмі мяккі, добры, чулы, ён быў у той жа час чалавекам надзвычайнае сьме ласьці. Калі Валодзя лічыў, што ён або нехта пакрыўджаны несправядліва, ён, ня думаючы, што праціўнік мацьнейшы за яго, мужна ішоў у бой, У дзяцінстве гэта часта канчалася разьбітым носам або сіняком пад вокам, але гэта яго нісколькі не вучыла, і ў наступны раз адбывалася тое самое. Як ён напісаў у паэ ме «Орша»: «А ўсё ж такі мы былі горды мі жабракамі, гордымі, як касцільцы...»
Гэтае рыцарства было зь ім на праця гу ўсяго жыцьця. Аднойчы ён паказваў мне шрам на руцэ, зароблены ім ў Кіеве Ў час дзяжурства ў дружыне. Яго пала санулі нажом, добра што толькі па руцэ.
Такімжа ён быў у сваёй літаратур най і грамадзкай дзейнасьці. За тое яго любілі сябры (а іх было заўсёды шмат), і не любілі ўлады. У часы, калі гэта было вельмі небясьпечныа Валодзя мог, нягле дзячы на тое, хто яго слухае, выгукнуць: «Кастуся Каліноўскага на вас няма! Ён -бы паказаў вам вашае месца!»
Наступны выпадак характарэзуе Ула дзіміра вельмі тыпова. У часдэкады беларускай літаратуры і мастацтва ён, еду чы ў Маскву, апынуўся ў адным вагоне з Машэравым. Валодзя стаяў ля вакна і паліў. Падыйшоў Машэраў, пахлопаў па спіне і кажа: «Ну, як справы, Валодзя?» На што Уладзімір (а яму было пэўна 40 гадоў) пахлопаў Машэрава ніжэй спіны і сказаў : «Ды нічога сабе, Пеця».
Апошняя сустрэча зь ім летам 1980 г. была прыкрая для мяне. Мы дамовілі ся сустрэцца зь ім на яго кватэры а 5-й. Але я, вярнуўшыся з паходу, настолькі стаміўся, што заснуў і праспаў прызначаны час. Прыехаў я да яго вечарам. Валодзя быў зол. Я ніколі раней не бачыў яго такім. Ён нават крычаў на мяне, што я не шаную яго часу, што ён спэ цыяльна прызначыў гэтую сустрэчу на 5 гадзіну, бо пазваў да сябе другога сябра. Я прасіў прабачэньня, але Валодзя быў у гневе. Ён у час адпачынку ў Кры му атрымаў траўму галавы, і яму сказалі, што ён пражыве ня больш месяца.
—Я павінен пасьпець зрабіць яшчэ шмат чаго, а ніхто гэтага не разумее...
Потым Валодзя крыху супакоіўся, мы нават выпілі зь ім за сустрэчу, але той былой сяброўскай атмасфэры ўжо не было. Так мы і разьвіталіся. I больш ніколі ўжо не бачыліся. Засталіся памяць аб ім, яго лісты і вершы, якія ён перасылаў мне, калі яшчэ нідзе ня мог надрукаваць. Усё гэта я перадам будучаму музэю Уладзіміра Караткевіча, які абавязкова павінен быць створаны.
Лісты і вершы Уладзіміра
Караткевіча
7/11-54 г.
Свет ты мой Леваніідушка!
Долго думал аз, раб твой грешный, в каком стмле й духе начатн к тебе свою цедулу. To лй в восточном духе (но то гда ведь прйшлось бы пнсать тебе комп лйменты в духе: нос твой башня лнванская», «зад — куча песку» — а я на это неспособен), то лй в посконно рус ском. Знаешь, в начале 20-х годов в крестьянском журнале «Жернов» помеіцалйсь такне «былнны».
«Ох,ты гой есн весь рабочнй люд
От сохн, от сердца н от молота, Ты послушай-ко, что тебе спою Я под гуслн свон многострунные».
А затем дело переноснтся «во Неме тчяну».
Там жнвал бывал богатырь большой, Богатырь большой Карла Марсовнч » Ей богу. Вот чтоб меня женнлн. Бы лннным стнхом я тоже не владею, а потому решйл пйсэть просто коротко н ясно. Только что напйсал пйсьмо Наде Честновской (не знаю, знаешь лй ты ее, она оршанка н кончала 1-ую школу через год после нас), жйвуіцей в Москве по второму Донскому проезду 9 в обіцежйтйй «Дом коммуны». Еслй есть настроенне—сходн с вйзйтом, нет не хочешь, не надо. Н вот сел пйсэть оное пнсьмо, дабы был ты на меня не злой, а любй тельно мйловал (выражаясь языком «Пра мовы Мялешкі»), Чтобы сразу отделать ся то вйршей пйшу тебе, што посылаю 4 (четыре) стйхэ. 1-й «Машека», плоховат, в чём то едва лй не в длнне. Два стйха в пародном духе, почему от ннх пахуче несёт ліповымй лаптямн. Хотел было по слать тебе версус «Патрноты» да он был дюже длйнный н я поленнлся его пере-