Полацак №9, 1991

Полацак №9, 1991

21.22 МБ
Нам меньш за ўсё трэба імкнуцца выбіраць у кіруючыя ворганы толькі добра вядомых, высока аўтарытэтных асобаў, якія ўжо паспелі стварыць сабе імя. Нельга абыходзіць увагай іх загрузку службовымі ці грамадзкімі функцыямі. Галоўнае — жаданьне працаваць на ка-
рысьць беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэньня, тады будзе і эфект, зьявіцца, набудзе патрэбную моц арганізатарскі талент, народзіцца вядомасьць. Прыарытэт трэба аддаваць мала дым людзям, якія, упэўнены, будуць усё-ж жыць і працаваць на сваёй зямлі ў беларускамоўнай стыхіі.
Такая ж апора на моладзь павінна быць ва ўсім, што датычыць працы лю бых структурных падраздзяленьняў ТБМ Асноўныя пласты маладога пакаленьня беларускай нацыі пакуль што сьпяць без просыпу. Рэзультат гэтага — шматгадо вая ідэялягічная праца па дэнацыяналізацыі беларускага народу. Моладзь пакуль што ня хоча ці ня верыць у сваё нацыянальна-духоўнае адраджэньне, у чым беларуская мова павінна заняць да мінуючае становішча. Адсутнасьць у мо ладзі цьвёрдай упэўненасьці ва ўладарны выхад беларускай мовы на шырокі прасьцяг тлумачыцца галоўным чынам тым, што яе і па сёньня не ўвялі ва ўсе віды службовага справаводства, у навучальны працэс тэхнікумаў і інстытутаў. Па ганебнай традыцыі мінулых гадоў яны і цяпер застаюцца расейскамоўнымі, уносяць нулявы ўклад у фармаваньне нацыянальнай інтэлігенцыі. Невыпадкова Ў нашых БНУ і тэхнікумах суполкі ТБМ ня сталі дзейснай сілай. Бо як-жа можна актывізаваць моладзь на ўдзел у суполках, калі ў аўдыторыях тэхнікумаў і інстытутаў ледзь чутная беларуская мова?! Ствараць суполкі ТБМ, кідацца ў бой з рэктарамі, дэканатамі, кафэдрамі й іншымі сіламі, што тармозяць беларусызацыю навучальнага працэсу, няма ах воты тым, хто атрымоўвае — ўжо ня пер шы год — спэцыяльную адукацыю на расейскай мове. Такія суполкі могуць расьці, запрацуюць, стануць патрэбнымі дырэкцыі, рэктарату, прафэсарска-вык ладчыцкаму корпусу, толькі тады, калі
навучальна-выхаваўчы працэс пачнуць ладзіць на беларускай мове.
He лепшае становішча склалася ў агульнаадукацыйных школах і прафэ сыйна-тэхнічных вучылішчах. 1х навучэн цы знаходзяцца па за межамі дзейнасьці таварыстваў беларускай мовы. Сёньня на ват задачы такой у сур’ёз яшчэ не ста віцца перад імі і дарэмна. Узровень аду кацыі тут даволі высокі. Пры йалежным стараньні пэдагогаў зусім няцяжка пра дставіць усю трагічнасьць сучаснага ста новішча беларускай нацыі і пасьля гэтага з уласьцівай юнацкаму ўзросту апантанасьцю ўзяцца за яе выратаваньне.
У працэс моўнага адраджэньня беларускага народу моладзь можа ўклю чацца двума шляхамі: праз стварэньне сваіх самастойных суполак ТБМ у агуль наадукацыйных школах і прафэсыйна-тэх нічных вучылішчах ці праз заснаваньне толькі маладзёжных сэкцыяў пры ТБМ, галоўнымі сябрамі якіх зьяўляюцца настаўнікі. Павінен сказаць, што ўдзел апошніх у працы ТБМ яшчэ не атрымаў жаданага размаху. А ў мінулым жа, як вядома, пэдагагічная інтэлігенцыя была самай актыўнай сілай у адстайваньні правоў свайго народу на разьвіцьцё роднай культуры і мовы. Тут можна спаслацца на тую велізарную карысьць, якую прыносіў для нацыянальна вызва ленчага руху ў Заходняй Беларусі ў 20х гадах удзел многіх настаўнікаў у дзей насьці таварыства беларускай школы (ТБШ). Узьнікаюць пытаньні: чаму-ж сёнь ня нам не ўдаецца арганізаваць справу так, каб настаўнікі, а разам зь імі школьнікі і навучэнцы прафэсыйна-тэхнічных вучылішчаў сталі актыўнымі пры хільнікамі вяртаньня беларускай мовы на яе законнае месца ў клясы? Чаму за гэта выступаюць толькі нацыянальна самасьвядомыя бацькі, а не іх параўнальна ўжо даволі дарослыя, сталыя дзе
ці? Адказ адзін: у нас усур’ёз ніхто не займаецца нацыянальным выхаваньнем маладых пакаленызяў беларусаў. Усё іх жыцьцё праходзіць у велізарным адрыве ад нацыянальна-духоўных традыцыяў роднага краю. Добра арганізаваная пра ца суполак ТБМ імя Ф.Скарыны ў агульнаадукацыйных школах і прафэсыйнатэхнічных вучылішчах (а дзейнічаць яны павінны ў кожнай такой установе; ста ноўча адбілася б ня толькі на фарміраваньні нацыянальнай самасьвядомасьці моладзі, а ў многіх выпадках нават дапамагла-б пераадоленызю тых небясьпечных негатыўных антысацыяльных і ан тыгуманных зьяваў, якія так масава за панавалі ў яе асяродзьдзі. Правільна зразуметая навучэнцамі нацыянальная ідэя з галавой уцягнула б іх у высокаро дную справу духоўнага Адраджэньня беларускага народу.
