Полацак №9, 1991

Полацак №9, 1991

21.22 МБ
— Чаму ў наш час такія пасіўныя пісьменьнікі? Чаму яны ня ходзяць на мітынгі?
— Каб толькі пісьменньнікі не ха-
дзілі на мітынгі, дык гэта яшчэ паўбяды, але-ж многія зь іх выступалі супраць мітынгаў, супраць забастовак, падтрымоўвалі палітыку кампартыі, змагаліся зь Беларускім Народным Фронтам. Усе гады пісьменьнікі былі рычагамі партыі, у іх было кіраўніцтва, якое ставілася з згоды ЦК партыі, іх была вялікая партый ная арганізацыя, якая кожны тыдзень склікала партсходы, на якіх прымалі рэзалюцыі па барацьбе з нацыяналізмам, з БНФ. Калі вы думаеце, што папулярныя, вядомыя пісьменьнікі зьяўляюцца начальнікамі, то на самой справе так ня ёсць. Нашыя таленавітыя па Божай міласьці пісьменьнікі.такія як Барадулін ды іншыя ў саюзе пісьменьнікаў сядзяць на задніх лаўках, а кіруюць там іншыя людзі, аб якіх вы мала ведаеце. Для прыкладу, што вы чулі пра Нічыпара Пашкевіча? Я не гавару пра дзясятак іншых партыйных рычагоў, пра актыўных камуністаў, адных толькі сэксотаў там па меншай меры палавіна. Што-ж вы хо чаце, каб яны хадзілі на мітынгі і выступалі, прыймалі ўдзел у нашым змаганьні?
—Ці існуе інфармацыйная блякада Беларусі?
—Для таго, каб маскоўскія выданьні друкавалі зьвесткі зь Беларусі, патрэбны пэўныя захады ўласных карэспандэнтаў, што ёсьць у рэспубліцы. Ніводны наш карэспандэнт, які працуе, напрыклад, у «Правде», не прызначаны ў Маскве, a ўсё рабілася ў нас у ЦК. Можаце ўявіць, у чым зацікаўленыя і каму служылі гэ тыя людзі. Алесь Адамовіч назваў Беларусь Вандэяй перабудовы, і беларускае кіраўніцва ўсе гэтыя гады апраўдывала гэтую назву. У нас стрымліваліся дэмакратычныя працэсы й усё астатняе, што датычылася перабудовы, і гэта стварыла пэўны імідж у народаў краіны пра Беларусь. Цяпер існуе такая думка, што
расейская дэмакратыя кепска адносіцца да Беларусі з прычыны сваёй імпэрскай ідэялёгіі. Але ня толькі з гэтай прычыны, а і з таго, што за апошнія гады Беларусь засьведчыла сябе з самога рэакцыйнага боку. Чаму Ельцын павінен добра адносіцца да нашай рэспублікі, якая ўсе гэтыя гады ўлагоджвала Лук’янава і Гарбачова і не падтрымлівала расейскі парлямэнт? Гэтае не распаўсюджваецца на народ, а Ельцын і не гаворыць пра на род, а пра кіраўніцтва. Дык што рабіць? Два гады назад у Маскве я расказваў Гарбачову пра падзеі 30 кастрычніка, a ён ня верыў і глядзеў на мяне і паціскаў плячыма: «Ну почему же так? Ну, как это было?» Там-жа, у Маскве, я даведаўся, што ў многіх была такая інфар мацыя пра 30 кастрычніка, што гэта быў путч нацыяналістаў з мэтай захопу ўлады, які пасьпяхова падавіла міністэр ства ўнутраных справаў. За што намесьніка міністра атрымаў чын генерала.
—Якая найбольшая слабасьць Беларусаў?
—Уся справа ўпіраецца ў нізкую нацыянальную самасьвядомасьць. Раней, калі дзяржаўная палітыка ставіла за мэту зьліцьцё нацыяў, тады самасьвядомасьць была непатрэбная. Цяпер-жа, калі ўмовы зьмяніліся, нацыянальная самасьвядомасьць вырашае лёс усіх нас. Нацыянальная сьвядомасьць гэта такі капітал, які ня купіш за ніякую валюту. Беларусы, на жаль, захавалі вельмі малую самасьвядомасьць, тут наша няшчасьце.
—Што сёньня павінна рабіць інтэлігенцыя, каб унесьці свой уклад у незалежнасьць Беларусі?
