Полацак №9, 1991

Полацак №9, 1991

21.22 МБ
Аўген Гучок
Сябры цэнтру «Беларусь», што ў Казахстане, прынялі зварот да беларусаў, якія жывуць за межамі Бацькаўшчыны.
«Хоць мы і далёка ад Беларусі, але павінны зразумець, што наступіў час дзейнічаць. Зямля Беларусі, яе патэнцыял павінны быць уласнасьцю беларусаў: і тых, якія цяпер у Беларусі, і тых, якія далёка ад яе межаў.
Цяпер, калі ў Беларусі зьяўляюцца новыя законы, мы павінны сказаць, аб гэтым парлямэнту Беларусі. Мы павінны сказаць аб тым, што больш двух мільёнаў беларусаў Сібіры, Прыбалтыкі, Ка захстана, Польшчы, Заходняй Эўропы, Амэрыкі, Аўстраліі павінны мець права атрымаць грамадзянства новай Беларусі. Лёс гэтых людзей дазваляе ім быць гра мадзянінам як той зямлі, якая корміць яго сям’ю, так і той далёкай спадчыны, дзе пакояцца яго дзяды, бацькі і дзе заўтра ён можа быць і сам.
Наш культурны асяродак зьвярнуў ся ў беларускі парлямэнт з прапановай улічваць пры выпрацоўцы законаў гэтыя й іншыя інтарэсы беларусаў, якія жы вуць сёньня далёка ад яе межаў.
Мы зьвяртаемся да вас, паважаныя сябры, за падтрымкай, мы просім Вас папоўніць наш зварот Вашымі жаданьнямі і накіраваць іх у адрас старшыні Вяр хоўнай Рады Беларусі доктара Станіслава Шушкевіча».
12-13 кастрычніка
У Доме літаратара адбыўся I шы арганізацыйны зьезд Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, створанага 20 жніў ня. Прыняты Статут БЗВ і Зварот да Вяр хоўнага Савета, палітычных партыяў і народу Беларусі.
У Звароце сказана: «Мы, беларускія вайскоўцы, сумленна служылі краіне пад назвай Саюз Савецкіх Сацыялістыч ных Рэспублік, таму што гэта была і Ha­ma краіна. Зараз, калі Савецкі Саюз рас падаецца, кожнаму трэба рабіць свой вы бар. Дзесяткі тысяч беларусаў вайсковая служба раскідала па велізарных аб-
шарах Эўропы і Азіі. Розные наш лёс, розныя палітычныя погляды, але ёсьць адно, што яднае нас усіх ад салдата да генерала, —і гэтае шчырая і незгасаль ная любоў да сваёй Бацькаўшчны. Дзе-б мы не праходзілі службу, але праз гады і далячыні нясём у сэрцы часьцінку Ma­ui—Беларусі». Мэтай сваёй Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў абвясьціла пра паганду ідэі стварэньня нацыянальнага войска Рэспублікі Беларусь.
15 кастрычніка
Пачалася нечарговая сэсія Вярхоўна га Савета Беларусі. Сярод многіх пытань няў, якія выносяцца на яе абмеркавань не — праэкт новай Канстытуцыі Беларусі. Першым Генеральным пракурорам Рэс публікі дэпутаты прызначылі народнага дэпутата СССР Ігнатовіча.
18 кастрычніка
Прынята пастанова Вярхоўнага Саве та Рэспублікі Беларусь аб увядзеньні ў дзеяньне закона «Аб грамадзянстве рэспублікі Беларусь». Згодана артыкула 17 права на набыцьцё грамадзянства рэспублікі Беларусь захоўваецца за асо бамі, якія пастаянна пражывалі на тэрыторыі рэспублікі Беларусь. але былі пры мусова выселены зь яе тэрыторыі або вы ехалі за яе межы да ўвядзеньня ў дзеяньне гэтага Закона, а таксама за іх наш-
чадкамі. Такое ж права на набыцьцё гра мадзянства Рэспублікі Беларусь маюць беларусы, а таксама асобы, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларусы й іх дзеці, што нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Грамадзя нства такім асобам прадастаўляецца пры наяўнасьці іх жаданьня і ўмоў, прадугледжаных артыкулам 13 Закона, за выключэньнем тэрміну пражываньня.
У Яраслаўлі адбылося адкрыцьцё Дома—музэя Максіма Багдановіча. У гэтым доме клясік беларускай літаратуры працаваў з 1912 па 1916 гг. Аб гэтым сьведчыць бронзавая шчыльда з выявай М.Багдановіча, выкананая беларускім скульптарам Генадзем Мураўцавым. У сваёй прамове дырэктар музэя Максіма Багдановіча ў Менску Алесь Бялецкі выказаў яраслаўцам вялікую падзяку за захаваньне дома, у якім Максім упершы ню пабачыў свой «Вянок».
