Менавіта ў гасьцініцы Масква загінуў наш паэт Янка Купала. Як яшчэ ка залі, пры загадкавых абставінах. Многа ўжо пісалася аб гэтай трагічнай сьмер ці. Рабіліся розныя высновы, але толькі так, што акцыя гэтая была насільніцкая. I чамусьці не прымаюцца да ўвагі тыя бяспрэчныя доказы сьведак, якія пры гэтым былі і ўсё бачылі сваімі вачыма. Нікому не хочацца паверыць у тое, што такі вялікі паэт загінуў так недарэчна, амаль без усякай важкай прычыны. Мой даўні сябра, архітэктар Герогі Заборскі паведаў аб гэтым сумным дні так: «Купала чакаў гасьцей да свайго юбілею на абед, што меўся быць у ягоным нумары, дзе ўсё было падрыхтава на. Ён чакаў на лесьвічнай пляцоўцы не адзін, яшчэ былі там людзі, як і заўсёды. У той дзень, відаць было, ў Купалы настрой быў добры, стаялі, гутарылі, чакалі іншых, каб разам увайсьці ў нумар»... Тут я мушу спыніць сваю гаворку, каб зьвярнуць увагу тых, хто ніколі не быў у гасьцініцы «Масква». Шырокая лесьвіца, поручні, вельмі нізкія, ідуць уверх і ўніз да тумбы, таксама нізкай — сантымэтраў 65, ня болей. Прамежак між поручнямі шырокі, варта спіною зрабіць адзін крок. спатыкнуцца аб тумбы, і ты ляціш між поручнямі ўніз. Колькі разоў я стаяў на тых пляцоўкахл і ў вачах маіх уставала тая карціна, так ясна і бяспрэчна, што становіцца цяжка на душы, калі прыходзіш з халодную развагаю да такіх высноваў — іншага быць не магло. Загорскі сьведка — спытайцеся ў яго. Да 1932 года я ведаў Купалу толькі па ягоных творах, а калі ўвайшоў у сям’ю Галубка, то бачыў яго часьцей у Доме пісьменьніка, што быў на рагу вуліц Савецкай і Карла Маркса. У тым годзе я скончыў мастацкі тэхнікум, а ў наступным быў прыняты ў сябры Саюза савецкіх мастакоў БССР. Сувязі зь пісь меньнікамі былі тады больш блізкімі, чым сёньня, бо ўсе мастакі, жывапісцы. графікі, нават скульптары, праходзілі праз Белдзяржвыдат і мелі магчымасьць атрымаць заказ на афармленьне кнігі, пачынаючы ад шрыфтавой вокладкі і да ілюстрацыяў усёй кнігі. Іншай арганізацыяй, якая магла аформіць заказ на выканьне любых відаў мастацтва, як афармленьне клубаў, дэманстрацыю пар трэтаў, сельскагаспадарчых выставак і іншых працаў — быў прафсаюз РАБІС работнікаў мастацтва. Ніякіх мастацкіх майстэрняў, выканаўчых, а тым больш творчых не было, так як і Дома мастакоў ці выставачных заляў. А вось Дом пісьменьнікаў даваў нам мажлівасьць правесьці зьезд мастакоў, які лічыўся першым, ды некаторыя выстаўкі асобных масіакоў, у тым ліку выстаўку Уладзіслава Галубка. He магу дакладна ўспомніць, дзе я пачуў. як чытае свае вершы Янка Купала, мабыць, у Доме пісьменьнікаў. Ведаю, шго Купала не вельмі любіў чытаць сам, мабыць, сароміўся, а мабыць, лічыў, што артыст зробіць лепш за яго. Хутчэй за ўсё то і другое разам. Мы-ж ведаем, шю Купала наогул не любіў выступаць з прамовамі. Бо навошта яму на людзях выкладаць свае думкі, якія ляцяць у паветра і там губляюцца? Ці ён зьмяняе свой пісьмовы стол, той спакой, што спрыяе толькі адной мэце — той песьні, якая пакуль што гучыць не для ўсіх, а ў сэрцы, на эстраду, дзе яго сустрэнуць усе як артыста, пачнуць пляскаць у ладкі, наробяць шуму, а для чаго? У той час, праўда, наадварот лічылася, што калі ты маеш пастаўлены голас і можаш выступаць на розныя тэмы — дык ты актывіст, цябе паважаюць, цябе выбіраюць, бо ты патрэбы чалавек. Купалу заўсёды запрашалі ў прэзыдыюм розных сходаў ці вечароў, дзе павінны былі сядзець усе знакамітыя людзі. Гэтая прадстаўні* часьць