—Трэба весьці народ да ісьціны, Канешне, ні адна дэмакратычная стру ктура ня можа параўнацца з той магутнай бальшавіцкай прапагандай, якая столькі гадоў панавала ў нас. Ня толькі ў райкамах, абкамах і ЦК былі аддзелы пра
пагадны, але й аддзелы дэзынфармацыі ў КДБ, і натуральна, што з усім гэтым справіцца цяжка. I калі распаўсюджваюцца самыя розныя чуткі, дык гэта робіцца людзьмі з пэўнымі намэрамі. Вы паглядзіце на былыя партыйныя газэты, на тую-ж «Звязду» ці «Советскую Бело руссню», якія сёньня сталі незалежнымі. Яны па-ранейшаму працягваюць туюж ранейшую лінію. На іх старонках і сёньня зьяўляюцца матэрыялы, якія кампрамэтуюць дэмакратычныя ворганы ўлады, зьедлівыя кпіны ў адносінах да су вэрэннасьці.
— Як вы думаеце, чым нам можа дапамагчы беларускае замежжа?
— На гэтую тэму мне нават гаварыць сорамна, таму што, відаць, унікальны ў гісторыі выпадак, калі метраполія просіць дапамогі ў сваёй няшчаснай, выгнанай у свой час, дыяспары, — гэта жахліва. Магнатаў, міліянераў сярод іх, нашых землякоў няма. Беларусы, якія жывуць за мяжой, свой дабрабыт нажылі цяжкай працай на чужыне. I цяпер мы, якія палівалі іх гразьзёй, не лічылі іх за людзей, а толькі за здраднікаў і злачынцаў, цяпер мы вядзем зь імі гутаркі, каб яны нас кармілі. Гэта амаральна, гэта проста сорамна. I калі яны ідуць нам на дапамогу, дык і ім гэта даецца ня так проста.
Беларуская дыяспара вельмі ўнікальная ў тым, што яна зьберагла нашу дарэформенную мову. Наша-ж партыйная газэтчына разбурыла ўсю нацыянальную мову, а што засталося, дык засталося спаганеным. Эміграцыя нам нічога не павінна, а мы павінны ёй.
Каб жыла Беларусь
Леанід Лыч
Сёлета, 14-15 чэрвеня ў Менску адбыўся II зьезд Таварыстава беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Больш за дзьве з паловай сотні дэлегатаў, прадстаўнікоў суполак ТБМ зь Беларусі, іншых рэспублік сабраліся на гэтым форуме. Прагучалі выступленьні настаўпікаў, выхавацеляў, дзеячоў навукі і культуры, рупліўцаў за нашую мову. Былі прынятыя пастановы «Да пытаньня аб рэформе пра вапісу беларускай літаратурнай мовы», «Дзеля ажыцьцяўленьня Закона аб мовах», «Зварот да грамадзян Беларусі, да беларусаў, якія жывуць ва ўсім сьвеце, да прыхільнікаў беларускага слова» й ін шыя дакумэнты. Была абраная рада ТБМ на чале з Н.Плевічам.
Сярод выступленьняў дэлегатаў зьез ду, якія ўсхвалявалі многіх, была і прамова сябры сакратарыята ТБМ Деаніда Лыча. Прапапоўваем яе вашай увазе зь некаторымі скарачэньнямі.
Практыка нашага сучаснага нацыянальна-культурнага Адраджэньня паказала, што сфармаваны за пасьляваенны пэрыяд на здабытках расейскай культуры, расейскай мовы шматмільённы пласт беларусаў вельмі мала можа выдзеліць з свайго асяродзьдзя людзей, для якіх усё нацыянальна-беларускае пераўтвараецца ва ўнутраную патрэбу, становіцца тым, без чаго не ўяўляецца нармальнае існаваньне чалавека. Таму пераважна толькі новыя, маладыя людзі, якія сёнь ня знаходзяцца ў школьным, студэнцкім узростах, нясуць у сябе зародак будучай самабытнай, цывілізаванай беларус-
кай нацыі, прыналежнасьць да якой стане гонарам для кожнага зь яе індывідаў. Сфармаваць з сучасных маладых генерацыяў беларусаў трывалы нацыя нальны асяродак — архіскладаная спра ва. У параўнаньні зь ёю блякнуць тыя намаганьні, якія нам даводзілася пры кладаць пры аднаўленьні разбураных ня мецкімі акупантамі вёсак і гарадоў, пры плянамэрным пераўтварэньні Беларускага Палесься ці, як інакш кажуць, лёгкіх Еўропы ў пустынны, зруйнаваны край
У дзесяцімільённай масе беларусаў тварыць утрывалае, нацыянальнае ядро, якое было-б здольным адштурхоўваць ад сябе любое асыміляцыйнае культурна-моўнае ўзьдзеяньне з усходу і захаду, поўначы і поўдня, гэтак-жа цяжка, як супрацьдзейнічаць трагічным наступствам Чарнобыльскай навалы. Болып за пяць гадоў мы імкнемся стрымаць яе распаўсюджаньне, а яна захоплівае ўсё новыя абсягі.
