Нехта прапанаваў паскакаць. Старэй шыя бралі нас у пары. Той-жа самы Смоліч, патрасаючы ільвінай чупрынай, вучыў скакаць «Лявоніху», «Юрачку», «Кры жачка». Ведама, пасьлей мы скакалі самі але што гэта за скокі, скажам, бяз Галуб ка, які так лоўка ўмеў прытоптваць! Бядуля не скакаў ніколі з намі, не дэклямаваў, затое сьмяшыў нас жарта мі ды трапнымі мянушкамі. Ніхто нам ня чытаў лекцыяў, не пера конваў, не агітаваў. Гэтыя выдатныя людзі выбралі найвайстрэйшую зброю— мас тацкае слова. Яны прамаўлялі да нас ву снамі нашых паэтаў-адраджэнцаў. Калі Смоліч дэклямаваў Купалава «Над Нёма нам» або Гарунова «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам»; калі Галубок дэклямаваў гарачыя Купалавы поклічы; калі Лявіцкая дэклямавала цёплыя Цётчыны ды Буйлянчыны творы — тут была й любасьць да пакрыўджанае бацькоўшчыны, і слаўная мінуўшчына яе, і пашана да свае мовы. Гэта была для нас і наву кай, і клічам, і праграмай дзейнасьці. ...У вадзін із такіх восеньскіх сыбот нікаў зьявіўся Максім Багдановіч. Высо кая, худая крыху суглобая постаць, па вольныя рухі, бледны дробны твар. Сур’ё зны, спакойны пазірк хваравіта бліскучых вачэй. Ён быў мала падобны да тых фото, што мы знаходзім у нашых выданьнях. 3 папярэдніх размоваў, ды па тэй увазе, зь якой яго спаткалі старэй шыя, мы зразумелі, што гэта вялікі чалавек ды пранікліся глыбокай пашанай да яго. Максім Багдановіч сядзеў на нашых вечарніцах ціха, бязмоўна, бязудзельна, толькі па ледзь значнай шчасьлівай усьмешцы, якая квола зацьвітала на ягоных вуснах, мы здагадваліся, што ён цешыцца з нашых сьпеваў, скокаў, асабліва з дэклямацыяў. Аднойчы нават прачытаў сваю «Скандынаўскую песьню». Незабыў ная сцэна аднэй вечарыны канца 1916 г. Неяк у сярэдзіне вечарыны Смоліч папрасіў усіх сесьці. —Я маю прачытаць верш, новы твор. — Тон голасу нізкі, прыцішаны,—Аўтар прасіў не называць яго імя. Смоліч урачыста, ціха прачытаў «Пагоню». У прыцемненым з поваду ваеннага часу пакою, панавала абсалютная ціша. Пасьля нясь мелае: «Хто гэта? Хто напісаў? Старэй шыя абступілі Смоліча, зашумелі. — Гэта небывалае ў нашай... ды што ў нашай — у сусьветнай літаратуры... Хто аўтар? —Я зьвязаны словам, я сказаць не магу. Пастарйцеся здагадацца. —Прачытайце яшчэ раз! Гэта... гэта не заходзіць словаў Ядвігін Ш. Цяпер ужо Смоліч ня чытае, а праймкненна дэ клямуе. Закончывае амаль скандуючы: «Старадаўняй літоўскай Пагоні ні разьбіць, ні спыніць. ні стрымаць...» —Гэта можа быць або Янка Купала, або... або наш Максім! —выпаліў Лявіцкі. —Ён, — каротка кінуў Смоліч. А ў другім канцы пакою сядзіць аўтар, усхваляваны, ледзь усапляючы паве тра сваімі хворымі грудзьмі. —Вось цяпер я маю права публічна прывітаць Вас із новароджаным вялікім творам,—і тонкая рука Маскіма Багдано віча згубілася ў буйнай энэргічнай руцэ, а затым ўся ягоная постаць патанула ў шырокіх абдымках Смолічавых рамёнаў —Ды пусьці ты, мядзьведзь, баро ніць Бядуля, адпіхаючы Смоліча, намагаючыся падайсьці, прывітаць аўтара. Але Багдановіча ўжо вітае Лявіцкі. —Ну, калі такое маглі напісаць, то Вам і зусім паміраць нельга, — выпаліў з узварушаньня гарачы Галубок, і тутжа зразумеешы, якую дурніцу ляпнуў, заліўся сьлязьмі. Тут Бядуля падыйшоў да Багдановіча з шырокай усьмешкай на мяккім тва ры,—Дык кажаш: «Ні разьбіць, ні спы ніць, ні стрымаць»...Хе-хе, сакол!