Анатоль Белы, старшыня клюба «Спа дчына», выказаў сваю удзячнасьць лю дзям, якія ратавалі дом М.Багдановіча ад зносу і ў першую чаргу Натальлі Кля вакінай. Ён перадаў жыхарам Яраслаўля сардэчнае прывітаньне ад беларусаў, якія жывуць у Амэрыцы. «Амэрыканскія беларусы, — адзначыў прамоўца,— сабралі грошы на помнік паэту, які ў хут кім часе стане на тым месцы, дзе вучыў ся Максім, ля былой мужчынскай гімназіі». Таксама сп. Белы перадаў музэю ка мплект часопіса «Полацак».
Ля помніка Максіму Багдановічу Стаіць сіроча Багдановіч
У самым цэнтры БССР...
А хто-б іначай выглядаў тут-
Сярод прывідаў і хімер?!
Аўген Гучок
2 лістапада
Менск адзначаў Дзяды. Раніцай у 11 гадзінаў каля цэнтральнага ўваходу ў
будынак КПБ адбыўся мітынг-рэквіем. Выступілі Зянон Пазьняк, пісьменьнік Ар тур Вольскі, былыя вязьні сталінскіх турмаў і лягероў пісьменьнік Васіль Хо мчанка, кінарэжысер Георгі Колас, Мая Кляшторная. Пасьля мітынгу на рагу вул. Камсамольская і прасп. Леніна паставілі часовую капліцу. На будынку рэс публіканскага КДБ удзельнікамі мітынгу ўстаноўлены мемарыяльны знак «Вечная памяць ахвярам бальшавіцкага тэро ру». У былым лесе Воўчы хвост, сёняш нім парку Чэлюскінцаў, на месце захара неньня сталінскіх ахвяраў былі ўскла дзеныя кветкі. Далей усе пайшлі на Кура паты. На зямлі, што прыняла тысячы тысяч бязьвінных сыноў і дачок, выступіў праваслаўны сьвятар а.Георгі. Ён па-беларуску адслужыў паніхіду ў памяць ах вяраў сталінскага генацыду.
7 лістапада
«Чырвоны» дзень календара прайшоў для пераважнай большасьці менчукоў спакойна. Напярэдадні прыхільнікі ка муністычнай партыі распаўсюджвалі ўлё ткі аб сваім намеры сьвяткаваць дзень Вялікага кастрычніка. Але гарадзкія ўла ды забаранілі праводзіць якія-небудзь мітынгі ў гэты дзень перад помнікам Ле ніна. I ўсё-такі ў гарвыканкам былі пада дзены дзьве заяўкі на правядзеньні мі тынгаў. Яны былі задаволеныя. Праўда, у апошні момант БНФ адмовіўся ад пра вядзеньня траурнага мерапрыемства, прысьвечанага памяці ахвяраў таталітар нага рыжыму. I ў парк Купалы прыйшлі толькі тыя, каго не пасьпелі папярэдзіць аб адмене мітынгу. А былыя камуністы, дэпутаты Вярхоўнага Савета, тыя, хто сёньня аб’яднаўся у Рух за дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасьць, найбольш ідэйныя вэтэраны правялі свае мерапрыемства ў парку ім. Горкага. Мітынг працягваўся нядоўга. Пад час яго узьніклі спрэчкі вэтэранаў з моладзьдзю
9 лістапада
У Менскім Эпархіяльным упраўленьні Беларускага Экзархата адбыўся навуковы калёквіюм «Аб пачатку Полацкай эпархіі». Адкрыў яго Мітрапаліт Менскі і Горадзенскі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У сваёй прамове па беларуску ён адзначыў, што для царквы, духоўнага ўзрастаньня беларускага народу стварэньне Полацкай эпархіі мела вялікае значэньне. Удзельнікі калёквіюма адзначылі, што ў летапісах, якія дайшлі да нашых дзён, першы япіскап, які меў тытул Полацкага, упамінаецца ў 1105 г. На думку Юрыя Штыхава, хрысьціянства ў Полацку было прынята прадстаўнікамі вышэйшай знаці адразу за хрышчэньнем і ўвядзеньнем новай веры ў Кіеве ў 988 г. Сярод тых, хто прыняў хрысьціянства па бызантый скай традыцыі былі Рагнеда й яе сын Ізяслаў. Можна меркаваць, што ў Полацку быў пакладзены пачатак эпархіі адразу пасьля ўзьнікненьня Кіеўскай метраполіі ў 90-е г. X ст. Гэтыя й іншыя дадзеныя даЗваляюць вызначыць 992 г„ як год стварэньня Полацкай эпархіі. Пры гэтым, на думку Міколы Ермаловіча, нельга лічыць пашырэньне хрысьціянства зь Кіева, як замацаваньне кіеўскай улады на Полацкай зямлі. Назначэньне япіскапа зь Кіева ў Полацак не садзе йнічала падпарадкаваньню Полацкага княжаства кіеўскаму князю.