давала сходу саліднасьць і трапіць на яго лічылася заўсёды вялікім уласным дасягненьнем. Зачастую, чалавека, які упершыню слухаў вершы ў выкананьні Купалы, пасьцігала пэўнае расчараваньне. Мана тонны глухі голас, ды і ні кожнае слова выгаварваецца так яскрава, як трэба. Нават сэнс верша ўхапіць цяжка, застаец ца толькі разглядаць паэта, як стаіць, як трымае рукі, чаму не растаецца з сваім кійком... Ад жонкі я ведаю, што Купала любіў слухаць, як яна чытала ягоныя вершы, як выразна гучалі яе словы, перходзячы у г.укі пачуцьцяў. Сэнс вершу ўзрастаў нават ад жэстаў рук. Галубок не здарма браў з сабою сваю дачку ў Менскі Белпэдтэхнікум, каб яна чытала вершы Ку палы перад студэнтамі пасьля лекцыі аб тэатры, аб літаратуры ў сцэнічным мастацтве. Быў такі выпадак. Цётка Уладзя ўзяла да сябе Люсю Галубок на некалькі дзён. каб вывучыць вершы Купалы пад яе кіраўніцтвам. У гэытм дзіў.нага нічога не было, бо Люся яшчэ не мела вопыту трымацца перад гледачамі тэатру. Рэпетыцыі праводзіліся ў Доме першага зьезду РСДРП, дзе тады жылі Купалы. Цётка Уладзя, як настаўніца ў мінулыя гады, валодала сакрэтамі падыходу да дзяцей — ёй лёгка было працаваць з таленавітай дзяўчынкай. Можна сабе ўявіць, як хвалявалася Ўладзіслава Фра нцаўна за кулісамі ў вечар прэм’еры. Але усё абыйшлося добра і з таго часу маленькая актрыса мела сваё амплуа. А вечар гэты быў прысьвечаны Юзэ фу Пілсудскаму, які сядзеў у ложы га радзкога тэатра, абапіраючыся на шаб лю. Ён глядзеў на маленькую дзяўчыку і праз свае вялікія вусы усьміхаўся. Мабыць, падабаліся яму словы і тая дзяўчынка, што так добра чытала купалаўскі прывітальны верш. «Гэты вечар, — кажа Люся Галубок,— запомніўся мне болей за ўсё. Бо гэты вусаты дзядзька кінуў кветкі да маіх ног, а потым доўгі час пляскаў у далоні стоячы. А сотні людзей, глядзелі на тую ложу, на Пілсудскага, на яго ад’ютантаў, адукаваных палякаў». Казалі, што беларускія ўрадаўцы сустракалі Пілсудскага хлебам солью. Тады ніхто не ведаў да каго далучаць нашую маленькую дзяржаву, бо заходні край, як у Расеі называлі нашую Беларусь. не меў узброеных злучэньняў, дакладных межаў і моцных юрыдычных правоў. Быў гэта пачатак 20 х гг. Ужо значна пазьней, калі тэатр Га лубка меў твар вандроўнага, дзеці заста валіся дома, бо зімою школа, а не тэатр была заняткам. Але ў тыя часы, калі ў Менску даваў гастролі Галубкоўскі тэатр, дзеці зноў пачыналі прапускаць школу. Усё ішло на тэатр, а школа ста навілася на другое месца. Галубок не меў асабістага жыцьця, але і да членаў сям’і літасьці ня меў, выцягваў апошнія сілы. Гэты фанатычны падыход да спра вы тэатра ўлаеьцівы людзям не ўсім. a толькі выключным ў тых эканамічна цяж кіх умовах, якія склаліся ў тыя часы. (Працяг у наступным нумары) 25 лістапада, 80 гадоў назад, на ста нцыі Джусалы ў Казахстане нарадзіўся Яўген Ціхановіч. Мастак ад Бога, Беларус ад бацькоў. Дзіцячыя гады яго прай шлі ў Челкаре, Арыенбургу, Бузулуке, потым у Петраградзе. У 1923 г. сем’я Ціхановічаў вярнулася на Бацькаўшчыну і з тых часоў Беларусь заўсёды ў душы Яўгена Ціхановіча. Яна ў кожным ягоным малюнку, партрэце, экслібрысе. У кожнай ягонай песызі, у якую ён уплятае багацейшыя арнамэнты беларускіх узораў, прыгожыя краявіды родных па леткаў і лясоў. Яўген Ціхановіч паказвае хараство беларускай прыроды, расказвае гераічную гісторыю змаганьня за незалежную Бацькаўшчыну. Беларусь і яе барацьбіты — вось асноўная тэма, якой ён прысьвяціў