—і паці скаючы яго руку, папляскаў па плячы. —Можа папросім, каб аўтар сам пра чытаў свой твор,запрапанаваў Смоліч. —Аўтара, аўтара! — панеслася шумна з усіх бакоў. Але Багдановіч адмовіўся. Ён адчуваў сябе зьняможаным. Ваенныя й палітычныя падзеі 17-га году спынілі вечарніцы. Праца прыняла іншыя формы й характар. Але гэтыя сустрэчы далі нам аснову беларускага сьве тагляду. Там мы пазналі, — хто мы, знай шлі ідэю мэту жыцьця і працы, навучыліся любіць і шанаваць усё беларускае й кажнага ідэйнага Беларуса.» А.С. «Беларуская моладзь», 1960, № 8. Мастак Пашкевіч з сям’ёй падаўся спачатку ў Вільню, потым у Коўна, a праз нейкі час яны мусілі хутка кінуць усе карціны й іншыя рэчы і паехаць падалей ад Чырвонай арміі, якая хутка шла на Захад — насустрач другому фронту. Пашкевічу было лягчэй арыентавацца, бо яго цёшча доб ра ведала нямецкую мову, можа так-жа добра, як і сваю родную літоўскую. Пагэтаму яны апынуліся ў зоне амэрыканскай акупацыі. Абставіны склаліся так, што праз гады Пашкевіч быў прэзы дэнтам акадэміі мастацтва ў г.Філядэльфіі. Як мастак і грамадзянін, ён ня меў за сабой ніякай віны, але добра вс даў, што НКУС ніколі не даруе яму, ар дэнаносцу, сябру партыі тое, што ён не пайшоў у партызаны. Дзякуй богу, усе скончылася як у казцы. Галіна Дакаль- ская сама адшукала сваю сястру Берту праз знаёмых з Коўны, дзе яны былі на кватэры. Мастак Міхась Навумаў і яго жонка трапілі ў іншую сытуацыю. 3 Навумавым я пазнаёміўся, калі рыў разам зь іншы мі мастакамі вялікі катлаван па вул. Са ломеннай. Тады нас прывезьлі з рыдлёўкамі на машыне, да гарадзкога тэагру — месца збору артыстаў, мастакоў і яшчэ невядомых нам людзей. Немец з аўта матам сачыў за намі, каб не вельмі часта спыняліся на адпачынак. Памятаю, як да мяне наблізіўся нейкі незнаёмы Працяг. Пачатак у № 5, 6-7, 8. чалавек і наз ваўся мастаком Навумавым. Ён сказаў, што вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме разам з маім братам і ведае мяне, калі я вучыўся там апош ні год. Навумаў тады расказаў мне, што калі савецкія вой скі набліжаліся да Віцебску, ён мусіў па кінуць горад і прыехаць у Менск. Зараз ён за- прашаў мяне да сябе, каб нешта мне паказаць. Я лёгка знайшоў яго дом па вул. Мясьнікова, Як мне здалося, акрамя На вумава там болей ніхто не жыў. Тое, што ён мне паказаў было так неспадзявана, што я спачатку не паверыў сваім вачам. Навумаў раскруціў рулон палатна, на якім аказалася вядомая копія з карціны Рубенса, што была ў мастацкім аддзеле этнаграфічнага музея ў Віцебску. Усе студэнты мастацкага тэхнікума ведалі гэтыю копію. На ёй дачка ко рміць грудзьдзю свайго бацьку, закаванага ў ланцугі. Копія была вельмі добра выкананая, і драматычнасьць перадавал ася, дзякуючы майстэрскаму выкананьню сутарэньня, каляроваму настрою, клясычнаму малюнку. Адным словам, копію ўсе прымалі за арыгінал. Далей Навумаў паказаў мне яшчэ два творы мастака Клевера — на палатне якога пэйзажы вячэрніх сонечных закатаў узімку, бярозавы гай сакавіта перадаецца без умоўнасьцей — вельмі рэальна. Я спытаўся ў мастака: «Чаму і як апы нуліся ў цябе гэтыя творы?» «Рабавалі музэй усе. Адныя зьдзіралі скуру з крэслаў, другія фіранкі й абітак, трэція несьлі посуд. А я з падлогі падбіраў карціны — вось яны зараз у мяне». Потым Навумаў з жонкаю бег зь Мен ску. Ад каго і чаму бег, мне невядома, але чаму пры рэпатрыацыі назваў Менск, а не Віцебск, зразумела. У Менску яго ніхто ня ведаў. Але яму зноў не пашча сьціла. Здарылася так, што ў памяш каньні НКУС на пляцу Волі загарэлася навагодняя ялінка. Трагедыі магло-б і ня быць, калі-б дзьверы ў залі адчыня ліся не на сябе. У паніцы дзеці і дарослыя напіралі на дзьверы знутры і тым самым замыкалі самі сябе на пагібель. Дзеці кідаліся ў расчыненыя вокны, ка лечыліся. Толькі юнакі мастакоў Ахрэм чыка й Азгура спусьціліся па вадасточ ных трубах