Тое-ж самае назіраецца ў практыцы моўнага разьвіцьця ў нашым краі. 3 утварэньнем ТБМ, прыняцьця Закона «Аб мовах...» і іншых прававых дакумэнтаў рэальна было-б чакаць абмежаваньня са цыяльных функцыяў расейскай мовы як мовы ненацыянальнай для Беларусі і, наадварот, пашырэньня маштабаў выка рыстаньня беларускай мовы, як мовы на цыянальнай для Беларусі. He, такога, на вялікі жаль, практычна не назіраецца, што шкодзіць справе нашага нацыянальнакулыурнага Адраджэньня.
Дзіўна, што найбольш перашкод ста вяць яму друк, радыё, тэлебачаньне, тэа тры, кінематограф. Якраз тыя сродкі, якія ў іншых народаў служаць магутнай зброяй зьдзяйсьненьня сваіх нацыяналь-
ных ідэялаў. Нібы на зьдзек, менавіта пасьля ўтварэньня ТБМ, прыняцьця закона «Аб мовах...» у беларускім пэрыядычным друку зьявіліся расейскамоўныя старонкі. А які зьдзек зь беларускага народу, калі на яго этнічнай тэрыторыі існуюць перыядычныя выданьні, якія адкрыта ігнаруюць працу па адра джэньню беларускай культуры і мовы?!
Раней і цяпер, ня ведаючы, не кары стаючыся беларускай мовай можна на гі старычнай тэрыторыі яе носьбітаў выконваць функцыі Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі і сакратара камуністычнай партыі, Старшыні Савета Міністраў і Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Белару сі, узначальваць любое міністэрства. Ня веданьне беларускай мовы не перашкаджае стаць заслужаным дзеячам культуры ці заслужаным дзеячам навукі Беларусі, народным ці заслужаным артыстам Беларусі, кіраваць нацыянальным драматычным ці музычным тэатрам, фі лярмоніяй, вакальна-інструмэнтальным ансамблем і г.д. Пакуль што нельга толь кі без авалоданьня беларускай мовы стаць народным пісьменьнікам Беларусі або займацца перакладам літаратурных твораў зь беларускай мовы на іншыя ці наадварот. Затое ў беларускамоўных пе рэыядычных выданьнях такія людзі трапляюцца. Можа таму такі шлях адчы нены сюды рускамоўным тэкстам? Словам, беларуская мова пакуль што не стала крытэрыям грамадзянскай вартась ці чалавека, для якога Беларусь зьяўляецца родным домам. Нават і такая сьціслая паводля сваіх памераў інфармацыя дазваляе зразумець, у якім цяжкім стане знаходзіцца нашая беларуская мова, а разам зь ёю і ўся нашая нацыянальная культура. У гэтай складанай сытуацыі важным зьяўляецца вы браць правільныя крокі дзейнасьці Таварыства Беларускай Мовы, у якога па
куль што мала станоўчага вопыту, шмат нявырашаных праблем.
Каб атрымаць штосьці карыснае для павышэньня эфэктыўнасьці дзейнасьці ТБМ трэба зразумець, што дасягнуць гэ тае мажліва толькі ва ўмовах, калі пастаянна будзе моцным цэнтральнае, рэспубліканскае ядро. Сёньня яно адпавя дае такім патрабаваньням. Праўда, ядро гэтае вельмі зацятае выкананьнем іншых, ня меньш важкіх абавязкаў. Сам Старшыня Рэспубліканскай Рады Ніл Гілевіч і абодва зь яго трох намесьнікаў зьяўляюцца народнымі дэпутатамі рэспублікі. Працуюць яны ў пастаянных камісіях Вярхоўнага Савета БССР, а трэці намесьнік Аляксандр Падлужны ўзна чальвае інстытут мовазнаўства АН БССР. Наўрад ці ў каго-небудзь зь іх ёсьць час для выкананьня на грамадзкіх пачатках функцыяў па лініі ТБМ. Гэтае-ж можна сказаць пра ўсіх астатніх сябраў Сакратарыяту Рэспубліканскай Рады ТБМ, у тым ліку і пра самога прамоўцу. Таму, каб цэнтральнае ядро рэспубліканскай Рады ТБМ было дзейсным, патрэбна некалькі асобаў, вызваленых ад усякай іншай працы, асобаў высока эрудыраваных, здольных разьбірацца ва ўсіх тонкасьцях і супярэчнасьцях нацыяналь нага пытаньня ў Беларусі на сучасным этапе, надзеленых арганізатарскім талентам. Беларуская мова заслугоўвае асыгнаваньня неабходных для гэтага фінансавых сродкаў. Справа-ж датычыць выратаваньня беларускай нацыі як самас тойнага этнасу, што немагчыма без захаваньня разьвіцьця мовы.