Эфэктыўнасьць працы ТБМ у многім зьніжалася ад таго, што ў яе не было абласных структур, з прычыны чаго вель мі цяжка адсюль зь Менску падтрым ліваць сталыя сувязі і ў патрэбным на кірунку уплываць на раённыя (гарадз кія) арганізацыі ТБМ. Стварэньне абласных рад ТБМ — першапачатковая задача.
Сёньня, акрамя ТБМ, справамі нацыя нальна культурнага адраджэньня займаюцца і некаторыя цалком і напалову добраахвотныя арганізацыі, у тым ліку Беларускі фонд культуры, Беларускі народны фронт «Адраджэньне», Згурта ваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», Таварыства беларускіх краязнаў цаў, менскі грамадзка-асьветніцкі клюб «Спадчына», зусім яшчэ маладая Аса цыяцыя беларускіх настаўнікаў і г.д. У такіх умовах нельга пазьбегнуць пэўнага дубляжу. Ці не пасьпеў час для стварэньня нейкага каардынацыйнага цэ нтру, які ўсе намаганьні гэтых дабрачынных арганізацыяў мог-бы скіроўваць
на вырашэньне найболып актуальных за дач? У час беларусызацыі 20-х гадоў уся праца па беларусызацыі была сканцэнтраваная ў руках Камісіі па ажцьцяўленьні нацыянальнай палітыкі Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР. Аналягічныя камісіі былі створаны пры акруговых выканаўчых камітэтах. Сталымі штатнымі працоўнікамі як цэнграль най (рэспубліканскай), так пакруговых камісіяў былі толькі іх адказныя сакратары. Выкананызе-ж усёй бягучай працы ў іх ускладался на апараты адпаведных выканкамаў. Дзейнасьць такіх камісіяў ва многім прадвызначыла посьпех беларусызацыі.
Ёсыдь і цяпер падобная пастаянная камісія пры Вярхоўным Савеце нашай Рэспублікі. Праўда, якая-небудзь ініцыятыва ў рэгуляваньні нацыянальнымі культурна моўнымі працэсамі зь яе бо ку не адчуваецца. Цяжка паверыць, што ў бліжэйшы час яна можа стаць каар дынатарам беларускага нацыянальна культурнага Адраджэньня. Пры такой сытуацыі ці немэтазгодным было-б ролю каардынатара ўскласці на Беларускі фонд культуры, як на найбольш прадстаўнічую арганізацыю, з ужо аформленай структурай перыферыйных органаў?
Гістарычная практыка сьведчыцы на цыянальна-культурнае адраджэньне лю бога народу не можа адбывацца па-за дзяржаўнай палітыкай. 3 гэтай практыкі няма падстаў выключаць і сучасны во пыт беларускага нацыянальнакультурнага Адраджэньня. Толькі сумеснай працай дзяржаўных ворганаў. грамадзкапалітычных структураў, добраах вотных кулыурна асьвстных аб’яднаньняў людзей можна выртаваць беларускую мову, а разам зь ёю і беларускую нацыю.