ўніз. Навумаў быў адзін з тых, хто афармляў навагоднюю ялінку. I тут, вядома, схапілі яго й ягоную жонку. Хаця больш за ўсіх быў вінаваты Цанава, бо менавіта ён дазволіў рабіць ялінку ў памяшканьні, дзе дзьверы адчыняліся не так, як у глядзельнай залі, а лесьвіца на другі паверх мела дротавую сетку, як перасьцярога ад па бегу ці самагубства. Такім чынам, схапілі ды выслалі ня толькі Навумава. Ахвярамі сталі і тыя энкавэдэшнікі, што не ўгледзелі за тым, хто запаліў цыгарэтку. Дзесяць гадоў аддаў Навумаў розным лягерам, дзе як мастак працаваў за баланду. Працавіты і таленавіты MacTaxафарміцель быў прыняты пазьней у Саюз мастакоў, удзельнічаў у мастацкіх выстаўках, дзе выступаў як станкавы графік. Ужо прайшло 12 гадоў з таго часу, як Міхася Навумава пахавалі. Але са крэт, што гнала яго з роднага гораду Ві цебска ў Менск, а потым далей у Нямеччыну, так і застаўся нераскрытым. Зараз давайце азірнемся назад, да тых часоў акупацыі, калі адзін немец прадстаўляў мяне другому як мастакапартрэціста. Той першым чынам задаваў мне пытаньне, чаму я не салдат і ці маю жонку і дзяцей. Я ўжо даўно прызвычаіўся да такіх пытаньняў і меў адказы адны і тыя-ж. Вядома, я хлусіў, калі ка заў, што ў нас народу многа і таму ня ўсіх мастакоў бяруць, а па-другое, у нас чамусьці не было эвакуацыі. На пытаньне аб сям’і казаў, што маю жонку, аднаго сына, маці і брата мастака. I ў апошнім хлусьні ніякай не было. Mae ад казы супакойвалі. Адразу пачыналася ласкавае абыходжаньне, каб спадабацца мастаку, бо ад яго залежыць усё ў партрэце. Пэўна, што цікавасьці да гэтае працы ніякай не было. Плата малая, але не грашыма, а прадуктамі харчаваньня, найчасьцей кансэрвамі розных гатункаў, сахарынай, цыгарэтамі. Чакаць нечага большага не прыходзілася, бо аднасэансны партрэт на кардоне каштуе няшмат. Маленькі эцюдзік з фарбамі ды настольны мальбэрт у партфэлі — вось усе мае рэчы. Нярэдка спыняў мяне шуц паліцай (палявая паліцыя), адчыняеш эцюднік, паказваеш, што там ніякай узрыўчаткі няма і ідзеш далей. Сказаць, што ўсе мастакі, якія апынуліся ў акупацыі ў Менску ведалі, хто, дзе жыве, хто, дзе працуе ці, тым болын, зьбіраліся разам, нельга. Як і не было таго, каб хто-небудзь з нас кіраваў падпольлем, як арганізацыяй, меўшай пэў ныя сувязі зь Менскім партыйным падпольлем. А калі што і было, то рабілася паасобку, сувязь была пэрсанальная праз вельмі знаёмага чалавека або свая ка. Інакш быць і не магло. Недавер чала века адзін да аднаго склаўся яшчэ з часоў сталінскага хапуна, а ў часы акупацыі недавер быў правамерны — той вораг, які раней быў за мяжой — зараз існуе побач. Мастакі амаль не зьбіраліся ўсе разам. Памятаю толькі сьвяткаваньне 1 мая 1943 года. Немцы прымусілі прымаць у ім удзел ўсіх службоўцаў. рабочых прадпрыемстваў, усіх мастакоў і артыстаў. Шэф аддзелу мастацтва загадаў склікаць у камісарыяце мастакоў, што былі на ўліку ва Ўправе. Спачатку ён выдаў нам па пачцы махоркі і праз перакладчыцу паставіў задачу зрабіць на чырвоным палатне зь дзесятак лёзунгаў да першага мая. Ніхто з нас не пісаў гэтых лёзунгаў да вайны, бо не было патрэбы займацца такой дармовай працай. Па-другое, іх проста ніхто не ўмеў пісаць. Да таго-ж з плякатамі ні кому не хацелася пэцкацца, тым больш, што наганам нам не пагражалі. Вядома. шэфу ўся нашая гаварыльня не падабала ся. Ён мала верыў, што мастак ня можа пісаць і рабіць такую нескладаную пра цу. Скончылася нашая гаворка тым, што я і мастак Алтуф’еў паабяцалі шэфу пе ракласьці гэтыя плякаты на майстэрню па шыльдах, якая была ў канцы Камса мольскай вуліцы, на рагу зь Нямігай.