Удзельнікі калёквіюма падтрымалі ідэю Анатоля Белага аб увекавечанызі памяці Рагнеды й Ізяслава ў г. Полацке і Заслаўе, а таксама прапанову паставіць на рашэньне царкоўнага Сыноду пытань ня аб праслаўленьні гэтых дзеячоў у гісторыі Беларусі.
У дыскусіі прынялі ўдзел Мітрапаліт Філарэт, япіскап Полацкі і Віцебскі Дзімітры, гісторык Мікола Ермаловіч, архэолягі Юры Штыхаў, Сяргей Тарасаў,
гісторык, супрацоўнік інстытута Славяназнаўства і Балканістыкі AH СССР Аляксандр Рогаў, супрацоўнік выдавецкага аддзелу Полацкай эпархіі Генадзь Лебедзеў, дырэктар цэнтра Францыска Скары ны Адам Мальдзіс, гісторык Алег Гайну тдзінаў, публіцыст Фёдар Крыванос, гана ровы сябра рэдкалегіі «Полацака» Ана толь Белы, намесьнік міністра культуры Уладзімір Гілен, бібліёграф Валянтына Дышыневіч, а.Нікан Лысенка, рэфэрэнт МЕУ Аляксандр Сымкін, народны дэпу тат ВС Беларусі Валянтын Голубеў.
У ходзе дыскусіі былі выказаныя дум кі, што адзначэньне 1000-годзьдзя за снаваньня Полацкай эпархіі ў 1992 годзе павінна прыцяць агульнацаркоўны й агу льнацыянальны характар.
—Гэтае сьвята павінна паслужыць кансалідацыі беларусаў усяго сусьвету, — падкрэсліў пры завершэньні калёквіюма Мітрапаліт Філарэт.
16 лістапада
У Віцебску пачалася навуковая нара да да 830годзьдзя стварэньня Лазарам Богшам крыжа для св. Еўфрасіньні По лацкае. 3 прывітальным словам да ўдзельнікаў нарады зьвярнуўся Біскуп По лацкі і Віцебскі Дзімітры. Пасьля яго бла гаслаўленьня пачалася навуковая нарада. На ёй выступілі з дакладамі: Анатоль Грыцкевіч «Праваслаўная царква ў Полацкім Княстве», Вячаслаў Чамярыцкі «Полацкі летапіс. Загадкі, гіпотэзы, мер каваньні», Аляксей Мельнікаў «Жыціе і жыцьцё сьв.Еўфрасіньні», Васіль Купрыя наў «Новыя матэрыялы да гісторыі пера захаваньня мошчаў сьв. Еўфрасіньні», а.Міхаіл Уліхін «Духоўнае значэньне крыжа Прападобнае», Леанід Аляксееў «Цудатворны моц крыжа сьв. Еўфрасіньні», Уладзімір Арлоў «Крыж сьв. Еўфрасі ньні. Лёс нацыянальнае сьвятыні», Ана толь Белы «Крыж сьв. Еўфрасіньні й яго функцыянальнае значэньне», Васіль Пуц
ко «Крыж Еўфрасіньні і ўзьдзьвіжанскія крыжы ХП—ХПІ ст.», Адам Мальдзіс «Пошукі крыжа сьв. Еўфрасіньні», Эльза Максімава «Надпісы беларускіх напрастольных крыжоў ХУІІ-ХУІІІ ст.», Сяргей Панізьнік «Сяргей Сахараў—дасьледчык Полацкіх сьвятыняў», Віктар Шматаў «Да гісторыі Полацкае Адзігітрыі», Юры Піскун «Іканапіс Полацка XII—ХУІ ст.», Адольф Сяліцкі «Некаторыя пытаньні рос nicy Спаскае царквы ў Полацку», Валянтын Булкін «Да пытаньня аб Полацкім дойлідстве XI—ХПст.», Яўген Калбовіч «Дойлідства часоў сьв. Еўфрасіньні», Сяргей Тарасаў «Сядзібы полацкіх залатароў X—ХІІст», Алег Трусаў «Полацкі дойлід Іаан», Ніна Здановіч «Асноўныя архітэктурна архэолягічныя дасьледава ньні Полацка ў 19894991 гг.» Віктар Раб коў «Канцэпцыя адлюстраваньня духоўнае культуры старажытнае Беларусі ў музэйнай экспазыцыі».