Ж няшя item Ж
Эмблема на шчыце герба «Пагоня»
Міхась Белямук
Выснова А. Геймоўскага, што Ягайла ўзяў сабе за эмблему вугорскі крыж і гэтую эмблему паклаў на шчыт герба «Пагоня», на нашую думку, сьведчыць, што дасьледчык няўважліва вывучаў гісторыю патрыаршага або падвоеннага крыжа ў Вялікім княстве Літоўскім. Нягледзячы на ваенныя катаклізмы і палітыку акупантаў, захаваліся помнікі з па трыаршым крыжом. У часы панаваньня Альгерда й Ягайлы гэтых помнікаў было шмат болей. Паколькі Вялікае княства Літоўскае мела рэлігійныя, культурныя і палітычныя сувязі з Псковам, Ноўгара дам, Цьверью, Масквой і іншымі гарада мі, мы, дасьледуючы крыж, ня можам аб мяжоўвацца толькі тэрыторыяй Вялікага княства Літоўскага.
У Спаса-Еўфрасіньнеўскім манастыры, у царкве сьв. Спаса знаходзіўся крыж, зроблены Лазарам Богшам на замоўленьне ігуменьні Еўфрасіньні ў 1161 г. У крыжы знаходзіліся кроплі крыві Хрыста, што засталіся на крыжы падчас ўкрыжаваньня. Таксама ў крыжы былі частка дрэва, крыжа на якім быў укры жаваны Хрыстос, частка ад саркафагу, у які паклалі цела Хрыста, частка ад граб ніцы Прэсьвятой Багародзіцы, кроў сьв. Дзімітрыя, мочшы сьвятых Сьцяпана і Панцелеймона. Крыж прэпадобнае Еўфра сіньні быў сьвяцейшай рэліквіяй усход няе Эўропы. Ніводзін крыж ня меў столькі схаваных сьвятасьцей. Да 1965 г. дасьледчыкі лічылі, што ён праляжаў
Працяг. Пачатак у № 8.
у Спаскай царкве да 1596 г.да перадачы Спаса-Еўфрасіньнеўскага манастыра езуі там. У 1596 г. крыж перанесьлі ў Сафійскі сабор, і там ён заставаўся да 1841 г. Езуіты пара разоў хацелі ўкрасьці крыж, яны змайстравалі копію еўфра сіньнеўскага крыжа, хацелі ёй падмя ніць сапраўдны. Таму ў 1812 г. у сьцяне сабору зрабілі нішу, паклалі крыж і замуравалі. У 1841 г. урачыста крыж пера несьлі з Сафійскага сабору ў Спаскую царкву і паклалі ў келію, у якой ма лілася прэпадобная Еўфрасіньня.
У 1965 г. быў апублікаваны 29 том ПСРЛ, на б.ЗОЗ інфармацыя:«30 лістапада 1562г. вялікі князь Іван ІУ прасіў у мітрапаліта Макарыя благаславенства, бо «задумаў пайсці на адступнікаў хрысьціянскае веры, на бязбожную Літву. У ягоным скрабе тады знаходзіўся полацкі крыж, упрыгожаны золатам і каменямі дарагімі. На крыжы быў надпіс: зроблены гэты крыж у Полацку па замоўленьню княжны Еўфрасіньні і пастаўлены ў цар кве ўсеміласьцівага Спаса, каб ніхто не выносіў яго з гэтае царквы ніколі, а калі хто вынясе яго з царквы, хай прыме па караньне на страшным судзе. Некаторыяж паведамляюць: некалі смаляне і пала чане мелі «государей» і князёў па сваёй волі і паміж сабой смаляне і палачане ваявалі. Гэты сьвяты крыж смаляне ў Полацку ўзялі і прынесьлі ў Смаленск. Калі-ж набожны гасудар, князь вялікі Васіль Іванавіч усяе Русі вотчыну сваю, Смаленск, ўзяў, тады і крыж сьвяты ў царствуючы горад, Маскву прывёз. Цар і вялікі князь той сьвяты крыж захацеў узяць з сабой з надзеяй на міласэр
насьць Бога і сілу крыжа, што пераможа ворагаў сваіх, што і сталася».
Іван ІУ сабраў вялікую армію, але не на яе спакладаўся. Ён спакладаў надзею «на сілу еўфрасіньнеўскага крыжа» і абяцаў вярнуць яго ў Полацак.
У Растове перахоўваўся крыж Аврама Растоўскага, ён шасьціканцовы, як і еўфрасіньнеўскі, але без мошчаў. У Ноў гарадзе архіяпіскап Антоні (1212-1229) па ўзору еўфрасіньнеўскага, зрабіў крыж, у якім паклаў частку крыжа на якім быў укрыжаваны Хрыстос. Архіп. Антоні ахвяраваў свой крыж Сафійскаму сабору ў Ноўгарадзе і на крыжы напісаў: «Госпадн помогн рабу Антонню архнепііскопу новгородьскому давшему крест святой Софнн».