сваё жыцьцё. Гэтую тэму ён распрацоўвае ня толькі фарбамі, але і словам. Бо Ціхановіч — Песьняр таксама. Песьняр ад душы. Рэдацкыя часопіса «Полацак» віншуе мастака і аўтара ўспамінаў Яўгена Ціхановіча з 80-годзьдзем і жадае яму тво рчых сіл, здароўя і натхненьня яшчэ на доўгія-доўгія гады. 4>^€Баляда аб школьным сяоры^е^у» "^«seteeeMeee»»» ,, ■ne»aa9ss9ssasa»« Леанід Крыгман 3 Валодзяй Караткевічам я пазнаёміўся ў 1945 годзе, калі пачаў вучыцца ў 7 клясе Варшанскай школы №1. Мне было 13, яму 14, і ён вучыўся ў 8 клясе. Мы былі дзеці галодных ваенных і пасьляваенных гадоў. Худыя і заўсёды галодныя. Гэта потым Уладзімір стаў даволі-такі крупным мужчынам, а ў юнацтве адрозьніваўся ад сваіх часам і дарослых (па 18-20 гадоў!) аднаклясьнікаў, як кажуць цяпер, нязначнымі фізыч нымі кандыцыямі. Усе мы былі апрануты даволі маляўніча, часам у што-небудзь ваеннае: зялёнае нямецкае або абарон нае савецкае, заўсёды на шмат памераў больш, чым патрабавалася для нас. Ня быў выключэньнем і Валодзя. Я пабачыў яго ўпершыню ў вялікай фуражцы, якая падала яму на вочы. Калі ён падымаў яе, можна было пабачыць яго вялікія, вельмі выразныя вочы, якія былі рознага колеру: адно шэрае, другое карае. Мне сказалі: «Гэта Валодзя Ка раткевіч». Сказана гэта было зь нейкім асобым зьместам. Праз некалькі дзён я зразумеў, што нягледзячы на кпіны з по ваду добрага спалучэньня яго прозьвіш ча і росту, аднаклясьнікі вельмі паважаюць гэтага хлопчыка і гатовы заўсёды абараніць яго. Хутка я зразумеў, чаму. Валодзя ў свае 14 гадоў меў літаральна энцыкляпэдычныя веды па літара туры і гісторыі. У гэты час, калі бібліятэкі былі амаль што пустыя, вы маглі аірымаць усе неабходныя даведкі ў Вало дзі. Іх ня трэба было правяраць, бо ўсё было дакладна. Гэта ў сучаснай школе больш за ўсё паважаюць спартсмэнаў, a ў 1-ай варшанскай у 1945 г. перавага аддавалася ведам. Неяк хутка мы пасябравалі. У нашай кампаніі быў таксама Юра Падво, і мы хадзілі неразлучнай тройкай. У 8 клясе я дагнаў Валодзю. Нашая матэматычка, Вольга Іванаўна, паставіла яму двойку па свайму прадмэту і пакіну ла на другі год. Гэтая тыповая школьная настаўніца тых сталінскіх часоў да ўсяга саромілася свайго беларускага па ходжаньня і таму вымаўляла словы свое асабліва. Напрыклад, «дрёбь» «дотрягмваться», інакш кажучы, нават больш парасейску, чым гэта патрэбна было. Валодзя ня мог не смяяцца з гэтага і таму застаўся на 2-1 год. Mary сьведчыць, ха ця матэматыка і ня была яго любімым прадмэтам, але ён ведаў яе ня горш іншых, каго перавялі ў наступны кляс. Валодзя быў разумны, вельмі таленавіты вучань, меў фэнаменальную памяць. Ён мог адзін раз прачытаць старон ку тэскту і запомніць ягона ўсё жыцьцё. 3 школьных прадмэтаў ён болыв за ўсё любіў гісторыю і літаратуру. Выкладала літаратуру Кацярына Іванаўна Грыневіч, вельмі добрая, шчырая настаўніца. Пасьля заканчэньня школы Валодзя пачаў перапісвацца зь ёю. 1 гэтая перапіска ця гнулася да канца яго жыцьця. (Зараз К. I. Грыневіч жыве ў Кастрамской воб.). У той час Кацярыне Іванаўне было 28 год і яна была надзвычайны пэдагог. Разам зь ёю мы выпускалі альманах, у якім Валодзя стала зьмяшчаў свае вершы. Яго першыя творы былі напісаны настолькі таленавіта і па-майстэрску, што многія, хто пачыналі пісаць у альманах разам зь ім, скончылі займацца гэтай справай. Ён быў такім узорам для усіх, што творы іншых здаваліся бязглузьдзіцай. Акрамя таго Валодзя вельмі добра маляваў. Яго